Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.21K subscribers
4.86K photos
454 videos
5 files
4.51K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
⚡️Навучальная праграма #ArtPowerBelarus запрашае на адкрыты экспрэс-курс “Сам сабе SMM”. Спікер — спецыяліст па медыйнай камунікацыі Раман Абрамчук.

Калі? 10 траўня, 17:00 (Варшава) / 18:00 (Менск, Вільня)
Дзе? Zoom

Падчас лекцыі, якая будзе доўжыцца 3 акадэмічныя гадзіны, гаворка пойдзе пра:

▪️асаблівасці працы розных сацыяльных сетак і месенджараў;
▪️найлепшыя практыкі стварэння эфектыўных публікацый у розных фарматах;
▪️танальнасць камунікацыі і як яе правільна выбіраць у залежнасці ад сеткі, кантэксту, аўдыторыі;
▪️сторытэлінг і яго элементы, якімі можна эфектыўна карыстацца ў сацсетках.

Вы навучыцеся:
▪️самастойна ствараць паблікі і рабіць іх эфектыўнымі;
▪️знаходзіць інфанагоды для пастоў у моманты, калі посціць, здаецца, няма чаго;
▪️ размаўляць з падпісантамі на зразумелай ім мове.

Далучыцца да онлайн-сустрэчы можа кожны! Пабачымся!
Акторы-купалаўцы Алег Гарбуз, Сяргей Чуб і музыка Уладзімір Пугач прадставілі ў варшаўскім Teatr Dramatyczny спектакль “Зэкамерон”. У яго аснове — кніга палітвязня Максіма Знака.

Стваральнікі вызначаюць жанр спектаклю як “турэмны кватэрнік”. Гэта замалёўкі з-за кратаў, дапоўненыя песнямі на вершы іншых палітзняволеных, якія Уладзімір Пугач напісаў для дзеі. Да каманды далучыўся польскі рэжысёр Войцех Урбаньскі, які дапамог аб’яднаць элементы канцэпту.

Гэта вельмі патрэбны спектакль тут і цяпер. Ён пастаўлены далікатна, без надрыву, але праз дэталі пра павучкоў і снегавічкоў распавядае пра той жах, які адбываецца зараз у турмах Беларусі”, — дзеліцца ўражаннямі кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін.

Падрабязней пра пастаноўку

Квіткі на прэм’еру разышліся літаральна за содні, а новыя паказы запланаваныя на 21-23 чэрвеня. Сачыце за афішамі!

Праект падтрыманы праграмай #ArtPowerBelarus, што ладзіцца @radakultury i Дацкім інстытутам культуры пры фінансавым спрыянні Еўразвязу.

📷 Ірына Арахоўская
🔥 Раскажыце пра свой самы вялікі правал у рэалізацыі праекта, станьце пераможцам галасавання ў чаце і атрымайце распрацоўку візуалу ад дызайнера Уладзіміра Маляўкі ў якасці прызу.

Супольнасць “Культурны Код” запрашае на “Пітчынг бліскучых правалаў, або FuckUP event”.

Калі: 16 траўня 17.00 (Варшава) / 18.00 (Мінск-Вільня)
Дзе: Zoom
Фармат: 5 хвілін пітча плюс 5-7 хвілін на абмеркаванне. Пераможцу вызначаць галасаваннем у чаце.

Мы не верым у памылкі і дакладна ведаем, што кожны правал можна ператварыць у важны крок на шляху да поспеху. Таму прапануем у гэты чацвер шчыра падзяліцца сваім карысным, а часам і вясёлым досведам фатальных памылак”, — заклікаюць арганізатары.

🎁 Прыз — распрацоўка візуалу для вашага праекта ад стваральніка брэнда Znivien (https://www.instagram.com/znivien_2020/) дызайнера Уладзіміра Маляўкі.

👉 Зарэгістравацца (да 15 траўня 23.59 CET)

Праект “Культурны Код” фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Кіраўнік @radakultury Сяргей Будкін — госць шоу “Ноч з Чалым”.

Падчас інтэрв’ю гаворка ідзе пра:

🔺бюджэты на культуру і якіх грошай было б дастаткова, каб забяспечыць усе патрэбы беларускіх творцаў;
🔺строгія іерархіі ў кіраванні культурай і чаму Рада — не мінкульт;
🔺#ArtPowerBelarus як нашую візітоўку на сёння, але не адзіны праект, якім мы можам ганарыцца;
🔺важнасць культурніцкай дыпламатыі і поспехі нашай іміджавай кампаніі #art_born_Belarus;
🔺новы Клуб беларускіх мецэнатаў, які падчас праграмы публічна прадстаўлены ўпершыню.

Па меркаванні Сяргея, нацыянальная культура беларусаў і беларуская мова — моцны сродак яднання, крыніца эмпатыі, абарона ад жорсткасці і прышчэпка ад таталітарызму.

Ці згодныя вы з ім?

📺 Глядзець выпуск цалкам
🌿 Канец вясны і пачатак лета — час, калі прырода квітнее, лясы і паркі поўняцца п’янкімі пахамі, зёлкі маюць надзвычайную сілу, пад дрэвамі з’яўляюцца першыя грыбы 🍄. Да Купалля дзень ідзе ўгару, а ў паветры разліваецца чыстае чараўніцтва.

У якасці лога на гэты час мы выкарыстоўваем фрагмент работы “Вядзьмарчына вячэра” беларускай мастачкі Наталлі Бяляевай. Цяпер Наталля жыве ў Польшчы і ладзіць заняткі па маляванні онлайн.

Час ад часу мы мяняем фрагменты мастацкіх работ у нашым лога. Бо нават лагатып Рэсурснага цэнтра — прастора для мастацкага выказвання беларускіх творцаў, то бок, для вашага выказвання.

📌 Калі вы — мастак і хочаце, каб на нашым лога з’явілася вашая работа, — пішыце на resource@byculture.org.

❗️Памятайце, што Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры — частка экстрэмісцкага фармавання. Беражыце сябе, клапаціцеся пра ўласную бяспеку ў сеціве.
🎼 Шукаеце беларускі саундтрэк для свайго лета? Мы вам падкажам!

Эксперты @radakultury рэкамендуюць паслухаць:

▶️ VVaxplay і Filamaty, а таксама: "Антыдэпрэсанты" гурта "Мутнаевока". Гэта міні-альбом са смелымі тэкстамі і аранжыроўкамі ад музыкаў, што працуюць на разрыў. Гэтым разам рэліз са змяшанымі стылямі — гурт імкнецца бурыць межы і рамкі.

▶️ Naviband — "Сокал". Вельмі моцны візуал і кранальная песня. Цэнтральная тэма — страта дому, актуальная нават для тых, хто нікуды не з’язджаў.

▶️ Nürnberg — Adkaz. Новы лонгплэй у звыклым для каманды стылі. Варта пазнаёміцца з тым, што ў сакавіку слухала Лацінская Амерыка. Каб зоркі за мяжой рабіліся зоркамі дома.

▶️ Rap&Vogue — Jamón. Гішпанамоўная песня пра хамон ад амбасадараў эпатажу. На сваіх выступах Rap&Vogue ладзяць сапраўдныя шоў, а ў тэкстах жанглююць мовамі. Мала хто на беларускай сцэне мае такую смеласць у самавыяўленні.

Больш трэкаў, альбомаў і годных беларускіх гуртоў — у нашым традыцыйным квартальным аглядзе

#рада_раіць
🎎 Музычную батлейку пра жыццё Янкі Купалы пакажуць у Вільні. Паказы падтрыманыя праграмай мабільнасці #ArtPowerBelarus.

Спектакль, у аснове якога п'еса Уладзіміра Караткевіча "Калыска чатырох чараўніц", распавядае пра жыццёвы выбар песняра беларускай зямлі Янкі Купалы. Падзеі адбываюцца ў часы акупацыі краіны Расійскай імперыяй.

Стваральнікі ўнікальнай пастаноўкі — тэатр лялек "Батлейка+" і "Хор вольных беларусаў". Паэзія і песні, чараўніцтва і вабная атмасфера купальскай ночы, што ствараюцца падчас дзеі, не пакінуць абыякавым ніводнага госця.

🧸 Узроставых абмежаванняў няма, дзецям таксама будзе зразумела і цікава.

Калі? 31 траўня, 18.30
1 чэрвеня,12.00

📍Дзе? Дом нацыянальных аб'яднанняў (другі паверх) (Raugyklos g. 25, Vilnius)

✔️ Уваход вольны, ахвяраванні на падтрымку праекта вітаюцца (скрыня)
💥 Супольнасць “Культурны Код” распачала рэгістрацыю ўдзельнікаў апошняга ў сезоне онлайн-пітчынгу digital-праектаў для беларускай культуры!

Калі? 30 траўня ў 17:00 CET / 18:00 Мінск.
🔺Дзе? ZOOM

Дэдлайн прыёму заявак – 29 траўня (23.59 СЕТ).

Запрашаюць як дасведчаныя каманды, так і навічкоў. Сутнасць пітчынгу: за 5 хвілін распавесці пра змест праекта (ці яго задумкі), уразіць прысутных яркасцю выступлення і значнасцю праблемы, якую ваш праект вырашыць, перамагчы ў галасаванні і атрымаць прыз.

🏆 Узнагарода — каля 15 працоўных гадзін ад спецыяліста па запыце (дызайнер, праграміст, піяршчык і г.д.) на карысць вашага праекта.

✔️ Зарэгістравацца

У пітчынгах “Культурнага Коду” раней бралі ўдзел: маркетплэйс аўдыягідаў ULegend, апка, якая вучыць граць на дудзе, Duda Hero, сервіс для абмену кнігамі Staronki і многія іншыя беларускія праекты. ♥️ Далучайцеся да гэтай цёплай кампаніі!
🔥 Сабралі гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры.

Падпішыцеся на @sekktor, тут такія пасты з’яўляюцца штодзень.

🔹culture makes запрашае 29 траўня на онлайн-лекцыю літаратурнага крытыка Ціхана Чарнякевіча «Трэнды сучаснай літаратуры: чаму беларускай кнізе складана прабіцца на заходні рынак».
Дэталі і рэгістрацыя
✔️ У праекта з’явіўся свой канал на YouTube. Падпісвайцеся і даведвайцеся больш пра арт-менеджмент.

🔹партал bellit.info і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвясцілі конкурс рукапісаў да 100-годдзя Васіля Быкава. Пераможца атрымае магчымасць выдаць кнігу. Дэдлайн: 1 чэрвеня.
Умовы

🔹”Культурны Код” запрашае 30 траўня на апошні пітчынг сезону. Прадстаўце свой digital-праект для беларускай культуры, станьце пераможцам галасавання ў чаце і атрымайце дапамогу адмыслоўцы ў развіцці задумкі.
Дэталі і рэгістрацыя
Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой, партнёр @radakultury, прымае заяўкі на ўдзел у конкурсе III Free Belrus Business Award. Cёлета ўпершыню прадстаўленая намінацыя “Арт-бізнес”. 🏆Прыз — 5 тыс. еўраў!

Ідэя стварыць намінацыю для бізнесаў, звязаных з культурай, узнікла пасля каляднага нэтворк-івэнту і аўкцыёну. Мы пазнаёміліся з вялікай колькасцю таленавітых беларусаў. У сваёй дзейнасці АВВА заклікае бізнесы быць сацыяльна адказнымі, таму вырашылі, што намінацыя ў галіне культуры будзе добрым прыкладам”, — кажа віцэ-прэзідэнтка АВВА Марына Гірын.

Намінацыя "Арт-бізнес" закліканая адзначыць кампаніі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы культуры і забаваў ці задзейнічаюць мастацтва і творчасць у прафесійнай, камерцыйнай дзейнасці.

Удзельнікамі могуць быць: галерэі, агенцтвы, тэатры, культурніцкія цэнтры, музеі, крэатыўныя студыі, арт-праекты, інтэрактыўныя інсталяцыі, медыя і забаўляльныя кампаніі і інш.

Даслаць заяўку (на англ. мове) да 10.06.2024, 23.59 (СЕТ).

✔️Падрабязней пра конкурс
📺 Шукаеце кіно для прагляду падчас выхадных? Мы вам падкажам!

Эксперты @radakultury рэкамендуюць паглядзець:

▶️ Серыял “Працэсы” на “Белсат”. Спроба перажыць калектыўную траўму з дапамогаю смеху.

▶️Давай его дождёмся”. Камедыя абсурду на тэму: “як заставацца вернай сяброўкай і каханаю жонкай, калі і вашага мужа заклікалі на Святую Спецаперацыю”.

▶️ Беларускае кіно на кінафестывалі Artdocfest. Падборка дакументалак пра Беларусь і падзеі ў нашай краіне.

▶️ “Живёт Беларусь” тэлеканалу “Настоящее время” і праект Beldocs – медыі, якія шчодра дзеляцца сваімі стужкамі з гледачамі.

▶️ Онлайн-кінатэатр беларускага кіно Vodblisk. Тут штомесяц прэзентуюць ігравыя і дакументальныя, фестывальныя і аўтарскія стужкі.

“Марыля. У пошуках дзіўнікаў”. Сучасная казка з фальклорнымі матывамі, якая адразу ж захапіла аўдыторыю. Удалы прыклад прыватных інвестыцыяў у беларускую анімацыю.

Больш стужак, каналаў і годных беларускіх праектаў — у нашым традыцыйным квартальным аглядзе

#рада_раіць
Разам з каляндарным летам набліжаецца сезон оўпэн-эйраў, фэстаў і сонечных сяброўскіх сустрэч. Сабралі для вас цэлую афішу імпрэзаў, падтрыманых #ArtPowerBelarus, якія можна наведаць ужо на гэтым тыдні.

31 траўня, Беласток
(Польшча) – старт фэсту традыцыйнай музыкі SONCAHRAJ, што чарговы раз ладзіцца фундацыяй Tutaka.
Праграма, дэталі

31 траўня і 1 чэрвеня, Вільня
(Літва) – “Хор вольных беларусаў” і “Батлейка+” прэзентуюць музычны спектакль “Купала. Пачатак” па п’есе Уладзіміра Караткевіча.
Дэталі

1 чэрвеня “Хор вольных беларусаў” запрашае таксама на спеўную вечарыну ў Гасцёўні Беларускай Рады культуры.
✔️Сустракаемся а 18:00 (Vilnius, Sv. Ignoto g. 5).

1 чэрвеня, Варшава (Польшча) – дабрачынны беларускі фестываль дзіўнай музыкі і прэзентацыя альбому на вініле. Арганізатар – суполка Belarus Outside Sound System. Сродкі, сабраныя падчас фэсту, скіруюць у BySol.
Праграма, дэталі

#ArtPower_афіша
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🐙 Праект “Васьміног” адкрывае доступ да онлайн-курсаў для школьнікаў

Усе прапанаваныя прадметы можна вывучаць у асінхронным рэжыме, у зручны час і самастойна. Задачы ў кожным курсе складзеныя з улікам узроставых і кагнітыўных асаблівасцей дзяцей, яны грунтуюцца на найноўшых напрацоўках онлайн-педагогікі.

Але не палохайцеся: курсы самі па сабе вельмі займальныя, тут ёсць анімацыя, а матэрыял часта скіраваны на развіццё крэатыўнасці.

Сярод прадметаў:
🔸 хуткачытанне для дзетак праз забаўкі, квэсты, размалёўкі;
🔸 захапляльнае падарожжа Аленкі і Дзімкі па краіне галаваломак "А-Я Чытаю на роднай мове";
🔸 “Чароўны карагод года” з сапраўднымі іншапланетнікамі;
🔸 курс сцэнічнай прамовы і тэатру "Гавары-ка!"

Для падлеткаў: курсы па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, заняткі па філасофіі “Святло з пячоры Платона”, курс “Мастацтва Беларусі 1920-х", літаратурны курс "Знак бяды" пра твор Васіля Быкава, “Жанчыны ў гісторыі Беларусі” і іншыя.

✔️Усе курсы знойдзеце на сайце "Васьмінога"
Падведзеныя вынікі колу для заявак на міні-гранты ў межах #ArtPowerBelarus.

Сродкі, вылучаныя на падтрыманне міні-праектаў, вычарпаныя, таму тур завяршальны для гэтай часткі праграмы.

За міні-гранты (да 5 тысяч еўраў) на гэтым этапе змагалася сотня праектаў. Агульны запыт — больш як € 455 тыс, а даступны бюджэт — € 92 тыс. Канкурэнцыя была моцная, але адборачная камісія знайшла магчымасць падтрымаць 19 заявак.

Мы атрымалі безліч бліскучых прапановаў, заяўкі былі запоўненыя трапна: бачна, як выраслі нашыя апліканты і аперуюць у складаных бюракратычных рамках ArtPower Belarus. Мы са свайго боку зрабілі ўсё магчымае, каб максімальная колькасць заявак атрымала фінансаванне. Віншую пераможцаў! Ганаруся ўсімі, хто знайшоў смеласць падацца да нас і выкласці на паперу свае ідэі. Застаемся на сувязі ў спадзеве на далейшае супрацоўніцтва, — кажа грант-менеджарка Эліна Калнібалоцкая.

❗️ Калі вы падавалі зяўку, правярайце свае паштовыя скрыні: там ужо знойдзеце паведамленнеі ад нашых грант-менеджараў.