Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.21K subscribers
4.86K photos
454 videos
5 files
4.51K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
🔋 Падтрымайце выданне незалежнага часопіса беларускай прозы "Мінкульт"

Рады прадставіць вам неверагодную магчымасць паўдзельнічаць у стварэнні новых нумароў часопіса беларускай прозы Мінкульт, які мае патрэбу ў вашай падтрымцы. Часопіс супраць цэнзуры і любых камітэтаў, якія спрабуюць кантраляваць мастацтва. Тэксты, якія зараз збіраюцца для новага нумара, не могуць быць афіцыйна і празрыста надрукаваныя. Тэма новага выпуску "Мінкульта" - "Вірус і выбары".

👉 Падтрымаць выпуск часопіса праз Facebook
«Я зразумеў, што як мастак ня маю права проста сядзець і румзаць у куточку, а павінен гэтую рэфлексію, асабісты боль і боль, які падзяляю з кожным беларусам, неяк творча асэнсаваць і выкласьці ў фота ці відэа. Я ўжо гатовы быў ірвацца „ў бой“, але ня меў кірунку. Зразумеў, што шукаць трэба ў генэтычным кодзе беларусаў, які найлепш выкладзены якраз творцамі-папярэднікамі ў вершах, музыцы, мастацкай літаратуры», — Сяргей Марозаў.

«Жаданьне крычаць пра сваю нязгоду». Як ствараюцца пратэставыя мастацкія праекты
🇷🇺 Гродзенскі абласны драматычны тэатр рыхтуе “Сезон рускай класікі”.

Пасля звальнення Генадзя Мушперта і Сяргея Курыленкі ў Гродзенскі тэатр прыйшоў новы рэжысёр-пастаноўшчык — Сяргей Яскевіч (на фота).

У тэатр таксама ўводзяць новых акцёраў пасля «частковай змены складу» — так назвалі па СТВ масавае звальненне тых, хто далучыўся да забастоўкі.

— Я не ведаю, каму яны лепш ці горш зрабілі такім чынам. Сваім сыходам яны падставілі ўсіх. І я лічу, што гэта не зусім добра, — мяркуе заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Шаўкаплясаў.
"Клетка, я лічу, цеснаватая..."
"Пакіньце мне права застацца сабой" — радок з верша Андрэя Аляксандрава. На гэты верш украінскі гурт "Колір" стварыў прыгожую песню.

Беларускія СМІ паведамляюць, што 12 студзеня Андрэя Аляксандрава затрымалі як падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках
🔥 "Пагоня" ў выкананні Маргарыты Ляўчук і Людаса Мікалаўскаса

Відэа створанае пры падтрымцы Беларускага Фонда Культурнай Салідарнасці і Літоўскага Савета па Культуры.

13 студзеня 2021 года Літва адзначае трагічныя і гераічныя падзеі, якія адбыліся 30 год таму. Літва здабыла свабоду і незалежнасць - першая з 15 рэспублік СССР. Беларусь яшчэ ідзе па сваім шляху да сапраўднай незалежнасці і дэмакратыі, а Літва падтрымлівае і дапамагае ўсім беларусам. Ізноў мы разам, як у былыя часы. Жыве Літва! Жыве Беларусь!
🎨 13 студзеня 1893 году нарадзіўся мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжання Хаім Суцін, аўтар знакамітай карціны "Ева".
Заслужаная артыстка Беларусі Анжаліка Агурбаш у інтэрвію Свабодзе рэзка крытыкуе «лукашызм» і людзей, якія выконваюць злачынныя загады, абураецца маўчаннем Анатоля Ярмоленкі, падтрымлівае беларускіх палітвязняў і расказвае пра свой бел-чырвона-белы сцяг даўжынёй 100 метраў.
⚡️ Сёння раніцай у Мінску затрымалі Анатоля Лазара, вядомага як Wiecier Mechaniczny, - славутага беларускага дызайнера, аўтара мноства культурных праектаў, сузаснавальніка TuzinFM.

Толькі што Анатоль скончыў працу над дызайнам кнігі НЕрасстраляныя

Яго забралі ў фінансавую міліцыю разам з кампутарам. Яго жонцы сказалі - каб нібыта праверыць, ці заплаціў ён падаткі.

@euroradio
⚡️ Супрацоўнікі АБЭП прыйші да беларускага незалежнага выдаўца Генадзя Вінярскага (выдавецтва «Кнігазбор») - забралі кампутар, тэлефон, самога Генадзя.

@PENBelarus
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паслухайце, як гучыць "Малітва" ў выкананні Ксюшы з Naviband
👉 Онлайн-неспадзяванка - "Купалаўскі капуснік"!

13 студзеня, 19:00

"У мінулыя часы была адна цудоўная сямейная завядзёнка. Калі сціхала завіруха святочных дзён і марафон з безлічы спектакляў плаўна пераходзіў у звычайны рытм, мы збіраліся разам. Менавіта на Стары Новы год. Каб павіншаваць адно аднаго са святамі, адкаркаваць шампанскае, падзяліцца жаданнямі, пабыць разам і ва ўсю моц адсвяткаваць гэтую падзею."
Памёр мастак Леанід Шчамялёў. Яму было 97 гадоў
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Пагоня» прагучала на літоўскім тэлеканале LRT падчас перадачы, прысвечанай 30-й гадавіне абароны свабоды Літвы. Гімн быў прысвечаны змаганню Беларусі і Украіны за свабоду ў сённяшні час.