Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.23K subscribers
4.85K photos
452 videos
5 files
4.5K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
"Клетка, я лічу, цеснаватая..."
"Пакіньце мне права застацца сабой" — радок з верша Андрэя Аляксандрава. На гэты верш украінскі гурт "Колір" стварыў прыгожую песню.

Беларускія СМІ паведамляюць, што 12 студзеня Андрэя Аляксандрава затрымалі як падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках
🔥 "Пагоня" ў выкананні Маргарыты Ляўчук і Людаса Мікалаўскаса

Відэа створанае пры падтрымцы Беларускага Фонда Культурнай Салідарнасці і Літоўскага Савета па Культуры.

13 студзеня 2021 года Літва адзначае трагічныя і гераічныя падзеі, якія адбыліся 30 год таму. Літва здабыла свабоду і незалежнасць - першая з 15 рэспублік СССР. Беларусь яшчэ ідзе па сваім шляху да сапраўднай незалежнасці і дэмакратыі, а Літва падтрымлівае і дапамагае ўсім беларусам. Ізноў мы разам, як у былыя часы. Жыве Літва! Жыве Беларусь!
🎨 13 студзеня 1893 году нарадзіўся мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжання Хаім Суцін, аўтар знакамітай карціны "Ева".
Заслужаная артыстка Беларусі Анжаліка Агурбаш у інтэрвію Свабодзе рэзка крытыкуе «лукашызм» і людзей, якія выконваюць злачынныя загады, абураецца маўчаннем Анатоля Ярмоленкі, падтрымлівае беларускіх палітвязняў і расказвае пра свой бел-чырвона-белы сцяг даўжынёй 100 метраў.
⚡️ Сёння раніцай у Мінску затрымалі Анатоля Лазара, вядомага як Wiecier Mechaniczny, - славутага беларускага дызайнера, аўтара мноства культурных праектаў, сузаснавальніка TuzinFM.

Толькі што Анатоль скончыў працу над дызайнам кнігі НЕрасстраляныя

Яго забралі ў фінансавую міліцыю разам з кампутарам. Яго жонцы сказалі - каб нібыта праверыць, ці заплаціў ён падаткі.

@euroradio
⚡️ Супрацоўнікі АБЭП прыйші да беларускага незалежнага выдаўца Генадзя Вінярскага (выдавецтва «Кнігазбор») - забралі кампутар, тэлефон, самога Генадзя.

@PENBelarus
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паслухайце, як гучыць "Малітва" ў выкананні Ксюшы з Naviband
👉 Онлайн-неспадзяванка - "Купалаўскі капуснік"!

13 студзеня, 19:00

"У мінулыя часы была адна цудоўная сямейная завядзёнка. Калі сціхала завіруха святочных дзён і марафон з безлічы спектакляў плаўна пераходзіў у звычайны рытм, мы збіраліся разам. Менавіта на Стары Новы год. Каб павіншаваць адно аднаго са святамі, адкаркаваць шампанскае, падзяліцца жаданнямі, пабыць разам і ва ўсю моц адсвяткаваць гэтую падзею."
Памёр мастак Леанід Шчамялёў. Яму было 97 гадоў
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Пагоня» прагучала на літоўскім тэлеканале LRT падчас перадачы, прысвечанай 30-й гадавіне абароны свабоды Літвы. Гімн быў прысвечаны змаганню Беларусі і Украіны за свабоду ў сённяшні час.
Паліна — 18-гадовая мастачка, якая жыве недалёка ад Плошчы Перамен. Яе некалькі разоў затрымлівалі, а аднойчы скралі і адвезлі на допыт у КДБ. У турме Паліна малявала.

— Калі вялі на вопіс рэчаў, мяне вельмі груба ўзялі, адшпілілі ад адной рукі кайданкі. Трэба было пры ўсіх зняць і выцягнуць з-пад адзення станік. Вопіс складала жанчына, якая, з аднаго боку, вельмі моцна на мяне псіхалагічна ціснула, спрабавала выхоўваць, але ў той жа час недзе і дапамагала. У мяне быў белы бранзалет і значок з «Пагоняй», і яна сказала: «Лепш здымі, давай я выкіну, каб не было наступстваў».

📌 Увесь матэрыял
"Ды-джэй перамен" Кірыл Галанаў распавёў пра «ранейшае мірнае жыццё», вырашэнне ўключыць Цоя, расцэненае як хуліганства, вольны Мінск, які ён пабачыў пасля прэзідэнцкіх выбараў, пераезд у Літву ў той момант, калі менш за ўсё гэтага хацеў, і рэакцыю на смерць Рамана Бандарэнкі.

📌
Інтэрв'ю цалкам

@tutby_official
👉 14 студзеня, 19:00

Онлайн-фестываль Музыка Побач-3: Шчодры вечар

На сцэне фэсту сваё 10-годдзе адзначыць гурт Vuraj, а таксама зайграюць свае сэты НагУаль, Алег Хаменка (Палац), Алесь Чумакоў і Таццяна Ячная, Astroŭna, гурт “Рада” і дзеткі-калядоўшчыкі. Акрамя таго, па тэлемосце да канцэрту падлучацца адмысловыя госці, якія з розных прычынаў не здолелі быць на сцэне ў гэты дзень.