Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.24K subscribers
4.85K photos
451 videos
5 files
4.49K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
Выдаўца Андрэя Янушквіча забралі на допыт у ДФР. Сяргей Макарэвіч на волі.

"Прыйшлі 4 супрацоўнікі ДФР ў выдавецтва "Янушкевіч". Яны правялі агляд і забралі кампутар і ноўтбукі выдавецтва. Флэшку, зьнешні дыск. Андрэя Янушкевіча забралі на допыт", - расказаў Свабодзе Макарэвіч, які ў гэты час быў у выдавецтве.
🔥 Маляваныч вяртаецца!

У новым фармаце і з новымі казкамі штотыдзень!

Глядзіце “Казкі з Маляванычам” з 31 студзеня па нядзелях у 20:30.

👉 Праект можна падтрымаць па гэтай спасылцы
Затрыманая перакладчыца Вольга Калацкая.

Яе даставілі ў Фрунзенскі РАУС
🔶 Адвакату затрыманай учора перакладчыцы Вольгі Калацкай паведамілі, што яна затрымана Следчым камітэтам у межах крымінальнай справы.

Артыкул пакуль невядомы.
LIVE: Спектакль "ГэтаМЫ". Незалежны тэатральны праект

Беларускі фонд культурнай салідарнасці запрашае на чарговую анлайн-імпрэзу: спектакль ГэтаМЫ

16 студзеня (субота), 20:00

паводле кнігі “Радзіва “Прудок” А. Горвата
Рэжысёр Стас Жыркоў (Украіна):

"Гэта гісторыя, якая калі не знаёмая кожнаму, то дакладна цікавая і захапляльная, дзякуючы сваёй адкрытасці і шчырасці перажываемых пачуццяў і сітуацый".

У падтрымку дзеячаў тэатра, якія за сваю грамадзянскую пазіцыю былі затрыманы, збіты, вымушаны былі сысці з працы, з’ехаць.

Акцёры: Андрэй Новік, Дар’я Новік, Зміцер Давідовіч, Мікалай Стонька, Васіль Бойдак, Антон Жукаў, Ілля Ясінскі

Прагляд адбудзецца на канале #BY_Culture: https://youtu.be/7g7EROFUXJc
Свабодныя Купалаўцы прадстаўляюць прэм'еру новага праекта "Я"

Прэм'ера сёння, 16 студзеня, а 19:00.

Дзяцінства – дзівосны і загадкавы свет. Кожны дзень дзяцінства быў асаблівым. Кожная дробязь ператваралася ў нешта вельмі важнае, сакральнае. Спектакль распавядзе гледачам гісторыі хлопчыкаў і дзяўчынак, якімі калісьці былі мы.

Рэцэнзія на спектакль

Доступ да спектакля будзе адкрыты да 9й гадзіны раніцы 17 студзеня

👉 https://youtu.be/5eTv4HaAdVM
10 жніўня малады рэжысёр Ігнат Сідорчык выйшаў у краму каля дома. Два дні яго бацькі не маглі знайсці сына. Пра тое, што на яго заведзена крымінальная справа, даведаліся са званка следчага. Праўда, дагэтуль не разумеюць, за што. Пра Ігната, які пісаў вершы, здымаўся ў кіно, а цяпер сядзіць на Валадарцы, распавёў яго бацька.

Чытаць па спасылцы
“Я не хочу жить в стране, победившей таким образом эволюцию, потому что, допустивши единожды насилие, ты делаешь насилие своим единственным инструментом: страна, в которой эволюция победила с помощью зла — это страна, в которой насилие будет управлять всегда.”

Пісьменнік Віктар Марціновіч у інтэрвію Смартпрэс
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Культуролаг і выкладчык Вадзім Мажэйка звольніўся з БДУФК на знак пратэсту
На лукашэнкаўскім мерапрыемстве з нагоды Старога новага года, якое адбылося 15 студзеня, заўважаныя расійскія спевакі Стас Міхайлаў і Валерый Сюткін, спявачка Зара, а таксама Валерый Скаражонак з ансамблю "Песняры".

Фотаздымкі і відэа з мерапрыемства трапілі ў сеціва, хоць артысты іх выдаляюць, а таксама адключаюць магчымасць каментавання ў сацыяльных сетках.