MovaMed
162 subscribers
24 photos
5 files
26 links
Ініцыятыва для пашырэння выкарыстання беларускай мовы ў медыцыне.
Пішыце ў бот: @MovaMedBot
Download Telegram
Channel created
Channel name was changed to «MovaMed»
Ініцыятыва MovaMed створана беларускімі медыкамі на дабрачыннай аснове для пашырэння выкарыстання беларускай мовы ў медыцыне.

Мы маем беларускую медычную лексіку, аснову якой яшчэ ў 1919 годзе стварыў наш геній Язэп Драздовіч ("Анатамічны і фізіялагічны слоўнік"). Шмат было зроблена у 20-30-ыя і 90-ыя гады XX стагоддзя.

Але, нажаль, беларуская дзяржава не стварыла ўмовы для развіцця і функцыянавання беларускай мовы ў сферы медыцыны, хаця ў главе 1, артыкула 2 Закона аб мовах РБ сказана: "Рэспубліка Беларусь забяспечвае ўсебаковае развіццё і функцыянаванне беларускай і рускай моў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця".

У Беларусі, дзе будуць выконвацца законы і чалавек будзе галоўнай каштоўнасцю, беларускамоўны пацыент пры размове з лекарам не будзе вымушаны пераходзіць на расейскую мову. Размаўляць на роднай мове ў сваёй краіне - не пікет, а цалкам натуральная з'ява.

Беларусы змяніліся. Мы адчулі сябе нацыяй, якая мае гістарычныя традыцыі павагі да закону, талеранцыі і спагады. Мы не хочам з'язджаць, мы хочам быць гаспадарамі сваёй зямлі. Хочам, каб нашыя дзеці засталіся беларусамі.

Нашай мэтай ёсць вывучэнне і аднаўленне беларускай медычнай тэрміналогіі, свабоднае валоданне ёй у стасунках з беларускамоўнымі пацыентамі і калегамі, пашырэнне ўжывання беларускай мовы ў медычнай навуцы і дыскусіях.
Channel photo updated
Моўныя курсы для медыкаў стартуюць! Першы занятак -- у аўторак, 16 сакавіка.

Запрашаем медыкаў, якія хочуць падняць сваю беларускую мову на прафесійны ўзровень, знайсці аднадумцаў для абмеркавання актуальных праблем медыцыны.

Заняткі плануюцца раз на тыдзень. Яны будуць праходзіць у выглядзе моўнага клубу. Курыраваць нас будзе медык, знаўца беларускай мовы.

На кожны занятак будзе запрошаны спікер з невялікай лекцыяй, пасля якой адбудзецца дыскусія.

Месца заняткаў будзе выслана кожнаму асабіста. Колькасць месцаў абмежавана 😊

Каб даведацца болей:

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdj_qbZz77FeoNXt0wrfkBduheRBKZ8SYUYuMKZAFCvbOUqOQ/viewform?usp=sf_link

Да сустрэчы!
Добры дзень, шаноўныя калегі! Рэгістрацыя на заняткі зачынена. Дзякуй ўсім! Мы звяжамся з кожным бліжэй да 16 сакавіка і паведамім месца правядзення.

Мы вельмі радыя, што ініцыятыва выклікала такую зацікаўленасць. Шмат хто пытаецца пра анлайн-фармат заняткаў. Мы будзем рухацца ў гэтым накірунку.

Пакуль мы плануем выкладаць на канале відэазапісы лекцый нашых выступоўцаў, а таксама лексічны слоўнік з магчымасцю абмеркавання ў чаце.

Нагадваем, што мы маем планы займацца менавіта медыцынскай прафесійнай беларускай лексікай. Для гэтага медык ужо павінен валодаць размоўнай беларускай мовай. Базавую лексіку ведае кожны, хто вывучаў мову ў школе. Калі трошкі папрактыкавацца ва ўжыванні — належны ўзровень можна здабыць хутка. Для таго каб пачаць размаўляць — трэба проста... пачаць размаўляць. Таму ўсім ахвотным падняць сваю беларускую на побытавы ўзровень раім далучыцца да Мова Нанова ў сацсетках — гэта, бадай, налепшы рэсурс для вывучэння.



Мова Нанова
Бясплатнае анлайн-вывучэнне беларускай мовы
https://t.me/movananova
Віншуем усіх! Учора адбыўся наш першы занятак MovaMed!

Нас было амаль столькі, колькі было філаматаў і філарэтаў 😉 Мы пазнаёміліся, падзяліліся асабістымі гісторыямі стасункаў з роднай мовай. Лекар-анэстэзіёлаг, кандыдат медычных навук Андрэй Вітушка, які стала карыстаецца беларускай мовай, у тым ліку абараніў дысертацыю па-беларуску, распавёў пра свой досвед.

Нажаль, не з усімі, хто зарэгістраваўся, атрымалася ўсталяваць сувязь. Некаторыя жывуць у іншых рэгіёнах і спадзяваліся, што заняткі будуць анлайн. Не засмучайцеся 😊 Мы працуем над анлайн-фарматам заняткаў, каб далучыцца змаглі ўсе ахвочыя.

У хуткім часе мы выкладзем відэа і лексічны слоўнічак занятка.