MovaMed
162 subscribers
24 photos
5 files
26 links
Ініцыятыва для пашырэння выкарыстання беларускай мовы ў медыцыне.
Пішыце ў бот: @MovaMedBot
Download Telegram
Channel created
Channel name was changed to «MovaMed»
Ініцыятыва MovaMed створана беларускімі медыкамі на дабрачыннай аснове для пашырэння выкарыстання беларускай мовы ў медыцыне.

Мы маем беларускую медычную лексіку, аснову якой яшчэ ў 1919 годзе стварыў наш геній Язэп Драздовіч ("Анатамічны і фізіялагічны слоўнік"). Шмат было зроблена у 20-30-ыя і 90-ыя гады XX стагоддзя.

Але, нажаль, беларуская дзяржава не стварыла ўмовы для развіцця і функцыянавання беларускай мовы ў сферы медыцыны, хаця ў главе 1, артыкула 2 Закона аб мовах РБ сказана: "Рэспубліка Беларусь забяспечвае ўсебаковае развіццё і функцыянаванне беларускай і рускай моў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця".

У Беларусі, дзе будуць выконвацца законы і чалавек будзе галоўнай каштоўнасцю, беларускамоўны пацыент пры размове з лекарам не будзе вымушаны пераходзіць на расейскую мову. Размаўляць на роднай мове ў сваёй краіне - не пікет, а цалкам натуральная з'ява.

Беларусы змяніліся. Мы адчулі сябе нацыяй, якая мае гістарычныя традыцыі павагі да закону, талеранцыі і спагады. Мы не хочам з'язджаць, мы хочам быць гаспадарамі сваёй зямлі. Хочам, каб нашыя дзеці засталіся беларусамі.

Нашай мэтай ёсць вывучэнне і аднаўленне беларускай медычнай тэрміналогіі, свабоднае валоданне ёй у стасунках з беларускамоўнымі пацыентамі і калегамі, пашырэнне ўжывання беларускай мовы ў медычнай навуцы і дыскусіях.
Channel photo updated