Дыялекты
966 subscribers
207 photos
27 files
45 links
Адчуй прыгажосць беларускіх дыялектаў! Нашыя іншыя сацсеткі тут ▸▸▸ https://linktr.ee/dyjalekty
Download Telegram
Пава́ра - вялікая лыжка, якой наліваюць страву.

Прыклад ужывання: была ўчора на базары ў Венцы́, купіла сабе пава́ру.

#НароднаяЛексіка #Валожын #Камень
Кулэмэ́ня - дрывотня; агульная назва крытага неацяпляльнага памяшкання для захавання дроў.

Прыклад ужывання: брат складував нарубляны чуркы в кулэмэ́ню.

#СловоДняПолісскою #Маларыта #Лукава
Пінцяле́й - няўдалы чалавек.

Прыклад ужывання: які яе мужык? Пінцяле́й, ніпаваротлівы, мару́да. Такі-сякі пінцяле́й, а жыць на сьве́ці вісяле́й (прымаўка).

#НароднаяЛексіка #Вушачы #Арэхаўна #Судзілавічы
За капейку вош у Баранавічы загоніць - вельмі дробязны ў сваёй скупасці, прагнасці і сквапнасці чалавек.

Прыклад ужывання: што ў яго прасіць - сёроўна ні дасьць, ён за капейку вош у Баранавічы загоніць!

#ТрапныВыраз #Слонім #Шылавічы
Прыкольны_слэнг_ад_Праўнага_перакладу.pdf
564.9 KB
Блінскі вожык! Гэта вам не абы што і збоку вушы а 2️⃣2️⃣-гі выпуск літаратуры па дыялекталогіі на нашым канале!

Слоўнік прыкольнага слэнгу ад Праўнага Перакладу

Што тут расказваць - лепш самі ўласнавоч зазірніце і пачарпніце для сябе нешта цікавенькае з гэтага зборнічка. Пагонзалі!

#літаратура #слэнг
Солонэ́чнык - купальнік горны.

NB! Падобная форма слова ёсць у іншых славянскіх мовах, але азначае яна іншую расліну.

#СловоДняПолісскою #Драгічын #Сіманавічы
Выстанча́ць - зберагаць нешта праз эканомію.

#НароднаяЛексіка #Рагачоў #Лучын
Абэ́лтус - неразумны, някемлівы чалавек.

Прыклад ужывання: о дзе ўжэ абэ́лтус, сваім ро́зумом ні да чо́го ні до́йдзе, усе трэба, кап паказалі, расказалі і ў рот уклалі!

#НароднаяЛексіка #Старыя_Дарогі #Рухава
Шпар - шыба; кавалак шкла, устаўлены ў аконную раму.

#СловоДняПолісскою #Пінск #Марочна
Даць хлусца́ - адлупцаваць, набіць.

Прыклад ужывання: дай хлусца́ добрага, хай не лезе.

#НароднаяЛексіка #Чачэрск #Палессе
Ланту́х - гультай, абібок.

Прыклад ужывання: твій батько настояшчы ланту́х.

#СловоДняПолісскою #Камянец #Каленкавічы
Вітаем, шаноўныя! Прадстаўляем да вашай ўвагі падборку беларускіх тэлеграм-каналаў па розных інтарэсах. Клікайце на спасылачкі і падпісвайцеся калі нашлі для сябе нешта цікавае🤓

🌿 🍃 🌱

@palunisachannel - беларуская мастачка выцінанкі Вольга Palunisa робіць неверагодныя рэчы! Яна выкарыстоўвае толькі паперу, нажніцы і любоў да жыцця! Паглядзіце, што з гэтага атрымліваецца!

@cblnq - цікавосткі пра рознае.

@allabouttexnologys - навіны тэхналогій, навіны гульнявога свету, цікавыя факты пра тэхніку на якаснай беларускай мове вы знойдзеце менавіта тут!

@skarbonka_by - усё пра гісторыю і грошы.

#беларускі_тэлеграм
Chrestamatyja_pa_historyi_biełaruskaj_movy_Častka_2_1962.pdf
22.2 MB
Вітаем, шаноўныя падпісчыкі! З вамі ізноўку штотыднёвы выпуск літаратуры па дыялекталогіі!

Хрэстаматыя па гісторыі беларускай мовы (Частка 2)

Змяшчае матэрыялы, якія адлюстроўваюць працэс фарміравання мовы беларускай нацыі і храналагічна ахопліваюць пе-
рыяд ад пачатку XIX да 20-х гадоў ХХ ст.
Складальнікі імкнуліся адлюстраваць жывую беларускую мову адзначанага перыяду, а таксама паказаць развіццё беларускай літаратурнай мовы гэтага часу ў яе важнейшых жанрава-стылявых разнавіднасцях.
У першым раздзеле змешчаны ўзоры фальклорна-этнаграфічных запісаў, якія найбольш поўна
адлюстроўваюць жывую мову розных мясцовасцей Беларусі (апавяданні, легенды, паданні, успаміны, дыялогі, песні і казкі).
У другі раздзел уключаны важнейшыя ў моўных адносінах творы беларускай літаратуры гэтага перыяду.


#літаратура
Cаладзіць водку - цалавацца па загаду свата, музыкаў і іншых падчас вясельнага застолля.

Прыклад ужывання: тады марша загралі й селі за стол. Назаўтра, гэта панядзелак быў, водку саладзілі, на лаву сталі й бралі першае мейсца.

#ТрапныВыраз #Воранава #Дайнава
Калі вы недзе ля Пінска пачулі слова “молотуля”, то гаворка йдзе пра:
Anonymous Quiz
6%
кавальскі молат
29%
чалавека, які хутка есць
65%
жанчыну, якая меле абы што
Збла́жыць - званітаваць, вырваць.

Прыклад ужывання: малога нечага збла́жыла.

#НароднаяЛексіка #Дзісна
За́тулка - фартух.

Прыклад ужывання: таке́х хорошых за́тулок, ек у Повíтэ нідэ́ не робе́лэ.

#СловоДняПолісскою #Кобрын #Павіцце
А паглядзіце вось які файны, цалкам запісаны на розных дыялектах Беларусі альбом выйшаў!

🎧 🎧 🎧

Слухаць тут
Бераза́к - 1) бярэзнік, бярозавы лясок 2) бярозавыя дровы

Прыклад ужывання: у беразаку́ тôлько чырвонагаловікі бываюць. Вôс беразаку́ нехта забраў. (“ô” тут дыфтонг /уо/)

#НароднаяЛексіка #Капыль #Макраны #Семежава #Смалічы