Дыялекты
966 subscribers
207 photos
27 files
45 links
Адчуй прыгажосць беларускіх дыялектаў! Нашыя іншыя сацсеткі тут ▸▸▸ https://linktr.ee/dyjalekty
Download Telegram
Абэ́лтус - неразумны, някемлівы чалавек.

Прыклад ужывання: о дзе ўжэ абэ́лтус, сваім ро́зумом ні да чо́го ні до́йдзе, усе трэба, кап паказалі, расказалі і ў рот уклалі!

#НароднаяЛексіка #Старыя_Дарогі #Рухава
Шпар - шыба; кавалак шкла, устаўлены ў аконную раму.

#СловоДняПолісскою #Пінск #Марочна
Даць хлусца́ - адлупцаваць, набіць.

Прыклад ужывання: дай хлусца́ добрага, хай не лезе.

#НароднаяЛексіка #Чачэрск #Палессе
Ланту́х - гультай, абібок.

Прыклад ужывання: твій батько настояшчы ланту́х.

#СловоДняПолісскою #Камянец #Каленкавічы
Вітаем, шаноўныя! Прадстаўляем да вашай ўвагі падборку беларускіх тэлеграм-каналаў па розных інтарэсах. Клікайце на спасылачкі і падпісвайцеся калі нашлі для сябе нешта цікавае🤓

🌿 🍃 🌱

@palunisachannel - беларуская мастачка выцінанкі Вольга Palunisa робіць неверагодныя рэчы! Яна выкарыстоўвае толькі паперу, нажніцы і любоў да жыцця! Паглядзіце, што з гэтага атрымліваецца!

@cblnq - цікавосткі пра рознае.

@allabouttexnologys - навіны тэхналогій, навіны гульнявога свету, цікавыя факты пра тэхніку на якаснай беларускай мове вы знойдзеце менавіта тут!

@skarbonka_by - усё пра гісторыю і грошы.

#беларускі_тэлеграм
Chrestamatyja_pa_historyi_biełaruskaj_movy_Častka_2_1962.pdf
22.2 MB
Вітаем, шаноўныя падпісчыкі! З вамі ізноўку штотыднёвы выпуск літаратуры па дыялекталогіі!

Хрэстаматыя па гісторыі беларускай мовы (Частка 2)

Змяшчае матэрыялы, якія адлюстроўваюць працэс фарміравання мовы беларускай нацыі і храналагічна ахопліваюць пе-
рыяд ад пачатку XIX да 20-х гадоў ХХ ст.
Складальнікі імкнуліся адлюстраваць жывую беларускую мову адзначанага перыяду, а таксама паказаць развіццё беларускай літаратурнай мовы гэтага часу ў яе важнейшых жанрава-стылявых разнавіднасцях.
У першым раздзеле змешчаны ўзоры фальклорна-этнаграфічных запісаў, якія найбольш поўна
адлюстроўваюць жывую мову розных мясцовасцей Беларусі (апавяданні, легенды, паданні, успаміны, дыялогі, песні і казкі).
У другі раздзел уключаны важнейшыя ў моўных адносінах творы беларускай літаратуры гэтага перыяду.


#літаратура
Cаладзіць водку - цалавацца па загаду свата, музыкаў і іншых падчас вясельнага застолля.

Прыклад ужывання: тады марша загралі й селі за стол. Назаўтра, гэта панядзелак быў, водку саладзілі, на лаву сталі й бралі першае мейсца.

#ТрапныВыраз #Воранава #Дайнава
Калі вы недзе ля Пінска пачулі слова “молотуля”, то гаворка йдзе пра:
Anonymous Quiz
6%
кавальскі молат
29%
чалавека, які хутка есць
65%
жанчыну, якая меле абы што
Збла́жыць - званітаваць, вырваць.

Прыклад ужывання: малога нечага збла́жыла.

#НароднаяЛексіка #Дзісна
За́тулка - фартух.

Прыклад ужывання: таке́х хорошых за́тулок, ек у Повíтэ нідэ́ не робе́лэ.

#СловоДняПолісскою #Кобрын #Павіцце
А паглядзіце вось які файны, цалкам запісаны на розных дыялектах Беларусі альбом выйшаў!

🎧 🎧 🎧

Слухаць тут
Бераза́к - 1) бярэзнік, бярозавы лясок 2) бярозавыя дровы

Прыклад ужывання: у беразаку́ тôлько чырвонагаловікі бываюць. Вôс беразаку́ нехта забраў. (“ô” тут дыфтонг /уо/)

#НароднаяЛексіка #Капыль #Макраны #Семежава #Смалічы
Клюка́ч - чалавек з вялікім носам.

Прыклад ужывання: жыў у нас Діма клюка́ч.

#СловоДняПолісскою #Кобрын #Гайкоўка
Ліме́нь - алюміній.

Прыклад ужывання: ліме́нь гба́іцца, мяхкі.

#НароднаяЛексіка #Расоны #Якубава
Бíрна - бярозавік, бярозавы сок.

Прыклад ужывання: васно́ю наробíлі бíрны, о, як любімо пíці.

#СловоДняПолісскою #Пружаны #Манцы
Легенды_і_паданні_вёскі_Здзітава_Бярозаўскі_раён.pdf
186.3 KB
Сёння нядзеля і гэта азначае што мы вам прынеслі новую цікавостку на пачытаць!

Легенды і паданні вёскі Здзітава

У дакуменце вы знойдзеце два паданні, запісаныя ў вёсцы Здзітава Бярозаўскага раёна і ілюстрацыі да іх. Тэксты запісаныя ў фанетычны спосаб і адлюстроўваюць асаблівасці вымовы мясцовай палескай гаворкі.

#літаратура #Бяроза #Здзітава
Два мэ́тры сухотсто́ю і всё но́гы - пра некага вельмі высокага і худога.

Прыклад ужывання: як тако́му й вы́росты - два мэ́тры сухосто́ю і всё но́гы!

#ТрапныВыраз #Жабінка
Свіное ры́ло - нягоднік, нізкі ў маральных адносінах чалавек, нядобразычлівец, падманшчык

Прыклад ужывання: у яго ўхватка, ак у сьвіні - ну, просто ры́ло сьвіное.

#НароднаяЛексіка #Клецк #Морач
Апíнія - гонар, пазіцыя.

Прыклад ужывання: і чого вона свою апíнію показуе?

#СловоДняПолісскою #Жабінка #Хмелева
Рабе́йза - вяснушчаты чалавек.

Прыклад ужывання: рабе́йза е́та шчэ нешта с сябе строіць, на чалавека ні паходзіць, ры́жа, рабая, а ганьбіць нашых хло́пцоў!

#НароднаяЛексіка #Старыя_Дарогі #Рухава
Вдо́ба - фізічныя асаблівасці, фізічны тып.

Прыклад ужывання: якая в хло́пця вдо́ба, на кого вын удався?

#СловоДняПолісскою #Драгічын #Вулька_Сіманаўская