Дыялекты
959 subscribers
207 photos
27 files
45 links
Адчуй прыгажосць беларускіх дыялектаў! Нашыя іншыя сацсеткі тут ▸▸▸ https://linktr.ee/dyjalekty
Download Telegram
Ці ведалі што ў нас таксама ёсць ютуб-канал?
Anonymous Poll
6%
Так
94%
Не
Опыта́тысь - прывітацца, паздароўкацца.

Прыклад ужывання: чого́ тэ схава́ўся ў комо́рэ, ідэ опыта́йся з дӗдьком. (“ӗ” тут азначае дыфтонг “іе”)

#СловоДняПолісскою #Драгічын #Акропнае #Нямержа
Гіль - чарада (рыбы).

Прыклад ужывання: гíлем ходзіць рыба.

#НароднаяЛексіка #Расоны #Якубава
Пырымíл - мелкае месца на рацэ.

#СловоДняПолісскою #Янаў #Псышчава
Віткава́ны - перавіты (пра агароджу).

Прыклад ужывання: іна́ ш ні въткава́нъя гэ́тъя згаро́да, іна́ ш прыбіта. (“ъ” тут азначае рэдукаваны ненаціскны галосны, які вымаўляецца слаба і коратка)

#НароднаяЛексіка #Сянно #Торбінка
Трандычы́ха - жанчына, якая зашмат гаворыць.

#СловоДняПолісскою #Пінск #Жолкіна
Напру́тко - дакладна, гарантавана.

Прыклад ужывання: ці прыеду да цябе сёння, напру́тко не абяцаю. (слова прысутнічае ў іншых славянскіх мовах у падобным значэнні)

#НароднаяЛексіка #Ганцавічы #Вялікія_Кругавічы
Ты́ко пташечого молока́ ныма - калі ў некага ўсяго ўдосталь.

Прыклад ужывання: ты́ко пташе́чого молока́ ныма́ - жывуть у тако́му доста́тковы.

#ТрапныВыраз #Маларыта #Заазёрная
Dyjalektnaja mova Hrodzienščyny. Chrestamatyja (2007).pdf
22.2 MB
Вяртаемся да вас з 2️⃣0️⃣-тым выпускам літаратуры па дыялекталогіі, першым у гэтым годзе.

Дыялектная мова Гродзеншчыны: хрэстаматыя

У хрэстаматыю уключаны фрагменты дыялектнага маўлення, якія адлюстроўваюць стан і характэрныя асаблівасці сучасных беларускіх гаворак Гродзеншчыны 1986- 2006 гадоў. Тэксты сістэматызаваныя паводле двух прынцыпаў. Спачатку
даюцца ўзоры традыцыйных гаворак усіх раёнаў Гродзенскай вобласці, затым - этналінгвістычныя запісы: тэматычнае апісанне мясцовых рэалій самімі дыялектаносьбітамі.
Таксама падаюцца мясцовыя звычаі працы і святкаванняў, легенды і казкі, словы і фразеалагізмы.

#літаратура #Гродна #Свіслач #Ваўкавыск #Бераставіца #Масты #Шчучын #Зэльва #Слонім #Дзятлава #Навагрудак #Карэлічы #Ліда #Воранава #Іўе #Ашмяны #Смаргонь #Астравец
Як вы ўжо маглі заўважыць, мы трошкі змянілі фармат некаторых пастоў і пачалі дадаваць геалакацыі📍 ў якасці галоўных хэштэгаў.

Зрабілі мы гэта дзеля ладнейшай навігацыі🧭 на канале. Цяпер каб адшукаць словы, выразы, і любую іншую інфармацыю па тым ці іншым раёне або мясцовасці вам усяго трэба клікнуць на # які вас цікавіць.

NB! Ранейшыя пасты гэтая змена, на жаль, не кране.

Прыклады хэштэгаў ніжэй:

Па месцах:

#Гродна #Маларыта #Пінск #Торбінка #Якубава #Камарова і г. д.

Па тэмах:

#ТрапныВыраз #СловоДняПолісскою #НароднаяЛексіка і г. д.
Збыва́ч - вельмі стары чалавек.

Прыклад ужывання: е ў нас на ху́торы одзíн збыва́ч, дак ему без двух сто год.

#СловоДняПолісскою #Лунінец #Дварэц
Дакуля́рніца - шчырая, добрая працаўніца.

#НароднаяЛексіка #Чачэрск #Палессе
Твой січас як жыдоўскі зараз.
Віз - паўз.

Прыклад ужывання: віз доро́гу ростэ́ гарабíна, яку́й гро́мом одсыкло́ голíну.

#СловоДняПолісскою #Столін #Вялікі_Лес
Надо́мнік - прымак; муж, які пасяліўся пасля жаніцьбы ў доме сваёй жонкі.

Прыклад ужывання: надо́мнік ідзець жыць пасля свацьбы ў хату да сваёй жонкі.

#НароднаяЛексіка #Мядзел #Камарова
Гэшэвтова́ты - распараджацца.

Прыклад ужывання: а шо ій, вона ты́лькі і гэшэвту́е грошы́ма налево і направо.

#СловоДняПолісскою #Столін #Фядоры
Гаўя́да - каровы, скот.

Прыклад ужывання: хоць і мы, што трое гаўя́т дзяржалі - это только падумай!

#НароднаяЛексіка #Любань #Замошша
Зачычу́рыты - задумаць нешта зрабіць.

Прыклад ужывання: Мосій ужэ зачычу́рыў летнюю кухню робыты.

#СловоДняПолісскою #Пінск #Жолкіна
Байзу́к - здаровы, дужы.

Прыклад ужывання: такі байзу́к малады, хлопіц Манькін, вы б зацівалі работу, а ён гуляя.

#НароднаяЛексіка #Чачэрск #Залессе
Дзядзька Апана́с пастукаўся - калі хтосьці захварэў на панос.

Прыклад ужывання: чаго ты ўвесь час на двор лятаеш, хіба да цібе дзядзька Апана́с пастукаўся?

#ТрапныВыраз #Масты