Кінаконг | Кіно па-беларуску
825 subscribers
66 photos
8 videos
40 links
Агучваем кіно на беларускую мову і паказваем яго ў кінатэатрах. Кіно на роднай мове ўжо глядзяць тысячы, далучайся і ты.
Download Telegram
3 цікавыя факты адну з самых чаканых кінанавінак гэтага лета — Гісторыю Цацак 4

Факт 1:
Аніматары пільна вывучаюць розныя матэрыялы бо свет цацак маленькі. Цэлы шэраг дэталяў: варсінкі на тканіне, драпіны, зварка і дэфармацыя металу, пыл — якія мы звыклі бачыць з гледзішча чалавека, можна будзе пабачыць з пункту гледжання цацак.

Факт 2:

Звярніце ўвагу на сцэну ў антыкварнай лаўцы: у ёй болей 10 000 рэчаў. Некаторыя прадметы перанеслі з іншых твораў Піксар, таму сярод іх можна заўважыць шмат спасылак на іншыя фільмы. Але большасць рэквізіту зрабілі адмыслова для фільма. На стварэнне лаўкі сышло больш за 2 гады.

Факт 3

Вы, напэўна, не заўважылі, але ў “Гісторыі цацак” дождж ніколі ні на што не падае. Раней, каб паказаць, што ідзе дождж, проста малявалі мокрае акно, альбо дарогу, каб падмануць гледача. Але гэтым разам дождж будзе падаць пасапраўднаму!
Вось так прайшоў наш адмысловы перадпаказ фільма «Хаціка» па-беларуску для ўладальнікаў сабак. Было каля 50 сабакаў і цудоўная атмасфера🐕


Пракат у кінатэатрах пачнецца ўжо заўтра! 🎬

Запрашаем! Замовіць квіткі можна па спасылцы:

https://afisha.tut.by/film/belaruskiya-uikendy-khatiko-samyy-vernyy-drug/
Добрая навіна!

Вырашылі паказаць адразу «Падынгтан» і «Падынгтан 2»!

Адзін з найлепшых дзіцячых фільмаў апошніх год вяртаецца ў абноўленым беларускім дубляжы, ды адразу з працягам.🧸

Квіткі на «Падынгтан»

Квіткі на «Падынгтан 2»
Ці хадзілі вы на Падынгтан?
public poll

Не хадзіў, але збіраюся 🙂 – 44
👍👍👍👍👍👍👍 54%

Хадзіў на «Падынгтан» – 28
👍👍👍👍 34%

Хадзіў на «Падынгтан 2» – 5
👍 6%

Хадзіў на абодва фільмы – 5
👍 6%

👥 82 people voted so far.
«Мортал Комбат» у жывой агучцы 8 жніўня!

Акцёры будуць прамаўляць свае рэплікі «ужывую» са сцэны кіназалы!

Галоўнага героя агучыць чэмпіён свету Віталь Гуркоў, прынцэсу Кітану — беларуская гімнастка Меліціна Станюта.🥊🤸‍♂️🥇

Замовіць квіткі можна тут:
https://afisha.tut.by/film/mortal-kombat-pa-belarusku/
Гэта было неверагодна! Дзякуй усім, хто далучыўся да гэтага смелага эксперыменту😊

Квіткі на дадатковы сеанс «Мортал Комбат»: afisha.tut.by/film/mortal-kombat-pa-belarusku
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мы рызыкнулі — атрымалася файна 🎉

Насамрэч, рыхтуючы такую незвычайную імпрэзу, мы моцна хваляваліся. Ведаючы ўсе падводныя камяні і складанасці працэса агучкі, было цяжка ўявіць, што ў нас атрымаецца. Але таленавітая каманда і ўтульная атмасфера, створаная сотнямі гледачоў, зрабілі сваю справу. «Жывая» агучка фільма «Мортал Комбат» была зроблена на выдатна і гэта пацвердзіла хвіліна гучных авацый напрыканцы.

Гэтае відэа толькі крыху перадае атмасферу, за якую яшчэ раз хочам падзякаваць Віталю Гуркову, Меліціне Станюта, Паўлу Харланчуку, Алегу Гарбузу, Сяргею Жбанкову, Крысціне Дробыш і ўсім, хто далучыўся да нашага смелага эксперыменту🤗
Магілёў! Навіна для вас! 🐻

З 5 верасня ў кінатэатры «Космас» будзем паказваць «Падынгтан» і «Падынгтан-2».

Падзяліцеся, калі ласка, са сваімі магілёўскімі знаёмымі😊

Квіткі на «Падынгтан»:
https://afisha.tut.by/film-mogilev/padyngtan_belaruskiya_uikendy/?rr
Квіткі на «Падынгтан 2»:
https://afisha.tut.by/film-mogilev/belaruskiya_uikendy_padyngtan_2/?rr
Як метро забараніла рэкламаваць Форэста Гампа

«Кінаконг» займаецца дубляжом і паказам фільмаў па-беларуску. Мы вырашылі парэкламаваць не канкрэтны фільм, а сам брэнд. Таму прыдумалі размяшчаць вядомыя цытаты са знакамітых фільмаў па-беларуску. Пачаць планавалі з «Форэста Гампа». На плакаце намаляваны знакаміты кадр, дзе Форэст сядзіць на лаўцы і цытата, якую ён паўтарае на працягу ўсяго фільма: «Жыццё як скрынка шакаладных цукерак». Адзінае адрозненне ад арыгінальнага кадра ў тым, што Форэст беларускамоўны, таму на ім вышыванка.
Знізу: «Глядзі кіно па-беларуску» ― і спасылка на нашу кампанію ў інтэрнэце.

Дык вось. Метро ЗАБАРАНІЛА гэты білборд! Ім не спадабалася цытата з фільма, ім не спадабаўся слоган «Глядзі кіно па-беларуску» (патрабавалі замяніць), але галоўнае патрабаванне было «перафарбаваць кашулю» (то бок прыбраць вышыванку). ПРЫБРАЦЬ ВЫШЫВАНКУ, Карл.


https://news.tut.by/culture/654179.html
Калі ў метро нашу рэкламу забараняюць, то чаму б не зрабіць стыкеры? Карыстайцеся крутым беларускім стыкерпакам у Telegram: https://t.me/addstickers/kinakongby