Кінаконг | Кіно па-беларуску
813 subscribers
66 photos
8 videos
40 links
Агучваем кіно на беларускую мову і паказваем яго ў кінатэатрах. Кіно на роднай мове ўжо глядзяць тысячы, далучайся і ты.
Download Telegram
Учора ўвесь дзень не працаваў продаж квіткоў на прэм'еру (у гэтым вінаваты bycard), сёння павінна запрацаваць.
Запрашаем менавіта на прэм'еру заўтра, чацьвер 19:00, к/т «Масква», там будзе найцікавей!
Нам давялося пазмагацца, каб паказаць гэты анімацыйны фільм. Але гэтая праца Міядзакі каштуе патрачаных высілкаў. Сеансаў у гэты раз менш, таму квіткі лепш набыць загадзя: kino.bycard.by/movie/vecer
СЮРПРЫЗ🎉
Сёння мы ладзім перадпаказ фільма «Падымаецца вецер» у дворыку «Галерэі Ў»
Пачатак сэансу — 20:00, уваход вольны, але колькасць месцаў абмежаваная.
Адрас — Кастрычніцкая вуліца, 19.
Прэм’ера фільма адразу на роднай мове⚡️
Ад 30 жніўня цудоўная сямейную стужку «Мой сябар Жырафа». Гэты фільм спадабаецца як дзецям, так і дарослым.

Квіткі тут: afisha.tut.by/film/moy-syabar-zhyrafa
Сябры, усім прывітанне!

Беларускія кінажурналісты нядаўна зрабілі тэлеграм-канал "Пресвятой Белавуд" (https://t.me/holybelawood)

Там уся актуальная інфармацыя пра беларускую кінаіндустрыю: артыкулы, меркаванні, плёткі, аналітычныя матэрыялы пра папулярнае і аўтарскае кіно. Падпішыцеся, каб заставацца ў курсе апошніх навінаў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нашыя акцёры могуць агучыць каго заўгодна😏
Наш дарагі сябра Зміцер Бейнарт-Саладуха, рэжысёр агучкі «Вогненых калясніц» і акцёр дубляжа амаль усіх фільмаў «Кінаконга» апошніх двух год, трапіў у шпіталь. Інсульт. Зараз ён ў цяжкім непрытомным стане.
Шчыра зычым Змітру выздараўлення. Нашыя малітвы і думкі з табой, сябра. Хай Бог дабраславіць і ўзновіць.
Продолжаем практику продвижения в массы белорусскоязычного кино, созданного проектом "Киноконг".

26-28 октября в кинотеатре «Москва» покажут культовую спортивную драму "огненные колесницы", заработавшую 4 Оскара.

В фильме идёт речь о противостоянии двух атлетов на летних Олимпийских играх в 1924 году в Париже. Один з них – студент Кембриджа, другой – шотландский миссионер.

https://afisha.tut.by/film/ognennye-kolesnicy-belaruskiya-uikendy/
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🦊Супервясёлы мульт «Неверагодны містар Фокс» па-беларуску!

22-25 лістапада глядзіце гэту цудоўную стужку ў кінатэатрах «Масква» і velcom cinema. Мультфільм распавядае пра бацьку лісінага сямейства і прыгоды, у якія ён трапляе з-за сваіх выхадак. Унікальная мультыплікацыя стваралася ўручную!

Прыходзьце і запрашайце сяброў: https://afisha.tut.by/film/fox
Рэпост вітаецца😊
Мы зноў трапілі ў топ-5 найбольш наведвальных фільмаў у гэтыя ўікэнды. Дзякуй тым, хто дапамагаў🤗
Проект "Беларускія ўікэнды", благодаря которым в Беларуси показывают в кинотеатрах дублированные на белорусский язык фильмы, достиг отметки 50000 тыс. проданных билетов за два последние года.

Поздравляем проект @kinakongby с новым успехом!
Ужо на акранах!
Наш калядны кінамарафон працягвае галівудская класіка 🎉🎄

22-25 снежня пройдуць паказы легендарнай стужкі «Гэтае цудоўнае жыццё». Фільм прызнаны самым натхняльным у гісторыі і ўваходзіць у спіс найлепшых паводле IMDb і КиноПоиск.

Прыходзьце з сябрамі: afisha.tut.by/film/geta-cudounae-zhycce
А цяпер афіцыйна: мы паказваем «Адзін дома» па-беларуску!
11-13 студзеня ў кінатэатрах “Масква” і velcom cinema. Знаёмыя кожнаму з дзяцінства героі загавораць па-беларуску!

Прыходзьце і запрашайце сяброў: afisha.tut.by/film/adzin-doma
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У дубляжы фільма «Адзін дома» мы ўсталявалі рэкорд - 14 акцёраў агучкі. І ўсе яны сур'ёзна папрацавалі💪🏻

Прыходзьце паглядзець, што атрымалася ў выніку: afisha.tut.by/film/adzin-doma
⚡️Сітуацыя з квіткамі на «Адзін дома» такая, што калі вы плануеце схадзіць, трэба паспяшацца: afisha.tut.by/film/adzin-doma
Галасуйма! 📊
Ад вашага голасу залежыць, з якіх фільмаў мы пачнем сезон і што будзем паказваць у 2019 годзе! Гэтае галасаванне праходзіць як на паказах «Адзін дома» так і тут: bit.ly/2VQb9Wb