Кінаконг | Кіно па-беларуску
819 subscribers
66 photos
8 videos
40 links
Агучваем кіно на беларускую мову і паказваем яго ў кінатэатрах. Кіно на роднай мове ўжо глядзяць тысячы, далучайся і ты.
Download Telegram
Мы зноў трапілі ў топ-5 найбольш наведвальных фільмаў у гэтыя ўікэнды. Дзякуй тым, хто дапамагаў🤗
Проект "Беларускія ўікэнды", благодаря которым в Беларуси показывают в кинотеатрах дублированные на белорусский язык фильмы, достиг отметки 50000 тыс. проданных билетов за два последние года.

Поздравляем проект @kinakongby с новым успехом!
Ужо на акранах!
Наш калядны кінамарафон працягвае галівудская класіка 🎉🎄

22-25 снежня пройдуць паказы легендарнай стужкі «Гэтае цудоўнае жыццё». Фільм прызнаны самым натхняльным у гісторыі і ўваходзіць у спіс найлепшых паводле IMDb і КиноПоиск.

Прыходзьце з сябрамі: afisha.tut.by/film/geta-cudounae-zhycce
А цяпер афіцыйна: мы паказваем «Адзін дома» па-беларуску!
11-13 студзеня ў кінатэатрах “Масква” і velcom cinema. Знаёмыя кожнаму з дзяцінства героі загавораць па-беларуску!

Прыходзьце і запрашайце сяброў: afisha.tut.by/film/adzin-doma
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У дубляжы фільма «Адзін дома» мы ўсталявалі рэкорд - 14 акцёраў агучкі. І ўсе яны сур'ёзна папрацавалі💪🏻

Прыходзьце паглядзець, што атрымалася ў выніку: afisha.tut.by/film/adzin-doma
⚡️Сітуацыя з квіткамі на «Адзін дома» такая, што калі вы плануеце схадзіць, трэба паспяшацца: afisha.tut.by/film/adzin-doma
Галасуйма! 📊
Ад вашага голасу залежыць, з якіх фільмаў мы пачнем сезон і што будзем паказваць у 2019 годзе! Гэтае галасаванне праходзіць як на паказах «Адзін дома» так і тут: bit.ly/2VQb9Wb
⚡️Дадатковы паказ «Адзін дома», НАЛЯТАЙЦЕ!

Фільм наведала больш за 2500 чалавек. Не ўсім хапіла квіткоў і таму робім яшчэ адзін паказ: 20 студзеня а 16:50 у кінатэатры velcom cinema. Распавядзіце сябрам і самі не прапусціце апошні шанец: afisha.tut.by/film/adzin-doma
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Больш за 2500 гледачоў і няма вольных месцаў - так прайшлі паказы «Адзін дома» ў гэтыя выхадныя😱

Усіх, хто хацеў, але не змог трапіць - запрашаем на ДАДАТКОВЫ сеанс у гэтую нядзелю! Не прапусціце апошні шанец: afisha.tut.by/film/adzin-doma
Нагадваем апошні раз 😊👇🏻

Заўтра (20.01) АДЗІНЫ ДАДАКОВЫ ПАКАЗ фільма «Адзін дома». Падзяліцеся гэтым допісам з сябрамі, магчыма камусьці не хапіла квіткоў. Мы даем апошні шанец — 20.01, 16:50, velcom cinema.

Колькасць месцаў абмежаваная: silverscreen.by/afisha/#/afisha/adzin-doma-belaruskiya-ik-498/date/2019-01-20/time/16-50/hall/dana-voka/
Можам паказаць ваш любімы фільм - галасуйце за яго! 📊

Ад вашага голасу залежыць, з якіх фільмаў мы пачнем сезон і што будзем паказваць у 2019 годзе!

➡️Галаванне тут: vk.cc/8Uxx3T
Пасля нашага поспеху з "Адзін дома" ў агучку папрасіўся Том Круз. Кажа, што мову падвучыць!🙂

Бярэм? Давайце вырашым разам👇
Па выніках народнага галасавання мы паўтараем гэтыя хіты 🔝

Не прапусціце ўнікальныя паказы ўжо ў гэтыя выхадныя ў к/т «Масква»:
22 лютага – «Форэст Гамп»
23 лютага – «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб»
24 лютага – «Таемнае жыццё Уолтэра Міці»

Прыходзьце і запрашайце сяброў! Квіткі тут: kinakong.by/best
Гродна, ты проста Космас😊 Сустракай кіно па-беларуску!

2 і 3 сакавіка ў к/т Космас адбудуцца паказы легендарнага фільма «Хронікі Нарніі: Леў, вядзьмарка і гардэроб». Cумесна з фільмам мы прэзентуем першы беларускі пераклад аднайменнай кнігі, паводле якой ён зняты. Не прапусціце гэтую знакавую падзею!

Набыць квіткі можна тут: vk.cc/95KEft