Павел Латушка
6.81K subscribers
720 photos
263 videos
1.95K links
Афіцыйны канал Паўла Латушкі
– палітык, дыпламат
– кіраўнік НАУ
– намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
– экс-міністр культуры, амбасадар

Падтрымаць працу Паўла Латушкі і каманды НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate
Download Telegram
Лукашенко повторяет за Сталиным

Павел Латушко в интервью Василию Голованову.

https://youtu.be/bb8x2l_6Uuk

– Почему Европейскому союзу неправильно ограничивать возможность перемещения для беларусов?

– Возможное ли открытие некоторых пунктов пропуска?

– Какие шаги первым должен сделать Лукашенко?

– Как режим угрожает родственникам представителей демократических сил?

– Чем лукашизм похож на сталинизм?

Ответы в видео: https://youtu.be/bb8x2l_6Uuk
Падтрымліваю тэрміновы збор на аўто для добраахвотнікаў!

Да маёй каляжанкі Юліі Гарачай (Камінскай) звярнуліся нашыя добраахвотнікі з выведгрупы 2-га Інтэрнацыянальнага Легіёна Абароны Украіны з просьбай дапамагчы закрыць да 5-га траўня збор на аўто, якое ўжо рыхтуецца да перадачы.

Мы з камандай заўсёды падтрымліваем нашых хлопцаў. Раней мы перадавалі мабільныя генератары, прадукты харчавання, бытавую хімію і сродкі медыцынскай дапамогі байцам Палка Кастуся Каліноўскага на агульную суму ў 15 тысяч еўра; пазадарожнік для байцоў 1-й асобнай дэсантна-штурмавой роты 79-ай асобнай дэсантна-штурмавой брыгады Дэсантна-штурмавых войск УСУ; далучыліся да збору на FPV-дроны для палкавога БПЛА імя Мікіты Крыўцова і інш.

Асабіста фінансава далучаюся да збору на аўто для выведгрупы 2-га Інтэрнацыянальнага Легіёна. Далучыцца можаце і вы.

Агульная мэта збора — 1500$. Пералічыць сродкі можна па спасылцы.

Падрабязней пра збор у інстаграме Юлі.

Слава Украіне і Жыве Беларусь!
Беларусь заўсёды была і будзе ў Еўропе

У гэты дзень 20 гадоў таму адразу 10 краін далучыліся да Еўрапейскага саюза, сярод якіх і нашыя суседзі. Сёння гадавіну ўступлення ў ЕС адзначаюць Польшча, Літва, Латвія, Чэхія, Эстонія, Венгрыя, Мальта, Кіпр, Славакія і Славенія.

https://youtu.be/S__-ZIFlXX4

Узгадваю, што тады, працуючы амбасадарам Беларусі ў Польшчы, я стаяў на галоўным пляцы Варшавы — пляцы Пілсудскага — і глядзеў на ўзняцце сцяга Еўрапейскага саюза над Польшчай.

Гэта былі эмацыйныя хвіліны. У гэты момант у мяне была пераканаўчая думка, што наступіць дзень — і над Беларуссю таксама залунаюць і наш нацыянальны бел-чырвона-белы, і еўрапейскі сцягі.

Нягледзячы на тое, што нам можа здавацца, што сёння мы далей ад рэалізацыі мары ўступлення ў Еўрапейскі саюз, лічу, што мы, дзякуючы нашым высілкам з 2020 года, становімся да яго бліжэй. Да прынцыпаў Еўрапейскага саюза, сярод якіх вылучу свабоду перамяшчэння (так нам, беларусам, надакучылі чаканне і чэргі на мяжы), прынцыпаў, якія захоўваюць нацыянальную ідэнтычнасць, не дазваляюць дыскрымінацыю. Прынцыпаў, якія грунтуюцца на дэмакратыі і свабодзе. Перакананы, што мы яшчэ пабачым, як сцяг Еўрапейскага саюза залунае побач з нашым нацыянальным сцягам над Беларуссю.

У гэты дзень словы віншавання ўсім тым краінам, якія 20 гадоў таму сталі сябрамі Еўрапейскага саюза. Мы разлічваем на вашу падтрымку і дапамогу ў такі складаны, цяжкі перыяд гістарычных пераменаў у Беларусі, у перыяд нашай барацьбы за свабоду.

Дэмакратычныя сілы Беларусі выказалі сваё імкненне да дэмакратычнага развіцця нашай краіны і яе сяброўства ў Еўрапейскім саюзе падчас канферэнцыі «Новая Беларусь 2023». Як адзін з распрацоўшчыкаў Дэкларацыі аб сяброўстве Беларусі ў Еўрапейскім саюзе, якая была прынята на канферэнцыі, я веру, што гэтае рашэнне мы здолеем рэалізаваць.

Сёння і заўтра Беларусі, гісторыя і будучыня Беларусі — у Еўропе і Еўрапейскім саюзе.
Мы часта адказваем на пытанне: ці можа адна асоба быць дэпутатам парламента і чальцом урада?

Так, гэта нармальная практыка для еўрапейскіх краін.

Прыводзім толькі некалькі прыкладаў палітыкаў, якія з'яўляюцца міністрамі ўрадаў і адначасова дэпутатамі парламентаў. Трэба адзначыць, што гэта агульны падыход у многіх еўрапескіх краінах, у тым ліку ў Польшчы, Літве і інш.

Чаму дэпутаты парламента прызначаюцца членамі ўрадаў у многіх краінах Еўропы? Растлумачым абавязкова. Сачыце за сацсеткамі кааліцыі: https://t.me/Latushka_Ruch

Выбары новага складу Каардынацыйнай рады адбудуцца 25-27 траўня. Нумар нашага выбарчага спіса ў бюлетэні — #9.
Россия оккупирует Беларусь методом «мягкой силы»

Сегодня Россия пытается оккупировать украинские территории военным методом. Но существуют и невоенные методы захвата территорий и даже целых государств. В отношении Беларуси Россия действует именно такими методами.

https://youtu.be/dO_a4DJwBmA

Одним из официальных инструментов российской «мягкой силы» стало т.н. «Россотрудничество». Данная структура является Федеральным агентством по международному гуманитарному взаимодействию и создана для реализации политики России через внедрение идей «русского мира» за границей, в том числе в Беларуси.

Это государственный орган, который является главным мотором по продвижению гибридного влияния Кремля. Его представительства расположены в 134 странах мира, а «под крышей» «Россотрудничества» работают кадровые сотрудники ФСБ и СВР.

В течение многих лет «Россотрудничество» действует как зонтичная организация для сети российских агентов влияния, а также финансирует различные проекты публичной дипломатии и пропаганды, консолидируя деятельность пророссийских игроков и распространяя кремлевские нарративы.

Действия «Россотрудничества» во многих странах мира оценивают как опасные, создающие угрозу национальным интересам и национальной безопасности.

2 апреля 2024 года в Гродно открылся т.н. «Русский дом». Он стал четвертым представительством «Россотрудничества» в Беларуси. «Русские дома» также работают в Минске, Бресте и Гомеле. Нелегитимные власти Беларуси дают карт-бланш «Русским домам», в противовес которым им нечего предложить.

Пока представителей гражданского общества Беларуси репрессируют и загоняют в подполье, и любая активность грозит им тюрьмой, пророссийские деятели имеют неисчерпаемую по местным меркам финансовую поддержку «Россотрудничества».

Лукашенко сполна отблагодарил за свое спасение в 2020 году и продолжает благодарить «русский мир», позволяя России захватывать Беларусь российской «мягкой силой». Представители «русского мира» проникают во все сферы деятельности беларуского общества. И не только проникают, но и захватывают лидирующие позиции, работают на ликвидацию беларуской идентичности, диктуют свои правила и навязывают русскомирскую идеологию.

Россия и ее «русский мир» через деятельность «Россотрудничества» в Беларуси пытаются представлять себя для беларусов «не в качестве цели, а в качестве метода», основываясь при этом на трех столпах: «сотрудничестве, безопасности и суверенитете».

Под «сотрудничеством» они претворяют в жизнь банальный захват под свое руководство и влияние на всю Беларусь. Спекулируя «безопасностью» они втянули Беларусь в войну против Украиной и создали реальную угрозу жизни всему населению нашей страны. Спекулируя «суверенитетом» они лишают Беларусь элементарной государственной самостоятельности. Это и есть невоенное постепенное поглощение Беларуси с помощью метода «мягкой силы».

И всему этому способствует Лукашенко и его приближенные. Все эти преступные действия против беларуского народа и против Беларуси Лукашенко делал и продолжает делать только ради сохранения собственной власти.

В видео Павел Латушко подробнее рассказал про деятельность «Россотрудничества» в Беларуси, а также о наших возможных действиях по противостоянию поглощению Беларуси: https://youtu.be/dO_a4DJwBmA
Польшча стане стратэгічным саюзнікам Беларусі

Хачу павіншаваць полек і палякаў з нацыянальным святам Рэспублікі Польшча — Днём Канстытуцыі 3 траўня.

Гісторыя беларускага і польскага народаў — глыбока ўкаранёная і багатая. Адной з важных вех нашай агульнай спадчыны з'яўляецца першая ў Еўропе Канстытуцыя, якая таксама напрамую звязана з гісторыяй Беларусі.

Памятаю, будучы паслом Беларусі ў краінах Еўропы, я віншаваў польскіх паслоў 3 траўня з нашай агульнай гістарычнай падзеяй — Днём Канстытуцыі 1791 года. Карыстаючыся магчымасцю, хацеў бы падзякаваць польскім уладам і польскаму грамадству за салідарнасць і падтрымку, якая надаецца беларускаму народу ў гэты пераломны момант нашай гісторыі. З аднаго боку, гэта будзе спрыяць дасягненню мэты беларускага грамадства — дасягненню дэмакратыі, а з іншага боку, мы ўжо цяпер пішам новы раздзел нашай агульнай гісторыі.

Шчыра веру, што незалежная і дэмакратычная Беларусь адпавядае нацыянальным інтарэсам як беларускага, так і польскага грамадстваў. Прагнем, каб Беларусь стала прадказальным і адказным партнёрам для Польшчы і Еўропы, а для нас, беларусаў, Польшча стане стратэгічным саюзнікам, які адкрые перад нашай Радзімай еўрапейскія перспектывы.

З нагоды нацыянальнага свята выказваю найлепшыя пажаданні росквіту і поспехаў.

Павел Латушка ад імя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па запрашэнні Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды прымае ўдзел у афіцыйных урачыстасцях з нагоды Нацыянальнага свята Польшчы, якія праходзяць на Замкавай плошчы ў Варшаве, і дыпламатычным прыёме ў Палацы Прэзідэнта Польшчы.

Пасольства рэжыму на мерапрыемствы не запрошана.
Вылечат ли Лукашенко?

В начале мая был опубликован мировой рейтинг систем здравоохранения Health Care Index за 2024 год. Беларусь в нем расположилась на 88 месте из 94.

https://youtu.be/4Rj5Xuy36Ro

Тема социального государства, частью которого безусловно является и сфера здравоохранения — один из приоритетных нарративов пропаганды режима Лукашенко. На этой важной теме режим неоднократно спекулирует, выставляя желаемое за действительное. Но при этом он допускает принципиальную ошибку: вместо реального повышения эффективности медицины в Беларуси, режим стремится сделать пропагандистскую ауру уникального положения врачей в Беларуси, которым завидует чуть ли не весь мир.

Давайте проанализируем, какие перспективы строит режим Лукашенко для системы здравоохранения. И существенный аспект в этом вопросе — количество специалистов, которые будут работать в сфере медицины завтра. Мотивирована ли сегодня молодежь в Беларуси идти в медицину? Будет ли пополняться система здравоохранения новыми кадрами?

Отыскать ответ на эти вопросы нам поможет новая редакция закона «О здравоохранении», опубликованная в ноябре прошлого года. Среди нововведений закона, в частности, увеличение сроков обучения в ординатуре и длительности отработки после ее окончания. Срок отработки вырос с двух до пяти лет, в том числе для будущих специалистов, которые обучаются заочно, а за уход с учебы в ординатуре или при отчислении врачу придется возместить затраты на обучение более чем в двукратном размере.

Система распределения медиков, как и многих других молодых специалистов — усовершенствованная схема рабства. И это не создает предпосылок для увеличения количества врачей в стране или повышения качества медицины. Закончив обучение в вузе и ординатуре, выпускники, попавшие по распределению на отработку в условную поликлинику на низкую зарплату, особенно «на старте», по сути попадают в рабство: зарплата не позволяет собрать достаточное количество средств на возмещение обучения в случае увольнения и специалисты оказываются привязаны к рабочему месту, не имея права выбора. Будут ли замотивированы специалисты эффективно работать, не имея выбора?

Проблему нехватки медицинского персонала в больницах, поликлиниках, учреждениях здравоохранения диктатор предлагает решать увеличением нагрузки на врачей. Нет, не созданием благоприятных условий для прихода квалифицированных специалистов в сферу медицины, а увеличением нагрузки на и так перегруженных специалистов.

Система здравоохранения Беларуси — важнейшая сфера социальной политики государства. Именно от того, как работает здравоохранение в стране, зависит продолжительность жизни населения, наше здоровье, здоровье наших родителей, бабушек и дедушек, наших детей — будущего нашей страны. И беларуские медики — гордость страны.

Многочисленные исследования в сфере медицины, самоотверженная работа на благо беларусов тысяч представителей сферы здравоохранения повлияло на то, что в Беларуси проводятся уникальные операции. Но есть существенная проблема: это происходит не благодаря, а вопреки политике режима. И вместо того, чтобы улучшать реальное положение дел, чтобы создавать условия для привлечения в систему здравоохранения специалистов, режим лишь усиливает пропагандистскую риторику и пытается на словах — не делом — объяснить медикам, как им хорошо живется.

Лукашенко волнует только собственное здоровье и здоровье приближенных к нему людей. И только о нем — а не о здравоохранении населения — он готов заботиться. А все остальные вопросы, по мнению Лукашенко, сможет решить пропаганда.

В видео Павел Латушко подробнее рассказал о политике режима в сфере здравоохранения: https://youtu.be/4Rj5Xuy36Ro
Прыдыбайла, Жук, Пятроўскі і Ко прыгатавацца да санкцый

Санкцыйны ціск на прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі — частка праграмы кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"». Мы абяцалі — мы робім.

Падчас нядаўняй сустрэчы ў Брусэлі з прадстаўнікамі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў мы перадалі дасье на 26 прапагандыстаў рэжыму Лукашэнкі, якія дагэтуль не апынуліся пад еўрапейскімі санкцыямі. Многія з гэтага спісу засвяціліся як дэлегаты нядаўняга т.зв. Усебеларускага народнага сходу.

Гэтымі днямі ідзе ўдакладненне кандыдатаў у санкцыйныя спісы ад пула прапаганды Лукашэнкі. Намі перададзеныя персанальныя дадзеныя і абгрунтаванне ўвядзення санкцый, у тым ліку цытаты і спасылкі на публікацыі.

Сярод асоб, якія прадстаўлены да ўнясення ў санкцыйны пералік ЕС па нашай прапанове, значацца:

– Алег Раманаў — адзін з галоўных ідэолагаў «рускага свету» ў Беларусі, «дэпутат», а таксама старшыня так званай партыі ўлады «Белая Русь»;

– Аляксандр Лук'янаў — вядомы як кіраўнік БРСМ і ўдзельнік працэсу незаконнага перамяшчэння на тэрыторыю Беларусі ўкраінскіх дзяцей;

– Дзмітрый Жук — дырэктар галоўнага друкаванага мас-медыя рэжыму «Беларусь сёння», а таксама былы прэс-сакратар Лукашэнкі;

– Ірына Акуловіч — генеральны дырэктар прапагандысцкага інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА;

– Канстанцін Прыдыбайла — расійскі «журналіст» Russia Today, вядомы сваімі абразамі і фэйкамі;

псеўдаэксперты, палітолагі і прапагандысты: Пётр Пятроўскі, Сяргей Лушч і іншыя.

Павел Латушка ў сваім звароце адзначыў: «Гэтыя асобы павінны трапіць у санкцыйныя пералікі ЕС. Адказнасць за хлусню і паклёп, распаўсюджванне варожасці і нянавісці, апраўданне гвалту, рэпрэсій і агрэсіўнай вайны немінуча наступіць. Пакуль толькі ў выглядзе санкцый, а далей многія з гэтых персанажаў могуць прэтэндаваць на належную прававую ацэнку сваіх дзеянняў ужо ў сапраўдным і сумленным судзе».

Таксама намі прапанавана ўвесці блакавальныя санкцыі ў дачыненні да найбуйнейшых тэлеканалаў рэжыму, яшчэ не ахопленых абмежаваннямі ЕС — АНТ і СТБ.
На двух нашых кааліцыянтак адкрылі спецвытворчаць

Надзея Сцепанцава і Жанна Захаркевіч удзельнічалі ў мірных пратэстах у Гродна, за што былі асуджаны да «хіміі». Жанчыны вырашылі ўцякчы з Беларусі і прайшлі 12 гадзін па лесе і дрыгве ў бок Літвы.

Адважны ўчынак беларусак крануў сэрцы мільёнаў карыстальнікаў сацсетак.

Надзея і Жанна працягваюць барацьбу. Кожны тыдзень яны прымаюць удзел у акцыях каля Генконсульства рэжыму ў Беластоку, падтрымліваюць аднаго з лідараў польскай этнычнай меншасці ў Беларусі, палітзняволенага Анджэя Пачобута.

Гонар, што яны далучыліся да кааліцыі «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» на выбары ў Каардынацыйную раду.

Цяпер рэжым Лукашэнкі адкрыў супраць іх спецыяльную вытворчасць — іх збіраюцца судзіць завочна.

Шаноўныя Надзея і Жанна! Ваша барацьба за вольную Беларусь — прыклад для многіх беларусаў. Мы абавязкова пераможам. А сапраўдныя злачынцы яшчэ будуць прыцягнутыя да адказнасці.
Чаго мы дабіліся?

Павел Латушка ў эфіры «Еўрарадыё» распавёў пра вынікі, з якімі кааліцыя «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» ідзе на выбары ў Каардынацыйную раду.

https://youtu.be/NqAazw7ySJQ

Тры з паловай гады мы вядзем барацьбу. І мы менавіта тыя, хто не плануе здавацца — што б ні было. Мы працавалі ўвесь гэты час, і ўсе могуць ацаніць нас па выніках нашай працы. Давайце возьмем толькі некалькі фактаў.

Больш за 500 асобаў, якія былі ўнесены ў санкцыйныя спісы — суддзі, пракуроры, прапагандысты, дэпутаты, чыноўнікі і іншыя, а за гэтым стаіць праца над кожнай асобай. Дзесяткі санкцыйных спісаў, у тым ліку якія тычацца сектаральных санкцый і санкцый у адносінах да прадпрыемстваў — моцны ўдар па рэжыму Лукашэнкі. І гэта канкрэтная праца нашай каманды.

Разам з партнёрамі мы дамагліся, каб рэжым не ўдзельнічаў у Еўрабачанні, каб чэмпіянат свету па хакеі і чэмпіянат Еўропы па велатрэку не адбыўся пад кантролем рэжыму ў Беларусі. Мы змагаліся за рэсурс для культуры, які ўпершыню ў гісторыі ЕС выдаткаваны беларусам. Разам з тым мы арганізавалі і свой праект у галіне культуры — Музей Вольнай Беларусі. Колькі рэзалюцый Еўрапейскага парламента было прынята па сітуацыі ў Беларусі? Да гэтых рашэнняў таксама мела дачыненне наша каманда.

Наша праца — гэта і дзве камунікацыі, якія мы падалі ў Міжнародны крымінальны суд па ваеннаму злачынству Лукашэнкі ў сувязі з дэпартацыяй украінскіх дзяцей. Гэта і даклад па злачынствах супраць чалавечнасці, які датычны беларусаў. Гэта — велічэзная праца юрыстаў і гэта праца працягваецца. Мы працуем па пяці накірунках адказнасці. Нашыя вынікі — гэта і шэсць міжнародных ордараў на арышт, якія датычаць тых жа кіраўнікоў турмы ў Жодзіна і ЦІП на Акрэсціна. Мы дамагліся гэтага. Мы спрыялі падачы заяваў грамадзянамі Беларусі ў рамках універсальнай юрысдыкцыі. Справы таксама суправаджалі юрысты нашай каманды. І мы дамагаемся, каб гэтыя справы мелі свой вынік.

Гэта Кадравы рэзерв, які рыхтуе прафесіяналаў для Новай Беларусі. Мы пастаянна падтрымліваем беларускіх добраахвотнікаў, дапамаглі больш за 100 беларусам эвакуявацца з Беларусі. І гэта — толькі частка канкрэтных вынікаў нашай працы. Мы займаліся ізаляцыяй рэжыму, стварэннем яму дэмакратычнай альтэрнатывы ў знешняй палітыцы, мы актыўна змагаемся супраць прапаганды рэжыму ў медыйнай сферы 24/7.

Мы не спынімся, пакуль не дасягнем нашых мэт. Мы будзем умацоўваць нашу працу і дасягаць важных для беларусаў рэчаў. Для ўзмацнення пазіцый дэмакратычных сіл Беларусі выбары ў Каардынацыйную раду маюць асаблівае значэнне. І мы заўсёды адвакатавалі за ўзмацненне інстытутаў дэмакратычных сіл Беларусі.

Каардынацыйная рада патрэбна, каб прадстаўляць беларусаў з Беларусі, інтарэсы нашай дзяржавы, каб вырашаць праблемы беларускай дыяспары. Каардынацыйная рада будзе запатрабавана ў транзітны перыяд. Таму мы заклікаем падтрымаць на выбарах канкрэтныя вынікі
кааліцыі пад нумарам 9.
Разам у нас усё атрымаецца!

Дзяцінства. Многія беларусы ўзгадваюць цёплыя сямейныя святы ў дзяцінстве. Сем’і, захоўваючы старадаўнія традыцыі, якія перадаліся ад бацькоў і дзядоў, кожны год збіраліся ў гэты дзень разам, каб з блізкімі сустрэць Вялікдзень — адно з найважнейшых хрысціянскіх святаў.

Вялікдзень — сямейнае свята з даўнімі каранямі, якія спалучаюцца і з нацыянальнымі традыцыямі. Традыцыямі, якія пераходзяць з пакалення ў пакаленне. Менавіта нацыянальныя традыцыі робяць нас адметнымі. І іх важна берагчы, бо яны — наша спадчына.

Сёння мы сустракаем свята Вялікадня ў складаныя часы: многія беларускія сем’і падзелены межамі. Але варта захоўваць агульныя каштоўнасці па-над межамі, варта захоўваць салідарнасць і падтрымку ў няпросты перыяд нашай гісторыі. І мы зробім усё, каб неўзабаве адзначыць свята за адным сямейным сталом з нашымі блізкімі і роднымі ў нашай будучай Вольнай Беларусі.

Усе мы разам. І ўсё у нас абавязкова атрымаецца. Захоўвайце традыцыі сваёй сям’і. Беражыце сваіх блізкіх. Лепшыя часы — наперадзе. І дабро абавязкова пераможа.

З Вялікаднем, шаноўныя беларусы і беларускі!
Новая Беларусь — ад абстракцыі да праграмнага бачання

Павел Латушка аб тым, што для яго Новая Беларусь.

https://youtu.be/loR3RJjr3j8

Мы шмат размаўляем пра тое, як узаемадзейнічаць паміж сабой нашым структурам у выгнанні, як дамагчыся нарэшце адзінства і ці магчыма гэта ўвогуле. Пра вынікі, стратэгіі, недахопы і памылкі. І гэта ўсё безумоўна вельмі важна — але толькі тады, калі мы не плануем застацца па розныя бакі сцяны. Калі замест сцяны мы хочам будаваць паспяховую, дэмакратычную незалежную краіну — адрозную ад таго, што зрабіў з Беларусі Лукашэнка. Абноўленую. Новую.

Дык якая яна, Новая Беларусь? Менавіта ў адказе на гэтае пытанне павінны палягаць нашыя мэты. Як і каштоўнасная падстава для нашага адзінства. Не толькі структураў замежжа і часовай дыяспары. А адзінства нацыянальнага.

Так, гэта рэфлексія і, на мой погляд, яна зараз вельмі патрэбная. Патрэбна пашыраць абмеркаванне Новай Беларусі, каб гэтая тэма гучала шырэй. Каб яна выйшла па-за межы канферэнцый і круглых сталоў.

Дык што такое Новая Беларусь? Што мы сутнасна ды ідэйна разумеем, калі прамаўляем гэтыя словы? Што ляжыць у падмурку той Беларусі, якую мы хочам пабудаваць?

Меркаванне Паўла Латушкі можна паглядзець у відэа: https://youtu.be/loR3RJjr3j8

А што для вас Новая Беларусь?
Калісьці падумалася, што ў міністра культуры ёсць велічэзны плюс: ён можа пазнаёміцца з выключнымі постацямі нацыянальнай культуры. Ужо не міністр, але гонар сябраваць з выключным акторам, беларусам Ігарам Сіговым.

Ганаруся, што мы разам у адной кааліцыі на выбарах у Каардынацыйную раду.

Здымак зроблены пасля спектакля «How are you?» у сутарэнні (бомбасховішчы) Музея Вольнай Беларусі. Спектакль пра першыя дні агрэсіі Расіі супраць Украіны.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Альтернативная реальность Алейника

Министр иностранных дел Лукашенко Сергей Алейник в интервью российскому изданию заявил следующее: «Беларусь всегда была и остается миролюбивым государством. С территории Беларуси никогда не исходила и не будет исходить угроза. Согласно нашей Конституции, с территории Беларуси не может быть совершена никакая агрессия. Это — постулаты, которые незыблемы».

Алейник преднамеренно забывает факт не просто угрозы, а вторжения с территории Беларуси в Украину в начале полномасштабной войны России против Украины. Он может жить в альтернативной реальности, но переубедить весь мир в этом не получится.

Режим Лукашенко, которому служит Алейник, понесет ответственность.
Что ждет в Беларуси сбежавшего польского судью?

Павел Латушко в видео высказал предположение о будущем Томаша Шмидта, а также ответил Сергею Алейнику.

https://youtu.be/vXuxhx_275I

– В какой реальности живет Алейник?

– О чем он соврал?

– Решение Совета Европы приблизило трибунал над Лукашенко?

– Почему сбежавший польский судья Томаш Шмидт попросил убежище в Беларуси?

– Как им воспользуется Лукашенко?

Ответы в видео: https://youtu.be/vXuxhx_275I