Патаемная Беларусь!
492 subscribers
421 photos
2 videos
12 links
Старыя здымкі, дакументы, цікавосткі
Download Telegram
Цікава параўнаць як 95 год таму выглядаў Нясвіж і як зараз.
Першае фота 1927 года.

Больш фота тут: https://traveling.by/news/item/2739
Адным з заснавальнікаў “Мэмарыялу” разам з акадэмікам Сахаравым быў і Алесь Адамовіч (на фота з устаноўчага сходу “Мэмарыялу” справа ад Сахарава, 1989).
Студэнты, 50-ыя
Фота: Ася Мінкевіч
Аляксандраўскі сквер, 1918
Францішак Багушэвіч сядзіць на ганку. Побач дачка і жонка, а злева ягоны сябра ў строі ашмянскага шляхціца-паўстанца. Фота з альбома праўнучкі Багушэвіча.
Здаецца гэты здымак – пэўная сенсацыя.

Адшуканы Яўгенам Бандарчыкам у Грузінскім літаратурным музеі здымак беларускіх і грузінскіх пісьменнікаў у кабінеце Гікалы. Верагодна 1935 г.
У чым сенсацыя? Пакуль мы не выявілі ў беларускіх музеях і архівах, дзе можа быць такое фота. Падобна, што грузіны, якія ёсць на фота, і збераглі яго. У віхурах вайны ў Беларусі падобнае фота магло не захавацца.

Перад намі новыя выявы: (злева направа, унізе): Колас, Купала. Пасля грузінскія пісьменнікі (Буачыдзэ, Масашвілі, Кутатэлі). За сталом старшыня ЦК КПБ М.Гікала.
Уверсе (злева направа): невяд, невяд., Міхась Зарэцкі, невяд, Пятрусь Броўка, Кузьма Чорны, Крапіва, Андрэй Александровіч, Маісей Кульбак, Ізі Харык, невяд., Айзік Кучар (?), невяд, Міхась Клімковіч, далей пяць асобаў невядомых

А яшчэ можна дзівіцца руплівасці Яўгена Бандарчыка, які ў Грузіі працягвае сваю пошукавую дзейнасць, якая прыносіць плён

Дзякуй Яўгену, што дазволіў зрабіць першую публікацыю гэтага здымка ў нашым музейным праекце Куфар старажытнасцяў
Няміга, 1982 год