ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА
1.09K subscribers
62 photos
137 videos
16 links
Парк гісторыі. 10 000 гадоў гісторыі Беларусі ў адным месцы.
Сайт https://parksula.by/
Турыстычны комплекс з тэматычнымі пляцоўкамі і развітай інфраструктурай.
Прапануем экскурсійныя праграмы для арганізаваных гуртоў і індывідуальных наведвальнікаў.
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥘Ежа не проста базавая патрэба кожнага чалавека, а яшчэ і крыніца асалоды. Стравы беларускай кухні - падвоеная асалода! Гэта ўспаміны пра бабуліну мачанку і крышаны, запрашэнне на матуліны дранікі.

📯Наша свята таксама мае пакінуць у гасцей успаміны, якія не толькі можна аднавіць праглядам яскравых фота, а яшчэ і адчуць іх смак. 

💃27 і 28 красавіка ў парку гісторыі Сула “Смачнаесціфэст” з вясёлай праграмай для гасцей у цэнтры комплексу. Апроч конкурсаў, песень і танцаў ад артыстаў, будзе смачны пачастунак ад кухмістраў.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤓Ці добра вы ведаеце беларускую нацыянальную кухню? Пішыце ў каментарах ці здагадаліся аб чым ідзе гаворка ў відэа.

📯А калі зусім няма варыянтаў, шчыра запрашаем на “Смачнаеціфэст”! Нашы экскурсаводы распавядуць пра традыцыі нацыянальнай кухні, а кухмістры пачастуюць смачна.

💃 Для добрага апетыту раім шпацыр па лакацыях комплексу і, абавязкова, паўдзельнічайце ў конкурсах нашага вядоўцы.

🌞Надвор'е абяцаюць пекнае!
ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА pinned «🚌 Трансфер у парк гісторыі Сула з Мінска Смачнаесціфэст! 📅 27 і 28 красавіка 🚀Мінск-Парк гісторыі Сула 11 30 ⛵️ Парк Сула - Мінск 18 30 💶 Кошт праезда у абодва бакі- 35 рублеў Аплата пры пасадцы. 📲Рэгістрацыя і пытанні Viber Telegram і ў асабістыя…»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💕Якія вы розныя, унікальныя, непаўторныя, нашы дарагія госці! Прыемна, што цікавасць да гісторыі і культуры роднага краю яднае нас і прыводзіць вас у парк гісторыі Сула.

🥘Да таго ж нас яднае "Смачнаесціфэст" 27 і 28 красавіка! Нашы кухары вельмі стараліся дагадзіць усім з пачастункам. А акторы з праграмай і забавамі. Будзем працягваць!

Пачатак працы 28.04 ў 10.00.
Праграма пачынаецца ў 14.00.
Канец экскурсійнага абслугоўвання ў 17.30.
Кошт квіткоў для сяброў з сацыяльных сетак усяго 30 бел. руб. Папярэдні запіс не патрэбны.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥘Цяжка палічыць колькі разоў мы прамовілі “смачна есці”. Мы гатовы працягваць гаварыць гэта шаноўным гасцям!

🧑‍🍳Некаторыя наведнікі гаварылі, што пах пачастунку гоніць сліну ажно ля самай брамы. Нездарма пачатак праграмы ў абед. Нашы кухары любяць, калі госці ядуць з апетытам.

У нядзелю 28.04 працягваем “Смачнаесціфэст”! Па пытаннях праезду звяртайцеся Viber Telegram і ў асабістыя паведамленні па нумары +375293178993 (Аляксандр).
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У розны час, штогод, да нас прыходзіць
І дзень гэты знаёмы нам усім,
Бо сэрца і Душа у ім знаходзяць
Святло нябёс, і ажываюць з ім.

Штогод, мяне, у гэтую часіну
Вярбой сустрэне, ўвочы зазірне
Якісці добры, малады хлапчына,
Мець Бога ўсэрцы пажадае мне.

Ён дакранецца вербавым букетам
Да галавы, аблічча, да плячэй.
Напоўніць сэрца цёплым–Божым светам,
Лагодней стане, у Душы лягчэй.

Жадаў усім здароўя, моцы ў Бозе.
Ды, каб ахвярай Д’яблавай не стаў.
І зноў адных пакінуў на дарозе-
Вядома, ён прыходзіў ад Хрыста.

І як заўжды, у Вербную нядзелю
У цЭрквы, кожны з Вернікаў ішоў,
На нас, з Ікон, заступнікі глядзелі
Мы ажывалі сэрцам і Душой.


Мікалай Сяргеевіч (верш узяты з інтэрнэт-прасторы)
Вітаем нашых сяброў і гасцей!❤️🎊🎉
Запрашаем сустрэць майскія святы і выходныя разам!
Вясна ў самым росквіце, таму збірайце сем’і, знаёмых і родных, каб весела і цікава бавіць час у Суле!
Мы ўжо паклапаціліся аб вашым адпачынку і падрыхтавалі шмат розных цікавостак: вясёлыя спевы, танцы, гульні і забавы, а таксама смачныя стравы і пачастункі ад нашых кухараў! 💃🕺🏽🎶🎭👩‍🍳👨‍🍳
🌞Вялікдзень у Суле. Запрашаем на святкаванне!


10.00 - пачынае працу парк і адчыняем браму для гасцей.
14.00 - пачатак святочнай праграмы.
17.00 - канец праграмы.
17.30 - канец экскурсійнага абслугоўвання.

🥮Наведнікаў чакаюць:
- знаёмства з традыцыйнымі абрадамі і спевамі;
- вялікодныя гульні ды забавы;
- агляд тэматычных лакацый;
- гісторыя ўзнікнення свята Вялікадня на Беларусі;
- асаблівасці і традыцыі святкавання дахрысціянскага перыяду;
- майстар-класы па ўпрыгожванні булкі і расфарбоўцы яек;
- адметнасці падрыхтоўкі да свята ў дзяўчат і хлопцаў;
- дэгустацыя куліча і гарбаты з зёлак ад сульскай чараўніцы.
🎁Вырабы з майстар-класаў удзельнікі атрымаюць у падарунак.

📯Папярэдні запіс НЕ патрэбны. Кошт квіткоў для сяброў 30 бел. руб. Расклад руху грамадскага транспарту да Сулы і назад, ёсць на нашым сайце parksula.by

*у праграме магчымы змены.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Шаноўныя сябры Вялікага
Княства Сула! 🙌🏻

Віншуем усіх з міжнародным Святам працы і вясны! 🌸🕊️

Зычым кожнаму з вас квітнець, ісці па жыцці цвёрда і ўпэўнена, не адыходзячы ад сваіх намечаных планаў. ☺️

Працуйце старанна на карысць сям'і і свайго росту!☝🏻

Поспехаў ва ўсім, нашы дарагія сябры! Да сустрэчы!🥰
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥚Светлае свята Вялікдзень у лепшых традыцыях беларускай зямлі. Адзначым разам у Вялікім княстве Сула!

🥮Нашы традыцыі змяшчаюць у сабе сумесь дахрысціянскіх і хрысціянскіх элементаў святкавання. Безумоўна, паганства мела ўплыў на культуру і пакінула свой след. І гэта надае непаўторнасці беларускім традыцыям святкавання.

🤓🤓🤓
Як расфарбаваць яйкі?
Чым упрыгожыць велікодныя булкі?
Якія стравы прыгатаваць да святочнага стала?
На ўсе гэтыя і шэраг іншых пытанняў вы знойдзеце адказ падчас нашай праграмы. Яна будзе неймаверна насычаная і цікавая.

📯Папярэдні запіс не патрэбны. Кошт квіткоў для сяброў з сацыяльных сетак усяго 30 бел.руб.

💕Сардэчна запрашаем!