ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА
987 subscribers
60 photos
133 videos
15 links
Парк гісторыі. 10 000 гадоў гісторыі Беларусі ў адным месцы.
Сайт https://parksula.by/
Турыстычны комплекс з тэматычнымі пляцоўкамі і развітай інфраструктурай.
Прапануем экскурсійныя праграмы для арганізаваных гуртоў і індывідуальных наведвальнікаў.
Download Telegram
🗓️27 і 28 красавіка кухмістры Сулы падрыхтавалі смачны гастранамічны сюрпрыз! Таму, запрашаем усіх аматараў падсілкавацца!
Конкурсы, забавы, спевы, танцы і пачастункі - усё,  як мы з вамі любім, шаноўныя госці.

💃Незабыўная праграма ў цэнтры і цікавыя гістарычныя аповеды на пляцоўках. Усё ўключана, так бы мовіць. Так-так, і стравай смачнай пачастуем.


10.00 - пачынае працу парк і адчыняем браму для гасцей.
14.00 - пачатак святочнай праграмы.
17.00 - канец праграмы.
17.30 - канец экскурсійнага абслугоўвання.

📯Папярэдні запіс НЕ патрэбны. Кошт квіткоў для сяброў 30 бел. руб.

🚍Расклад руху грамадскага транспарту да Сулы і назад, ёсць на нашым сайце parksula.by

*у праграме магчымы змены.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤳Зрабіце скрын, каб выбраць наступную кнігу для чытання.

📜Мы сабралі спіс улюбёных кніг нашых экскурсаводаў і сяброў з сацыяльных сетак. Менавіта гэтыя творы сабраны на відэа. Упэўнены, вам даспадобы будзе кожны з іх.

💕Чытайце кнігі на беларускай мове! Гэта сапраўдная асалода. Атрымлівайце яе.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📜Спіс выразаў на беларускай мове, якія могуць спатрэбіцца на свяце ў гэтыя выхадныя:

Дзякуй! Вельмі смачна!

Я ў захапленні ад праграмы!

Як тут цудоўна!

Мы атрымалі сапраўдную асалоду ад вашага аповеду!

Ушчыкніце мяне, я ў казцы!

Шаноўны, як прыемна Вас слухаць. Дзякуй!

Надзвычай файны дзень!

А можна ў вас застацца назаўсёды?

📝Працягваць спіс можна ў каментарах.
⬆️Расклад працы на вялікія выхадныя (і не толькі):

1️⃣Працуем заўсёды ў выхадныя дні і дзярж. святы РБ. Экскурсійнае абслугоўванне з 10:00 да 17:30, рэстаран працуе ў выхадныя і святочныя дні да 21:00.

2️⃣У буднія дні экскурсійнае абслугоўванне з 10:00 да 17:30, рэстаран працуе да 21:00.

💃Такім чынам, з 24.04 па 05.05 вы адпачываеце, а мы працуем з задавальненнем для вас!
🚌 Трансфер у парк гісторыі Сула з Мінска
Смачнаесціфэст!


📅 27 і 28 красавіка

🚀Мінск-Парк гісторыі Сула

11 30

⛵️ Парк Сула - Мінск

18 30

💶 Кошт праезда у абодва бакі- 35 рублеў

Аплата пры пасадцы.

📲Рэгістрацыя і пытанні Viber Telegram і ў асабістыя паведамленні
+375293178993
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📯Дарагія госці, у суботу з раніцы ўсё будзе шкварчэць, смажыцца і варыцца, каб вы пачаставаліся нечым незвычайным. Нашы кухары рыхтуюць смачны сюрпрыз! Будзьце гатовыя, можна праглынуць язык. 

💃Каб апетыт як след разгуляўся, артысты ўжо спланавалі вясёлую праграму з песнямі і танцамі. Будзе не горш, чым на вяселлі сына матулінай сяброўкі. Прыязджайце!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥘Ежа не проста базавая патрэба кожнага чалавека, а яшчэ і крыніца асалоды. Стравы беларускай кухні - падвоеная асалода! Гэта ўспаміны пра бабуліну мачанку і крышаны, запрашэнне на матуліны дранікі.

📯Наша свята таксама мае пакінуць у гасцей успаміны, якія не толькі можна аднавіць праглядам яскравых фота, а яшчэ і адчуць іх смак. 

💃27 і 28 красавіка ў парку гісторыі Сула “Смачнаесціфэст” з вясёлай праграмай для гасцей у цэнтры комплексу. Апроч конкурсаў, песень і танцаў ад артыстаў, будзе смачны пачастунак ад кухмістраў.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤓Ці добра вы ведаеце беларускую нацыянальную кухню? Пішыце ў каментарах ці здагадаліся аб чым ідзе гаворка ў відэа.

📯А калі зусім няма варыянтаў, шчыра запрашаем на “Смачнаеціфэст”! Нашы экскурсаводы распавядуць пра традыцыі нацыянальнай кухні, а кухмістры пачастуюць смачна.

💃 Для добрага апетыту раім шпацыр па лакацыях комплексу і, абавязкова, паўдзельнічайце ў конкурсах нашага вядоўцы.

🌞Надвор'е абяцаюць пекнае!
ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА pinned «🚌 Трансфер у парк гісторыі Сула з Мінска Смачнаесціфэст! 📅 27 і 28 красавіка 🚀Мінск-Парк гісторыі Сула 11 30 ⛵️ Парк Сула - Мінск 18 30 💶 Кошт праезда у абодва бакі- 35 рублеў Аплата пры пасадцы. 📲Рэгістрацыя і пытанні Viber Telegram і ў асабістыя…»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💕Якія вы розныя, унікальныя, непаўторныя, нашы дарагія госці! Прыемна, што цікавасць да гісторыі і культуры роднага краю яднае нас і прыводзіць вас у парк гісторыі Сула.

🥘Да таго ж нас яднае "Смачнаесціфэст" 27 і 28 красавіка! Нашы кухары вельмі стараліся дагадзіць усім з пачастункам. А акторы з праграмай і забавамі. Будзем працягваць!

Пачатак працы 28.04 ў 10.00.
Праграма пачынаецца ў 14.00.
Канец экскурсійнага абслугоўвання ў 17.30.
Кошт квіткоў для сяброў з сацыяльных сетак усяго 30 бел. руб. Папярэдні запіс не патрэбны.