Навіны Вілейка
304 subscribers
5.39K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Наша спадчына

Вельмі цікавы будынак ёсць у вёсцы Сасёнка амаль на самым беразе вадасховішча. На яго сценах захаваліся даволі шматлікія надпісы, зробленыя на працягу апошніх 70 год. Ранейшыя, выбітыя ў камянях, датуюцца 1925 (6?) і 1930 гадамі. Часта падобным чынам муляры абазначалі пачатак будаўніцтва, каб увекавечыць сябе – аднак тут побач адразу два надпісы.

Мяркую, што будынак узводзіўся ў два этапы. Калі прыглядзецца, ніжні слой каменнай муроўкі да ўзроўню вокнаў і пачатку выкарыстання цэглы ў абрамленні адрозніваецца ад верхняга, выкананага ў тэхніцы разынкавай муроўкі. То бок, можна падумаць, што ў 1925–м працягнулі не завершанае раней будаўніцтва.

Трохі, аднак, засмучае дата: 3 мая. У той час яна прыпадае на свята – верагодна, то быў не працоўны дзень. Ды й увогуле, ці мае выбітая дата нейкую большую сувязь са святам, чым простае супадзенне? Сама яна размешчаная ў коле – а побач другое, не запоўненае кола, можа, прызначанае для даты сканчэння будаўніцтва? І што тады значыць выбіты на суседнім камяні 1930 год?.. А з другога боку фасада яшчэ ёсць камень з нейкай ці то манаграмай, ці то, хутчэй, абрэвіятурай – на жаль, не атрымліваецца распазнаць.

Апроч даваенных наведвальнікаў, свае сляды на будынку пакінулі і наступныя пакаленні. Інвентарны нумар з 1962–га, а таксама крэмзанні розных “цюленяў”, якія сёння таксама ўжо сталі пэўнай адзнакай часу…

І апошняе. Найчасцей пішуць, што гэта нейкі гаспадарчы будынак. Але шматлікія і даволі вялікія вокны і пры гэтым даволі вузкія дзверы сведчаць пра тое, што ў яго, хутчэй за ўсё, было іншае прызначэнне.

Крыніца: https://vk.com/wilejka

#вiлейка #вялейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #вілейскіраён #вилейскийрайон #Сосенка #вілейскае #вілейскаевадасховішча #вадасховішча #вилейское #вилейскоеводохранилище #архітэктура
Старыя дакументы

Дазвол на рамесніцкую дзейнасць. Дакумент часоў Другой сусветнай вайны, выдадзены ў Вілейцы – але для жыхара ранейшага Маладзечанскага павета.

Крыніца: https://vk.com/wilejka

#вiлейка #вялейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #вілейскіраён #вилейскийрайон #маладзечна #маладэчна #Молодечно #WWII #ВМВ
Вёска Цярэшкі на Вілейшчыне 29 красавіка 1938 года. На фота вучні на фоне школы. Адбывалася нейкае мерапрыемства. Можа вучні рыхтаваліся да пасадкі дрэваў?...

Школа, дарэчы, была двухкласная, пабудаваная ў рамках “ініцыятывы ста школ” Юзэфа Пілсудскага. Можа, нашым сучаснікам не зусім зразумела, што значыць двухкласная школа? :) А гэтае пытанне не такое простае, як можа падацца.

Польская міжваенная сістэма адукацыі была даволі заблытаная і складаная. Існаваў абавязак сямігадовай школьнай адукацыі ва ўзросце ад 7 да 14 год, які рэалізоўваўся ў межах школы “паўшэхнай”. Школы былі з рознай колькасцю настаўнікаў і вучняў, звычайна на аднаго настаўніка прыпадала каля 50 вучняў. Школы павінны былі ладзіцца ў любой мясцовасці, дзе было не менш за 40 вучняў на бліжэйшыя тры гады. Акрамя таго, адлегласць да бліжэйшай школы не павінна была перавышаць 5 кіламетраў. Фактычна ж 75% вучняў краю ў канцы 1920–х мелі школу на адлегласці не больш за 1 кіламетр.

Усё гэта спрыяла ўтварэнню вялізарнай колькасці маленькіх вясковых школак. Там не магло быць вялікага настаўніцкага калектыву – былі нават школы з аднім настаўнікам, які займаўся з вучнямі ўсіх узростаў, і вось такія школы называліся аднакласнымі. А там, дзе настаўнікаў (адзін з якіх – дырэктар) было два, паўставала ўжо двухкласная школа. Гэтае апісанне даволі спрошчанае, але дае агульнае ўяўленне пра тое, чым была двухкласная школа, такая, як гэтая ў Цярэшках.

Крыніца: https://vk.com/wilejka

Цікавеціся гісторыяй Вілейшчыны? Падпісвайцесяна суполку "Вілейскі Далягляд"! ☝️

#вiлейка #вялейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #вілейскіраён #вилейскийрайон #терешки #цярэшкі #школа #1938 #крывічы #кривичи
У вёсцы Суднікі, што непадалёк ад Іллі, ёсьць старажытныя могілкі, вядомыя праз вялікую колькасьць старажытных каменных помнікаў.

Але гэтым разам хачу звярнуць увагу на адносна новыя пахаваньні, зробленыя ў пачатку 1990-х. Яны цікавыя тым, што эпітафіі на іх выкананыя на беларускай мове – шчыра кажучы, рэдкая з’ява на праваслаўных могілках.

І, вядома, царква Святого Мікалая. Яна хоць і новая – не мінула і 50 год, як яе пабудавалі непадалёк ад месца, дзе стаяў ранейшы храм, – але выглядае неяк па-свойску, “па-тутэйшы”.

Крыніца: https://vk.com/wilejka

#вiлейка #вялейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #вілейскіраён #вилейскийрайон #краязнаўства #краеведение #гісторыя #судники #илия #илья #ілля #илья #могілкі #ільля #ілія #вілейскі #суднікі
Гэта толькі фрагмент вялікага, шматстаронкавага артыкула, прысвечанага дзейнасці школьнай майстэрні пры вілейскай сямігадовай школе.

Майстэрня паўстала ў 1934–м і вырабляла розныя неабходныя для навучання рэчы. Першапачаткова імкнуліся ўзяцца за ўсё і адразу: ад вымяральных інструментаў да прыладаў працы пры школьным гародзе. Аднак пазней пачалі спецыялізавацца, што дазволіла наладзіць выпуск у вялікіх памерах.

Так, у 1935/36 навучальным годзе школьная майстэрня выпускала цыркулі, лінейкі, транспарціры ды іншыя падобныя прылады ў такіх колькасцях, што забяспечыла імі ўсе школы Вілейскага і Маладзечанскага паветаў. А ў наступным годзе атрымала замовы з Лідскага, Валожынскага ды Навагрудскага паветаў.

Цікава, што да школьных прыналежнасцяў былі аднесеныя таксама звычайныя нажы. Як адзначаецца ў артыкуле, у некаторых сем’ях быў усяго толькі адзін нож і дзеці не маглі ім карыстацца, каб нешта рабіць ці майстраваць. І тады было вырашана пачаць выпуск нажоў, першая партыя якіх налічвала 5000 штук. Трэба заўважыць, што гэта не было камерцыйнае прадпрыемства і плату бралі толькі для пакрыцця коштаў матэрыялу.

Крыніца: https://vk.com/wilejka

#вiлейка #вялейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #вілейскіраён #вилейскийрайон #вілейскі #вилейский #школа
Мястэчка Ілля небагатае на помнікі мінулага, нягледзячы на сваю даўнюю гісторыю. Няшмат тут і вартых увагі аб’ектаў – хоць пра некаторыя я ўжо пісаў, а пра іншыя яшчэ напішу.

Тым больш крыўдна назіраць, як паступова занепадаюць тыя помнікі, якія засталіся. Напрыклад, вось гэты дом у цэнтры мястэчка з вельмі цікавай архітэктурай. Ён і ў большым горадзе выглядаў бы годна, а ў маштабах Іллі я б уключыў яго ў топ-5.

Крыніца: https://vk.com/wilejka

#вiлейка #вялейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #вілейскіраён #вилейскийрайон #ілья #ілія #ільля #краязнаўства #спадчына #ілля #илья #архітэктура #илия
Старыя фота Вілейшчыны

Вядомага мемарыял загінуўшым паліцэйскім на вілейскіх могілках. Фотаздымкі розных часоў, ад урачыстага пасвячэння мемарыяла з удзелам біскупа Бандурскага і да канца 1930–х. А таксама невялікі газетны артыкул, прысвечаны адкрыццю мемарыяла.

Крыніца суполка "Вілейскі далягляд": https://www.facebook.com/groups/wilejka/?ref=share

#вiлейка #вялейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #вілейскіраён #вилейскийрайон #староефота #староефото
На самай мяжы Вілейскага і Мядзельскага раёнаў, у вёсцы Талуць, стаіць гэты цікавы і прыгожы будынак. Мяркуецца, што да вайны ў ім было лясніцтва. З таго часу дом мала змяніўся і захаваўся практычна ў першапачатковым выглядзе.

Крыніца: https://www.facebook.com/groups/wilejka/?ref=share

#вiлейка #вялейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #вілейскіраён #вилейскийрайон #Талуць #Талуть