Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
2.44K subscribers
2.13K photos
305 videos
2 files
2.6K links
Падтрымліваем і абараняем атлетаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю

Чат-бот: @bssfbot

Ахвяраваць фонду: https://bssf-team.web.app/

Сацсеткі:
https://www.facebook.com/bssfbel
https://www.instagram.com/bssf.team/
Download Telegram
⚡️Украіна не будзе байкатаваць чэмпіянат Еўропы па дзюдо.

Федэрацыя дзюдо Украіны паведаміла пра ўдзел нацыянальнай зборнай у чэмпіянаце Еўропы, які адбудзецца ў французскім Манпелье з 3 па 5 лістапада:

🗣Федэрацыя дзюдо Украіны сумесна з НАК і Міністэрствам моладзі і спорту Украіны неаднаразова звярталіся з афіцыйнымі лістамі ў Міжнародную федэрацыю дзюдо (IJF) і Еўрапейскі саюз дзюдо (EJU) з патрабаваннем не пускаць прадстаўнікоў расеі і Беларусь у любым статусе канкураваць пад эгідай гэтых арганізацый.

🗣На жаль, кіраўніцтва IJF і EJU адкрыта ігнаруе гэтыя заклікі і факты датычнасці дзюдаістаў з краін-агрэсараў да сілавых структур сваіх краін і падтрымкі вайны супраць Украіны.

🗣Магчымы пропуск чэмпіянату Еўропы ставіць пад пагрозу кваліфікацыю ўкраінскіх дзюдаістаў на Алімпіяду-2024.

Па словах федэрацыі, EJU дапусціў у ЕК 21 спартоўца з расеі і Беларусі, некаторыя з якіх з'яўляюцца дзейнымі вайскоўцамі і прадстаўнікамі сілавых структур сваіх краін.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Беларусь падоўжыла забарону на ўвоз брэндаў, якія адмовіліся спансіраваць ЧС-2021 па хакеі ў Мінску.

Рэжым лукашэнкі працягнуў забарону на ўвоз у краіну тавараў Skoda, Beiersdorf, Nivea і Liqui Moly. Пастанова набудзе моц 5 лістапада і будзе дзейнічаць да 31 снежня 2024 года.

Нагадаем, што Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці правёў вялікую працу з брэндамі ў 2021 годзе, каб яны адмовіліся быць асноўнымі спонсарамі чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Беларусі.

У адказ на гэта ў красавіку 2021 пакрыўджаны рэжым ўвёў забарону на імпарт тавараў у краіну.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
⚡️Адзіным уладальнікам Inside the Games стала кампанія пад кіраўніцтвам расейцаў.

Inside the Games, якое лічуць самым аўтарытэтным сярод медыяў пра алімпійскі спорт, аб'явіла, што кампанія-саўладальніца Dunsar Media Company Limited прадала астатак сваіх акцый кампаніі Vox Europe Investment Holding Ltd.

Галоўным дырэктарам стала Жанна Абдулян, якая жыве ў Грэцыі, а па нацыянальнасці паказвае сябе як украінку. Раней яна працавала ў Федэрацыі бокса Расіі разам з Умарам Крамлёвым.

Яшчэ адным дырэктарам кампаніі стаў Максім Каткоў. Ён быў віцэ-прэзідэнтам Федэрацыі бокса Яраслаўскай вобласці, а таксама дарадцам Крамлёва, які да таго часу ўжо ўзначальваў IBA.

Vox Europe Investment Holding Ltd. – зарэгістраваная ў Венгрыі кампанія, кіраўніцай якой з'яўляецца Абдулян, а ў пералік заснавальнікаў уваходзіць расійская кампанія ТАА "ФТ-Таксапарк", якой да 2021 кіраваў Крамлёў, а зараз — Максім Каткоў.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
Summary of the public debate Olympic Games in Paris in the Shadow of the War in Europe

On October 6, 2023, a public debate titled "Olympic Games in Paris in the Shadow of the War in Europe" took place in Warsaw, Poland. The event was organized by Belsat TV (Poland) and the Belarusian Sports Solidarity Foundation (Estonia). Members of the European Parliament, representatives of the European Council, sports experts, NGOs, and former and active athletes from Ukraine, Belarus (in exile), Denmark, Poland, Estonia, and Germany also took part and presented their perspectives on the issue. Although invitations were extended to the European Olympic Committees and European national Olympic Committees, they did not participate due to the General Assembly of the European Olympic Committees held simultaneously in Istanbul, Turkey. Notably, representatives of the Belarusian National Olympic Committee declined to take part.

The two-hour discussion on the admission of Russian and Belarusian athletes to major international sports events, including the Olympic Games in Paris 2024, yielded the following key statements.

Since February 2014, the Russian Federation has been involved in the illegal annexation of Ukrainian territory, which escalated into a full-scale war on February 24, 2022. This war poses a significant challenge to global security. The Belarusian regime has actively supported this aggression by providing the country's territory for Russia's invasion in Ukraine, and it has deployed Russian tactical nuclear weapons on Belarusian soil.

Hundreds of Ukrainian athletes have lost their lives while defending their homeland, and thousands of others face severe disruptions to their training conditions. Russia has also caused extensive damage to sports infrastructure in Ukraine by destroying dozens of sports facilities .

The International Olympic Committee (IOC) introduced a set of recommendations on this matter, allowing participation in international sports events on the condition that individual Russian or Belarusian athletes have not publicly supported the aggression against Ukraine or have no affiliations with the military, paramilitary, police, or secret service structures of Russia or Belarus.

However, the IOC's recommendations grant excessive discretion to the International Federations (IF), leading to varying and inconsistent practices. For instance, World Athletics prohibits participation by any individuals holding Russian or Belarusian passports, the International Boxing Association does not align with the IOC's guidelines, and the International Judo Federation, while implementing the recommendations, falls short in conducting a comprehensive analysis of an athlete's connections to the military structures of Russia or Belarus.

There is a substantial group of Belarusian athletes in exile who have consistently condemned both the rigged elections in Belarus in 2020 and the war against Ukraine in 2022. Their legal statuses differ but none of them have been officially recognized as refugees. Some still possess visas, others temporary residence, and a few have been granted citizenship in third countries. However, except for the cases of changing nationality, IFs do not allow these athletes to participate, primarily because they had lost connections with their national federations for political reasons.

The current situation could result in the participation of up to 200 athletes from Russia and Belarus in the upcoming 2024 Olympic Games in Paris. However, only pro-regime athletes are likely to be allowed to compete, as the athletes who have publicly condemned the war have minimal chances of participation due to the inconsistent practices and unclear eligibility criteria introduced by the IOC.

The global sports community and the Olympic Movement are facing a profound crisis of integrity, provoked and largely fueled by Russian capital and political influence.
The IOC and IFs must take exhaustive measures to redefine eligibility criteria and improve their implementation to ensure that the principles of fair play are upheld and the right to life is respected. Simultaneously, major sports events should not be used as the tools of propaganda for war or dictatorship.

A mechanism to support Belarusian and Russian athletes in exile who have condemned the war against Ukraine should be developed. IFs should ensure the right to compete for such athletes under a neutral flag. The recommendations of the Belarusian Sports Solidarity Foundations on the matter should be taken into account, in particular the Anti-War Declaration.

There is an evident lack of public discourse on this specific issue, as well as in general on the participation of athletes representing aggressive or authoritarian/dictatorship countries in major international sports events. As the IOC and IFs have refrained from engaging in broad and inclusive discussions, the European Parliament and the Council of Europe are ideally positioned to facilitate such discussions, serving as perfect forums for these vital conversations.
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці прымае прапановы спартыўнай супольнасці да сустрэч у Еўрапарламенце і Еўракамісіі.

14 і 15 лістапада прадстаўнікі Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці правядуць у Брусэлі шэраг тэматычных сустрэч з еўрапейскімі дэпутатамі і кіраўнікамі, адказнымі за пытанні спорту і спартыўнай палітыкі. Падчас сустрэч плануецца абмеркаваць:

📌Спартыўную палітыку Еўрапейскага саюза ў дачыненні да Беларусі;

📌Праграмы падтрымкі беларускай спартыўнай супольнасці, у тым ліку спартсменаў, якія патрапілі пад пераслед і дыскрымінацыю;

📌Адукацыйныя праграмы і праграмы супрацоўніцтва ў галіне спорту;


У графіку арганізацыі запланаваны наступныя сустрэчы:

Mr. Juozas Olekas (Lithuania) - MEP, Chair of the Delegation of EP for relations with Belarus;

Mr. Tomasz Frankowski (Poland), MEP, Member of Committee on Culture and Education, member of the Delegation of EP for relations with Belarus;

Mr. Georg Haeusler - Director for Culture, Creativity and Sport at the European Commission;

Ms. Michaela Šojdrová (Czechia) – MEP, Vice-Chair in Committee on Culture and Education;

Mr. Witold Jan Waszczykowski (Poland) - MEP, Vice-Chair in Committee on Foreign Affairs.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці збірае прапановы ад грамадзян Беларусі для падрыхтоўкі сустрэч. Усе прапановы просім накіроўваць у чат-бот арганізацыі да 13 лістапада 2023 года: @bssfbot .
Кіраўнік міжнароднага дэпартамента Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Анатоль Котаў аб заяве МАК адносна "Сусветных гульняў дружбы" у РФ:

"З аднаго боку, Беларусі будзе няёмка не падтрымаць саюзніка. З другога, калі пайсці супраць рэкамендацый МАК, то ў Нацыянальнага алімпійскага камітэта могуць адабраць прызнанне, накласці яшчэ большыя санкцыі. А гэта прывядзе да таго, што ні на летнюю Алімпіяду ў Парыжы, ні на зімовую ў Італію ў 2026 годзе ніхто ад Беларусі не паедзе ў прынцыпе."

Вялікае інтэрв'ю аб сітуацыі ў міжнародным алімпійскім руху па спасылцы: Трибуна
Міжнародная федэрацыя коннага спорту дапусціла беларускіх спартсменаў і коней да міжнародных стартаў у нейтральным статусе

Гэтае рашэнне было прынятае на выканкаме FEI.

«Выканкам FEI дазволіў расейскім і беларускім спартоўцам, афіцыйным асобам і коням прымаць удзел у спаборніцтвах пад нейтральным статусам. Умовы і тэрміны рэалізацыі дадзенага рашэння будуць прапанаваны на зацвярджэнне выканкаму FEI падчас тэлеканферэнцыі ў снежні 2023 года».
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці збірае прапановы грамадскасці да стратэгічнага дыялогу ЗША і дэмакратычных сіл.

6-7 снежня пачнецца стратэгічны дыялог Злучаных штатаў Амерыкі і дэмакратычных сіл Беларусі. Беларуская спартыўная супольнасць таксама мае магчымасць сфармаваць сваю пазіцыю па розных аспектах беларускага спорту - ад адукацыйных праграм і стажыровак да пытанняў санкцыйнай палітыкі.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці прапануе прадстаўнікам грамадскасці далучыцца да фарміравання пазіцыі і накіраваць свае ідэі і пажаданні. Фінальная канцэпцыя будзе апублікавана перад адпраўкай для агульнага абмеркавання.

Даслаць прапановы можна ў чат-бот арганізацыі: @bssfbot
Прапановы ад Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці (BSSF) да стратэгічнага дыялогу ЗША і беларускіх дэмакратычных сіл.

Спартыўная галіна Беларусі адзначацца асаблівай важнасцю не толькі таму, што стварае ўмовы для выхавання здаровага пакалення беларусаў, але і адказвае за станоўчы імідж Беларусі на міжнароднай арэне як мірнай еўрапейскай дзяржавы. Развіццё спорту з'яўляецца важным паказчыкам сацыяльна-эканамічнага стану грамадства і зніжае рызыкі гуманітарных узрушэнняў.

Доўгатэрміновы сістэмны крызіс, які утварыўся ў спартыўнай галіне пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года, і асабліва пасля ўварвання расейскіх войск ва Украіну з тэрыторыі нашай дзяржавы, прывёў да неабходнасці кардынальнай змены падыходаў да развіцця спорту ў Беларусі. Апошнія падзеі засведчылі, што ў перыяд палітычных рэпрэсій і масавых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі спорт цалкам апынуўся пад прымусам дзяржавы і быў пастаўлены на службу прапагандзе. Тым не менш, нават ва ўмовах жорсткага кантролю з боку дзяржаўнага апарату, у Беларусі ўтварылася моцная плынь незалежнага спорту, якая была прадстаўлена Свабодным аб'яднаннем спартоўцаў SOS BY і Беларускім фондам спартыўнай салідарнасці (BSSF ). Прадэмакратычны пратэст беларускіх спартоўцаў стаў унікальнай з'явай у сусветнай гісторыі.

Па прычыне вялікай колькасці прынцыповых супярэчнасцяў сярод прадстаўнікоў спартыўнай супольнасці Беларусі, якая складаецца з атлетаў з рознымі грамадскімі поглядамі, BSSF звяртаецца да кіраўніцтва Злучаных штатаў Амерыкі і дэмакратычнай супольнасці аб падтрымцы і пасярэдніцтве ў вырашэнні наступных задач:

1. Падтрымка з боку Злучаных штатаў Амерыкі  працэсаў для стварэння і развіцця незалежных спартыўных арганізацый, саюзаў і аб'яднанняў Беларусі. Падтрымка атлетаў з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй як неад'емнай часткі дэмакратычнага руху Беларусі.

2. Стварэнне новых партнёрскіх праграм для прадстаўнікоў беларускага спорту. Адмысловыя адукацыйныя праграмы і стажыроўкі для спартыўных мэнэджараў і прадстаўнікоў беларускага спорту ў ЗША.

3. Падтрымка і развіццё незалежных медыя рэсурсаў, якія асвятляюць усе аспекты беларускага і міжнароднага спорту без дзяржаўнай цэнзуры і маніпуляцый прапаганды.

4. Падтрымка BSSF у перамовах з Міжнародным алімпійскім камітэтам і міжнароднымі федэрацыямі аб скасаванні абмежаванняў для дзіцячага і дзіцяча-юнацкага спорту Беларусі.

5. Падтрымка BSSF з боку Злучаных штатаў Амерыкі у перамовах з Міжнародным алімпійскім камітэтам, міжнароднымі федэрацыямі і міжнароднымі палітычнымі інстытутамі ў пытаннях санкцыйнай палітыкі за парушэнні правоў атлетаў у Беларусі.

6. Падтрымка BSSF з боку Злучаных штатаў Амерыкі у перамовах з Міжнародным алімпійскім камітэтам і Нацыянальным алімпійскім камітэтам Беларусі аб перавыбранні складу НАК Беларусі і ўключэнні ў склад НАК Беларусі прадстаўнікоў Свабоднага аб'яднання спартоўцаў SOS BY, Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці і незалежных атлетаў.

7. Стварэнне адмысловай праграмы падрыхтоўкі кіруючых кадраў у беларускім спорце.

8. Падтрымка BSSF і дэмакратычных сіл Беларусі з боку Злучаных штатаў Амерыкі ў пытанні вызвалення беларускіх палітвязняў.
⚡️WHITE PANTHER CUP - 2024⚡️

Прапанова падтрымаць ці выступіць партнёрам вялікага дзіцячага атлетычнага турніру ў Кіеве.

Шаноўныя сябры!

Як і год таму, Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці далучаецца да правядзення ўсеўкраінскага дабрачыннага дзіцячага турніру "Кубак Белай пантэры". Разам з грамадскай арганізацыяй "Дабрачынныя ініцыятывы Вольгі Саладухі" і іншымі ўкраінскімі партнёрамі мы ладзім найбуйнейшае дзіцячае і юнацкае спаборніцтва Украіны па лёгкай атлетыцы. Мэта турніру - падтрымаць маладыя таленты з усіх рэгіёнаў Украіны і натхніць іх на працяг спартовай актыўнасці і здаровага ладу жыцця. Ва ўмовах вайны такія падзеі маюць асаблівае сацыяльнае значэнне.

Дзіцячы турнір "Кубак Белай пантэры" адбудзецца 13 снежня 2024 года ў Кіеве і збярэ больш за 250 юных атлетаў з усёй Украіны. Турнір праходзіць на прызы славутай украінскай лёгкаатлеткі, бронзавай алімпійскай прызёркі, чэмпіёнкі свету і Еўропы па лёгкай атлетыцы, прэзідэнткі Фэдэрацыі лёгкай атлетыкі Украіны Вольгі Саладухі.

Мы збіраем кошты на арганізацыйныя выдаткі і невялічкія сувеніры для ўсіх маленькіх удзельнікаў.

Падтрымаць турнір можна па спасылцы. Каб выступіць афіцыйным партнёрам турніру, просім звярнуцца ў наш чат-бот: @bssfbot

https://youtu.be/1zhNiWiB_Xg?si=FFdaoL8YavRGWfKq
Шаноўныя падпісчыкі,

прапануем вашай увазе некалькі свежых матэрыялаў апошняга тыдня па тэме допуску беларускіх і расейскіх атлетаў да Алімпійскіх гульняў, магчымасці абмену беларускіх палітвязняў на допуск афіцыйнай дэлегацыі Беларусі да АІ, а таксама падзеях міжнарожнага алімпійскага руху.

Тэмы ў медыя каментуюць дырэктар Беларускага фонда спартыўнай салідрнасці Аляксандр Апейкін і кіраўнік міжнароднага дэпартамента фонда Анатоль Котаў.

1. https://gazetaby.plus/post/kotau-amal-z-takim-zha-vynikam-mozhna-prapanavacz-rezhymu-abmyanyacz-p/196532/ - Анатоль Котаў для выдання "Салідарнасць" пра Алімпіяду і палітвязняў.

2. https://news.zerkalo.io/cellar/55865.html?tg=7 - Аляксандр Апейкін для выдання "Зеркало" пра допуск беларусаў і расейцаў да Алімпійскіх гульняў.

3. https://www.svaboda.org/a/32722726.html - Аляксандр Апейкін для выдання "Радыё Свабода" пра палітвязняў і Алімпіяду.
BSSF Statement on IOC Decision for Paris 2024 Olympic Games Eligibility

The Belarusian Sport Solidarity Foundation (BSSF) issues this statement in response to the recent decision by the International Olympic Committee (IOC), dated 8 December 2023, regarding eligibility conditions for Individual Neutral Athletes at the Paris 2024 Olympic Games.

The BSSF commends the IOC for its commitment to the autonomy of sport and the political neutrality of the Olympic Movement, as reflected in the stringent eligibility conditions for Individual Neutral Athletes. The recently defined criteria, eliminating uncertainty, are aligned with principles the BSSF has advocated since the onset of the invasion of Ukraine by Russia and Belarus.

The BSSF appreciates the IOC's decision to shift the responsibility of Olympic Games bids to international federations, fostering an environment that discourages discrimination against athletes on political grounds by national federations or National Olympic Committees of Belarus and Russia.

However, the BSSF has observed an issue concerning interactions with certain international federations, such as those governing karate and fencing. Despite the directive that bids should be made by international federations, the BSSF has observed a predominant focus on applications from national federations. This practice may unintentionally exclude athletes with a clear anti-war stance from international tournaments, impacting their ability to qualify for the Olympic Games.

The BSSF respectfully urges the IOC, under its leadership, to recommend international federations consider direct applications for admission to international tournaments from athletes holding Belarusian passports. Such proactive measures will ensure that athletes upholding principles of peace and democratic values have an equal opportunity to participate in events crucial for Olympic Games qualification.

Furthermore, the BSSF emphasizes its readiness to collaborate closely with the IOC and international federations on matters related to Belarusian athletes’ verification. This includes ensuring compliance with IOC criteria and affirming a systemic anti-war position among representatives of free athletes.

The BSSF values the IOC's unwavering commitment to human rights and democratic  principles and remains hopeful that these collaborative efforts will contribute to a fair and inclusive environment for athletes worldwide. For media inquiries or further information, please contact us via our email: bssfbel@gmail.com

About Belarusian Sport Solidarity Foundation (BSSF)


The Belarusian Sport Solidarity Foundation is a non-profit organization committed to promoting human rights, freedom, and democratic values through sport. Founded in August 2020 in response to mass repressions against athletes in Belarus, the BSSF seeks to protect athletes' rights, represent their interests internationally, and advocate for a fair and inclusive sporting environment.
Падтрымаем  гросмайстра Уладзіслава Кавалёва!

Сябры, заклікаем падтрымаць нашага земляка, вольнага спартоўцу, гросмайстра беларускай школы шахмат Уладзіслава Кавалёва. У гэтыя часы Ўладзіслаў рыхтуецца да Чэмпіянату свету па рапіду і бліцы, які адбудзецца з 25 па 30 снежня ў Самаркандзе, Узбекістан.

З-за сваёй грамадзянскай пазіцыі Уладзіслаў не мае падтрымкі Беларускай фэдэрацыі шахмат, таму на Чэмпіянаце свету будзе заяўлены ад FIDE (Міжнародная федэрацыя шахмат). Усе кошты для падрыхтоўкі і ўдзелу ў Чэмпіянаце свету Уладзіслаў вымушаны пакрываць самастойна.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці звяртаецца да беларускай грамадскасці і дыяспары з заклікам падтрымаць удзел нашага гросмайстра ў Чэмпіянаце свету!

Сума збора складае 1600 даляраў і пакрывае выдаткі на падрыхтоўку, размяшчэнне і арганізацыйныя пытанні пад час удзелу шахматыста ў Чэмпіянаце свету.

Уладзіслаў Кавалёў - шматразовы чэмпіён Беларусі па шахматах, майстар спорту міжнароднага класа, шматразовы ўдзельнік Сусветных шахматных Алімпіяд. З'яўляецца падпісантам Адкрытага ліста беларускіх спартоўцаў супраць гвалту, а таксама падпісантам міжнароднай Антываеннай дэкларацыі спартоўцаў.

Падтрымаць шахматыста можна па спасылцы: https://www.globalgiving.org/projects/support-free-belarusian-chess-player-vlad-kovalev/
⚡️Фонд спартыўнай салідарнасці працягне працу ў 2024-25 гг.

Шаноўны сябры, пасля невялікай арганізацыйнай паўзы радыя вам паведаміць, што Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (Belarusian Sport Solidarity Foundation) працягне сваю інстытуцыянальную працу на бліжэйшую перспектыву.

Наперадзе нас чакаюць новыя праекты ў галіне праваабарончай дзейнасці ў спорце, міжнародныя ініцыятывы і мерапрыемствы, а таксама праграмы па падтрымцы дэмакратычных працэсаў у межах спартыўнай супольнасці Беларусі і суседніх дзяржаў.

Каманда Фонда складаецца з прафесійных спартыўных мэнэджараў, юрыстаў, спецыялістаў па міжнароднай камунікацыі з Беларусі і Украіны. Фонд спартыўнай салідарнасці зарэгістраваны ў Эстоніі з кастрычніка 2020 года і з'яўляецца міжрэгіянальным NGO па рэалізацыі праваабарончых ініцыятыў у міжнародным спорце. У 2022 годзе Фонд атрымаў гран-пры буйной міжнароднай спартыўнай канферэнцыяй "Play The Game" у Даніі як найлепшая ініцыятывая у спорце.

Прадстаўнікі Фонда праводзяць рэгулярныя сумесныя кансультацыі з Дзяржаўным дэпартаментам ЗША, дэпутатамі Еўрапарламента і профільнымі дэпартаментамі Еўракаміссіі па пытаннях міжнароднай спартыўнай палітыкі.

Як і ў папярэднія гады, Фонд працягне ладзіць дабрачынныя зборы і аўкцыёны, накіраваныя на падтрымку людзей і арганізацый, якія пацярпелі ад рэпрэсій у Беларусі і вайны ва Украіне. Асабліва важным накірункам працы будзе з'яўляцца тэма Алімпійскіх гульняў ў Парыжы. Больш падрабязную інфармацыю аб планах і перспектывах мы апублікуем ужо ў наступным годзе.

Фонд спартыўнай салідарнасці зыходзіць на невялікія вакацыі і віншуе ўсіх беларусаў з Калядамі і Новым годам!

Усе ідэі, прапановы і пажаданні просім дасылаць у наш чат-бот: @bssfbot
Belarusian Sport Solidarity Foundation in 2023.pdf
215.9 KB
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці публікуе тэкставую справаздачу аб выкананай працы за 2020-2023 гады. Фінансавая справаздача арганізацыі за ўказаны перыяд знаходзіцца ў працэсе падрыхтоўкі і будзе апублікавана ў бліжэйшы час.

The Belarusian Sport Solidarity Foundation is pleased to present its narrative performance report for the years 2020-2023. While the financial report for the aforementioned period is currently in preparation, it will soon be released for public review.
⚡️Пяць парадаў ад экспертаў БФСС для беларускай спартыўнай супольнасці на 2024 год.

Беларусь паступова становіцца на шлях палітычнага транзіту. Гэта непазбежны гістарычны этап, які будзе вызначацца высокай палітычнай турбулентнасцю, эканамічнай нестабільнасцю і сацыяльнымі зменамі. Такі шлях праходзіла абсалютная большасць краін Усходняй Еўропы і постсавецкай прасторы. Беларусь таксама тут не будзе выключэннем. Падобныя працэсы наша дзяржава ўжо перажывала на пачатку 90-х гадоў, але не здолела перайсці да рынкавай эканомікі і дэмакратычнай трансфармацыі. З высокай верагоднасцю, што мы зноў выйдзем на падобны цыкл, што можа прывесці да новай крытычнай сітуацыі ў спартыўнай сістэме.

З гэтай нагоды эсперты Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці падрыхтавалі некалькі важных парадаў для арганізацый і працаўнікоў спорту Беларусі, каб мінімізаваць наступствы нестабільнага часу для спартыўнай сістэмы.

1. Максімальна захаваць матэрыяльна-тэхнічную базу спартыўных арганізацый і цэнтраў. Ажыццявіць закупкі ўжо зараз.

Спартыўныя арганізацыі і клубы, а таксама іхнія кіраўнікі, якія карыстаюцца дзяржаўнай падтрымкай, мусяць ужо сёння назапасіць максімальную матэрыяльную базу для будучай эканамічнай устойлівасці арганізацый спорту. Пры магчымасці варта не адкладаць закупкі новага спартыўнага абсталявання, правядзення рамонта і аднаўлення спартыўных баз і цэнтраў. Такія захады змогуць адцягнуць заняпад спартыўнай інфраструктуры на пэўны час. Кіраўнікі спартыўных арганізацый мусяць падрыхтаваць спецыяльны гаспадарчы план на перыяд эканамічнай нестабільнасці (пераход арганізацыі на самаакупаемасць, скарачэнне выдаткаў, частковая прыватызацыя пры неабходнасці).

2. Спецыялісты павінны заставацца на сваіх працоўных месцах.

Шмат беларускіх патрыётаў сёння працуюць у якасці спартсменаў, адмінстратараў, трэнераў і мэнэджараў у спартыўных арганізацыях. Многія з іх з'яўляюцца ўнікальнымі спецыялістамі. Для захавання ўстойлівасці спартыўнай сістэмы Беларусі пажадана, каб спецыялісты максімальна працягвалі сваю працу ў тых арганізацыях, дзе яны ёсць зараз. Безбалюча рэфармаваць  беларускую спартыўную сістэму будзе магчыма толькі пры наяўнасці людзей і спецыялістаў на месцах, якія будуць зацікаўлены ў развіцці спартыўнай сістэмы.

3. Па магчымасці пазбягаць удзелу ў спаборніцтвах і зборах у Расейскай Федэрацыі.

На сённяшні дзень Расейская Федэрацыя з'яўляецца максімальна таксічнай дзяржавай ва ўсім свеце. Для вяртання ў еўрапейскую і сусветную сістэму спорту пажадана мінімізаваць кантакты з расейскімі калегамі. У гэты ж самы час рэкамендуецца пачаць аднаўляць нефармальныя кантакты з еўрапейскімі і, асабліва, украінскімі калегамі. Прадстаўнікі ўсіх відаў спорту маюць ва Украіне калег і сяброў. Пачынайце камунікаваць.

Але ж калі так трапілася, што вы не можаце пазбегнуць удзелу ў спаборніцтвах на тэрыторыі РФ, спрабуйце выкарыстаць усе магчымасці для пашырэння матэрыяльна-тэхнічнай базы вашай арганізацыі, эканоміі сродкаў беларускіх падаткаплацельшчыкаў, павышэння ўзроўню спартовага майстэрства за кошт бюджэту Расейскай Федэрацыі.

4. Максімальна ўкладацца ў дзіцяча-юнацкі спорт, каб заўтра не было "ямы пакаленняў".

Менавіта масавасць у дзіцяча-юнацкім спорце сёння дапаможа прайсці перыяд сацыяльна-эканамічнай нестабільнасці заўтра без значных страт у асноўным складзе і рэзерве нацыянальных каманд. Напрыклад, дзіцячая і юнацкая масавасць у спорце ў перыяд 70-80-х гадоў дазволіла захаваць высокія спартыўныя вынікі ў самыя складаныя эканамічныя перыяды 90-х і пачатку нулявых.
5. Максімальна ўкладацца ў падрыхтоўку маладых трэнераў, медычнага персаналу, кіруючых кадраў.

Пры наяўнасці адпаведных бюджэтаў у спартыўных арганізацыях накіроўваць сваіх спецыялістаў на курсы падвышэння кваліфікацыі, дадатковае навучанне, практыкі і стажыроўкі. Сёння такія рэчы яшчэ можна рабіць за кошт дзяржаўнага бюджэту (падаткаплацельшчыкаў), але заўтра такой магчымасці можа ўжо і не быць. Інвестыцыі ў спецыялістаў з'яўляецца аднымі з найбольш важных, бо менавіта падрыхтаваныя кадры змогуць у хуткім часе вярнуць беларускі спорт на высокі міжнародны ўзровень.


Дадаткова раім вам усебакова ацэньваць рызыкі і перспектывы. Калі вы ўпэўненыя ў тым, што вам пагражае небяспека ці звальненне з  працы з-за ўдзелу ў пратэстнай актыўнасці, звяртайцеся да Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці. @bssfbot
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці - партнёр буйнога дзіцячага турніру ў Кіеве.

Другі год запар каманда Беларускага фонда спартыўнай салідарнасці выступае партнёрам буйнога дзіцячага турніру па лёгкай атлетыцы "Кубак Белай пантэры". У гэтую суботу, 13 студзеня, турнір збярэ больш за 300 юных удзельнікаў з усёй Украіны. Турнір у Кіеве ладзіцца на прызы славутай украінскай лёгкаатлеткі, бронзавай алімпійскай прызёркі, чэмпіёнкі свету і Еўропы Вольгі Саладухі.

Партнёрамі турніру таксама выступаюць брэнд PUMA, кампанія PlantIn, Дэпартамент па справах моладзі і спорту горада Кіева і іншыя.

Фонд спартыўнай салідарнасці лічыць важным падтрымку дзіцячага турніра з мэтай умацавання беларуска-ўкраінскіх стасункаў.

Фізічныя і юрыдычныя асобы таксама могуць падтрымаць мерапрыемства тут.