Zrobleny ū Miensku
252 subscribers
41 photos
12 videos
20 links
Афіцыйны канал актыўных фанатаў Дынама Менск|Калі вы лічыце, што якая-небудзь навіна тычыцца Нас - апублікуйце яе, мы разгледзім - @newsmim_bot
Download Telegram
Channel created
Channel name was changed to «Zrobleny u Miensku»
Вітаем!
Дадзеная група павінна была даўно стаць неад'емнай часткай нашага Руху. Далучайцеся і запрашайце Сяброў!
Абмяркоўвайце навіны і прапануйце свае!
Дынама Назаўжды!
Тэкст прыведзены на трох мовах.

Усіх вітаем! З апошняй нашай заявы (https://www.instagram.com/p/B9U6f9vjmfP) часу мінула няшмат, а вось падзеі вызначылі і змянілі жыцці шмат якіх, калі не абсалютна ўсіх Хуліганаў, Ультрасаў, Старых і Маладых – усю актыўную частку нашага Руху!
Ганебнасць і баязлівасць уладаў разбурылі спакойную плынь нашых жыццяў, але зрабілі Нас усіх ячшэ мацнейшымі.
Мы - тыя, хто з самага канца нулявых сваімі байкотамі і акцыямі імкнуліся прыцягнуць увагу прадажныx СМІ ды ўвагу народу Беларусі на тое, што з намі робяць улады і сабакі, што іх ахоўваюць.
Колькі слёз нашых матуль увабрала зямля Наша Родная, колькі здароўя фізічнага і псіхічнага пакінута ў ізалятарах турмаў і астрогаў па ўсёй краіне. Усё гэта прычына цкавання і жадання падпарадкаваць нас распачкаванымі спец.групамі чэкістаў і іншых аматараў неа-камунізму.
Калі ты фанат Дынама ды ты трапіў у жорны судзішчаў, ты як мінімум сядзеш па максімальнаму пакаранню. Ужо ў 13-14 гадах садзіць пачалі проста ні за што.
Паўторымся - Мы малявалі банэры і не хадзілі на стадыёны, дзеля таго, каб грамадства ўбачыла і задумалася над тым, што адбываецца...
У сувязі з апошнімі палітычнымі падзеямі, мы абнаўляем шэрах правілаў, якія МУСІМ выконваць усе МЫ!
1. Найстрогі байкот усялякіх матчаў нашага клуба на тэрыторыі Беларусі. Тыя, хто парушыў яго ў мінулым годзе і плануе працягваць гэта рабіць – не з'яўляецца часткай нашага Руху. Нельга не толькі хадзіць на сектар, але і на ЗВЫЧАЙНУЮ трыбуну!
2. Што тычыцца нашых згодаў, то мы скрозь шэраг спробаў і памылак прыходзім да высновы - асабістыя зносіны больш ніколі не будуць грунтам для заяваў пра сяброўства тусовак-сектараў-рухаў.
Зараз кожная згода мусіць разглядацца ўсім Рухам Дынама Менск і ўвесь Рух прымае пастанову.
Згоды з ФКВ і бандамі ЦСКА сталі ідэйна несумяшчальнымі. Мы ўдзячныя вам за тыя магчымасці, якія мы ўзаемна скарысталі. За светлыя і цёмныя моманты - гэта засталося ў гісторыі. Ужо даўно паміж намі зносіны будуюцца на выключна асабістых кантактах, што натуральна, справа кожнага.
У сувязі з гэтым, на нашай трыбуне (паўторымся, што нашая трыбуна пакуль магчымая толькі на Еўра) маюць права вешаць свае банэры нашыя Браты па крыві і сябры з Дынама Берасце і Маладзечна! Таксама і нашыя сцягі могуць з'яўляцца толькі на гэтых трыбунах!
3. Забарона на правядзенне ўсялякіх дамоўных сустрэч у фармаце стрэл, накрываў на тэрыторыі Беларусі. За адступленне ад дадзенага пункту - бестэрміновае і жорсткае пакаранне арганізатараў.
4. Мы ўпершыню заяўляем гэта афіцыйна. Хоць перадумовы да ніжэй прыведзенай інфармацыі пускалі свае карані шчэ 7 год таму. Савецкія перажыткі перакрэсленыя. "Хахлы" і ўсе рухі з іх блоку - больш не З'ЯЎЛЯЮЦЦА НАМ ВОРАГАМІ!!!
5. Вельмі важна!
Паколькі нацыянальная мова з'яўляецца фундаментам самавызначэння, а мы - ніхто іншыя як авангард нашай нацыі СТРОГА з гэтага моманту ўсе новыя банэры, цішоткі, кепкі, байкі робім выключна на беларускай мове (лацінка ці кірыліца).
Усе папярэднія банэры на ўсялякіх мовах маюць статус дзеючых!
Таксама закранем такі пункт, як атрыбутыка савецкіх часоў. Гэта гісторыя. Мы шануем і памятаем усе дасягненні нашага клуба ў розныя яе перыяды. Усё гэта ўжо архіў! Ад гэтага часу на нашым сектары не мусіць быць аніякай сімволікі з камуністскімі выявамі (зоркі, леніны, сярпы і молаты) і савецкім падтэкстам.

ДЫНАМА ГЭТА МЫ!!!