Беларускі Тэлеграм
2.27K subscribers
221 photos
7 videos
13 files
1.25K links
Беларуское Телеграм комьюнити.
Каталог беларуского Телеграма.

Все беларуские каналы на сайте:
by.tgstat.com
всего 817 (+36)
подтверждено 302 (+3)

Предложения и обсуждения в чате @BelGram

Приватная связь @BelTelegramBot
Download Telegram
▶️ Культурніцкі YouTube выхаднога дня:

▪️Новы выпуск "Міністэрства сепультуры": пра самыя шалёныя канцэрты, якія зараз немагчымыя ў Мінску.

▪️Эфір з экспертамі "Беларуская музыкальная журналістыка: якая яна ў 2023?" на канале Press Club Belarus.

▪️Гістарычная перадача "Вусы Скарыны" з Цімохам Акудовічам: Бона Сфорца — самая ўплывовая ўладарка ў нашай гісторыі.

▪️Пра літаратуру: Андрэй Хадановіч на сваім канале распавядае пра беларускае фэнтэзі — твор Яна Баршчэўскага "Шляхтціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях".

▪️"Около Культуры" з Мікітам Монічам: гісторыя Беларусі ў перыяд падзелаў Рэчы Паспалітай да ўтварэння БНР.

▪️"Трызуб і Пагоня" з Кацярынай Ваданосавай: жанчыны ў гісторыі Беларусі і Украіны.

▪️Госця выпуску праекта "НЕ чорны квадрат" — акторка тэатру і кіно, тэлевядучая, паэтка і спявачка Алена Унукава.

📽 Кіно: з 1 траўня ў анлайн-кінатэатры VODBLISK можна будзе паглядзець 4 фільмы рэжысёркі Дар'і Жук: "Крышталь", які быў намінаваны на Оскар у 2018 годзе і тры кароткаметражкі.

🎧 Аўдыё-бонус: Ганна Севярынец у падкасце "Супердудко" на "Літрадыё". Пісьменніцкія страхі і як іх перамагчы, чаму пісьменніцтва — гэта сэксуальны занятак і парады тым, хто піша.

🍬 Дзеткам: казкі, коміксы і адукацыйныя перадачы для самых маленькіх на канале "Бэйбус".

#што_паглядзець