Беларусы ў Вiльнi
506 subscribers
918 photos
113 videos
6 files
874 links
Рабі пільна — і тут будзе Вільня!

🗂 Карысныя рэсурсы: https://t.me/belarusVLN/29192
👥 Суполка: https://t.me/belarusVLN

📲 Сувязь з намі: @Rho_Echo_7
Download Telegram
☢️ Чарнобыльскі Шлях пройдзе ў Вільні, Варшаве, Кракаве, Тбілісі і Берліне

26 красавіка будзе роўна 38 год з аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Штогод у гэты дзень беларусы выходзяць на адну з найстарэйшых і найважнейшых акцыяў для беларускага народу — Чарнобыльскі шлях.

Але сёлета разнастайныя імпрэзы і падзеі, прымеркаваныя да гадавіны ЧАЭС, будуць праходзіць не толькі 26-га, а цягам усяго Чарнобыльскага тыдня, ініцыяванага @ecohomengo, у розных гарадах свету.

На дадзены момант вядома, што мерапрыемствы ў межах Чарнобыльскага тыдня пройдуць:

🇵🇱 Варшава. 20.04 а 19:00.
Rynek Starego Miasta, 2
Чытка маналогаў Дзеда-Барадзеда;

🇵🇱 Кракаў. 20-24.04. ul.Mikołajska 4/6.
Экадні ў Кракаве: Экачытанкі, Open Шафа, прагляд фільму «Соль Зямлі» і дыскусіі;

🇱🇹 Вільня. 21.04 а 16:00. Vilniaus g. 20.
Бясплатны майстар-клас па партызанскаму садаводству для ўсіх жадаючых «Кветкі замест бомб!»;

🇵🇱 Варшава. 21.04 а 17:00. ul. Foksal 11.
Перформанс «290» — паэтычна-візуальнае даследаванне наступстваў Чарнобыльскай катастрофы;

🇬🇪 Тбілісі. 22.04 а 19:00. Сустрэча «Чаму АЭС у Беларусі — гэта крынж. Культуралагічны і экалагічны погляд».
Патрэбная рэгістрацыя на імпрэзу.

🇩🇪 Берлін. 23.04 а 19:00. Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі».
Патрэбная рэгістрацыя на імпрэзу.

🇱🇹 Вільня. 24.04 а 19:00. Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі».
Патрэбная рэгістрацыя на імпрэзу.

🇵🇱 Варшава. 24.04 а 19:00. Кінапрагляд фільма «Чарнобыльскія бабулі».
Патрэбная рэгістрацыя на імпрэзу.

Падрабязнасці глядзіце на мапе dze.chat. А калі ў вашым горадзе таксама плануюцца акцыі ці івэнты, то паведамляйце аб гэтым у @dzechat_bot

#чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя

@motolkohelp
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
☢️ Бясплатны кінапаказ фільма «Чарнобыльскія бабулі» у Вільнюсе

Дакументальная стужка 2015 года расказвае неверагодную і кранальную гісторыю прыкладна ста жанчын, якія жывуць у радыёактыўнай чарнобыльскай зоне адчужэння і нягледзячы ні на што не хочуць з’язджаць з небяспечнай, але сваёй зямлі. Лента, створаная Эн Богарт і Холі Морыс, сабрала шмат узнагарод, але незаслужана мала вядома беларускім гледачам. У некаторых гарадах арганізатары абяцаюць абмеркаванне і дыскусію па праглядзе фільма.

🔹24.04.2024 у 19.00
🔹Вільнюс (стары горад - падрабязней пасля рэгістрацыі)

Мерапрыемства бясплатнае, патрэбна рэгістрацыя, пасля якой паведамім адрас пляцоўкі

🌻Фільм паказваецца на украінскай мове з англійскімі субтытрамі.

Мерапрыемства арганізавана ў межах Чарнобыльскага тыдня, які ладзіць Экадом #чарнобыльскітыдзень #чернобыльскаянеделя