БГУ 97 АССОЦИАЦИЯ
119 subscribers
786 photos
138 videos
17 files
1.09K links
Афіцыйны канал БДУ97%

Наш чат (ВНИМАНИЕ!! 11.08.2021 чат признан экстремистским)
https://t.me/bsu4republic

Наш бот для зваротнай сувязі:
@BSU97_feedback_bot
Download Telegram
Сёння дзень нараджэння Таццяны Екельчык

Ёй ужо 21 год!

• Таня вучылася на механіка-матэматычным факультэце, і ёй вельмі падабаецца яе спецыяльнасць. Нават з турмы Таня пісала, што жадае потым працягнуць вучобу.

• Яна любіць Marvel, а з ежы - журавіны ў цукры і сырнікі. У турме малочных прадуктаў не даюць, таму Таня піша, што "душу зараз прадала б за сырнікі".

💌 Як падтрымаць Таню: Дашліце ёй паштоўку, напішыце ліст! Раскажыце пра яе ў сацсетках!
Адрас: ПК-4, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, 246035.

Свабоду Таццяне Екельчык! #свабодупалітвязням #свабодустудэнтам
21 траўня адзначаецца Дзень беларускага палітвязня

2 гады таму 21.05.2021 у Шклоўскай калоніі ў невыносных умовах загінуў Вітольд Ашурак, палітвязень і патрыёт Беларусі.

Пасля пачатку беларускай рэвалюцыі летам 2020 года 2291 чалавек у Беларусі былі прызнаныя палітвязнямі. Гэта толькі тыя людзі, матэрыялы справаў па якіх удалося атрымаць і вывучыць праваабаронцам. Рэальная лічба нашмат большая.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў з крымінальным пераследам сутыкнуліся не менш як 4300 чалавек.

#свабодупалітвязням