Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.23K subscribers
4.85K photos
452 videos
5 files
4.5K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
У якасці лога мы цяпер выкарыстоўваем фрагмент работы “Буду кахаць цябе” беларускай мастачкі і спявачкі Насты Рыдлеўскай. Выстава I Had a Dream but I wasn’t Sleeping арт-праекта Revolution, на якой была прадстаўленая гэтая маска, сталася летась адным з першых праектаў, рэалізаваных у межах праграмы #ArtPowerBelarus.

Час ад часу нашае лога будзе мяняцца. Бо нават лагатып Рэсурснага цэнтра — прастора для мастацкага выказвання беларускіх творцаў, а значыць, для вашага выказвання.

📌 Калі вы — мастак і хочаце, каб на нашым лога з’явілася вашая работа — пішыце на resource@byculture.org.

❗️Памятайце, што Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры — частка экстрэмісцкага фармавання. Беражыце сябе, клапаціцеся пра ўласную бяспеку ў сеціве.
💥 Год таму мы пачалі прыём заявак у межах праграмы #ArtPowerBelarus. Сёння радыя паведаміць: падведзеныя вынікі ўжо чацвёртага туру конкурсу на атрыманне грантаў і мабільнасцяў.

Экспертная і адборачная камісіі вызначылі 16 праектаў – атрымальнікаў мідзі-грантаў на агульную суму 365 тысяч еўраў, 11 праектаў – атрымальнікаў міні-грантаў з супольным бюджэтам каля 47 тысяч еўраў, фінансаванне атрымалі 8 заявак на гранты мабільнасці.

Маё галоўнае ўражанне: крэатыўныя ідэі, якія беларускія творцы прапануюць у сваіх праектах, неабмежаваныя. – адзначае запрошаны эксперт, былы амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, – Але мне крыху балюча, бо толькі частка таленавітых і прафесійных заявак можа быць ухваленая. Спадзяюся, што ўдзельнікі конкурсу з разуменнем паставяцца да абмежаванняў праграмы і рашэнне адборачнай камісіі не прывядзе да разладу сярод беларусаў.

Больш дэталяў пра вынікі туру

❗️Калі вы падавалі заяўку і яшчэ не ведаеце лёсу праекта, уважліва праверце ўсе тэчкі свайго паштовага сервісу.
#магчымасці для культурніцкіх дзеячаў:

🔥 гарачы дэдлайн! Заўтра, 7 лютага — адкрытая онлайн- і офлайн-лекцыя Джэфры Тэйлара "Функцыянаванне сусветнага арт-рынку. Як беларускім мастакам заняць на ім прыкметнае месца" ад праекта culture makes.

Рэгістрацыя і дэталі

▪️Стыпендыяльная рэзiдэнцыя ў Партугаліi для беларускіх актывістаў_ак, журналістаў_ак і праваабаронцаў ад Free Belarus Center.

Дэдлайн: 9 лютага.
Дэталі і форма заяўкі

▪️Ментарская праграма ад Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “Рада” для актывістаў/_к, якія толькі пачынаюць свой шлях.

Адкрыты дэдлайн
Дэталі і форма заяўкі

▪️Конкурс праектаў на атрыманне міні-грантаў (да 5 тыс. еўраў) і грантаў мабільнасці #ArtPowerBelarus.

Дэдлайны: 17 красавіка (міні-гранты), 20 сакавіка (мабільнасці)
Дэталі і формы заяўкі міні, мабільнасці.

✔️Больш магчымасцяў — на канале @sekktor.
💥 Атрымальнік гранта #ArtPowerBelarus — “Дом творцаў”.

Дзякуючы падтрыманню праграмы, што рэалізуюць @radakultury і Дацкі інстытут культуры пры фінансавым спрыянні Еўразвязу, улетку 2023 года ў “Доме творцаў” адбыліся дзве арт-рэзідэнцыі.

Вынікам першай — яе ўдзельнікамі былі 15 мастакоў — выстаўкі новых арыгінальных работ, прысвечаныя Алесю Пушкіну. Вынікам другой, што мела назву “Вяртанне Irdorath” і сабрала калектыў з 20 музыкантаў, — новая песня гурта Irdorath Zorami і відэакліп на яе.

Кожная арт-рэзідэнцыя ў “Доме творцаў” дае агромністы штуршок крэатыву, натхнення яе ўдзельнікам, — кажа кіраўнік праекта Сяржук Доўгушаў. — Дзякуючы гэтаму беларуская культура ў эміграцыі працягвае жыць і развівацца, а мы голасна кажам пра сябе ўсяму свету. Творы, што становяцца вынікам побыту мастакоў, музыкаў у нашай рэзідэнцыі, адпавядаюць высокім прафесійным стандартам, а гэта выразней падкрэслівае: беларуская культура з’яўляецца часткай еўрапейскай.

Пабачыць больш падтрыманых праектаў #ArtPowerBelarus
⚡️ Вядомыя новыя дэдлайны для заявак на міні-гранты і мабільнасці ў межах ArtPower Belarus.

▪️Плануеце здзейсніць вандроўку з мэтай прафесійнага развіцця? Падавайце заяўку да 20 сакавіка 2024 г.

▪️Маеце задумку праекта з бюджэтам да € 5 тыс.? Спяшайцеся падаць заяўку да 17 красавіка 2024 г.

На сувязі грант-менеджар ArtPower Belarus! Нагадваю, што праграма субгрантаў завяршаецца сёлета, і гэта ваш апошні шанец падаць заяўку на фінансаванне ў памеры да 5 тысячаў еўраў! — кажа Эліна Калнібалоцкая. — Мы імкнемся падтрымліваць значныя праекты, якія спрыяюць пазітыўным зменам у нашай супольнасці. Будзь то інсталяцыя, выданне кнігі ці канцэртны тур, мы хочам пачуць вас і пабачыць вашыя самыя смелыя ідэі!

Даведацца больш пра міні-гранты, праграму мабільнасці і падаць заяўку можна на сайце Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Тут знойдзеце галерэю праектаў, падтрыманых у 2023 годзе.

#ArtPowerBelarus рэалізуецца @radakultury і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу.
⚡️У нас вакансіі!

Беларуская Рада культуры абвяшчае набор на вакансіі выкладчыкаў(-ц) адукацыйнай праграмы па арт-менеджменце ў межах міжнароднага праекту #ArtPowerBelarus.

🔺Арыентацыйны пачатак працы: красавік 2024 года.
🔺Тып кантракту: частковая занятасць.
🔺Месца працы: онлайн.

Мы шукаем дынамічных і дасведчаных выкладчыкаў і выкладчыц, якія будуць адказваць за правядзенне онлайн-лекцыяў, семінараў і практыкумаў у красавіку – чэрвені 2024 года.

Падрабязна пра ўмовы і абавязкі

✔️Заяўкі (CV і кароткі суправаджальны ліст) прымаем на электронную пошту: education@byculture.org да 6 сакавіка 2024 года.
🔥 #ArtPowerBelarus запускае навучальную праграму для беларускіх прафесіяналаў(-к) у сферы культуры і запрашае ўдзельнікаў(-іц).

Мэта праекта — паглыбленне ведаў беларускіх прафесіяналаў ад культуры ў кіраванні і маркетынгу творчай галіны як эканамічнай дзейнасці. Праграма пашырыць магчымасці дзеячаў культуры з гледзішча арганізацыі працэсу кіравання праектамі.

Навучальная праграма ўключае курсы:
▪️Уводзіны ў арт-менеджмент,
▪️Уводзіны ў кіраванне праектамі,
▪️Камунікацыі і маркетынг у сектары культуры,
▪️Фінансавы менеджмент. Фандрэйзінг і кіраванне рэсурсамі,
▪️Капіталізацыя культуры і мастацтва,
▪️Рэгіянальная палітыка, якая ўплывае на культурніцкі менеджмент,
▪️Распрацоўванне праектаў і напісанне праектных заявак.

Пачатак заняткаў: 1 красавіка 2024 года. Працягласць навучання: 10 тыдняў.
Навучанне бясплатнае онлайн.

Дэталі, патрабаванні да ўдзельнікаў і форма заяўкі (дэдлайн: 20 сакавіка).

Увага! Колькасць месцаў абмежаваная.

✔️ Ёсць пытанні? Пішыце на e-mail: education@byculture.org
🔥 Сабралі гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры.

Падпішыцеся на @sekktor, тут такія пасты з’яўляюцца штодзень.

🔺Праект Culture Makes запрашае 7 сакавiка на адкрытую лекцыю “Межы і рысы беларускай нацыянальнай культуры: Канструяванне ўяўнай сапраўднай беларускасці”. Спікер: этнолаг, кандыдат гістарычных навук Сцяпан Захаркевіч.
📍Вільня ці онлайн у zoom
Даведацца больш і зарэгістравацца

🔺#ArtPowerBelarus набірае ўдзельнікаў адукацыйнай праграмы для беларускіх прафесіяналак і прафесіяналаў у сферы культуры. Навучанне бясплатнае, онлайн.
Даведацца больш і падаць заяўку (да 20 сакавіка)

🔺Social Camp прапануе ўдзел у праграме ментарынгу, створанай, каб дапамагчы фаўндарам праектаў з сацыякультурным складнікам ва ўсебаковым развіцці: прафесійным і асабістым.
Даведацца больш і падаць заяўку (да 10 сакавіка)

🔺Супольнасць “Культурны Код” запрашае 7 сакавіка на паблік-ток з музычным менеджарам Мікітам Абрамчыкам “Як выкарыстоўваць Spotify для прасоўвання свайго праекта?”
Даведацца больш
⚡️Застаўся роўна тыдзень да дэдлайну для заявак на гранты мабільнасці ад праграмы ArtPower Belarus!

Калі плануеце сёлета здзейсніць вандроўку з мэтай прафесійнага развіцця, — спяшайцеся падаць заяўку да 20 сакавіка 2024 года (пачатак мабільнасці: травень 2024).

❗️ Сродкі, вылучаныя на падтрыманне праграмы мабільнасці ў межах ArtPower Belarus, ужо амаль вычарпаныя. Таму верагодна, актуальны кол станецца апошнім для такога тыпу заявак.

Нагадваем таксама, што ў нас адрыты кол на міні-гранты. Маеце задумку праекта з бюджэтам да 5 тысяч еўраў — спяшайцеся падаць заяўку да 17 красавіка 2024 года (старт праекта: чэрвень 2024).

Даведацца больш пра міні-гранты, праграму мабільнасці і падаць заяўку можна на сайце Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Тут жа знойдзеце галерэю праектаў, падтрыманых у 2023 годзе.

#ArtPowerBelarus рэалізуецца Беларускай Радай культуры і Дацкім інстытутам культуры пры фінансавым спрыянні Еўразвязу.
🔥 Сабралі гарачыя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры.

Падпішыцеся на @sekktor, тут такія пасты з’яўляюцца штодзень.

🔺Заўтра, 20 сакавіка — дэдлайн для заявак на гранты мабільнасці ад #ArtPowerBelarus. Не прамініце! Верагодна, гэта апошні кол на такі тып падтрымання ў межах праграмы.
Даведацца больш і падаць заяўку.

🔺Заўтра, 20 сакавіка — дэдлайн для заявак на ўдзел у адукацыйнай праграме #ArtPowerBelarus. Навучыцеся кіраваць культурніцкімі праектамі на прафесійным узроўні.
Даведацца больш і падаць заяўку.

🔺Супольнасць “Культурны Код” 23 сакавіка чакае фаўндараў культурніцкіх digital-праектаў на майстармайнд-сустрэчы ў Варшаве. Тэма: “Як зрабіць прарыў у праектах”.
Даведацца больш.

🔺Праект Culture Makes запрашае 20 сакавiка на адкрытую лекцыю Аліны Дзеравянкі “Як сучаснае мастацтва актуалізуе спадчыну? Кейсы ў свеце і Беларусі”.
📍 Вільня офлайн ці zoom
Даведацца больш і зарэгістравацца.