Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.22K subscribers
4.86K photos
453 videos
5 files
4.5K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
Forwarded from Наша Ніва
Усім, хто засумаваў па тэатры, раім не прапусціць трансляцыю спектакля «Кар’ера доктара Рауса», якая адбудзецца сёння на відэасэрвісе VOKA

Пастаноўка пра Францыска Скарыну па п’есе Віктара Марціновіча ўжо больш за тры гады ідзе ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі і заўжды з аншлагам. Гэтым разам магчымасць убачыць яе ёсць у гледачоў у любой кропцы свету і з любой прылады, прычым бясплатна.

Анлайн-паказ пачнецца а 19-й гадзіне.
🔥🔥🔥Сёння! У 20:00 па беларускім часе заходзьце на наш Youtube-канал!

Разам з гуртом TOR BAND распачынаем анлайн-фэст #АртыстыПерамогі ў падтрымку беларускіх культурных дзеячаў.

#BY_Culture
Затрыманая Леся Пчолка. Заснавальніца дабрачыннай крамы KaliLaska. Фатографка. Мастачка. Менеджарка культурных праектаў. Арт - дырэктарка Незалежнай культурнай супольнасці VEHA («ВЕХА»). 

Знаходзіцца ў Партызанскім РАУС.
⚡️Затрыманы мастак Уладзімір Грамовіч

Знаходзіцца ў Партызанскім РАУС. 
З серыі "Змрочная казка"

© arydlevskaya_art
Вялікая размова з гуртом Nizkiz пра беларускія пратэсты, дваровыя выступы, "прафілактычныя гутаркі" ды галоўныя песні і кнігі беларусаў.

— Абыходзіць палітычныя пытанні больш ніхто не можа. Немагчыма адасобіцца: маўляў, мы па-за палітыкай, не чапайце нас. Усе зараз робяць нейкі выбар, адпаведны сваім поглядам, бэкграунду і таму, як ім бачыцца далейшае развіццё падзей. Адпаведна, наш выбар такі: як у песні і кліпе "Правілы"...

Глядзець відэа: https://youtu.be/ydaX3Yghd9A
Валянціна Гарцуева — прыма Купалаўскага тэатра. Дакладней, была. Афіцыйны тэатр застаўся без прымы, а актрыса сышла разам з групай вольных купалаўцаў. Інтэрв'ю @nashaniva

"Я плакала з 9 жніўня тыдзень — як і ўсе, здаецца. Мяне калаціла. Мы не спалі, не елі. Мне наогул здаецца, усёй нашай нацыі патрэбна будзе калектыўнае доўгае лячэнне. Таму што гэта не жарты."

"Было вельмі шмат расчараванняў, асабліва калі бачыш, як людзі выкарыстоўваюць у сваіх мэтах гэту страшную сітуацыю. Але нашмат больш я сустрэла людзей светлых, з вялікімі сэрцамі, якія гатовы дзяліцца гэтым. Ты разумееш, што мы сапраўды вялікая сям’я — нас нашмат больш, чым здавалася да гэтага моманту, і наша сіла ў гэтай салідарнасці. Раней салідарнасць для мяне была проста словам, а зараз я ведаю, што гэта такое — трымацца разам."
Калі вы прапусцілі выступ ад гурта TOR BAND на анлайн-фэсце #АртыстыПерамогі, вы можаце паглядзець яго па спасылцы:

👉
https://youtu.be/GyVcLoykdAg

📌 Глядзіце на нашым Youtube-канале кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя відэа.
➡️ У эфіры YouTube-канала «Не по телеку» артыстка Анжаліка Агурбаш, якая ў 2005 годзе спявала за Беларусь на конкурсе «Еўрабачанне», падтрымала ініцыятыву Беларускага Фонда культурнай салідарнасці:

"Когда-то наше ТВ было очень искренним, честным и откровенным. Но то, что стало происходить с ним… Талантливых людей выбросили, стали зажимать, и всё превратилось в какое-то подобие ТВ: давно нет выдающихся программ. Когда включаешь телевизор, возникает ощущение, что попадаешь в бабушкин сундук. А события последних пяти месяцев — это вообще чудовищно. Это не наше ТВ, а режима Лукашенко... Умные люди всё понимают.

У нас нет ни телевидения, ни страны, потому что законы отсутствуют, а мы находимся в какой-то западне. Неравнодушным беларусам сейчас не до спорта и не до песен. А у лукашенковской Беларуси нет достойного представителя для “Евровиденья”. Я думаю, что европейское сообщество и конкурс “Евровидение” не должны принимать представителя от кровавой фашистской власти."

#stopBTRC #stopBT
⚡️ Падтрымайма незалежную тэатральную кампанію HomoCosmos!

Нягледзячы на ўсе перашкоды, гэты адзіны з нешматлікіх недзяржаўных тэатраў працягвае сваю дзейнасць, каб даць працу артыстам, якія пацярпелі праз сваю грамадзянскую пазіцыю.

Сярод іх: акцёры Купалаўскага (Святлана Кажамякіна, Павел Паўлюць), Новага драматычнага (Сяргей Толсцікаў) ды інш.

🎟 Лепшай падтрымкай для тэатра будзе набыць квіток, нават калі вы не можаце наведаць пастаноўку. Але раім зазірнуць на незвычайныя спектаклі HomoCosmos, якія падымаюць табуяваныя па тых ці іншых прычынах пытанні.

😷 Тым больш, што спектаклі адбудуцца з выкананнем мер эпідэміялагічнай бяспекі і сацыяльнага дыстанцыявання:

📌25 студзеня: #Камера_которую_дала_мне_мать
📌 26 студзеня: #Дора, или сексуальные неврозы наших родителей
📌 11 лютага: #Увидеть_розового_слона

Квіткі тут!
Каардынацыйная Рада і Народнае Антыкрызіснае Упраўленне падтрымалі ініцыятыву Фонда культурнай салідарнасці і далучыліся да патрабавання выключыць Белтэлерадыёкампанію з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза. Яны даслалі адпаведныя лісты яго кіраўніцтву:

"БТ - лідар медыяпрасторы па колькасці прапагандысцкіх матэрыялаў, якія змяшчаюць прыкметы маніпуляцый, падбухторванняў да дыскрымінацыі, варожасці ці гвалту," - гаворыцца ў заяве Каардынацыйнай Рады.

"Прапагандысты зрабіліся такімі ж злачынцамі, як і бандыты са зброяй і без апазнавальных знакаў, якія б'юць і выкрадаюць грамадзян на вуліцах,"
- сцвярджаецца ў тэксце НАУ.

@nau_belarus
@rada_vision

#stopBTRC #stopBT
DZIECIUKI зайграюць вялікі канцэрт анлайн!

29 студзеня, 20:00

Упершыню электрычная праграма гурта прагучыць віртуальна - гарадзенскія панкі запаляць для гледачоў з усяго свету ды заспяваюць найлепшае з усіх трох альбомаў. Разам з гуртом на сцэну выйдуць адмысловыя госці, імёны якіх пакуль трымаюцца ў сакрэце.

Уваход на канцэрт па квітках, але кожны можа абраць той кошт, які гатовы заплаціць.

Інфалінія: https://t.me/nashdzien_chat
Квіткі - https://bezkassira.by/dzieciuki-10650/
Суд Першамайскага раёна прысудзіў Вользе Бабровай выплаціць 30 базавых велічыняў.

Пісьменніца Ганна Севярынец
заклікала падтрымаць сямейны бізнес Вольгі:

"Арыштаваная Вольга Баброва. Па класіцы: папрасілі праехаць "для разъяснений", з РАУСа не выпусцілі, цяпер на Акрэсціна, перадачы не прымаюцца. У Вольгі пяцёра дзяцей, чацвёра з іх - непаўналетнія. Хаця б фармальна, але хочацца спытацца - за што? Ні за што: нібыта апазналі па фота з нейкай акцыі. Інфармацыю родным не даюць. У Вольгі і яе мужа - інтэрнэт-крама настольных гульняў."

👉 Сайт крамы: https://7meeples.by/
У суботу была затрыманая фатографка Маргарыта Новікава.

Гэта адбылося ў Мінску падчас затрымання валанцёраў ініцыятывы "Еда вместо бомб", якія кармілі бяздомных.
⚡️ Музыка Цім Суладзэ пакінуў Беларусь. Зараз ён знаходзіцца ў Літве:

"— Я быў вымушаны выехаць з Беларусі, бо людзей пачалі арыштоўваць за тое ж, што рабіў і я. Так, я актыўна браў удзел у аказанні грашовай дапамогі пацярпелым. Я палічыў, што болей дапамагу нашай агульнай справе за мяжой, чым за кратамі. Заклікаю ўсіх разам бурыць муры лукашэнкаўскай турмы! Жыве Беларусь!

Выказваю падзяку тым, хто дапамагаў мне з калідорам у Літву: Беларускаму фонду культурнай салідарнасці, Дому правоў чалавека і ініцыятыве Razam."

Ціматэ Суладзэ — беларус грузінскага паходжання. За вулічныя і дваровыя выступы ўвосень ён быў асуджаны спачатку на 13 сутак, пасля — на 15 сутак.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Тэатральны рэжысёр і педагог віцебскага каледжа мастацтваў Антон Грышкевіч абвесціў пра пачатак забастоўкі:

"Я не жадаю быць часткай гэтай сістэмы. Педагог не можа абстрагавацца ад гвалту і несправядлівасці, якія адбываюцца вакол. Не жадаю ілгаць і вучыць няпраўдзе."
Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
⚡️Затрыманы мастак Уладзімір Грамовіч.  Знаходзіцца ў Партызанскім РАУС. 
Уладзіміру Грамовічу прысудзілі 15 сутак паводле 23.34.

Суд Партызанскага раёна, суддзя - Макарэвіч
❗️Настаўніка гісторыі збілі пры затрыманні, а потым адправілі на суткі

Сёння суд Завадскога раёна Мінска разглядаў справу Антона Рудэнкі.

Суддзя Кацярына Мурашка ў пачатку судовага працэсу пацікавілася, адкуль у абвінавачанага цялесныя пашкоджанні. Паводле словаў Антона, яго збілі пры затрыманні. У яго бачныя сінякі пад вачамі, але медыцынская дапамога не патрэбная.

Паводле пратакола, Рудэнка 23 студзеня парушаў Закон аб масавых мерапрыемствах. Антон казаў, што ў адзначаны час ён быў дома, і затрымалі яго пазней, па дарозе з крамы ў іншым месцы.

Сведка-міліцыянт Савельеў сцвярджаў, што бачыў Рудэнку ў 15:20 падчас "здзяйснення пікетавання"

Суддзя Мурашка не прыняла да ўвагі памылкі ў пратаколе, заявы Антона Рудэнкі пра збіццё і прысудзіла 15 сутак.

@viasnanazirae