Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.22K subscribers
4.86K photos
453 videos
5 files
4.5K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
Пісьменнік Саша Філіпенка пра рускую літаратуру:

▪️ "Я б працягваў вывучаць усё на свеце, тым больш ворага трэба добра ведаць, і калі хочаш зразумець, чаму расійцы сталіся імперцамі, наадварот, усё б гэта прачытаць.

Нам трэба не абрубліваць культуры Расіі, а зрабіць больш фарсаваным пранікненне культуры Беларусі і Украіны ў Расію – у такім выпадку, можа быць, людзі там будуць лепш разумець, што мы іншыя народы. Мы часта кажам, што ў Еўропе ніхто не ведае пра Беларусь – мне заўсёды здавалася, што гэта якраз значыць, што мы самі нечага не зрабілі".

🔺 Чытаць цалкам

#АртыстыПерамогі
У нашым праекце #АртыстыПерамогі — музыка, удзельнік гурта PyLai, а цяпер яшчэ і актор дубляжу, Рыгор Лайкоў.

Гурт PyLai выступаў перад 60-тысячным натоўпам на вялікім мітынгу Святланы Ціханоўскай у парку Дружбы народаў, на імправізаванай сцэне падчас жнівеньскіх пратэстаў на плошчы Незалежнасці. У канцы лютага 2022 года Рыгор зʼехаў з Беларусі і цяпер жыве ў Грузіі.

▪️"Беларусы — маладыя, светлыя. Яны зіхацяць. Таму ў нас усё будзе добра, я ў гэтым упэўнены.Так, цяпер можна разважаць пра тое, што ў 2020-м мы маглі б зрабіць нешта інакш, пайсці ў іншы бок. Але мы зрабілі тое, што змаглі. І нешта атрымалася. Мы абʼядналіся, адчувалі сябе сямʼёй, зразумелі, што мы блізкія адно адному. Паказалі ўсяму свету, што мы — беларусы, мы — вольны народ. І ўвесь свет убачыў, што мы не “ок guys”, што ў нас ёсць вельмі моцная грамадзянская пазіцыя. І ўвесь свет нас палюбіў".

🔺Чытаць цалкам
⚡️Папа Бо ў нашым праекце #АртыстыПерамогі.

Аляксандр Багданаў
— дыджэй і арганізатар імпрэзаў, стваральнік культурніцкай прасторы "Корпус". Падчас пратэстаў 2020-га стварыў выдатны музычны перформанс: дыджэйскі пульт на рамянях нёс на сабе, а побач сябар на вазочку цягнуў гукаўзмацняльную сістэму. Быў затрыманы, адседзеў 3,5 месяца на Валадарцы, эвакуяваўся і зараз выступае як дыджэй і працуе як арганізатар культурніцкіх праектаў у Грузіі.

▪️"Азіраючыся назад, на 3,5 месяца свайго зняволення, думаю, што гэта адэкватная цана. Мне здаецца, што пасля 2020 года касцяк нацыі прачнуўся. Убачылі сябе беларусамі, адчулі адзінства нацыі. Як бы ні пафасна гэта гучала, я ў гэта веру. Я сам гэта адчуў. І гэтае адчуванне вартае дарагога. Шмат хто заплаціў за гэтае адчуванне вельмі вялікую цану. Але мне падаецца, што канкрэтна ў маім выпадку 3,5 месяца – магчымы кошт за тыя адчуванні свабоды. За адчуванні адзінства, за тое, што вакол цябе аднадумцы. І іх так шмат. Адчуванне, якое немагчыма перадаць".

🔺Чытаць цалкам
Сёння ў нашым праекце #АртыстыПерамогі Воля Чайкоўская — рэжысёрка, прадзюсарка і дырэктарка фестывалю "Паўночнае ззянне".

Фэст заставаўся з гледачамі падчас пандэміі ды пратэстаў. Не змаўкаў у дэпрэсіўным для беларускай культуры 2021 годзе. А сёлета працягне сваю дзейнасць у выгнанні, бо ладзіць яго ў Беларусі стала небяспечна.

▪️"Ці магчымае беларускае кіно не ў Беларусі? Магчымае. Але я лічу, што гэта фенаменальная з’ява — беларускае кіно ў выгнанні. Мы акурат нядаўна размаўлялі з рэжысёрам Лёшам Палуянам пра тое, што нават украінцы, якія перажываюць цяпер жудасны досвед і пакутуюць ад расійскай агрэсіі, могуць паехаць дадому і здымаць там кіно, хоць гэта і небяспечна. Шмат якія ўкраінскія фільммэйкеры засталіся ва Украіне і працуюць там над сваймі фільмамі. Беларусы не могуць паехаць у Беларусь і здымаць там кіно — ігравое, дакументальнае, любое — проста таму, што гэта, хутчэй за ўсё, скончыцца для іх зняволеннем".

🔺Чытаць размову цалкам
"Рэпрэсіі ў культуры былі з самага пачатку, як толькі Лукашэнка прыйшоў да ўлады".

Вячка Красулін
— дудар, этнолаг, лідар фолк-панк гурта "Кашлаты Вох" у нашым праекце #АртыстыПерамогі.

У жніўні 2020-га — у ноч пасля выбараў — перажыў моцнае збіццё і содні на Акрэсціна. У статусе падазраванага ў крымінальнай справе здолеў выехаць Літву, дзе жыве і сёння.

▪️"Я працаваў ва Універсітэце культуры і мастацтваў і бачыў шмат рычагоў, якімі ўздзейнічалі на выкладчыкаў. Прыйсці на суботнік, інакш пазбавяць прэміі! А людзі трасуцца за гэтыя капейкі. І ўсе вельмі няшчасныя: і тыя, хто кантралюе, і тыя, каго кантралююць.

▪️Калі пасля вызвалення з Акрэсціна на мяне завялі крымінальную справу, я адразу зразумеў, што трэба зʼязджаць. Ніякіх іншых варыянтаў няма і не будзе. Сядзець у турме мне не хацелася, бо гэта бессэнсоўна. Гісторыі палітычных вязняў, якія прынцыпова засталіся ў Беларусі з усведамленнем рызыкі зняволення, канечне, натхняльныя. Але святы мазахізм — дакладна не маё".

👉 Цалкам чытайце тут
⚡️Кінафестываль "Паўночнае ззянне-2022" будзе бясплатным!

▪️"Сёлета не будзе класічных квіткоў за прагляд фільмаў. Глядзець кіно "Паўночнага ззяння" можна будзе бясплатна, па рэгістрацыі", — адзначае каманда фэсту.

Аднак, каб гэта сталася магчымым, фестывалю патрэбна падтрымка гледачоў. Каб, у тым ліку, запрасіць "крутое міжнароднае журы глядзець Беларускі конкурс". Сёлета нацыянальны блок абяцае быць найбольш прадстаўнічым.

"Паўночнае ззянне" застаўся адным з нешматлікіх кінафестываляў, які, нягледзячы на пандэмію і рэпрэсіі, не прапусціў аніводнага года і працягвае дзейнічаць у фармаце міжнароднага агляду, піша reform.by.

👉 Падтрымаць фестываль данатаміТУТ

👉 Воля Чайкоўская — рэжысёрка, прадзюсарка і дырэктарка фестывалю — ў нашым праекце #АртыстыПерамогі
"Няма ніякіх новых каштоўнасцяў, яны ўсё тыя ж: жыццё чалавека, незалежнасць, воля. Такія простыя рэчы, якія, аказваецца, могуць быць камусьці незразумелымі".

Паэтка Наста Кудасава у нашым праекце #АртыстыПерамогі.

Паразмаўлялі з ёю пра тое, як жывецца творчай асобе ў Беларусі на фоне вайны, чаму з намі паўтараюцца жахі ХХ стагоддзя, пра паэзію як псіхатэрапію і тое, што цяпер можа рабіць кожны з нас, каб не згубіцца ды захаваць у сабе Беларусь.

▪️"Вайна адкрыла шмат непрыемнага ў Беларусі. Там, дзе я жыву, усё моцна русіфікаванае. Людзі жывуць у прарасійскім свеце, і ім там камфортна. А мне жыць побач з імі — не. Вайна агаліла моманты непрымірэння, абвастрыла тэмы, якіх раней мы не абмяркоўвалі. І стала ясна, наколькі мы розныя".

👉 Чытаць далей
▪️"У 2018–2019 гадах у беларускай культуры пачаўся такі дзвіж, што нібыта і хмараў не было відаць. Мне тады здавалася, быццам існуе выдуманая тэлевізійная дзяржава, а пад нагамі будуецца абсалютна іншая — актыўная, маладая і класная. І гэтыя два светы паралельныя ды не перасякаюцца. Такое было наіўнае адчуванне".

⚡️Мастак Аляксандр Адамаў у нашым праекце #АртыстыПерамогі

▪️У працах Аляксандра сумяшчаюцца гумар, палітыка, гульня і пранікненне ў гарадскую прастору. Чытанне навінаў можа падштурхнуць яго да стварэння новага парадаксальнага аб’екту. Гэтак з’явілася Канстытуцыя ў выглядзе школьнай пропісі ці непраходны лабірынт як план эвакуацыі з Беларусі. З пачаткам вайны Аляксандр пераехаў у Варшаву, але працягвае праз мастацтва казаць пра беларускія падзеі.

👉 Чытаць размову з мастаком
🔥 Юлія Цімафеева, знаная ў Беларусі ды за мяжою паэтка і перакладчыца, у нашым праекце #АртыстыПерамогі.

Паразмаўлялі з ёю пра значэнне 2020 года, развіццё насуперак сістэме і ролю творчай асобы ў цяперашнім гістарычным моманце.

▪️"Я думаю, недзе з 2011–2012 года дзяржава вырашыла, што незалежная беларуская культура і літаратура не ўяўляюць для яе ніякай пагрозы. З’яўляліся кнігарні, выдавецтвы, адкрываліся выставы, культурніцкія прасторы, галерэі. На гэтых пляцоўках цэнзуры не існавала. Хаця ўсе мы цудоўна разумелі, у якой краіне жывём.

▪️Як чалавек зацяты, я перакананая, што нам трэба працягваць дзеяць, дзяўбці і дзяўбці. Мы дасюль у працэсе трансфармацыі, запушчаным у 2020 годзе, а можа, і раней — маленькімі культурніцкімі і грамадскімі ініцыятывамі, сацыяльнымі праектамі, пазней знішчанымі дзяржаваю. Гадзіннік нашай гісторыі працягвае ісці, працэс не спыніўся. Мы яшчэ не дайшлі да канчатковага пункту. Але вяртанне назад ужо немагчымае, асабліва цяпер, пасля пачатку вайны".

👉 Чытаць размову
▪️"Цяпер такі час, калі нельга сказаць, што ўсё нармальна, і быць працаздольным, радасным на 100 %. Калі ў цябе ёсць эмпатыя, вонкавыя абставіны, навіны штодзень, штохвіліну будуць цябе крышыць. Нічога не дапаможа. Але кожны спрабуе выжыць як умее".

У нашым праекце #АртыстыПерамогі Андрусь Такінданг – беларускі музыка, мастак, аніматар. Удзельнік гуртоў Recha, "Гаротніца", аўтар анімацыйных фільмаў. 

👉 Чытаць размову з ім
"Беларусы — нацыя інтравертаў. Але калі здараецца нейкі гамон, то адразу ўсе выходзяць дапамагаць адно аднаму".

⭐️ Спявачка Руся (Марына Шукюрава) у нашым праекце #АртыстыПерамогі.

Руся пачынала музычную кар'еру як вакалістка гурта Indiga. Рок-князёўна па выніках 10-й "Рок-каранацыі". 18 ліпеня 2003 года ў складзе Indiga перамагла на фестывалі "Басовішча". Брала ўдзел у гурце Akana-NHS. Вакалістка Šuma. Пасля шчыльнай працы са штабам Віктара Бабарыкі ды актыўнага ўдзелу ў пачатку беларускай рэвалюцыі 2020 года выехала за мяжу.

▪️"Я лічу беларусаў шляхетнаю нацыяй. І падчас катаклізмаў у людзей больш абвострана працуе магічнае мысленне. Дык вось: калі пра беларусаў разважаць мовай эзатэрыкаў, для мяне беларусы — духоўна саспелая нацыя. Якая на ўзроўні высокіх вібрацыяў значна вышэйшая за іншыя народы. І на беларусаў упала такая карма — ваяроў святла".

👉 Чытаць размову
"Цяпер Беларусь — раскіданае гняздо. Разбураныя лёсы, семʼі, бізнесы, жыцці. Гэта сумна, але такі час можна разглядаць і як пачатак чагось новага. Спадзяюся, яно хутка прыйдзе да нас. Цяпер галоўная мэта — выжыць. Працягваць рабіць тое, што ўмееш: кожны сваё. Захаваць сябе як нацыю і грамадства".

Уладзімір Пугач
музыка, лідар гурта J:Морс у нашым праекце #АртыстыПерамогі.

У 2020-м Уладзімір падтрымаў пратэсты. Увайшоў у Каардынацыйную раду, выступаў на мітынгу каля БТ, даваў канцэрт з гаўбца на плошчы Пераменаў. З красавіка 2022-га жыве ў Варшаве.

▪️"У мяне ёсць жаданне як мага хутчэй вярнуцца дадому. Разумею, што гэта перашкаджае цвяроза глядзець на рэчаіснасць і на сябе ў тым месцы ды моманце, дзе я цяпер. Ты нібыта адкладаеш жыццё на потым: маўляў, пажыву пакуль так, а потым будзе відаць. Але я разумею, што гэта агульная памылка таго, хто пераехаў".

👉 Чытаць інтэрв'ю цалкам
🔥 Юрый Дзівакоў, адзін самых эпатажных беларускіх тэатральных рэжысёраў, у нашым праекце #АртыстыПерамогі.

Пагаварылі з Юрыем пра тэатр на плыце, гады перад рэвалюцыяй і страчаныя (ці пастаўленыя на паўзу) праз яе магчымасці.

▪️"Ты не ведаеш, як рабіць мастацтва. Хаця з іншага боку яно цябе крышачку захоўвае ў гэты час. Нават калі ты не робіш нечага ідэальнага, а проста працягваеш сваю справу незалежна ад таго, што адбываецца ў краіне.

▪️Купалаўцы – фантастычныя акторы, з імі можна рабіць розныя класныя рэчы. Але паводле таго, што я цяпер бачу, яны ніяк не змяніліся. І гэта велізарнае пытанне – мастацкае, а не палітычнае. Яны як былі купалаўцамі, з якімі вібрацыямі голасу прамаўлялі тэкст, засталіся тымі самымі. Гэта вельмі непрыемна. Што было і што цяпер – адзін і той жа савецкі тэатр. Сучаснага там нічога няма. У мастацкім плане нічога не змянілася".

👉 Чытаць гутарку
"Усведамленне таго, што я належу да беларускай прасторы, прыходзіла да мяне паступова".

⚡️У нашым праекце #АртыстыПерамогі экскурсавод і ўсходазнаўца Мікіта Моніч. З Беларусі ён з'ехаў пасля пачатку вайны, але застаецца ў полі беларускай культуры і мастацтва праз свой відэаблог "Около культуры".

▪️"У адзін цудоўны момант усвядоміў, што чамусьці не ведаю гісторыі майго гораду, вуліцаў, па якіх хаджу, архітэктурнай спадчыны. Урэшце, не ведаю добра беларускай мовы. Мяне гэта фантастычна здзівіла.

Канчаткова абуджэнне маёй нацыянальнай свядомасці адбылося ў музеі. Праз веды, чытанне пра ўсё. І вельмі важна — праз трансляцыю гэтых ведаў. У чым галоўная задача экскурсавода? Не інфармаваць, а эмацыйна ды інтэлектуальна паўплываць на публіку. А гэта немагчыма, калі ты не верыш у тое, што кажаш. А каб верыць, трэба ведаць.

▪️Я не хацеў з'язджаць з Беларусі да апошняга. Але калі пачалася вайна, гэта сталася для мяне пунктам невяртання. Я зразумеў, што час метафараў скончыўся".

👉 Чытаць гутарку цалкам
🔥 Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык і бард, у нашым праекце #АртыстыПерамогі.

Пра тое, ці можна пабудаваць штосьці трывалае на вулкане, як культура становіцца зброяй бяззбройных і сілаю бяссільных, чаму мала перамагчы ворага — чытайце ў інтэрв'ю 👈

▪️"Нашая сфера адказнасці – гэта культура. Мы мусім разумець, што агульны вораг імкнецца нас знішчыць, пачынаючы менавіта з культуры. Ці гэта знішчэнне беларускай культуры рэжымам, які хоча так паказаць сваю лаяльнасць пуцінскай Расіі, ці знішчэнне ўкраінскай культурнай і гістарычнай спадчыны расійскімі ракетамі.

▪️Усё, што ў гэты няпросты час робіцца ў нашай незалежнай культуры, у доўгатэрміновай перспектыве мае на мэце Беларусь. Нашае вяртанне дадому".
"Ты, хочаш — не хочаш, а ствараеш нешта з думкаю пра будучыню. Размаўляеш з музыкамі і чуеш: «Класна было б гэтую песню сыграць на Канцэрце Перамогі». Нягледзячы на ўсё, што адбываецца, у галовах жыве такая ідэя".

⭐️ Мастак Уладзімір Грамовіч у нашым праекце #АртыстыПерамогі. Уладзімір працуе з тэмаю гісторыі. У пераломны час, калі гісторыя адбываецца на нашых вачах, ягоныя арт-праекты набываюць усё новыя сэнсы.

▪️"Я думаю, у 2020 годзе адбылося ўсё, што патрэбна. Мы зрабілі ўсё магчымае. На вуліцы выходзілі звычайныя людзі, а не баявыя адзінкі.

▪️Я сядзеў у камеры з доктарам фізічных навук, які чытаў нам лекцыі пра чорныя дзіры і цёмную матэрыю. Увогуле ў нас у камеры не было ніводнага нецікавага чалавека. Пры гэтым людзі, якія нас ахоўвалі, нават дрэнна размаўлялі. Папросту кепска складалі словы ў выразы. Яны спрабавалі з нас пасцябацца, але не маглі нічога сфармуляваць. Суцэльнае крывое люстэрка
".

👉 Чытаць гутарку
#рэтра пад'ехала 😎

⭐️ Бард і пісьменнік Зміцер Бартосік і яго "Волга" (Полацк, 2005 год).

▪️Зміцер Бартосік – адна з яркіх асобаў беларускага культурніцкага адраджэння 1990-х. Мы рабілі інтэрв'ю з ім у межах праекту #АртыстыПерамогі – атрымалася цікавая размова. Чытайце па спасылцы.

А вось літаратар Севярын Квяткоўскі піша пра нацыянальную ідэнтычнасць на прыкладзе Змітра Бартосіка. Бо бард – унук адэскага паляка, сын расійскіх тэатралаў, нарадзіўся на Волзе, гадаваўся ў Паўночным Казахстане, а вырас ў Гомлі. І вельмі цікава, як чалавек з такімі разнастайнымі каранямі стаўся беларусам.

📷 Крыніца: @backtobelarus
⭐️ Лявон Вольскі ў нашым праекце #АртыстыПерамогі!

Яго называюць генералам айчыннага року, жывою легендай, іконаю беларускай музыкі. Сам жа ён ставіцца да такіх азначэнняў даволі роўна. Беларускі музыка, які напісаў дзясяткі гітоў, пачаў сваю музычную кар'еру яшчэ ў 1980-ыя, але і сёння застаецца актуальным і запатрабаваным. Паразмаўлялі з ім пра 2020 год і змены ў беларусах, надзеі і змаганне ў цяперашні трагічны час.

🔻"Мяне могуць папракнуць, што лёгка вось так раздаваць парады, але я хацеў бы сказаць усім беларусам – у Беларусі і за яе межамі: не трэба баяцца. Калі вы выехалі і вам нельга вяртацца, не бойцеся асвойваць новыя прасторы. Вучыць мовы, улівацца ў іншы кантэкст. Беларусь усё роўна будзе з вамі, галоўнае не выпускаць яе з сэрца. Тваё беларускае свята заўсёды з табою застанецца. А тым, хто ў Беларусі, трэба паспрабаваць не баяцца таго, што адбываецца навокал. Бо яны як сабакі: адчуваюць адрэналін. Калі іх баяцца – накідваюцца і кусаюцца".

Чытайце гутарку з Лявонам па спасылцы 👈
⚡️Лявон Вольскі прэзентаваў кліп на кавер-версію знакамітай антываеннай песні амерыканскага фолк-выканаўцы Піта Сігера.

▪️Песня мае назву "Дзе кветкі?" (у арыгінале — Where Have All The Flowers Gone). Малюнкі ў кліпе — аўтарства Лявона Вольскага.

"Нам падаецца, што ў цяперашні неспакойны час зьмест гэтай антываеннай песьні асабліва актуальны. Замест таго, каб слухаць мілітарысцкія заклікі, якія пастаянна гучаць у тэлевізары і інтэрнэце, паслухайце лепей гэтую песьню, і ёсьць надзея, што вы нешта зразумееце", — значыцца на ютуб-канале музыкі.

🔻А якая песня абавязкова прагучыць на беларускіх плошчах пасля нашай перамогі — чытайце ў свежым інтэрв'ю з Лявонам Вольскім у рамках праекту #АртыстыПерамогі.