Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.21K subscribers
4.86K photos
453 videos
5 files
4.5K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
Замілаванне хараством прыроды, народная мудрасць, лёс чалавека, сэкс, жарсць, рок-н-рол — 10 + 1 кніга беларускіх пісьменнікаў, якія дакладна не расчаруюць

1. Якуб Колас. Казкі жыцця. Вельмі кароткія, але вельмі ёмістыя апавяданні пра прыроду і чалавека, над якімі можна разважаць бясконца. Чытаць
2. Саламея Пільштынова. Авантуры майго жыцця. Прыгоды і вандроўкі, якія вам і не сніліся. Рэальная гісторыя пакручастага лёсу лекаркі з Навагрудка, расказаная ёй самой. Чытаць
3. Максім Гарэцкі. Ціхая плынь. Цяжкое чытво пра цяжкое маленства хлопчыка Хомкі. Маляўнічы пейзажы Падняпроўя, гаротнае жыццё сялян на іх тле. Чытаць
4. Алена Васілевіч. Расці, Ганька! Неверагодна, нават парадаксальна мілая кніга пра дзяцінства дзяўчынкі ў беларускай вёсцы. Гэта першая частка тэтралогіі, пры жаданні можна нагугліць працяг ) Слухаць
5. Уладзімір Караткевіч. Ладдзя Роспачы. Ці не самы рок-н-рольны твор беларускай класікі, яго герой, Гервасій Выліваха, так і просіцца на старонкі графічнага рамана ці ў эпічную гульню. Чытаць
6. Адам Глобус. Толькі не гавары маёй маме. Кніга пра першае каханне, першы сэкс, пра першыя пакуты ад пачуццяў. Тут шмат алкаголю, неўтаймоўнай юнацкай энергіі, шмат шчырасці і творчасці. Чытаць
7. Алена Брава. Садомская яблыня. А гэтая гісторыя — пра сучасную Беларусь, дакладней — пра лёс жанчыны, якая жыве ў звычайным беларускім райцэнтры. Слухаць і пакутаваць разам з ёй па няспраўджаных марах.
8. Юры Станкевіч. Любіць ноч — права пацукоў. Ці не самы эмацыйна перагружаны раман у беларускай літаратуры. Шкадаванне, боль, агіда, крыўда, натуральнае, фізіялагічнае памкненне званітаваць. Прышпіліцеся: будзе вельмі жорстка. Чытаць
9. Сяргей Пясецкі. Каханак Вялікай Мядзведзіцы. Рамантыка жыцця кантрабандыстаў на савецка-польскай мяжы бліз Ракава ў 1920-я. Дзяўчаты, зброя і шалёны адрэналін. Чытаць
10. Альгерд Бахарэвіч. Дзеці Аліндаркі. Лёся і Лёччык, брат і сястра, узяўшыся за рукі, крочаць па змрочнай рэчаіснасці. Казка для дарослых, напоўненая архетыпамі, якія зазіраюць адразу ў вочы падсвядомасці чытача. Чытаць

Васіль Быкаў. Доўгая дарога дадому. Кніга па-за спісамі і рэйтынгамі. Успаміны класіка беларускай літаратуры з сусветным іменем, якому напрыканцы жыцця не знайшлося месца на Радзіме. Кніга вельмі інтымная. Быкаў, пра якога нам не расказвалі на ўроках у школе. Чытаць або слухаць у выкананні аўтара

Спіс склалі эксперты Беларускай Рады культуры @radakultury, вам жа хочацца яго дапоўніць, праўда?
Даведацца больш пра тое, што адбываецца ў свеце беларускай літаратуры сёння, — у аглядзе ад Аналітычнай групы Беларускай Рады культуры.
📢 Запрашаем у Гасцёўню Беларускай Рады культуры на літаратурна-музычную вечарыну, што пройдзе ў межах міжнароднай акцыі памяці "Ноч паэтаў".

У праграме:

▪️ Літаратуразнаўчы экскурс.
▪️ Тэатральны перфоманс ад актораў студыі Razam.
▪️ Музычныя нумары.
▪️ Кароткая прэзентацыя кнігі "1937. Ноч расстраляных паэтаў" (укл. Наста Чарнова).
▪️ Паэтычныя чытанні ў фармаце адкрытага мікрафона з падарункамі ўдзельнікам (рэгіструйцеся па спасылцы).

#сустрэнемся_ў_гасцёўні 27 кастрычніка, 17.00
Вільнюс, Šv.Ignoto g.5

📌Далучайце сваю падзею ў межах "Ночы Паэтаў" да агульнай мапы падзей на сайце. Там жа даведаецеся больш пра акцыю #ночпаэтаў і трагічныя падзеі ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
▶️ YouTube на культурны вечар:

▪️Аляксандр Чарнуха на сваім канале пра беларускую музыку "Міністэрства сепультуры" распавядае пра сусветна вядомыя гурты і выканаўцаў, якія прысвяцілі сваю творчасць Беларусі.

▪️Лідар гурта Leibonik, Сяргей Башлыкевіч, у новым выпуску "Ідэя Х" на Еўрарадыё: пра нацыянальную ідэю ў глабальным свеце, як не страціць у эміграцыі сувязь з Беларуссю, пра песімізм і творчасць.

▪️Суб'ектыўны гайд па Варшаве ад Максіма Жбанкова: горад гітарнага біг-біту, вінтажных слайд-шоу, панурай сталінскай забудовы, багемнай Прагі, дрымотных паркаў і жоўтых трамваяў у нікуды.

▪️Набліжаецца Ноч расстраляных паэтаў і ў новым выпуску "Годнай Музыкі" Мікіта Бялевіч расказвае пра трох паэтаў, якія не па сваёй волі, але аддалі жыццё за сваё мастацтва.

▪️Новы выпуск на канале Андрэя Хадановіча пра беларускую і сусветную літаратуру прысвечаны Сяргею Жадану: бягучыя падзеі і мінулае праз прызму творчасці.

▪️Гістарычная перадача "Вусы Скарыны" з Цімохам Акудовічам і першы падзел Рэчы Паспалітай.

▪️"Около культуры" з Мікітам Монічам: беларускі энвайранментал — мастацтва, створанае разам з прыродай. Пра скульптуру на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску, рэйвы ў Астраўцы і запіс музычнага альбому на прыродзе.

🎧Бонус: госць падкасту "Каля літаратуры" на Літрыдыё — крытык і кніжнік Ціхан Чарнякевіч: як не пайсці ў мол або ў кіно і замест гэтага напісаць твор.

#што_паглядзець
На гэтых выхадных у розных кропках свету беларусы збяруцца на #ночпаэтаў — акцыі, прысвечаныя ўшанаванню памяці культурніцкіх дзеячаў, расстраляных у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.

🔻Раім наведаць:

28 кастрычніка, субота
📍Варшава — "Ноч паэтаў" у Беларускім Моладзевым Хабе.
📍Лондан — Вечарына "Ноч расстраляных паэтаў" у Скарынаўскай бібліятэцы.
📍Тбілісі — Вечар памяці "Ноч паэтаў".

29 кастрычніка, нядзеля
📍Беласток — Спектакль Андрэя Саўчанкі "Святло ў цемры" (пры падтрымцы праграмы #ArtPowerBelarus @radakultury). Трансляцыя.
📍Варшава — Адкрыццё мурала і прэзентацыя лімітаванай калекцыі цішотак Ташы Кацубы ў Karma Crew (імпрэза Free Belarus Center).
📍Вільня — Імпрэза памяці, імпрэза жыцця: Ноч (не)расстраляных паэтаў.
📍Гданьск — Вечарына "(Не)расстраляныя. Дыялогі" (Oblackie Centrum Edukacji i Kultury, пачатак у 19.00).
📍Кіеў — Вечар (не)расстралянай паэзіі.
📍Кракаў — "Ноч расстраляных паэтаў".

Больш пра падзеі ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 г. і агульная мапа імпрэзаў — на сайце.
🪩  У эфіры — нашая суботняя рубрыка #што_паслухаць:

🎧 Фолк-гурт TRAVA прэзентавалі кліп на песню "Чорная ночка". Гэты рэмікс на "Купалінку" быў першым сінглам новастворанага дуэта. Відэа здымалі ў старым зернесховішчы і на чырвонай парахоўні ля Модліну пад Варшавай.

Музыкі кажуць: "Гэта пра тых, хто ідзе праз “чорную ночку” сярод парэшткаў старога жыцця і намагаецца, як той Маленькі Прынц Экзюпэрі, захаваць сваю “ружу” — свае каштоўнасці, сваю ідэнтычнасць, сябе. Але ж усім нам цяпер вядома “хто ружу поліць, той ручкі коліць”, — і гэта наша горкая праўда, і ў гэтым наша вялікая моц". 

🎧 Наступны рэліз — электра-фолк сінгл Otherside ад дуэта DAH. Тэкст пра шлях і штодзённы выбар агорнуты ў lo-fi і танцавальныя рытмы. 

🎧 Песню September беларускі метал-гурт Belle Morte запісаў разам з партугальскім артыстам Ruben Monteiro. У супрацы атрымалася кампазіцыя з блізкаўсходнім флёрам. І гэта ўжо шосты трэк у міжнароднай серыі каманды!
▶️ Відэападборка беларускага YouTube на культурніцкую тэматыку:

▪️Хэллоўінскі выпуск на канале Аляксандра Чарнухі пра беларускую музыку "Міністэрства сепультуры": пра містыку ў беларускай музыцы, фільм жахаў з Аляксандрам Кулінковічам і іншыя цікавосткі.

▪️У пятай серыі аўтарскага праекту "Беларускі вайб" Алесь Чахоўскі сустрэўся з навукоўцам і кіраўніком лабараторыі гарвардскага шпіталя Юрасём Паповым з Бостана: глядзіце пра росквіт і заняпад навукі ў Беларусі і чаму беларусам варта павучыцца ў амерыканцаў.

▪️Новая серыя з цыклу "Лабірынты. (Не)расстраляныя": Міхась Зарэцкі — самы папулярны празаік другой паловы 1920-х, адзін з культурніцкіх дзеячаў, якія былі расстраляныя ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937.

▪️"Вусы Скарыны" з Цімохам Акудовічам: Вацлаў Ластоўскі — прэм'ер-міністр БНР, пісьменнік, гісторык.

▪️"Трушанка" з Лізай Ветравай: выпуск прысвечаны чорнай ночы ў гісторыі Беларусі, з 29 на 30 кастрычніка 1937, калі ў Менску былі расстраляныя і таемна пахаваныя больш за 100 прадстаўнікоў беларускай культурнай інтэлігенцыі.

▪️Новы выпуск на канале Андрэя Хадановіча пра беларускую і сусветную літаратуру: трасянка — пагроза ці шанец для захавання беларускай мовы?

▪️Мікіта Найдзёнаў, паэт, музыка, былы палітвязень, у гасцях на шоу "о(б)суждаем".

▪️Моўныя актывісты Аліна Нагорная і Ігар Случак расказваюць сваю падпольную гісторыю жыцця ў Беларусі, якая працягвалася больш за 2 гады.

Стаўце ❤️, калі знайшлі для сябе тут #што_паглядзець.
🔥 #магчымасці для культурніцкіх дзеячаў:

▪️Лабараторыя ў Варшаве "Грыбніца: Каланіяльныя залежнасці і дэкаланіяльныя практыкі ў Беларусі" запрашае даследчыкаў культуры і ўсіх зацікаўленых да сумеснай працы, вынікам якой стане выданне кнігі. Дэдлайн: 8 лістапада.

▪️Да 13 лістапада @radakultury прымае творчыя праекты на гранты ў межах праграмы #ArtPowerBelarus. Падрабязнасці і прыём заявак тут.

▪️Фестываль гукавога мастацтва BETONTONTON 2023/2024 у Кёльне запрашае музыкаў, кампазітараў і саўнд-дызайнераў паўдзельнічаць у стварэнні мікраканцэртаў. Тэмы: бяспечная прастора, прытулак, цяпло і сяброўства. Дэдлайн: 19 лістапада.

▪️Да 21 лістапада падавайце заяўкі на фестываль кіно ў Партугаліі IndieLisboa International Film Festival. Мэта — прэзентаваць новыя фільмы і рэжысёраў у галіне незалежнага кіно.

▪️Да 27 лістапада прымаюцца заяўкі на мастацка-навуковую рэзідэнцыю ў Вене. Запрашаюцца творцы розных дысцыплін з вопытам працы ў галіне навукі.

☑️ Больш магчымасцяў — на канале @sekktor.
Паблік-ток па SMM ад кам'юніці "Культурны Код" ужо сёння — далучайцеся!

SMM-спецыяліст Дзяніс Васількоў правядзе сустрэчу па тэме "Базавая аналітыка праектаў: як зразумець усе гэтыя паказчыкі" і патлумачыць наступныя пытанні:

▪️Навошта і як сачыць за паказчыкамі?
▪️Што нам кажуць лічбы для вэба, ютуба і падкастаў?
▪️Як ацаніць прома і зразумець, што бюджэт не "зліваецца"?

▪️У вас будзе магчымасць задаць свае пытанні спікеру.

2 лістапада 17.00 (СЕТ) / 19.00 (Мінск)
📍 ZOOM

"Культурны Код" фінансуецца Еўразвязам у межах праекту EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

Пры падтрымцы
@radakultury.
Жахлівыя судовыя выракі музыкам гурта TOR BAND скалыхнулі чарговую хвалю салідарнасці беларусаў.

31 кастрычніка ўдзельнікаў рок-гурту асудзілі на тэрміны ад 7 да 9 гадоў узмоцненага рэжыму. Так, Дзмітрыю Галавачу прысудзілі 9 гадоў зняволення, Яўген Бурло атрымаў 8 гадоў, а Андрэя Ярэмчыка асудзілі на 7,5 год. Таксама кожнаму прызначылі па 100 базавых велічынь штрафу і канфіскавалі тэхніку ў даход дзяржавы.

▪️На сайце фонду салідарнасці BYSOL распачаты збор у падтрымку музыкаў. За суткі была сабрана неабходная сума, але збор працягваецца. Далучайцеся.

🔻Рэпрэсіі ў культурніцкай сферы па стану на кастрычнік 2023 года — маніторынг @radakultury.

142 дзеячы культуры знаходзяцца за кратамі, з іх:
15 адбываюць крымінальнае пакаранне ў турме
67 знаходзяцца ў калоніі
18 — у СІЗА
4 чалавекі адбываюць пакаранне ў ПУАТ ("хімія")
26 — знаходзяцца пад хатнім арыштам ("хатняя хімія")
Месцазнаходжанне 12 творцаў невядомае.

🫶 Падтрымаць рэпрэсаваных дзеячаў культуры вы можаце данатам на агульны збор @radakultury.
▶️ Культурніцкі YouTube выхаднога дня:

▪️Гісторыю гурта TOR BAND распавядае Аляксандр Чарнуха на сваім канале "Міністэрства сепультуры": якія песні яны гралі раней і чаму сталі такімі папулярнымі ў 2020-м.

▪️У гасцях шоу "Перетрём с Халезиным" медыяпрадзюсарка Анастая Касцюгова: як жыць у свеце дрэнных навінаў і заставацца сабой.

▪️"Вусы Скарыны" з Цімохам Акудовічам: Якуб Колас і 100-годдзе паэмы "Новая зямля".

▪️Новы выпуск на канале Андрэя Хадановіча пра беларускую і сусветную літаратуру: беларускі след у літаратуры Ізраіля.

▪️Экскурсія па беларускіх могілках у Саўт-Рыверы (штат Нью-Джэрсі, ЗША) з бардам і актывістам Сержуком Сокалавым-Воюшам: размова пра Дзяды, гісторыю, мову і не толькі.

▪️"Около культуры" з Мікітам Монічам: мастакі, чый творчы шлях скончыўся вельмі рана - Аркадзь Астаповіч і Сяргей Кухто.

#што_паглядзець
🔥 #магчымасці для культурніцкіх дзеячаў:

▪️Да 24 лістапада галерэя Hošek Contemporary ў Берліне запрашае мастакоў і перформераў прыняць удзел у прэміі Hošek Contemporary Prize 2024. Прапанаваныя творы павінны быць новымі/прэм’ернымі.

▪️Да 24 лістапада падавайцеся на онлайн-курс для грамадзянскіх арганізацый "Распрацоўка праектаў і напісанне праектных заявак".

▪️Да 26 лістапада літаратары і літаратаркі могуць падаць заяўкі на ўдзел у літаратурнай рэзідэнцыі ад Старамейскага Дома Культуры ў Варшаве. Рэзідэнцыя тэрмінам 2-6 тыдняў пройдзе ў інтэрвале студзень-чэрвень 2024.

▪️CreateCulture Studio ў Вільні прадастаўляе для актывістаў_к, якія займаюцца стварэннем відэакантэнту, бясплатныя студыі з базавым асвятленнем, дзе можна зняць інтэрв'ю, выпуск для youtube ці фотасесію. Падавайце заяўкі да 31 снежня.

▪️Тэлеграм-канал КЛІК шукае аўтараў, якім цікава пісаць пра беларускую музыку. Занятасць — 2-3 гадзіны на тыдзень, прадугледжваецца сістэма ганарараў.

☑️ Больш магчымасцяў — на канале @sekktor.
❤️ Сёння — Дзень дабрачыннасці, або Шчодры аўторак. І ў гэты дзень мы заклікаем падтрымаць рэпрэсаваных дзеячаў культуры.

З 2012 года акцыя #GivingTuesday натхняе сотні мільёнаў людзей ва ўсім свеце ахвяраваць і супрацоўнічаць. Гэта таксама і рух падтрымкі арганізацый, якія працуюць на карысць грамадства.

▪️Беларуская Рада культуры за 3 гады сваёй працы вырасла са штаба хуткай дапамогі рэпрэсаваным творцам у моцную каманду, што захоўвае і развівае, даследуе і праматуе беларускую культуру.

Але мы працягваем дапамагаць. За гэты час на карысць рэпрэсаваных творцаў былі праведзеныя дзясяткі фандрайзінгавых кампаній, дабрачынных канцэртаў і аўкцыёнаў. Рознага кшталту падтрымку ад @radakultury атрымалі каля 1000 чалавек.

▪️Наш аддзел дапамогі трымаецца на валанцёрстве. Мы падтрымліваем творцаў у зняволенні, пасля пераезду ў іншую краіну, фінансуем асобныя праекты толькі з данатаў, якія збіраем праз наш сайт.

🫶 Падтрымайце наш кірунак дапамогі, каб мы маглі дапамагчы тым, хто мае патрэбу ў гэтых сродках.
📢 Паблік-ток "Родная гісторыя здалёк: сістэматызаваць, каб захаваць" ад кам'юніці "Культурны Код" ужо сёння — далучайцеся!

Онлайн-сустрэчу правядзе культурніцкая прадзюсарка Наталля Зданевіч, якая мае досвед вядзення праектаў у галіне спадчыны, развіцці тэрыторыі сродкамі культуры і працы з мясцовай супольнасцю, фандрайзінгу, ментарства, выставачнай дзейнасці.

Разглядаюцца наступныя тэмы:

▪️Прылады, якія дазваляюць ствараць сапраўдныя базы дадзеных: праекты, дзе можна не толькі даваць доступ да першакрыніц, але і весці дыялог пра сямейную памяць, архівы і спадчыну.
▪️Чаму і дзеля чаго варта і трэба архіваваць незалежную гісторыю.
▪️Праекты brestdatabase.by і heritagebelarus.omeka.net: як працаваць з ужо існуючымі базамі дадзеных.

30 лістапада 17:00 СЕТ / 19:00 Мінск.
📍 ZOOM

"Культурны Код" фінансуецца Еўразвязам у межах праекту EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

Пры падтрымцы
@radakultury.
📢 Далучайцеся сёння на паблік-ток ад кам'юніці "Культурны Код" "Мабільнае мастацтва: Стратэгіі эфектыўнай заваёвы рынку".

Онлайн-сустрэчу правядзе ІТ-маркетолаг, заснавальніца кам’юніці Ū Hub, стартап-кансультантка, Вераніка Ліндарэнка. Яна патлумачыць наступныя пытанні:

▪️Даследаванне рынку і яго значэнне для прасоўвання мабільнай праграмы.
▪️Канкурэнтны аналіз і вызначэнне мэтавай аўдыторыі.
▪️Шляхі манетызацыі.
▪️Платформы для запуску і парадак выхаду на іх.
▪️Метрыкі для ацэнкі поспеху.
▪️Pre-launch: важныя крокі перад запускам прадукту.
▪️Soft launch: запуск на вузкую аўдыторыю для збору фідбэку.
▪️ASO: App Store Optimization.
▪️Маркетынгавая стратэгія запуску праграмы.
▪️Інструменты аналітыкі для адсочвання эфектыўнасці.

7 снежня 17:00 СЕТ / 19:00 Мінск
📍 Zoom

"Культурны Код" фінансуецца Еўразвязам у межах праекту EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

Пры падтрымцы
@radakultury.
🔥 #магчымасці для культурніцкіх дзеячаў.

Хуткія дэдлайны:

▪️Арт-менеджараў і актывістаў з досведам рэалізацыі культурніцкіх праектаў запрашаюць да 15 снежня падаць заяўку на ўдзел у навучальным курсе "Культура стварае". Вас чакаюць лекцыі, даследаванне культурніцкага менеджарскага поля і выніковая сустрэча ўдзельнікаў у Вільні. Курс ладзіць сulture makes — праект беларускіх і шведскіх арт-менеджараў.

▪️Да 21 снежня падавайцеся на адукацыйны онлайн-курс ад Беларускага нацыянальнага моладзевага савету РАДА пра тое, як і дзе браць сродкі на праекты. Прапануюцца 6 заняткаў з эксперткай па фандрайзінгу.

Стыпендыі:

▪️Да 15 студзеня прымаюцца заяўкі на стыпендыю ў Folger Institute ў Вашынгтоне для творцаў, чыя праца патрабуе вывучэння мастацтва XV-XIX стст. і яго спадчыны.

▪️Стыпендыя ад фестывалю Theatertreffen у Берліне для тэатральных дзеячаў. У праграме: магчымасць наведаць спектаклі, прыняць удзел у дыскусіях, семінарах і экскурсіях. Падавайцеся да 7 студзеня.

Больш магчымасцяў — на канале @sekktor.
🔥 Гарачы дэдлайн з серыі #магчымасці — грант на адукацыйныя праекты ад "Васьмінога"!

Гэты конкурс для:

▪️Беларускіх адукацыйных установаў і ініцыятываў у Беларусі і за мяжой, якія працуюць офлайн і онлайн.
▪️Адукацыйных арганізацыяў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, суседніх краінах ці краінах-сябрах ЕЗ.
▪️Асобаў, якія дзейнічаюць ад імя нефармальнай групы або ініцыятывы.
▪️Школьных настаўнікаў, чыя дзейнасць па большай частцы праходзіць у Беларусі.
▪️Дзеячаў культуры і адукацыі.

Будуць падтрыманыя праекты, бюджэтам ад 1000 да 20 000 EUR, працягласцю 3-6 месяцаў.

Дэдлайн падачы заявак: 20-га снежня (да 23.59 па Мінску).
Усе падрабязнасці і формы заявак тут.

Праект "Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра" рэалізуецца пры партнёрстве @radakultury.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌟 Беларуская Рада культуры далучаецца да Каляднай імпрэзы, якую ладзіць Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой, і прыме ўдзел у арганізацыі дабрачыннага аўкцыёна.

Тры беларускія мастакі выставяць на аўкцыёне свае творы.

▪️Сemra прадставіць працу "Знак болю".

"Гэтая праца — даніна павагі нашай агульнай барацьбе. Гэты сімвал служыць не толькі сведчаннем нашых цяжкасцяў, але і маяком нязломнай сілы і рашучасці", — апісвае мастачка сваю карціну.

▪️Антон Радзівонаў, які вымушана пакінуў Беларусь з-за палітычнага пераследу, прадставіць працу "Студзеньскі гіль". Гэта адзіная з 13 карцін серыі "Птушкі з народам", якую ўдалося вывезці з Мінску.

▪️"Раніца ў лесе" — праца Аляксандра Бельскага, зробленая на пачатку вайны Расіі супраць Украіны. Мастак — аўтар шэрагу карцін на тэматыку беларускіх пратэстаў, трапіў у спіс "непажаданых" аўтараў у Беларусі, цяпер жыве ў Берліне.

Сродкі, атрыманыя з продажу карцін, пойдуць на дапамогу рэпрэсаваным творцам.

21 снежня, 20:00 (СЕТ).
Рэгістрацыя на онлайн-удзел.
🔥 #магчымасці для культурніцкіх дзеячаў.

▪️Гранты на мабільнасць ад EU4Culture: пакрываюць выдаткі на стажыроўкі, навучальныя візіты, канферэнцыі і інш., што спрыяе абмену ведамі і міжкультурніцкаму дыялогу. Дэдлайн падачы заявак: 16 лютага.

20 снежня а 19:00 па Менску адбудзецца онлайн-інфасесія, на якой вы зможаце ўдакладніць усе дэталі. Рэгістрацыя.

▪️Perfaratar — праект ад CreateCulture Studio — дае творцам магчымасць прэзентаваць аўтарскую музыку, паэзію або перформанс, распавесці пра сябе, сваю творчасць і натхніць гледачоў і глядачак. Адбор выканаўцаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове. Падрабязнасці.

▪️Каманда Аляксандра Багданава (Papa Bo) запускае ініцыятыву Future Sounds of Belarus, якая будзе спрыяць развіццю беларускай музычнай супольнасці праз забеспячэнне інструментамі, наладжванне кантактаў і пошук магчымасцей. Для старту запрашаюцца прадстаўнікі/_ніцы музычнай індустрыі прыняць удзел у апытанні. Дэдлайн: 20 снежня, запаўненне зойме каля 5 хвілін.

Больш магчымасцяў — на канале @sekktor.
⚡️Эксклюзіў! Праца мастака Антося Радзівонава выстаўлена на дабрачынны аўкцыён.

"Студзеньскі гіль" — адзіная з 13 карцін серыі "Птушкі з народам", якую ўдалося вывезці з Мінску, бо на ёй няма "забароненых" сімвалаў. Карціны з птушкамі, якія трымаюць у дзюбах бел-чырвона-белыя сцягі, прыцягнулі ўвагу КДБ. Мастаку прыйшлося ўцякаць ва Украіну, а з пачаткам вайны — у Польшчу.

Праца экспанавалася на 2-х персанальных выставах у Варшаве. Сам аўтар паспеў стаць чальцом польскага саюзу мастакоў, але стала зарабляць жывапісам пакуль складана: удзень працуе, а ўвечары займаецца творчасцю:

▪️"Працягваю маляваць: гэта для мяне жыццёвая неабходнасць, як ежа, вада і паветра", — кажа Антось.

Набыць карціну вы можаце на дабрачынным калядным онлайн-аўкцыёне 21 снежня, які ладзіць @abbabusiness сумесна з @radakultury, BYSOL і іншымі незалежнымі ініцыятывамі. Сродкі пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных творцаў і дзяцей палітвязняў.

Рэгістрацыя
21 снежня 20:00 СЕТ


🌟 Падзяліцеся гэтай публікацыяй. Ствараем калядны цуд разам!
🌟 Калядны падарунак ад Беларускага Свабоднага тэатра!

Не прапусціце трансляцыі новай зорнай оперы "Дзікае паляванне караля Стаха" па матывах класічнага рамана Уладзіміра Караткевіча на YouTube-канале калектыву.

Прэм’ера гэтай пастаноўкі з аншлагам прайшла ў верасні ў лонданскім цэнтры Barbican, онлайн за спектаклем маглі назіраць і гледачы тэлеканала Белсат. Але тады праз абмежаванні права на трансляцыю многія беларусы не злолелі стаць сведкамі гэтай выбітнай падзеі.

👁 Паказ "Дзікага палявання караля Стаха" распачнецца 22 снежня а 18:00 (па Варшаве). Опера будзе даступная для прагляду да самых Калядаў — 24 снежня (24:00 па Варшаве).

"Дзікае паляванне караля Стаха" адметнае зорнай камандай. Гэты маштабны міжнародны праект сусветнага ўзроўню часткова падтрыманы праграмай #ArtPowerBelarus @radakultury і Дацкага інстытута культуры, пры фінансавым спрыянні Еўразвязу.

Чытаць артыкул пра тое, як стваралася опера, у The New York Times.