Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.23K subscribers
4.85K photos
452 videos
5 files
4.5K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
⚡️Запрашаем на прэзентацыю-чытанне 4-га і 6-га выпускаў часопіса беларускай прозы "Мінкульт".

"Мінкульт" сёння — сапраўдная з’ява беларускай культпрасторы. Ён задумваўся і працягвае існаваць як часопіс альтэрнатыўны, з флёрам панкаўскай эстэтыкі, якая зусім не выглядае састрэлай і несвоечасовай. Хутчэй наадварот: часопіс супраць цэнзуры і камітэтаў, якія спрабуюць кантраляваць мастацтва, мае ўласны голас, якім размаўляе з розным чытачом на розныя тэмы.

👁 На імпрэзе вас чакаюць чытанне тэкстаў пра "Вірус і Выбары", "Эміграцыю і падарожжа", шчырыя размовы пра актуальнае ды балючае і развагі пра будучыню.

"Сустракацца і чытаць нават такія складаныя тэксты абавязкова трэба, каб адчуваць падтрымку і катарсіс ад тэмаў, мастацкіх твораў і настрою, гэта неабходна для камунікацыі, культурнага росту і ўзмацнення беларускага коду", — кажа галоўны рэдактар "Мінкульта", пісьменнік Сяргей Календа.

📍25 траўня, 19.00
Гасцёўня @radakultury / Šv. Ignoto g. 5

Пазначайце ў календары і #сустрэнемся_ў_гасцёўні!
Запрашаем на прэзентацыю кнігі Алеся Аркуша "Тастамент Рагвалода".

Сабраныя пад адной вокладкай два невялікія раманы "Захоп Беларусі марсіянамі" і "Сядзіба" ды апавяданне, што дало назву кнізе, утвараюць адзіны тэкст пра Полацк. Гэты горад напоўнены міфамі, легендамі, асобамі і іх адметнымі гісторыямі. Але аўтар не абмяжоўваецца выключна вядомымі сюжэтамі, а дадае да іх свае. Напрыклад, пра кубак Баторыя ці сімвалічны дракар лёсу Беларусі.

▪️Ва ўсіх тэкстах з кнігі ёсць рысы дэтэктыву, кроплі метафізікі, каліва таямніц і абсалютна рэальныя асобы і здарэнні — ад гісторыка і мовазнаўцы Вацлава Ластоўскага да паэта Алеся Дудара; ад мастака Івана Хруцкага да паэта Кастана Навадворскага; ад княза Рагвалода да Торвальда.

#сустрэнемся_ў_гасцёўні — у самым сэрцы Вільні будзем слухаць прозу і вершы Алеся Аркуша, гутарыць пра Полацк, разгадваць загадкі беларускай гісторыі.

📍18 жніўня, 18.00
Вільня, Šv. Ignoto g. 5
Можна будзе набыць кнігі і атрымаць аўтограф аўтара.

👉 Як зладзіць сваю падзею ў Гасцёўні?
📢 Запрашаем у Гасцёўню Беларускай Рады культуры на літаратурна-музычную вечарыну, што пройдзе ў межах міжнароднай акцыі памяці "Ноч паэтаў".

У праграме:

▪️ Літаратуразнаўчы экскурс.
▪️ Тэатральны перфоманс ад актораў студыі Razam.
▪️ Музычныя нумары.
▪️ Кароткая прэзентацыя кнігі "1937. Ноч расстраляных паэтаў" (укл. Наста Чарнова).
▪️ Паэтычныя чытанні ў фармаце адкрытага мікрафона з падарункамі ўдзельнікам (рэгіструйцеся па спасылцы).

#сустрэнемся_ў_гасцёўні 27 кастрычніка, 17.00
Вільнюс, Šv.Ignoto g.5

📌Далучайце сваю падзею ў межах "Ночы Паэтаў" да агульнай мапы падзей на сайце. Там жа даведаецеся больш пра акцыю #ночпаэтаў і трагічныя падзеі ночы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
Сёння, 2️⃣3️⃣ студзеня, дзень памяці Міхала Анемпадыстава. Паэта, дызайнера, фатографа, культуролага, які сфармуляваў Беларусь, пера-прыдумаў цэлую краіну ў вершах, песнях і колерах.

🏞 У нашай Гасцёўні ў Вільні цяпер захоўваюцца ўнікальныя работы Міхала Анемпадыстава. Гэта плакаты з фотаздымкамі, менавіта іх творца прадстаўляў падчас літоўскага тыдня дызайну ў 2011 годзе.

Запрашаем вас паглядзець на фота, а падчас вернісажу — прыгадаць Міхала і яго Беларусь, паслухаць і, можа быць, прамовіць простыя словы пра наш няпросты час.

📌26 студзеня а 19-й у Гасцёўні Беларускай Рады культуры (Vilnius, Šv. Ignoto, 5)

✔️Вечарына ладзіцца сумесна з Omni academia, на імпрэзе аўтарскі перфоманс прадставіць культуролаг Максім Жбанкоў.

Уваход вольны, данаты вітаюцца.

#сустрэнемся_ў_Гасцёўні
⚡️Запрашаем на сустрэчу з журналістам Інго Пэтцам (Германія), які ў выданні dekoder.org вядзе беларускую тэму і распавядае ў тым ліку пра адметнасці беларускай культуры.

Калі? Сёння, 30 студзеня а 18:00;
📍Дзе? Гасцёўня Беларускай Рады культуры (Vilnius, Šv. Ignoto g.5).

Ці складана трымаць увагу нямецкага СМІ на беларускай тэме? Чаму мы, нашая гісторыя і сучаснасць (не)цікавыя аўдыторыі з Германіі? Што матывуе самога Інго стала цікавіцца Беларуссю і — больш — падтрымліваць беларускіх культурніцкіх дзеячаў? На гэтыя і іншыя пытанні наведвальнікі сустрэчы будуць шукаць адказы разам з шаноўным госцем.

Вам таксама цікава далучыцца? То #сустрэнемся_ў_гасцёўні!

Імпрэзу ладзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў.

✔️Дэталі, рэгістрацыя
Запрашаем на лекцыю-гутарку з гісторыкам і кінапрагляд.

Падчас імпрэзы гаворка пойдзе пра Беларускі асобны батальён, які дзейнічаў у складзе Літоўскага войска і быў сфармаваны акурат 105 гадоў таму ў Коўне.

Калі? 3 сакавіка, а 15:00
Дзе? Гасцёўня Беларускай Рады культуры (Šv. Ignoto g. 5)
Уваход: free donation

У праграме вечарыны:

🔺лекцыя-гутарка з вядомым гісторыкам Яўгенам Красуліным. Ён распавядзе, як ствараўся Беларускі батальён у Літоўскім войску, як дзейнічалі іншыя вайсковыя фармаванні з удзелам беларусаў, і шырэй — чым было напоўненае грамадска-палітычные жыццё беларусаў Літвы стагоддзе таму;
🔺прагляд кінафільма;
🔺музычны выступ дудара.

Арганізатары — Віленская філія “РУХу” — абяцаюць памятныя падарункі кожнаму госцю на імпрэзе.

#сустрэнемся_ў_гасцёўні

📷 Жаўнеры Беларускага асобнага батальёна са сцягам, 1919 г. (be.wikipedia.org)
Плануеце сустрэчу працоўнай каманды, навучальны семінар ці стратэгічную сесію арганізацыі? Запрашаем правесці ваш прафесійны івэнт у нашай Гасцёўні.

Што мы прапануем:

🔸 утульнае і прасторнае памяшканне ў гістарычным цэнтры Вільні (Šv. Ignoto g. 5), дзе змесціцца да 30 удзельнікаў;
🔸 відэаабсталяванне для сустрэчы ў гібрыдным фармаце (камера, вялікі манітор, мікрафон);
🔸 мэбля, посуд для кава-паузы;
🔸 дапамога ў арганізацыі і інфармацыйная падтрымка ў нашых каналах (на запыт).

Падрабязней пра прастору
Зарэзерававаць памяшканне

Уважліва чытайце ўмовы карыстання, запаўняйце форму і #сустрэнемся_ў_гасцёўні.