Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
2.23K subscribers
4.85K photos
452 videos
5 files
4.5K links
Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці.

Для сувязі: instagram.com/resource_byculture

Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury
Download Telegram
Паліна — 18-гадовая мастачка, якая жыве недалёка ад Плошчы Перамен. Яе некалькі разоў затрымлівалі, а аднойчы скралі і адвезлі на допыт у КДБ. У турме Паліна малявала.

— Калі вялі на вопіс рэчаў, мяне вельмі груба ўзялі, адшпілілі ад адной рукі кайданкі. Трэба было пры ўсіх зняць і выцягнуць з-пад адзення станік. Вопіс складала жанчына, якая, з аднаго боку, вельмі моцна на мяне псіхалагічна ціснула, спрабавала выхоўваць, але ў той жа час недзе і дапамагала. У мяне быў белы бранзалет і значок з «Пагоняй», і яна сказала: «Лепш здымі, давай я выкіну, каб не было наступстваў».

📌 Увесь матэрыял
"Ды-джэй перамен" Кірыл Галанаў распавёў пра «ранейшае мірнае жыццё», вырашэнне ўключыць Цоя, расцэненае як хуліганства, вольны Мінск, які ён пабачыў пасля прэзідэнцкіх выбараў, пераезд у Літву ў той момант, калі менш за ўсё гэтага хацеў, і рэакцыю на смерць Рамана Бандарэнкі.

📌
Інтэрв'ю цалкам

@tutby_official
👉 14 студзеня, 19:00

Онлайн-фестываль Музыка Побач-3: Шчодры вечар

На сцэне фэсту сваё 10-годдзе адзначыць гурт Vuraj, а таксама зайграюць свае сэты НагУаль, Алег Хаменка (Палац), Алесь Чумакоў і Таццяна Ячная, Astroŭna, гурт “Рада” і дзеткі-калядоўшчыкі. Акрамя таго, па тэлемосце да канцэрту падлучацца адмысловыя госці, якія з розных прычынаў не здолелі быць на сцэне ў гэты дзень.
У арт-рэзідэнцыі DЕАС у Чарнагорыі адкрылася выстава фотаздымкаў Андрэя Лянкевіча і гукавой інсталяцыі Яўгена Рагозіна.
Прэм'ера драматычнага кліпа да рамантычнай песні Змітра Вайцюшкевіча «Неверагоднасць» на верш Мікіты Найдзёнава:

https://youtu.be/PXrJwHTfuy0

Галоўнай гераіняй кліпа стала мадэль і стылістка Аляксандра Вараб’ёва, фотаздымак затрымання якой, на жаночым маршы ў 2020 годзе, параўноўвалі з працамі часопіса Vogue.

У кліпе прысутнічаюць вобразы яшчэ дзвюх жанчын, якія сталі сімвалам беларускай неверагоднасці — Ніны Багінскай і Марыі Калеснікавай. Аўтары кліпа — рэжысёр Андрэй Грынько і аператар Аляксандр Алейнікаў — перадалі іх праз гульню акторкі Наталлі Гарэлкінай і мадэлі Дар'і Навумавай.

Аўтар верша «Неверагоднасць» Мікіта Найдзёнаў кажа: «Гэтыя верш і песня — спроба выказаць захапленне адважнымі дзяўчатамі і жанчынамі Беларусі. Тут закладзены вобразы канкрэтных асоб, але ў 2020-м з’явілася столькі неверагодных постацяў, што гераінямі можна лічыць большасць беларусак».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У ГЦ "Дана Мол" разгарнулі гіганцкі сцяг, а Вольны хор выканаў "Пагоню"
Алесь Яўдаха затрыманы і адвезены ў ДФР
⚡️Таксама не выходзяць на сувязь Сяргей Макарэвіч і Андрэй Янушкевіч з выдавецтва "Янушкевіч".
Выдаўца Андрэя Янушквіча забралі на допыт у ДФР. Сяргей Макарэвіч на волі.

"Прыйшлі 4 супрацоўнікі ДФР ў выдавецтва "Янушкевіч". Яны правялі агляд і забралі кампутар і ноўтбукі выдавецтва. Флэшку, зьнешні дыск. Андрэя Янушкевіча забралі на допыт", - расказаў Свабодзе Макарэвіч, які ў гэты час быў у выдавецтве.
🔥 Маляваныч вяртаецца!

У новым фармаце і з новымі казкамі штотыдзень!

Глядзіце “Казкі з Маляванычам” з 31 студзеня па нядзелях у 20:30.

👉 Праект можна падтрымаць па гэтай спасылцы