Дыялекты
964 subscribers
207 photos
27 files
45 links
Адчуй прыгажосць беларускіх дыялектаў! Нашыя іншыя сацсеткі тут ▸▸▸ https://linktr.ee/dyjalekty
Download Telegram
За́тулка - фартух.

Прыклад ужывання: таке́х хорошых за́тулок, ек у Повíтэ нідэ́ не робе́лэ.

#СловоДняПолісскою #Кобрын #Павіцце
Клюка́ч - чалавек з вялікім носам.

Прыклад ужывання: жыў у нас Діма клюка́ч.

#СловоДняПолісскою #Кобрын #Гайкоўка
Бíрна - бярозавік, бярозавы сок.

Прыклад ужывання: васно́ю наробíлі бíрны, о, як любімо пíці.

#СловоДняПолісскою #Пружаны #Манцы
Апíнія - гонар, пазіцыя.

Прыклад ужывання: і чого вона свою апíнію показуе?

#СловоДняПолісскою #Жабінка #Хмелева
Вдо́ба - фізічныя асаблівасці, фізічны тып.

Прыклад ужывання: якая в хло́пця вдо́ба, на кого вын удався?

#СловоДняПолісскою #Драгічын #Вулька_Сіманаўская
Анывжэ́нь - аняўжо, безумоўна.

Прыклад ужывання: заху́дь, кума́, ду нас. - Анывжэ́нь, кулы бу́дэ свубо́дна міню́та забыгу́.

#СловоДняПолісскою #Брэст #Страдзеч
Paškievič_Rubielski_leksika_frazieałahičny_słoŭnik_2008.pdf
4.1 MB
Вітаем, шаноўныя падпісчыкі! З вамі штотыднёвы выпуск літаратуры па дыялекталогіі!

Рубельскі лексіка-фразеалагічны слоўнік

У слоўнік уключаны 910 слоў і 200 фразеалагізмаў, якімі карыстаюцца жыхары вёскі Рубель Столінскага раёна. Кожнай моўнай адзінцы даецца тлумачэнне, прыводзіцца прыклад, які ілюструе яе значэнне.
Адрасуецца выкладчыкам і студэнтам філалагічых факультэтаў, краязнаўцам і ўсім, хто любіць і шануе роднае слова.

#літаратура #Столін #Рубель #СловоДняПолісскою
Навігацыя на канале 🧭

📍Хэштэгі па месцах (каб патрапіць на ўсе пасты па вашым горадзе/вёсцы націсніце на хэштэг, які вас цікавіць):

🏫 Гарады і мястэчкі:

#Бяроза #Брэст #Валожын #Воранава #Вушачы #Ганцавічы #Гродна #Драгічын #Дзісна #Жабінка #Івацэвічы #Камянец #Капыль #Клецк #Кобрын #Косава #Лунінец #Любань #Маларыта #Масты #Мядзел #Пінск #Пружаны #Рагачоў #Расоны #Слонім #Старыя_Дарогі #Столін #Сянно #Шчучын #Янаў

🏡 Вёскі:

#Акропнае #Арэхаўна #Баляненты #Вулька_Сіманаўская #Вялікі_Лес #Вялікія_Кругавічы #Гайкоўка #Галоўчыцы #Дайнава #Дварэц #Жолкіна #Заазёрная #Залессе #Замошша #Каленкавічы #Камарова #Камень #Каўняцін #Лукава #Лучын #Макраны #Манцы #Марочна #Нямержа #Павіцце #Палессе #Псышчава #Рубель #Рухава #Семежава #Сіманавічы #Смалічы #Страдзеч #Судзілавічы #Торбінка #Шылавічы #Шынкаўцы #Хмелева #Якубава

ℹ️ Хэштэгі па тэмах:

#ТрапныВыраз #СловоДняПолісскою #НароднаяЛексіка #слэнг #фальклор #беларускі_тэлеграм

Спіс будзе дапаўняцца і аптымізавацца!
Маню́шчы - пахучы.

Прыклад ужывання: маню́шчэ лысткэ́ ма́тэ кэ́дала в чай.

#СловоДняПолісскою #Драгічын #Брашэвічы
Гу́тацца - катацца на арэлях.

Прыклад ужывання: діты гу́тацца хочуть, алэ ж гу́танка порвалася.

#СловоДняПолісскою #Столін #Фядоры
Байду́ма - нясталы чалавек.

Прыклад ужывання: у байду́мы ужэ трэтяя жінка, а кількы дытэ́й по світу. І шчо собі думае?

#СловоДняПолісскою #Янаў #Моладава
Барздэ́ - хоць бы што.

Прыклад ужывання: одрíзалы Понталю каля хаты соткы пуд кукурю́зю, а ёму й барздэ́.

#СловоДняПолісскою #Драгічын #Галоўчыцы
Бабулькы́ - пупышкі на дрэвах.

Прыклад ужывання: вжэ на вырбí бабулькы́ вылы́кі.

#СловоДняПолісскою #Брэст #Гершоны