Дыялекты
963 subscribers
207 photos
27 files
45 links
Адчуй прыгажосць беларускіх дыялектаў! Нашыя іншыя сацсеткі тут ▸▸▸ https://linktr.ee/dyjalekty
Download Telegram
Шепелевич,_В_В_Песни_деревни_Ковнятин.pdf
683.6 KB
Прапануем да вашай увагі 2️⃣1️⃣-ы выпуск літаратуры па дыялекталогіі!

Песні вёскі Каўняцін Пінскага раёну

У кнізе апублікаваныя песні, прыпеўкі, выслоўі і прыказкі, загадкі і нават адна народная паэма, запісаныя аўтарам у вёсцы Каўняцін Пінскага раёну. Таксама прадстаўлены слоўнік говару вёскі з прыкладамі выкарыстання слоў.
Мэта кнігі - захаваць скарбы палескай гаворкі і фальклору канкрэтнай вёскі для нашага і будучых пакаленняў.

#літаратура #Пінск #фальклор #Каўняцін
Мы стварылі свой уласны Мастадон🐘

📲 Далучайся!
Корэ́ц - кубак.

Прыклад ужывання: налі с’ято́е воды ў корэ́ц і по чуць-чуць порозлівай по вёдрах, ў коло́дзесь тожэ не забудзь, коб вода сьята́я была круго́м.

#СловоДняПолісскою #Лунінец #Дварэц
За́гарада - сенажаць за хатамі.

#НароднаяЛексіка #Шчучын #Шынкаўцы
Зару́пыты - захвалявацца.

Прыклад ужывання: бач якій, сыдів, сыдів, а тут зару́пыло.

#СловоДняПолісскою #Бяроза #Здзітава
Пава́ра - вялікая лыжка, якой наліваюць страву.

Прыклад ужывання: была ўчора на базары ў Венцы́, купіла сабе пава́ру.

#НароднаяЛексіка #Валожын #Камень
Кулэмэ́ня - дрывотня; агульная назва крытага неацяпляльнага памяшкання для захавання дроў.

Прыклад ужывання: брат складував нарубляны чуркы в кулэмэ́ню.

#СловоДняПолісскою #Маларыта #Лукава
Пінцяле́й - няўдалы чалавек.

Прыклад ужывання: які яе мужык? Пінцяле́й, ніпаваротлівы, мару́да. Такі-сякі пінцяле́й, а жыць на сьве́ці вісяле́й (прымаўка).

#НароднаяЛексіка #Вушачы #Арэхаўна #Судзілавічы
За капейку вош у Баранавічы загоніць - вельмі дробязны ў сваёй скупасці, прагнасці і сквапнасці чалавек.

Прыклад ужывання: што ў яго прасіць - сёроўна ні дасьць, ён за капейку вош у Баранавічы загоніць!

#ТрапныВыраз #Слонім #Шылавічы
Прыкольны_слэнг_ад_Праўнага_перакладу.pdf
564.9 KB
Блінскі вожык! Гэта вам не абы што і збоку вушы а 2️⃣2️⃣-гі выпуск літаратуры па дыялекталогіі на нашым канале!

Слоўнік прыкольнага слэнгу ад Праўнага Перакладу

Што тут расказваць - лепш самі ўласнавоч зазірніце і пачарпніце для сябе нешта цікавенькае з гэтага зборнічка. Пагонзалі!

#літаратура #слэнг
Солонэ́чнык - купальнік горны.

NB! Падобная форма слова ёсць у іншых славянскіх мовах, але азначае яна іншую расліну.

#СловоДняПолісскою #Драгічын #Сіманавічы
Выстанча́ць - зберагаць нешта праз эканомію.

#НароднаяЛексіка #Рагачоў #Лучын
Абэ́лтус - неразумны, някемлівы чалавек.

Прыклад ужывання: о дзе ўжэ абэ́лтус, сваім ро́зумом ні да чо́го ні до́йдзе, усе трэба, кап паказалі, расказалі і ў рот уклалі!

#НароднаяЛексіка #Старыя_Дарогі #Рухава
Шпар - шыба; кавалак шкла, устаўлены ў аконную раму.

#СловоДняПолісскою #Пінск #Марочна
Даць хлусца́ - адлупцаваць, набіць.

Прыклад ужывання: дай хлусца́ добрага, хай не лезе.

#НароднаяЛексіка #Чачэрск #Палессе
Ланту́х - гультай, абібок.

Прыклад ужывання: твій батько настояшчы ланту́х.

#СловоДняПолісскою #Камянец #Каленкавічы
Вітаем, шаноўныя! Прадстаўляем да вашай ўвагі падборку беларускіх тэлеграм-каналаў па розных інтарэсах. Клікайце на спасылачкі і падпісвайцеся калі нашлі для сябе нешта цікавае🤓

🌿 🍃 🌱

@palunisachannel - беларуская мастачка выцінанкі Вольга Palunisa робіць неверагодныя рэчы! Яна выкарыстоўвае толькі паперу, нажніцы і любоў да жыцця! Паглядзіце, што з гэтага атрымліваецца!

@cblnq - цікавосткі пра рознае.

@allabouttexnologys - навіны тэхналогій, навіны гульнявога свету, цікавыя факты пра тэхніку на якаснай беларускай мове вы знойдзеце менавіта тут!

@skarbonka_by - усё пра гісторыю і грошы.

#беларускі_тэлеграм
Chrestamatyja_pa_historyi_biełaruskaj_movy_Častka_2_1962.pdf
22.2 MB
Вітаем, шаноўныя падпісчыкі! З вамі ізноўку штотыднёвы выпуск літаратуры па дыялекталогіі!

Хрэстаматыя па гісторыі беларускай мовы (Частка 2)

Змяшчае матэрыялы, якія адлюстроўваюць працэс фарміравання мовы беларускай нацыі і храналагічна ахопліваюць пе-
рыяд ад пачатку XIX да 20-х гадоў ХХ ст.
Складальнікі імкнуліся адлюстраваць жывую беларускую мову адзначанага перыяду, а таксама паказаць развіццё беларускай літаратурнай мовы гэтага часу ў яе важнейшых жанрава-стылявых разнавіднасцях.
У першым раздзеле змешчаны ўзоры фальклорна-этнаграфічных запісаў, якія найбольш поўна
адлюстроўваюць жывую мову розных мясцовасцей Беларусі (апавяданні, легенды, паданні, успаміны, дыялогі, песні і казкі).
У другі раздзел уключаны важнейшыя ў моўных адносінах творы беларускай літаратуры гэтага перыяду.


#літаратура