Кінаконг | Кіно па-беларуску
822 subscribers
66 photos
8 videos
40 links
Агучваем кіно на беларускую мову і паказваем яго ў кінатэатрах. Кіно на роднай мове ўжо глядзяць тысячы, далучайся і ты.
Download Telegram
За ўвесь час паказы фільмаў у нашай агучцы на беларускую мову адбыліся ў 40 гарадах. ✈️

Найбольшая колькасць — у Мінску. Дзякуй, што вы з намі!💪🏼
🎬 Увага! Новы фільм у нашай агучцы!

👨‍👩‍👧‍👦 «Я магу толькі марыць»: кранальная драма пра стасункі бацькоў і дзяцей
https://www.youtube.com/watch?v=0u1KShZCC24

🎶Гэта кіно пра ўзнікненне аднайменнага музычнага хіта. У 2001 годзе малавядомы гурт Mercy Me выпусціў спеў, які скарыў сэрцы слухачоў. З мільёнамі прададзеных копіяў, спеў «I can only imagine» стаў тройчы плацінавым, узначаліў хіт-парады і названы найпапулярнейшым хрысціянскім сінглам у сучаснай гісторыі.

Але перад ягоным стварэннем аўтару давялося прайсці праз многія жыццёвыя выпрабаванні — хатні гвалт, пабег з дому, пошукі сябе…

Паказы пройдуць 26, 27, 28 красавіка ў кінатэатрах «Масква» і Silverscreen.

🥚Прапануйце схадзіць разам сваім блізкім у гэты пасхальны час.

Замовіць квіткі можна тут:
http://kino.bycard.by/movie/ya_magu_tolyk_marycy#26.04.2019/onemovie
Нагадваем, што ўжо заўтра ў мінскіх кінатэатрах «Масква» і Silverscreen пройдзе прэм’ера фільма ў нашай агучцы.🎬
«Я магу толькі марыць» — біяграфічнае кіно пра стварэнне аднайменнага музычнага хіта.🎤
Абраць зручны сэанс можна тут👇🏻
https://afisha.tut.by/film/ya_magu_tolki_maryc/
Колькі фільмаў у нашай агучцы вы наведалі?
anonymous poll

1-2 – 63
👍👍👍👍👍👍👍 29%

Усё яшчэ наперадзе 😉 – 57
👍👍👍👍👍👍 26%

5 і больш – 52
👍👍👍👍👍👍 24%

3-4 – 44
👍👍👍👍👍 20%

👥 216 people voted so far.
Ужо заўтра 16 траўня ў пракат выходзіць баявік «Джон Уік - 3: Парабелум». Высветлілася, што галоўны герой фільма — кілер Джон Уік — нарадзіўся ў Беларусі.
🎥Легендарны «Тэрмінатар-2»🎥

❗️Упершыню ў гісторыі ў пракат выходзіць 3D фільм па-беларуску❗️

«Тэрмінатар-2: Судны дзень» – гэта фільм, які змяніў стаўленне сусветнага кінематографа да прымянення камп’ютэрнай анімацыі. Фільм атрымаў чатыры прэміі «Оскар». А роля тэрмінатара была прызнаная крытыкамі найлепшай у кар’еры Арнольда Шварцэнэгера

У кінатэатрах будзе дэманстравацца абноўленая версія 2017 года ў 3D фармаце, створаная адмыслова да 25-годдзя фільма.

23 мая — Прэм’ерны паказ у velcom cinema.
24-26 мая — «Беларусь» і velcom cinema.

ПАДЗЯЛІСЯ СА СВАІМІ БЛІЗКІМІ

Замовіць квіткі можна тут:
https://afisha.tut.by/film/terminatar_2/
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нагадваем, што ўжо сёння прэм’ера фільма «Тэрмінтар 2» ў беларускай агучцы.

Гэтым разам ладзім паказы ў кінатэатрах «Беларусь» і velcom cinema і колькасць месцаў меншая, чым звычайна. 🎥

Спяшайцеся рэзерваваць, квіткі хутка разбіраюць🔥

Замовіць квіткі можна тут
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Не паспелі патрапіць на «Тэрмінатар 2» ў мінулыя выходныя? Не бяда!
Дзякуючы вашым просьбам, дадатковыя паказы адбудуцца:

🔹З 30 мая па 2 чэрвеня ў кінатэатрах Silver Screen.
🔹7-9 чэрвеня ў Гродна ў кінатэатры «Космас»

https://afisha.tut.by/film/terminatar_2/
7-9 чэрвеня Тэрмінатар 2 па-беларуску ў Гродна!

Паказы адбудуцца ў кінатэатры «Космас»:
http://kinoteatr.megamag.by/newsdesk_info.php?newsdesk_id=4317у
Як выратавацца ў спёку
3 цікавыя факты адну з самых чаканых кінанавінак гэтага лета — Гісторыю Цацак 4

Факт 1:
Аніматары пільна вывучаюць розныя матэрыялы бо свет цацак маленькі. Цэлы шэраг дэталяў: варсінкі на тканіне, драпіны, зварка і дэфармацыя металу, пыл — якія мы звыклі бачыць з гледзішча чалавека, можна будзе пабачыць з пункту гледжання цацак.

Факт 2:

Звярніце ўвагу на сцэну ў антыкварнай лаўцы: у ёй болей 10 000 рэчаў. Некаторыя прадметы перанеслі з іншых твораў Піксар, таму сярод іх можна заўважыць шмат спасылак на іншыя фільмы. Але большасць рэквізіту зрабілі адмыслова для фільма. На стварэнне лаўкі сышло больш за 2 гады.

Факт 3

Вы, напэўна, не заўважылі, але ў “Гісторыі цацак” дождж ніколі ні на што не падае. Раней, каб паказаць, што ідзе дождж, проста малявалі мокрае акно, альбо дарогу, каб падмануць гледача. Але гэтым разам дождж будзе падаць пасапраўднаму!
Вось так прайшоў наш адмысловы перадпаказ фільма «Хаціка» па-беларуску для ўладальнікаў сабак. Было каля 50 сабакаў і цудоўная атмасфера🐕


Пракат у кінатэатрах пачнецца ўжо заўтра! 🎬

Запрашаем! Замовіць квіткі можна па спасылцы:

https://afisha.tut.by/film/belaruskiya-uikendy-khatiko-samyy-vernyy-drug/
Добрая навіна!

Вырашылі паказаць адразу «Падынгтан» і «Падынгтан 2»!

Адзін з найлепшых дзіцячых фільмаў апошніх год вяртаецца ў абноўленым беларускім дубляжы, ды адразу з працягам.🧸

Квіткі на «Падынгтан»

Квіткі на «Падынгтан 2»
50 гадоў споўнілася знакамітаму спеву «Space Oddity» Дэвіда Боўі

Вось так ён гучыць па-беларуску. Мы адмыслова запісалі кавэр да выхаду фільма «Таемнае жыццё Уолтэра Міці», у якім гучыць гэты спеў.

https://www.youtube.com/watch?v=YfBZVG9kHyY