КПД. Коалиция Протестных Дворов
1.05K subscribers
203 photos
8 videos
130 links
Вступайте в Рой: @hiveguide_bot

Официальный канал Коалиции Протестных Дворов (КПД).

Меморандум: https://telegra.ph/Memorandum-o-sozdanii-Koalicii-07-13

Для связи: @kpd_by_bot

Добавляйте в свой чат новостной бот КПД: @kpd_voice_bot
Download Telegram
Пачатак 👆🏻

Нажаль, гэтым ўсеагульным чыньнікам сапраўднай Еднасьці ня сталі гвалт і рэпрэсіі ў дачыненьні да іньшых. Яны і не маглі. Таму што заўсёды ёсьць тыя, дзеля каго ўласная скура бліжэй да цела, і каму здаецца правільным паберагчы яе, спадзеючыся, што “хваля сыйдзе і ўсё будзе добра”.

Памылка. Ня сыйдзе. І ня будзе. Гэта разумелі тыя, хто вырашыў не маўчаць у 2020-м.

Але ж ў гісторыі свае метады. Калі яна дае табе шанец зрабіць усё правільна, а ты ад яго адмаўляешся, то ў наступны раз гэты шанец прыйдзе да цябе не ў выглядзе дзяўчыны зь кветкамі ў працягнутай руцэ, а ў выглядзе пагрозы той самай скуры, якую ты імкнуўся зьберагчы, калі не ўзяў у дзяўчыны кветкі і не стаў зь ёй побач.

Тое, што адбываецца апошні месяц, гэта адначасова і сьмяротная пагроза, і другі шанец. Для кожнага. І для завадчаніна, і для ўрача, і для студэнта, і для настаўніка, і для спартоўцы, і для айцішніка, і для пеньсіянэра… А яшчэ для вайскоўцы, для міліцыянта, для амапаўца, для суддзі, для чыноўніка… Асабліва для іх.

Чаму? Таму што перад тварам сьмерці ўсе роўныя. Вось ён: ўсеагульны чыннік сапраўднай Еднасьці. 97% адсоткаў беларусаў супраць вайны. Зноў 97%.

Але ж у гэты раз ўсё будзе па-іньшаму. Бо гэты шанец - апошні. Няма больш выбару паміж Годнасьцю і ўласнымі спадзяваньнямі. Бо няма больш ніякіх уласных спадзяваньняў. Ні ў завадчаніна, ні ў урача, ні ў студэнта, ні ў настаўніка, ні ў спартоўцы, ні ў айцішніка, ні ў пеньсіянэра, ні ў вайскоўцы, ні ў міліцыянта, ні ў амапаўца, ні ў суддзі, ні ў чыноўніка. Ні ў каго.

Адзіны выбар, які існуе зараз - гэта выбар паміж Еднасьцю і сьмерцю. Ад кулі, ад бомбы, ад пятлі на шыі, ад голада… Вось альтэрнатыва адсутнасьці Еднасьці. І наш другі шанец менавіта ў тым, што гэтая альтэрнатыва - непазьбежная. Для кожнага. Выбару больш няма.

Адзіны шлях - Еднасьць.
І #Воля - тая зорка, якая асьвятляе гэты шлях.

З Днём Волі, беларусы!
Жыве Беларусь! Жыве вечна!
Слава Україні! Героям слава!