Новы свет 🌞
603 subscribers
591 photos
9 videos
2 files
473 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#навіны
#дзяўчына_якая_марыць
Вы маеце мажлівасьць далучыцца, калі жадаеце 😘
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from ikutki
Гледзячы на вынікі апытаньняў, я нарэшце развязала, калі пачнецца запланованы прамы эфір: 25.09, нядзеля, а 12-13 гадзінаў. Вядома, спачатку я трошкі апавяду пра праэкт і наладжуся на чытаньне, таму ў вас будзе час яшчэ падыйсьці, калі не пасьпяваеце.
#малюнак
#госць
#lady_forest

Намалявалася эра марадзёраў з Гары Потэра♡
#малюнак #Тоя Перамалявала стары арт. Як вам?
#верш
#Хросная

Я мару аб каханні
як аб збавенні
ці
Як аб пакуце
Я мару стаяць на каленях
Плакаць і крычаць
Я мару
Каб з мяне рвалі жывое мяса
І елі маё сэрца
прама з грудзей
Вуркочучы і абсмоктваючы пальцы
Я мару
Каб мяне цалавалі
І я цалавала ў адказ
Каб мне распавядалі казкі
А потым
Прыходзілі ў сон
Самым страшным кашмарам
Я мару
Насіць жалезныя абцасы
І танчыць на вуглах
Мару рваць валасы
І біць талеркі аб падлогу
Крычаць, зрываючы голас
І каб на мяне
крычалі ў адказ
Я мару
Каб маё горла зацуглялі
І вадзілі мяне па плошчы
Як мядзведзя
з радзівілаўскай акадэміі
Я мару цалаваць руку
што б'е мяне
Я мару
глядзець на зоркі
Я мару
захлынаецца ў крыві

Бо я не ведаю
іншага кахання.
#малюнак #birdcherry

гамон я запорхалася
#верш #скатазаўра

Спадзяюся, мяне зараз не заб'юць за расейскую мову... Пакуль не атрымліваецца вершы па-беларуску пісаць, але ж вось... Я жывая і часам нават нешта пішу

***

На осколках разбитого лета
Я построю счастье свое,
Я привыкну, что ты не со мною где-то -
Буду знать, что теперь не вдвоём.

На остатках горящего солнца
Буду греть я мечту свою,
Из осколков разбитого сердца
Буду клеить любовь мою.

На остатках былого счастья
Я построю, как Ной, ковчег.
Чтобы было куда вам деться,
Миллионы разбитых сердец.

14.09.2022

Спасылка на асабісты канал: @grustnozavra
#верш #МайВерасЦалаваў

я кінуты на раллю
немаўля Тэлемах
бездапаможна дрыгаюся
пакуль мой бацька
ці то манюка ці то вар’ят
старанна буксуюць лыткі
ад Ітацкай зямлі незадаволена
моршчыцца струк
я аракулам чую
як збочвае плуг
я выкрыкваю красамоўна
ў сваім старагрэцкім “уга”
лёс крэпкамурнае Троі
мядзяназбройных Данайцаў
і здрэвапабудаванага каня

магчыма як вернецца тата
я таксама атрымаю
драўлянага скакуна

потым быў бляск дасьпеху
блізка мама была
ніхто карабель не паверне
Нікога чакаем назад

мой канал зь вершамі: https://t.me/mien_harbata
#верш
#Nichto_Absalutna

Сон

Апоўначы ў цьмянае зацені столі
Прывідныя постаці ціха кружаць,
Хвалямі плыннымі сьцены пакою
Усчынаюць прастору і час размываць.

У імглістым завоканьні рэдкія фары,
Ціхае шастаньне зданяў-машын,
Раз-пораз прамень месяцовы скрозь хмары
Праб’ецца, бы ваб ў змрок аблуднай душы.

Павольна заплюшчацца створкі павекаў,
Парвецца апошняя сувязь з быцьцём -
І плоймы ў міжзор’і схаваных сусьветаў,
Напоўняць надзвычнасьцю мройнаю сон.

І вось я стаю на вяршыні гары,
Падножжа ахутана морам аблокаў,
Пад хваляю ўзьвею трымцяць валасы,
За сьпінаю водгульле сьцішаных крокаў.

Праз колькі імгненьняў поруч мяне
Зьяўляецца старац у дзівосным уборы:
Карона з праменьня ў яго галаве,
А мантыі крысьсе сатканае з зораў.

Адзін чаравік цалкам зроблены зь льда,
Другі - з магмы з самага сэрца вулькану,
На ветры кратаецца ўсьцяж барада,
Сабраная з кропляў сівога туману.

Акінуўшы позіркам здань незнаёмца
Наважыўся першым парушыць бязгучча:
"А хто вы такі? Пашто засьціце сонца?"
Адказ гулкім рэхам разлогаваў у кручах:

"Я ёсьць тая сіла, што дорыць паветра,
Змаганьня, бязвольля ў пустэчы ідэі,
Стваральнік нязьлічнага мноства Сусьветаў,
Даю я і роспач, і промень надзеі,

Бытаваньне маё будзе доўжыцца вечнасьць
І зь вечнасьці буду я час адмяраць,
Я ёсьць і зачын, і канец усяму ў сьвеце,
Я здольны стыхіі сабе пакараць"

У грудзях усё сьцяло: "Няўжо бачу я Бога?"
"Усяк здатны па-свойму мяне менаваць.
Камусьці Сусьветам, камусьці прыродай -
Я ў розных абліччах магу паўставаць".

"Скажы ж мне тады, а навошта ўсё гэта?
Навошта нам зло, калі прагнем дабра?
Навошта нам шэрасьць асеньняга неба?
Адчай? Смутак? Боль? Паняверка? Мана?"

"Бяз зла дабрыня больш ня будзе адвагай,
Бясхмарнае неба ня поіць зямлю,
Адчай ды мана - цана шчасьця ды праўды,
Спрадвеку суладнасьць я сьвету даю"

У галаве незьлічоная процьма пытаньняў,
Але тэрмін размовы сыходзіць у нябыт.
Перад самым імгненьнем майго прачынаньня,
Покі шлях у іншасьвецьце яшчэ не закрыт,

Я з унутранай спрагай ледзь чутна пытаю:
"Навошта ж нам сьмерць і навек забыцьцё?"
Стары пасьміхнуўся і перад расстаньнем
Спакойна сказаў: "Каб цанілі жыцьцё".

Наўкол яшчэ цёмна. У вокнах завея.
За спробай разьвеяць няпэўнасьці дым,
Неспадзявана прыйшло разуменьне,
Што ў сьне размаўляў я з сабою самім.
#верш #Анатоль_Мікулін

Старое - Новае

Цяжка стала з працягам гадоў
Новыя твары, новыя мары.
Адны каштатоўнасці змянілі мінулыя
І ўсе пайшло зноў па чарзе,
Новае змяняе старое, старое вяртаецца як новае.
І колькі б ты не хацеў, ніколі гэты круг не замкнуць
Бо што старыя, што новыя рэчы, заўсёды змяняць адзін аднога будуць.
#верш
#госць
#Zhubleny_Lichtaryk

Заснуць, не зважаючы на сьвітанак.
Прачнуцца, калі сонца ўжо пайшло.
Празрыстая лёгкасьць маіх фіранак
Надзейна захільвае шчыльны змрок.

За ёй не відаць ні імжы, ні сьцюжы,
Узоры вычварныя вабяць зрок.
За ёй не чуваць ні імшы, ні службы.
І мне так утульна. Па гэты бок.

Мне часам здаецца, навокал космас,
А я на прасторавым караблі
Лячу ў невядомасьць, лячу да зорак.
Далей ад людзей і усёй Зямлі.

Я бачу тады рэчаіснасьць нечым,
Падобным на казкі мінулых год.
Ніхто не штурхае цябе у плечы.
Ніхто не марудзіць твой шпаркі ход.

Ня ведаю, можа калі так будзе,
Што я абуджуся - а там сьвятло,
Паветра сьвежае ў поўных грудзях,
І па-над горадам сьпеў званоў.

Але неістотна ўсё насамрэч.
Бо покуль надзея яшчэ жыве,
Мы вольныя самі запальваць сьвечы,
Мы вольныя самі сьпяваць сабе.
Новы свет 🌞 pinned «Гледзячы на вынікі апытаньняў, я нарэшце развязала, калі пачнецца запланованы прамы эфір: 25.09, нядзеля, а 12-13 гадзінаў. Вядома, спачатку я трошкі апавяду пра праэкт і наладжуся на чытаньне, таму ў вас будзе час яшчэ падыйсьці, калі не пасьпяваеце.»
#верш
#госць
#maładaja_źnička.

імя тваё — меч у грудзях,
чатыры літары – чатыры суддзяў.
абвінавачаная ў пачуццях
я іду да цябе насустрач.
чаму й навошта?
няма адказу.
голас твой — таямніца сказаў.
і я хацела бы бачыць
твае светлыя вочы
апошні раз
ля абраза.
#песня #пераклад
#госць
#ананімна

Пераклад адной з песень украінскага гурта «Немного нервно» пад назвай «Просто дети».

Чорнай спадніцай хавае абцасы
І па прыступках ідзе да дзвярэй
Панна ва ўбранні жалобнага часу
З сэрцам-агменем, што рвецца з грудзей.

Цацкай любімай стаць братава доля,
Смешным трамваем, самотным у сне,
Яна абдымае і кружыць да столі,
І попел на кафлю ляціць, быццам снег.

Гэта больш за цябе і мяне — проста дзяцей.
Я ўжо адпусціла твой цень — можаш ляцець.

Нас не існуе — ты і я таму сведкі.
Я бачыла ў змроку за нашым акном,
Быццам бы я проста марыянетка,
А ты мой раскіданы лялькавы дом.

І быццам няма для журботы прычыны,
Знясілены вальс раздаецца ўвушшу
Мы тут не жанчыны і не мужчыны,
А дзеці, якія ў сэрцах жывуць.

Гэта больш за цябе і мяне — проста дзяцей.
Я ўжо адпусціла твой цень — можаш ляцець.
Можаш ляцець...

Арыгінал: https://youtu.be/XYKvL40YZDs
#верш
#госць
#пава_рамонак

ЧЭРВЕНЬ

мой шлях стаіць на мяжы,
сорам жыў са мной усё жыццё,
гісторыя кахання цяпер не жывая,
бо забіла яе і сваё доўгае жыццё.

чэрвень забіў тады маё шчасце…
не, я забіла, і больш не вярну.
свой сто першы дзясятак я пакутую,
і яеныя слёзы забыць не магу.

як праўда ўпала на мае голыя плечы
разарвала ўсё, хоць і было мне балюча.
зараз мне сорамна, зраз шкада.
што я зрабіла? чаму не спытала!?
за мае дурныя памылкі і памерла дачка…

(з мінізборніку "ТРОХКУТНІК")
#верш
#МайВерасЦалаваў

ядро
я дро
я дробязь
ад мяне
ад’ядраецца
аддзяраецца
вайна
ядзерная
#верш
#госць
#Zhubleny_Lichtaryk

Здараецца часам, ў бязлюдным, амаль што, вагоне
Прыхілішся да прахалоднага бруднага шкла.
І марыш аб вечным, і вецер твой розум адносіць,
Нібыта аблокі, кудысьці за межы акна.

І вось ты глядзіш на свой пункт прызначэння, наперад.
Ты мроіш, як там адшукаеш сабе новы дом.
Звычайная, звыклая мроя, як сотні дагэтуль,
Што ноччу гараць і дашчэнту знішчаюцца днём.

А потым ўсе думкі займаюць былыя падзеі,
І скаргі, што знікла ўсё гэтае ўжо назаўжды.
Сярод безвыходнай самоты - ніводнай надзеі.
А потым праходзіць і гэта - і зноў ты сядзіш

У полупустым ледзь асвечаным старым вагоне.
Прыхіліўся да прахалоднага бруднага шкла.
І лічыш слупы, што цябе адлучаюць ад дома.
І лічыш, бясконцасць - яшчэ не зашмат.

2019
#верш
#Nichto_Absalutna

Усім былым і дзейсным 11-клясьнікам прысьвячаецца:

Зноў звон. Я паволі расплюшчваю вочы,
Цемрадзь начы разьдзімае сьвітаньня агонь,
Аўтаматычна ногі ў ванную крочаць,
На кухні бязважкі відэлец трапляе ў далонь.

Нясмачны сьняданак усчынае працэс страваваньня,
Адзеньне, абутак - шторанішні рытуал.
За сьпінаю бразгат дзьвярэй - са спачынам расстаньне.
У стотысячны раз шкадаваньне, што зноў недаспаў.

На вуліцы холадна, ногі, быццам мажджэры,
Месяць па сьцежках вадкую, ліпкую гразь.
Паўз шлях сьнегу друзлыя плямы на сонцы чарнеюць.
А цьма адступіла і месяц сярэбраны згас.

"Усім прывітаньне!". Усьмешка і сонныя вочы.
У іх і пад імі пакоіцца пахмурны цень.
Зганяючы голасна зьнешнія прызнакі ночы,
Званок моцна б’е па вушах, абвяшчаючы дзень.

Ад званка да званка - акурат тры чвэрці гадзіны.
Жывы, не жывы - загадка, адказу няма.
Няцьвёрдай рукою марную паперу бясьсільна.
Гудзе ад бясконцага крыку, бы звон, галава.

Нарэшце канец. Мэханічна, ў кірунку да хаты,
Іду, а наўкола клубіцца няўрымсьлівы шум.
Направа, налева - гмахаў шэрыя шаты,
У галаве стомы нязьмернай дурманлівы тлум.

І зноўку ў страўніку частка майго рацыёну,
І зноўку выходжу за дзьверы, пакінуўшы сон.
Дарога, парог, зноў заняткі, і зноўку дадому,
І зноў месца думак займае разложысты звон.

Вячэра, да болю пустыя размовы пра школу,
А потым - далей: спасьцігаць таямніцы навук.
Макулатуры цярэблю высозныя, хрусткія стосы.
Якія ня меншаюць, з прызнакаў усіх, назнарок.

Калі моцы ня стане зусім, заводжу будзільнік,
У стотысячыпершы раз забываю пра сон.
Хвіліны тымчасам стрэлкамі кроіць гадзіньнік.
Два ночы. Апошні радок. Прытомнасьці скон.
#верш
#Максім_Крывіч

Залатыя ліхтары
(01.10.22)

Вось ён — мой шлях у святле залатых ліхтароў:
Ціхая зорная песня начных гарадоў...
Толькі пачуеш — яна павядзе за сабой,
Выйшаўшы з хаты так проста згубіцца у ёй...

Хай жа нясе мяне ціхая песня яго —
Горада мрояў — і не зразумеўшы таго,
Знікну я ў ім, нібы знічка, з планеты Зямля...
З ім — маё цела, і сэрца, і думка мая!

Слухай мяне ты, на жаль, незнаёмы спадар:
Гэта не проста агні, а дарога да мар!
Колькі б не крочыў — ніколі не знойдзеш нідзе
Тое, што засціць, прыцьміць, або знішчыць яе!

Зорка за зоркай — трымай той няўстойлівы шлях:
Вера з Надзеяй зіхцяць у маленькіх агнях...
Толькі крані — і адчуеш, як іншым ты стаў,
Знойдзеш сярод іх ты тое, што доўга шукаў!

Сонца прамень у святле залатых ліхтароў:
Ноччу з ім тысячы мар гарадскіх жыхароў...
Ціхаю песняй іх душы вядзе за сабой,
Тыя знаходзяць у ім цеплыню і спакой.


*--*--*--*--*
*--*--*--*--*
*--*--*--*--*
*--*--*--*--*

Тэлеграм
Твітар