Новы свет 🌞
591 subscribers
601 photos
9 videos
2 files
486 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш #пераклад
#МайВерасЦалаваў

Дзьве кроплі
(Dwie krople)

Палалі лясы —
а яны
на шыях спляталі рукі
як букеты ружаў

людзі беглі ў сховішчы —
ён казаў, што ў жончыных валасах
можна схавацца

ахаваныя адным пледам
шапталі бессаромныя словы
літанію закаханых

Калі было вельмі дрэнна
занурваліся ў вочы насупраць
і моцна заплюшчвалі іх

так моцна што не адчулі агню
які даходзіў да веек

да канца былі мужныя
да канца былі верныя
да канца былі падобныя
як дзьве кроплі
застылыя на краі твару

Зьбігнеў Гэрбэрт/Zbigniew Hebert
пераклад з польскай

тг:
https://t.me/mien_harbata
#МайВерасЦалаваў #верш

я адгрызаю кавалак тваёй шыі
кожны раз калі ты скокаеш у мае абдымкі
гэта твая ахвяра
твая камунія
мы цяпер communes

у цябе не засталося зьвязак

зрэшты ты была мне вінная
за калісьці пазычанае рабро

я абвіў іх вакол пустых костак
і цяпер яны напаўняюцца тваім крыкам

ты ж мяне ведаеш
я чалавек лагодны
адамавы ком у горле
не прапускае ляманту
не прапускае адмоваў

толькі твой крык

яго мне стане
цябе мне стане
стань маімі косткамі

тг: https://t.me/mien_harbata