Новы свет 🌞
594 subscribers
597 photos
9 videos
2 files
483 links
Інфа: https://t.me/masvet_by/7

Мы суполка людзей, што ствараюць будучыню мастацтва роднай зямлі.

Мы пісьменнікі, паэты, перакладнікі, мастакі, музыкі, спевакі, рамеснікі. І мы любім беларускае мастацтва!

Падтрымка & публікацыя: @masvet_by_bot
Download Telegram
#верш
#скатазаўра

x.com/nastaskatazaura

***

"маладыя павінны пісаць пра каханне"
ну я і пішу, хоць насамрэч не вінная.
пішу пра каханне, сустрэчы, расстанні.
пра неразуменне, пустэчу, скананне.

пра думкі, што вецер разносіць па свеце.
пра частку мяне, што засталася ў леце.
пра адчуванні: чужыя і ўласныя,
пра выпрабаванні: старыя і сучасныя.

пра бессэнсоўнасць і абыякавасць,
пра розуму з'езд, дурную прывязанасць.
пішу пра сябе, пішу і пра іншых,
пішу пра сусвет, дзе ёсць другі-трэці-пяты лішні.

пра прыярытэт, якім я ніколі не стану.
для ўсіх я заўсёды адна з варыянтаў.
ці нават не так. заўсёды не ў спісе.
лішняя з лішніх, заўсёды ўнізе.

я немагчымасць і неверагоднасць.
нібы да ўзаемнасці прафнепрыгоднасць.
заўсёды сустрэча - ніколі спатканне.
заўсёды сяброўства - ніколі каханне.
#верш
#скатазаўра

x.com/nastaskatazaura


зімовы холад ахутаў плечы,
рукі ў кішэні - я без пальчатак.
добры настрой? чэрці з'елі.
пакінулі сум у дадатак.

батарэі зусім не грэюць,
цыгарэта ў змерзлых пальцах.
спаліцца. забіцца. забыцца.
вышываеш на старэнькіх пяльцах.

забыцца. не памятаць болей.
сагрэцца. пазбегнуць болю.
я мару пра сустрэчу з табою,
і каб не змерзнуць здолець.

сустрэцца. спаткацца. вясною.
мне так падказалі карты.
наваражылі сустрэчу з табою.
у нейкім маленькім парку.

нічога. ніяк. ніколі.
разам з вясною лета.
нічога. ніяк. ніколі.
мне не хапае паветра.

восень. пажоўклае лісце.
на небе не бачна зорак.
надвор'е прымусіла гнісці
са словам у грудзях - ніколі.

зіма. маразы. задрала!
карты нахабна хлусяць.
няма ні вясны, ні парку,
калі ўжо мяне адпусціць?

а мабыць не карты хлусяць?
мабыць, вясна не тая?
мабыць яшчэ ўсё будзе?
і снег на душы растае.