Мая Краіна Беларусь
25.5K subscribers
23K photos
10K videos
19 files
17.1K links
Галоўны канал пра Беларусь!
Па ўсіх пытаннях: @MKBelbot
Не сілай, а розумам!
Download Telegram
7 траўня 1999 года быў скрадзены Юры Захаранка. Паводле словаў палітычнага эмігранта і былога начальніка СІЗА №1 Алега Алкаева, Юры Захаранка быў выкрадзены, а пасля гэтага расстраляны паводле загадаў людзей, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі.

Historyja I Мая Краіна Беларусь
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Лепшыя нумары ад Беларусі на Еўрабачанні"

Насамрэч, не. Адзіным дастойным нумарам ад Беларусі на Еўрабачанні быў і застаецца Naviband - Гісторыя майго жыцця. Уся справа ў тым, што ў Беларусі нават адбор на гэты конкурс праходзяць толькі па блаце праз спецыяльнае галасаванне з мясцовай фальсіфікацыяй. Гэта калі ўсялякія Кіркоравы і Дробышы заплацяць каму трэба, каб іх пратэжэ патрапіў на гэтае шоў для піяру. Прадказальна, што ўсе гэтыя нізкапробныя "шоу", дрэнна сплагіячаныя ў Захаду, займалі самыя нізкія месцы і ніколі не траплялі ў 10 найлепшых (за выключэннем Калдуна ў 2007 годзе).

Прапаганда Беларусі па ТБ пачала казаць, што гэта не наш конкурс, бо нас там недаацэньваюць. А што там можна было ўвогуле ацэньваць? І толькі адзін раз нейкім цудам (мабыць нікога з расейскіх пратэжэ тады не трэба было адсылаць) паслалі Naviband. Гэта было ў 2017 годзе і наш канал вельмі моцна іх тады падтрымліваў.

Сувязь з каналам 👌 Мая Краіна Беларусь
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🙅‍♀️Хопіць гвалціць беларуская крама Šufladka выпусціла цішотку супраць гвалту

«Нам хацелася б не мець такіх дызайнаў, але на жаль, гвалт працягвае існаваць у нашым жыцці. І трэба не закрываць вочы, а гучна пра гэта казаць. І асабліва важна, каб пра гэта казалі не толькі жанчыны, а і мужчыны. Менавіта таму мы зрабілі такі дызайн па матывах кнігі «Завадны апельсін» — пішуць у сацсетках @sufliadka і адзначаюць, што частка сродкаў ад прыбутку пойдзе на дапамогу ахвярам гвалта.

На дызайне ў вачах хлопца можна пабачыць намаляваны партрэт дзяўчыны — адсылка да беларускі Лізы, якая трагічна памерла пасля згвалтавання ў Варшаве.

Таксама крама зрабіла пост, дзе сабрала ініцыятывы і блогерак, якія адстойваюць правы жанчынаў і супрацьстаяць дыскрымінацыі ўразлівых груп.
Что произошло 7 мая?

📍 Тихановская встретилась с генсеком НАТО

📍 Что это значит для беларусов? Объяснил Валерий Ковалевский в эксклюзивном интервью для БГМ

📍 Белорусская армия внезапно начала тренироваться применять тактическое ядерное оружие

📍 «Совет министров» распределил деньги инновационного фонда, почти все пойдет на войну и силовиков

📍 В Беларуси будут регулировать цены до тех пор, пока ...

📍 Рост зарплат в Беларуси скоро закончится

📍 Вот это поворот: Роман Протасевич получил штраф в размере 7 млн. долларов, а инфоцыганка Бондарева назвала невестку Лукашенко «змагаркой»
8 траўня 1943 года ў Налібоках (Налібаках) мела месца масавае забойства мясцовага насельніцтва савецкімі партызанамі з брыгады імя Сталіна і аддзелаў "Дзяржынскага", "Бальшавік" і "Суворава". Спалены быў касцёл, школа, пошта, пажарны будынак ды простыя дамы. Пасля масавага забойства, савецкія партызаны выкралі з вёскі 100 кароў і 70 каней.

Historyja I Мая Краіна Беларусь
Канец Другой сусветнай вайны

8 траўня 1945 года быў канчаткова падпісаны акт аб капітуляцыі нацысцкай Нямеччыны, у Еўропе скончылася Другая сусветная вайна. Аднак, як трапна заўважыў ветэран вайны і сумленне нацыі Васіль Быкаў, – „здабыўшы перамогу, мы не здабылі свабоды“. Таксама ён не баяўся сказаць наступнае:

„Я лічу, што перамогу сапраўды адабралі. І адабраў яе ні хто іншы, як самы вялікі кумір гэтых народаў – «вялікі» Сталін. Кожныя пераможцы разлічваюць нешта здабыць у выніку перамогі, асабліва пасля такой крывавай вайны, і гэта было правільна, заканамерна. Але што ў выніку яны атрымалі – што атрымалі народы Савецкага Саюзу? Зноў жа тую камуністычную кабалу, тую заняволенасць і галечу, у той час як народы Еўропы – і пераможцы, і пераможаныя, дарэчы – сапраўды скарысталіся гэтай перамогай“.

Historyja I Мая Краіна Беларусь
Forwarded from BELPOL
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Беларус, якога затрымалі на запыт Беларусі на мяжы з Грузіяй, атрымаў статус уцекача ў Армэніі

Грамадзянін Беларусі Яраслаў Новікаў, якога затрымалі на пачатку году ў Армэніі пры перасячэньні мяжы з Грузіяй у межах міждзяржаўнага вышуку СНД праз абвінавачаньне ва ўхіленьні ад службы ў войску, атрымаў статус уцекача ў Армэніі. «Крыху пазьней ён будзе ўжо на волі», — паведаміў Свабодзе ягоны абаронца Араік Папік’ян.

Зь лютага 2024 году Яраслаў Новікаў знаходзіўся ў ізалятары.

Крыніца 👌 Мая Краіна Беларусь
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM