НАША МАЯК🙂ВКА
1.29K subscribers
1.85K photos
74 videos
1 file
421 links
От Денисовской и Соколянки, до Козырево и Камвольного. Всё самое интересное о жизни района здесь.

📝 Присылайте ваши новости и сообщения нашему боту @nasha_majakovka_bot
Спасибо за ваше активное участие!
Download Telegram
#наша_афіша

На гэтым тыдні была самая кароткая ноч у годзе. Для беларусаў летні сонцазварот – важнае народнае свята. Вы яшчэ можаце паспець яго адзначыць 😉

🔥 На жаль, самую маштабную падзею – open-air фестываль “Купальскае кола” – у апошні момант адмянілі (звярніце ўвагу, калі вы на яго збіраліся!), але ў Музей народнай архітэктуры і побыту, дзе мусіў адбыцца фэст, усё роўна варта заехаць – там абяцаюць сваю праграму. Таксама за Купаллем можна з’ездзіць у Дудуткі ці ў парк гісторыі “Сула”.

🖼 Можна наведаць галерэю “Арт-Беларусь”: у экспазіцыю вярнулася “Ева” Хаіма Суціна і іншыя працы знакавых беларускіх мастакоў.

👒 Надакучыла свая вопратка і хочацца раснастайнасці? – Вам на буйнейшы мінскі гараж-сэйл “OPEN ШКАФ”.

🍔 За добрай музыкай і смачнымі бургерамі схадзіце на Jameson Connects X Burgerlab, тым болей, што ён недалёка – на Кастрычніцкай (заадно можна і з экскурсіяй па самой вуліцы прагуляцца).

🚕 А кінаманаў мы накіруем на “Таксіста” Марціна Скарсэзэ ў арыгінале з рускімі субтытрамі.
#Наша_афіша

Нешта мы сёння спазніліся 🙄 з афішай на выходныя, але калі вы раптам яшчэ не прыдумалі, чым сябе заняць: карыстайцеся!

⛵️ Калі хочаце зваліць на выходныя з горада, вось вам нетрывіяльны варыянт: парусны лагер на Браслаўскіх азёрах. Ён там аж да восені, прыязджаць можна ў любы час. Па выходных абяцаюць парусныя раллі 🏄‍♀

🧸 Батанічны сад на ўсе выходныя зойме TOYDAY – гульнявы сямейны фэст. Мы пра яго ўжо пісалі, адзначым толькі, што раім звярнуць увагу на выступ бэбі-тэатра “Бусы” і канцэрт “Нагуаль”.

🎨 У Мінску запрацавала новая культурная прастора “Арт Фабрыка”, а на ёй – выстава жывапісу Уладзіміра Кандрусевіча “Opus Magnum. Initium”.

🎬 Аматары вялікіх экранаў могуць схадзіць на чулую “Амелі”, якая выходзіць у паўторны пракат, ці на балет Theatre HD: у нядзелю пакажуць “Парк” Анжэлена Прэльжакажа. Мінская публіка бачыла творчасць французскага харэографа ўжывую пару гадоў назад, цяпер хоць на экране паглядзім 🤓

💃 А скончыць выходныя прапануем танцамі ў Корпусе, які нас усіх любіць ❤️
#наша_афіша

Не едзеце на выходныя 🏕 бліжэй да прыроды? Вось вам гарадская афіша.

🍹 Можна трапіць адразу на некалькі гарадскіх фэстаў: гэта і гастранамічная Vulitsa Ezha ў Батанічным садзе, і Вялікая гарадская барахолка на Кальварыйскай з вінтажом і антыкварыятам, і VintageDay у Пясочніцы з рэтра-аўтамабілямі.

🎠 А для дзяцей – асобны ДзеціФэст у Дудутках з цыркавым і навуковым шоў, коларфэстам і трансформерамі.

🏃‍♀ Аматары бега з перашкодамі ў пякельную спёку – вам у курасоўшчынскую Сонечную даліну на SUMMER BETTA RACE 2021.

🐧 А можна сеці на ровар і паехаць на экскурсію ВЕЛА КУПАЛА, прымеркаваную да дня нараджэння класіка, павучыцца адрозніваць птушыныя галасы ў Горадзе птушак ці наведаць рэтра-паказ самай касавай за ўсю гісторыю беларускага кіно стужкі “Мяне завуць Арлекіна” ў Музей гісторыі беларускага кіно.

⚽️ Завяршыцца тыдзень шмат у каго фіналам Еўра-2020. Калі вам хочацца нотак настальгіі – прыходзьце ў Лідбір Двор на Кульман: там абяцаюць Уладзіміра Навіцкага, які будзе каментаваць матч ужывую.
#наша_афіша

Перажылі гэты тыдзень? Час і да выходных рыхтавацца 😂

🚗 У суботу ў Станькава з’едуцца рэтра-аўтамабілі і матацыклы на фэст “Залатая міля 2021”. Абяцаюць нават СHEVROLET 1929 года выпуска 😎

🏄‍♀ Аматары актыўнага адпачынку яшчэ паспяваюць зарэгістравацца на адкрыты турнір па вэйкбордзінгу «WAKE 2021 BLR» у Лагойску.

😇 У нядзелю можна заняцца добрымі справамі. Каманда “Крылы анёлаў”, якая арганізоўвае забегі для дзяцей з асаблівасцямі, запрашае ўсіх на роварна-бегавую прыгодніцкую экспедыцыю “Заслаўскія ваколіцы” – пабегаць-пакатацца ў прыемнай кампаніі і зрабіць кагосьці трохі больш шчаслівым. А можна схадзіць на Кастрычніцкую на фестываль дапамогі бяздомным жывёлам Zoohelp Party і патусіць там на канцэрце.

🎭 Тэатралы – вам у анлайн: HomoCosmos пакажа ўсе свае спектаклі, створаныя за 5 гадоў працы (мы раім “Шкуру” з-за вялікай любові некаторых чальцоў рэдакцыі да гэтага тэкста). А яшчэ можна паслухаць знакамітую зямлячку Ганну Нятрэбка ў оперы “Жанна Д’Арк”.

Прыемных выходных! 🌞
#наша_афіша

Кажуць, што ў пунктах пракату разабралі ўсе намёты. Мы здагадваемся, куды ўсе едуць 😉

🏄‍♀ Нас чакае Viva Braslav Open Air – адзін з самых буйных фэстаў краіны. Пляжы на Браслаўскіх азёрах ужо гатовыя прытуліць тысячы меламанаў і тусоўшчыкаў.

🛡 Хто не ў Браслаў, той – у Дудуткі. Там абяцаюць сур’ёзнае відовішча: рэканструкцыю самай маштабнай бітвы Сярэднявечча на фэсце “Наш Грунвальд 2021”.

🍹 Застаецеся ў горадзе, але пафестываліць хочацца? Мы знайшлі тры варыянты: у Пясочніцы пройдзе Party Animals для хвастатых і іх двухногіх; у “Берліне”Music Gear Forum для аматараў сінтэзатараў і грувбоксаў; а ў Палацы мастацтваўCoffee Fest Belarus для каваманаў і не толькі.

🤸‍♂ Можна заняцца зумбай на даху паркінга Galleria – там адкрылі праэкт “Вышэй толькі фітнэс”.

📸 Альбо схадзіць на выставу фота ў незвычайнай тэхніцы “пінхол” і пабачыць фатаздымкі, зробленыя без удзелу звыклага нам фоціка.

🧙‍♂ Ці пайсці ўсёй сям’ёй у кіназал “Карона-сіці” на мультфільм казачніка Міядзакі “Знесеныя духамі”.
Выходныя абяцаюць быць халоднымі, так што для рубрыкі #наша_афіша мы падабралі менш тусовачныя варыянты. Тым болей, “Рок за Баброў” усё роўна адмянілі ☹️

🔫 Схадзіце ў кіно! Па-першае, сёння вы можаце трапіць на культавых “Бонні і Клайд”, толькі бярыце з сабой пледзікі: паказ будзе пад адкрытым небам у дворыку Музея Азгура. А ў Цэнтральным усе выходныя будуць круціць, страшна падумаць, Жана Люка Гадара ў 4К: падзівіцеся на новую рэстаўрацыю фільма “На апошнім подыху”.

🎭 Альбо схадзіце на спектакль. У Нацыянальным мастацкім музеі ў суботу тэатр “На балконе” пакажа “Гаральда”. Ставіць яго Андрэй Саўчанка – цікавы беларускі рэжысёр.

🤹‍♂ Таксама ў суботу ў Графіці можна напароцца на наш мясцовы андэграунд – канцэрт паэта і музыкі Віктара Лупасіна. Але папярэджваем, што гэтае мерапрыемства для людзей з моцнай псіхікай 🙈

🎞 А памятаеце, мы пісалі пра выставу пінхола? Заўтра вы можаце патрапіць на майстар-клас па вырабе пінхол-камеры і стаць уладальнікам гэтага цудоўнага апарата.

Прыемных выходных! 😸
Гэтыя выходныя багатыя на падзеі для рубрыкі #наша_афіша 💃

🍭 Вас чакаюць фестывалі на любы густ: для дзяцей – Букідс у Батанічным садзе, для эстэтаў – арт-кірмаш BAZAAR у дворыку Лідбір, для моднікаў – Вялікі модны маркет у Метропалі, а для касматых і вушастых – Pets Fest у Дрымлэндзе.

🚴‍♀ Раварыстам – дзве роварныя экскурсіі: адна па старым добрым Лошыцкім парку, другая – па Налібоцкай пушчы.

🦄 У кінаманаў свята: для іх ідзе Тыдзень анімэ ў VOKA CINEMA і Тыдзень індыйскага кіно ў кінатэатры Беларусь.

👯‍♂ Рэйверам таксама ёсць чым заняцца. Для іх два рэйвы з немцамі-хэдлайнерамі: DOGMA FEST у новай прасторы на Куйбышава і CAMPDERSCHEIN на Нарачы. Альбо можна патусіць сёння на канцэрце этна-электроннага гурта DAH побач з домам.

🤘 Панкі, хой? Ужо сабраліся на канцэрт Князя з КіШа? Сёння вы можаце зладзіць сабе прэ-паці ў клубе Берлін на канцэрце “Мы панкі, нам лыжы”.

А вы куды пойдзеце? 🧐
​​А мы пасля вакацый вяртаем рубрыку #наша_афіша. Сумавалі без яе? ☺️

🔬 На гэтым тыдні праходзіць Фестываль навукі, які завершыцца ў суботу маштабным мерапрыемствам у Батанічным садзе: абяцаюць лекцыі, эксперыменты і фотазону з бактэрыямі.

🤖 Калі навукі захочацца яшчэ – схадзіце на Фестываль робатаў, там можна будзе патрындзець з андроідамі і пачухаць за вушкам роба-сабачку.

🦦 Хочаце чухаць жывых сабачак – вам на маркет-вечарыну Party Animals у Пясочніцу. А яшчэ лепей – на Дзень тхора ў Парку Чалюскінцаў, дзе можна будзе пазаўзець за гэтых мілых жывёлак падчас розных конкурсаў для іх.

🪕 Ужо купілі квіткі на Барыса Грэбеншчыкова? Акрамя яго раім патрапіць яшчэ на два цікавыя канцэрты: Дзень народзінаў Ягора Летава ў Графіці і канцэрт саліста Адыс Абебы анлайн.

🎟 Кінаманаў зазывае да сябе “Цэнтральны” прызёрам Канскага фестывалю “Пятровы ў грыпе” Кірыла Сярэбранікава. Ці можна схадзіць на Ноч пажыральнікаў рэкламы.

🛶 Ну, і заўжды можна з’ехаць на выходныя з горада. Напрыклад, у водны паход па рацэ Случ.
#Наша_афіша

На днях было раўнадзенства – ноч і дзень зраўняліся па даўжыні. Заўважылі?

🌾 Адзначыць гэта можна народным святам “Багач” у суботу ў Вязынцы ці ў нядзелю ў Дукорскім маёнтку.

🦌 Альбо ірвануць на прыроду: у Белавежскую пушчу на Ноч аленяў ці ў Міёры на экасвята “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”.

🍺 Гурманам можна схадзіць на піўны фэст Vulitsa Ezha. Beer Edition у Дрымлэндзе і надэгуставацца рознымі гатункамі піва, а за рознымі гатункамі кавы – на фэст PRO COFFEE, які зараз ідзе ў кавярнях краіны.

🕺 У тусоўшчыкаў сваё свята: дзень народзінаў Lo-Fi Social Club, які пачалі святкаваць яшчэ ўчора і скончаць толькі ў нядзелю. Ну і ў суботу пачынае восеньскі сезон, мусіць, самы папулярны менскі рэйв Mechta.

🎟 Але больш за ўсё пашанцавала кінаманам. Акрамя “Дзюны” і “Маўчання ягнят” зараз ідуць два фэсты: фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» (анлайн) і Манхэтанскі фестываль кароткага метру MANHATTAN SHORT. А для рамантыкаў – падборка фільмаў нядаўна памерлага Бельмандо.
​​#наша_афіша
Зноўку падкрадаюцца выходныя. Яны будуць цёплымі і сонечнымі, таму наша асноўная парада: гуляйце больш на свежым паветры – у нас зараз так прыгожа каля Свіслачы 😍

📖 Можна ўзяць з сабой кнігу – як раз абвясцілі Нобелеўскага лаўрэата па літаратуры. Але мы звернем увагу на іншую прэмію: беларуская літаратурная прэмія імя Ежы Гедройця вызначыла кароткі спіс сваіх намінантаў – ёсць што пачытаць 😉

🎨 Калі вас усё ж цягне ў памяшканне, схадзіце на адкрыццё выставы-кірмаша “Восеньскі салон 2021” у Палацы мастацтваў, тым болей сёння ўвечары там вольны ўваход.

🎭 У Тэатры лялек на гастролях Гродненскі тэатр лялек з двума спектаклямі цудоўнага лялечніка Алега Жугжды. Дзеля яго мы б раілі і ў Гродна скатацца, а тут ён сам у Мінск прыязджае 👀

🎙 TheatreHD пакажа оперу “Барыс Гадуноў” Метраполітан-оперы ў жывым эфіры.

🔭 А яшчэ ў суботу Дзень астраноміі, і з гэтай нагоды можна заруліць у планетарый на лекцыю “аб самай рамантычнай навуцы”.

Добрых выходных і памятайце пра эпідэміялагічную абстаноўку! 😷 👉😷