Радыё Свабода — Беларусь
19.5K subscribers
47K photos
7.41K videos
2 files
36.4K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Праект «Хуткая гуманітарная дапамога» да 1 чэрвеня пачаў збор для дзяцей палітвязьняў

Грошы пойдуць на экскурсіі, падарожжы і дзіцячыя летнікі, адукацыйныя гурткі, спартовыя сэкцыі, амуніцыю для гульняў і матэрыялы для творчасьці для дзяцей беларускіх палітвязьняў. Агулам плянуюць сабраць 20 тысяч эўра.

«Штораз мы нагадваем грамадзкасьці, зь якімі выклікамі і цяжкасьцямі сутыкаюцца сем’і зь дзецьмі. У многіх семʼяў сродкаў хапае толькі на тое, каб закрыць базавыя патрэбы», — кажуць аўтары збору:

https://smarturl.click/l5LW5
Галоўнае за 30 красавіка

👨🏻‍⚖️ Справу «аналітыкаў Сьвятланы Ціханоўскай» накіравалі ў суд

🙍🏻‍♀️Ціханоўская ініцыявала Міжнародны фонд падтрымкі беларускіх палітвязьняў. Нарвэгія зрабіла першы ўнёсак

✍🏻 «Прашу прабачэньня, гатовы зьмяняцца ў лепшы бок». Як беларусы пісалі ў КДБ даносы на саміх сябе

💰Новыя стаўкі па крэдытах, улік аўтамабіляў, выбары ў Каардынацыйную раду, баўгарскія візы. Што зьменіцца ў Беларусі з 1 траўня

👮🏻‍♂️ Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Частка 5: жодзінская, магілёўская і горадзенская турмы

🇺🇦 Паліва зь Беларусі і Расеі ва Ўкраіну падчас вайны праз кампанію Wexler Group. Што вядома пра схему

🇪🇺Як далучэньне да ЭЗ паспрыяла дабрабыту суседзяў Беларусі і абмежавала ўладу палітыкаў. Тлумачыць чэскі журналіст
Сьледчыя знайшлі былую палітзьняволеную за мяжой, каб паведаміць пра завядзеньне супраць яе новай справы

Былая палітзьняволеная Ганна Вішняк расказала Свабодзе, што ёй у мэсэнджар Viber (зарэгістраваны на замежны нумар, вядомы абмежаванай колькасьці людзей) напісала сьледчая Кастрычніцкага раённага аддзелу СК па Менску Вікторыя Любіч.

Яна паведаміла, што на Ганну ў Беларусі завялі новую крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 361-4 КК, дадала, што ёй вядома, што Ганна знаходзіцца за мяжой, і спытала, калі тая мае намер вяртацца ў Беларусь, бо зь яе ўдзелам «неабходна правесьці шэраг сьледчых дзеяньняў»:

https://smarturl.click/Da2Rv
Беларусь апынулася ў канцы сусьветнага рэйтынгу сыстэм аховы здароўя

Беларусь заняла 88-е месца з 94 у найноўшым сусьветным рэйтынгу сыстэмаў аховы здароўя (Health Care Index) за 2024 год, апублікаваным міжнароднай базай дадзеных Numbeo, якая спэцыялізуецца на ацэнцы розных аспэктаў якасьці жыцьця ў краінах сьвету. Беларусь у ім аказалася адзінай краінай Эўропы з індэксам аховы здароўя менш за 50 балаў.

Сярод суседак Беларусі найніжэй у рэйтынгу Польшча — яна разьмясьцілася на 76 месцы, за ёй Украіна — на 75 месцы, Расея заняла 55 пазыцыю, Латвія — 52-ю, Літва — 16-ю:

https://smarturl.click/Xyp0Z
1 траўня нарадзіўся Янка Серада — беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч, першы Старшыня Рады БНР

Янка Серада ўдзельнічаў у беларускім нацыянальна-вызваленчым руху з 1917 году. Пад ягоным кіраўніцтвам Рада БНР на пасяджэньні ў ноч з 24 на 25 сакавіка 1918 году прыняла Трэцюю Ўстаўную грамату, у якой абвяшчалася незалежнасьць БНР. 22 ліпеня 1918 году сфармавалі Ўрад БНР на чале зь Янкам Серадой.

У адрозьненьне ад іншых кіраўнікоў БНР Серада не пакінуў Беларусі. У 1930 ён быў арыштаваны паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў «Саюзе вызваленьня Беларусі» і сасланы ў Яраслаўль на 5 гадоў. У 1941 годзе яму вынесьлі паўторны прысуд — 10 гадоў пазбаўленьня волі. Янка Серада памёр у 1943 годзе ў нявысьветленых абставінах.

Іншыя адметныя даты і падзеі 1 траўня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/1d9Jy
Радыё Свабода абвяшчае конкурс на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гавэла

Заяўкі на стыпэндыю прымаюцца да 1 чэрвеня 2024 году ад журналістаў з Армэніі, Азэрбайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны і Расеі.

У выпадку Беларусі і Расеі заяўкі могуць падаваць толькі журналісты, якія цяпер пражываюць па-за межамі гэтых дзьвюх краінаў.

https://smarturl.click/AdG79
Падчас пратэстаў у Тбілісі паліцыя затрымала 63 чалавекі

Намесьнік міністра ўнутраных спраў Грузіі заявіў, што ў ноч на 30 красавіка 6 супрацоўнікаў праваахоўных органаў атрымалі раненьні.

https://smarturl.click/8En6Q
Тэст пра Першамай

Дзень 1 траўня адзначаецца афіцыйна як сьвята працы і/або працоўных людзей у амаль 100 краінах сьвету. Праверце ў нашым невялікім тэсьце, колькі і што вы ведаеце пра гэтае сьвята.

https://smarturl.click/mp1Yz
Навошта беларускім функцыянэрам езьдзіць у жаночыя калёніі

Фарс працягваецца — так званая грамадзкая назіральная камісія не знайшла парушэньняў у жаночай калёніі ў Зарэччы, якая вядомая жорсткімі ўмовамі і дзе ўтрымліваюцца жанчыны, якіх асудзілі паўторна.

Відаць, прапагандысцкага фільму з удзелам Паліны Шарэнды-Панасюк уладам здалося мала, і яны дадаюць публічна яшчэ адну, так бы мовіць, крыніцу інфармацыі. Піша Наста Захарэвіч.

https://smarturl.click/ql19x
На конкурс фільмаў пра сілавікоў даслалі толькі фантазійныя і камэдыйныя ідэі

У канцы мінулага году Міністэрства культуры, якое ўзначаліла чыноўніца Ірына Дрыга, распачало пошук сцэнароў для кінавытворчасьці, у тым ліку з дапамогай дзяржаўнай тэлевізіі. Абвясьцілі конкурс на стварэньне фільму пра гераізм сілавікоў падчас падзей 2020 году. Заявак прыйшло нямала, але яны ня ў тым жанры, у якім плянавалі ўлады.

https://smarturl.click/Zy59q
«Аўтары часам начытваюць свае творы ня вельмі добра». Як беларускі матэматык, які працуе ў Google, выдае аўдыёкнігі

Неўзабаве можна будзе паслухаць «Плошчу Перамогі» Бахарэвіча, «Палёт над гняздом зязюлі» Кізі, «Дарогу» Макарці. У плянах — выдаць усю кніжную сэрыю «Амэрыканка». Пагаварылі з заснавальнікам праекту audiobooks.by Мікітам Белаглазавым.

https://smarturl.click/vwGvR
У Беларусі зарэгістравалі таварны знак Made in Belarus

Лягатып Made in Belarus уяўляе сабой графічную кампазыцыю ў выглядзе пяцікутніка, унутры якога разьмешчаны стылізаваныя фігуркі пяці чалавек з узьнятымі рукамі.

https://smarturl.click/mp1Vz
Беларусь стала найбуйнейшым пастаўшчыком мяса на расейскі рынак

Летась Беларусь адправіла на расейскі рынак 293 тыс. тонаў мясной прадукцыі. Гэта — каля паловы ўсяго расейскага імпарту ў гэтай таварнай катэгорыі.

https://smarturl.click/vwG1v
Глыбоцкага культурыста-палітвязьня Аляксандра Шарабайку зноў будуць судзіць

Аляксандра затрымалі 13 сакавіка 2023 году. За «абразу Лукашэнкі» яму прызначылі 1,5 года калёніі. Свой тэрмін палітвязень адбываў у Івацэвіцкай калёніі № 22.

https://smarturl.click/Xyplz
Няма каму працаваць. Лукашэнка хоча замяніць беларусаў мігрантамі

На Беларусь ідзе катастрофа – у краіне хутка ня будзе хапаць рабочых рук. Краіна штодзённа губляе ня толькі рукі для працы, грошы, якія маглі б працаваць на беларусаў, але і мазгі. Дзьмітры Гурневіч расказвае, што робяць улады, каб вырашыць гэтую праблему.

ВІДЭА: https://youtu.be/YdUJNgOhe7U?si=dnwUWBHgePgbM0uh
«Ціханоўская таксама сутыкаецца з сэксізмам»

Чаму жанчыны неахвотна ідуць у палітыку і праз што сыходзяць зь яе? Ці адкрыла лідэрства Сьвятланы Ціханоўскай дарогу жанчынам на пазыцыі, дзе прымаюць рашэньні? І чаму сярод лідэраў 12 выбарчых сьпісаў у Каардынацыйную раду толькі чатыры жанчыны?

На гэтыя пытаньні адказвае сябра Кантактнай групы па Беларусі ў Радзе Эўропы, лідэрка фэмфракцыі 2-га складу Каардынацыйнай рады, гендэрная экспэртка Юлія Міцкевіч.


ТЭКСТ: https://smarturl.click/4kn6D
ВІДЭА: https://youtu.be/iTxes2mnUAs?si=UKjt0M_Sl7mjLiSw
«Гісторыя на Свабодзе». Нельга проціпастаўляць сялянскую і шляхецкую культуры, бо гэта часткі аднаго цэлага, — Натальля Сьліж

Ці сапраўды ад беларускага сялянства XVI стагодзьдзя не засталося дакумэнтальных сьлядоў? Як мы можам пачуць з глыбіні стагодзьдзяў галасы сялян? У якіх дачыненьнях былі сяляне і шляхта? Якія правы мелі сяляне насамрэч? І што такое сялянская культура?

Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш як 150 навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж.

https://smarturl.click/M1XRo
Кандыдатка ў КР у 2018 годзе напісала ў КДБ данос на блогера Пальчыса

Кандыдатка у новы склад Каардынацыйнай рады Вольга Тышкевіч у 2018 годзе напісала ў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі данос на блогера Эдуарда Пальчыса, паведамляе праект «Альянс расьсьледнікаў Беларусі».

https://smarturl.click/mp1Roка
Жорсткія сутыкненьні паміж пратэстоўцамі ў Каліфарнійскім унівэрсытэце

Жорсткія сутыкненьні адбыліся паміж прапалестынскімі студэнтамі і групай дэманстрантаў, якія падтрымліваюць Ізраіль.

За апошнія 2 тыдні больш за 1000 чалавек былі арыштаваныя на тэрыторыі 25 унівэрсытэтаў па ўсёй краіне.

https://smarturl.click/3kGj8
Cёньня — дзень памяці найбуйнейшай чыгуначнай катастрофы ў Беларусі

2 траўня 1977 году на чыгуначнай станцыі Крыжоўка пад Менскам пасажырскі цягнік сутыкнуўся з электрычкай. Паводле афіцыйных зьвестак, загінулі 22 чалавекі, паводле неафіцыйных — да 200 чалавек. Гэта была самая буйная чыгуначная катастрофа ў гісторыі Беларусі.

Іншыя адметныя даты і падзеі 1 траўня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»:

https://smarturl.click/W3BoA