Радыё Свабода — Беларусь
19K subscribers
47.6K photos
7.45K videos
2 files
37K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Не магу здаць даляры». У некаторых беларусаў узьніклі праблемы з абменам валюты. Разабраліся, чаму так і што рабіць

Раней беларусы не маглі купіць даляры, цяпер — здаць. Чаму ў некаторых банкі не прымаюць даляраў, з чым гэта зьвязана і дзе іх здаць. Расказваем:

https://smarturl.click/jkZgl
Валер Цапкала напісаў заяву ў пракуратуру на генпракурора Беларусі Андрэя Шведа

На сваёй старонцы ў Facebook Валер Цапкала апублікаваў тэкст заявы, накіраванай у пракуратуру Беларусі, у якой ён просіць правесьці службовае расьсьледаваньне і прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці генпракурора Беларусі Андрэя Шведа ў сувязі з продажам кватэры ягонай сям'і у Беларусі.

У заяве ён прыводзіць артыкулы законаў, Канстытуцыі і міжнародных канвэнцыяў, якія, на думку яго, парушыў Швед:

https://smarturl.click/W3BQW
🚗 Увага, пошук!

Шукаем беларусаў, якія ў апошнія тыдні перасякалі мяжу з краінамі Эўразьвязу і правялі ў чэргах 48 і больш гадзінаў. Ананімнасьць гарантуем!

📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
«Паехала да былога мужа па алімэнты, а пасадзілі за шпіянаж». Гісторыя яшчэ адной украінкі, якую асудзілі ў Беларусі

Сярод зваротаў у КДБ, якія выклалі ў сеціве «Кібэрпартызаны», стала вядома пра гісторыю яшчэ адной украінкі, якую ў Беларусі асудзілі за выведную дзейнасьць.

Летась у жніўні дзьве сястры, грамадзянкі Ўкраіны, паехалі ў Беларусь у сямейных справах. Іх затрымалі, адна адседзела ў сьледчым ізалятары 5 месяцаў і змагла вярнуцца ва Ўкраіну, а другую асудзілі на 3 гады зьняволеньня за нібыта выведную дзейнасьць на карысьць Украіны. Свабода мае іх рэальныя імёны, але ў публікацыі іх зьмянілі ў мэтах іхнай бясьпекі. Абедзьве ўкраінкі — жыхаркі Чарнігава.

Падрабязнасьці: https://smarturl.click/Yz5RM
Ва Ўкраіне завялі справу супраць бізнэсоўца, які празь Беларусь пастаўляў люксавыя аўтамабілі ў абыход санкцый

СБУ выявіла ўкраінскага бізнэсоўца, які праз свае кампаніі ва Ўкраіне, Беларусі і на Кіпры ў абыход міжнародных санкцый пастаўляў з Украіны ў Расею аўтамабілі вядомых усясьветных брэндаў. Паводле сьледзтва, украінец дапамагаў Расеі легалізаваць «паралельны імпарт», які расейскі ўрад узаконіў пасьля ўвядзеньня санкцый за ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну:

https://smarturl.click/G6Y1V
Сярод аўтараў зваротаў у КДБ Беларусі знайшліся і літоўскія

Літоўскі партал Delfi зрабіў свой агляд зваротаў у КДБ Беларусі, базу якіх здабылі «Кібэрпартызаны». Выглядае, што пры дапамозе скаргаў у КДБ Беларусі некаторыя спрабуюць зводзіць асабістыя рахункі. Расказваем, хто пісаў звароты зь Літвы:

https://smarturl.click/M1X62
Кляштар, канцлягер, калёнія асаблівага рэжыму для рэцыдывістаў. Гісторыя глыбоцкай вязьніцы

«У гэтае месца мяне адправілі на гібель. Мне ствараюцца такія ўмовы, у якіх жывы пазайздросьціць мёртвым… На 32 чалавекі адна прыбіральня і адзін умывальнік», — так расказваюць вязьні пра ПК-13 у Глыбокім.

Калёнія асаблівага рэжыму № 13 у Глыбокім мае рэпутацыю самай закрытай у Беларусі. Праваабаронцы таксама называюць яе адной з самых строгіх. Расказваем пра ПК-13, дзе сядзяць рэцыдывісты, «пажыцьцёвікі» і палітык Мікалай Статкевіч:

https://smarturl.click/W3BMW
Зьмены ў закон аб прадпрымальніцтве закрануць каля 40 тысяч ІП, — Міністэрства фінансаў Беларусі

Намесьнік міністра фінансаў Беларусі Дзьмітры Кійко заявіў, што закон аб пераходзе з ІП у юрыдычную асобу тычыцца прыкладна 40 тысяч прадпрымальнікаў Беларусі. Раней яны плацілі падаткаў каля 150 мільёнаў рублёў штогод. Калі ж ІП гэтых відаў дзейнасьці трансфармуюцца ў форму юрыдычнай асобы, дык тая ж колькасьць юрыдычных асобаў аплочвае 440 мільёнаў рублёў падаткаў.

Такім чынам, на думку Кійко, «зьнікне нездаровая канкурэнцыя», паколькі ІП нясуць значна меншыя выдаткі:

https://smarturl.click/3kGOm
У Літве пачалі кампанію па падрыхтоўцы добраахвотнікаў да абароны краіны ў выпадку вайны

У Міністэрстве абароны паведамілі, што на добраахвотнай аснове ў камэндатуры могуць запісацца ўсе патрыятычна настроеныя грамадзяне.

https://smarturl.click/G6Yy4
Ва Ўкраіне распрацавалі правілы паводзінаў з спартоўцамі зь Беларусі і Расеі на Алімпіядзе ў Парыжы

Ведамствы рэкамэндуюць не фатаграфавацца зь беларусамі і расейцамі, на цырымоніях узнагароджваньня трымацца на магчымай адлегласьці, а ў выпадку правакацый паведамляць кіраўніцтву ўкраінскай дэлегацыі.

https://smarturl.click/vwGyG
У рэйтынгу краінаў сьвету па багацьці Беларусь заняла 79-е месца і саступае ўсім суседзям, апрача Ўкраіны

Беларусь заняла 76-е месца са 190 у рэйтынгу краінаў сьвету па багацьці, складзеным парталам Global Finance на падставе зьвестак са справаздачы Міжнароднага валютнага фонду «Пэрспэктывы сусьветнай эканомікі. Красавік 2024».

https://smarturl.click/4kn9W
Ксенія Луцкіна ў калёніі зноў перахварэла на пнэўманію

У палітзьняволенай пачалася моцная алергія на піжаму сукамэрніцы з моцным пахам парфумы. Праз гэта яна пачала моцна кашляць, задыхацца і не магла спаць некалькі содняў.

https://smarturl.click/B68q5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Гэта ўдарыць па кішэні: новыя абмежаваньні на прадпрымальніцтва

Да чаго прывядуць зьмены ў законах аб прадпрымальніцкай дзейнасьці? Ці шмат людзей могуць у выніку гэтых зьменаў страціць працу і як гэта паўплывае на эканоміку? Пра гэта разважае эканамістка з дасьледчага цэнтру BEROC Анастасія Лузгіна.

Поўнае відэа: https://youtu.be/SnngE2qoAWU
Dissident.by: Палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк можа выйсьці на волю 21 траўня

Cуд Рэчыцкага раёну ўстанавіў для Паліны Шарэнда-Панасюк прэвэнтыўны нагляд, даведалася ініцыятыва дапамогі палітвязьням. Плянаваны тэрмін выхаду з калёніі — 21 траўня.

Паліна Шарэнда-Панасюк — актывістка і маці дваіх дзяцей была асуджана на 2 гады пазбаўленьня волі. Потым яе яшчэ двойчы пакаралі па артыкуле «непадпарадкаваньне адміністрацыі». Агульны тэрмін склаў 4 гады пазбаўленьня волі.
Міністэрства фінансаў ацаніла ўнёсак малога прадпрымальніцтва ў бюджэт дзяржавы

Намесьнік кіраўніка Міністэрства фінансаў Дзьмітры Кійко адзначыў, што дзейнасьць дробнага прадпрымальніцтва ў Беларусі накіраваная на рэалізацыю «прадпрымальніцкага патэнцыялу чалавека».

Папраўкі ў закон аб прадпрымальніках ён назваў «цалкам апраўданымі», бо яны «ў тым ліку ліквідуюць залішнюю канкурэнцыю» паміж суб’ектамі розных формаў.

https://smarturl.click/M1XD4
Патэлефанавалі тым, хто даносіў у КДБ. Відэа

«Кібэрпартызаны» узламалі сайт КДБ і выклалі базу зваротаў. Мы патэлефанавалі даносчыкам і пагаварылі зь імі пра тое, чаму ім не падабаецца бел-чырвона-белы сьцяг і ці не шкадуюць пра свае звароты.

А прадстаўніца «Кібэрпартызанаў» Юліяна Шаметавец расказала, ці цяжка было ўзломваць сайт і навошта яны выклалі базу зваротаў цяпер.

📽 https://www.youtube.com/watch?v=lP_F9MrNPp4
Галоўнае 2 траўня

🎫 Гомельская судзьдзя, якая ў 2020-м судзіла Ціханоўскага, прасілася на службу ў КДБ, але яе не ўзялі

🪢 «Паехала да былога мужа па алімэнты, а пасадзілі за шпіянаж». Гісторыя яшчэ адной украінкі, якую асудзілі ў Беларусі

🇱🇹 Сярод аўтараў зваротаў у КДБ Беларусі знайшліся літоўскія. Пра што яны паведамлялі

🇺🇦 Ва Ўкраіне распрацавалі правілы паводзінаў з спартоўцамі зь Беларусі і Расеі на Алімпіядзе ў Парыжы

🧷 Dissident.by: Палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк можа выйсьці на волю 21 траўня

📰 Кляштар, канцлягер, калёнія асаблівага рэжыму для рэцыдывістаў. Гісторыя глыбоцкай вязьніцы

💳 «ПіК Свабоды». Ударыць па кішэні: новыя абмежаваньні на прадпрымальніцтва

☎️ Патэлефанавалі тым, хто даносіў у КДБ. Відэа
Ужо сёньня: 233 гады першай у Эўропе Канстытуцыі

3 траўня 1791 году сойм Рэчы Паспалітай зацьвердзіў Канстытуцыю — першую ў Эўропе, другую ў сьвеце і апошнюю для супольнае дзяржавы Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага.

Больш падзей 3 траўня ў гісторыі — пад спасылкай: https://smarturl.click/gp5Xw

На выяве: Ухваленьне Канстытуцыі 3 траўня. Карціна Казімежа Вайнякоўскага
«Герой без імя, аўтар бяз прозьвішча». Тры гісторыі беларускіх журналістаў, якія сышлі з прафэсіі

«Расказвае чалавек, які не называе свайго імя. Піша журналіст, які не называе свайго імя. На фота таксама не відаць твару. Ці не сутыкнёмся мы некалі з тым, што журналіст сядзе і прыдумае сам сабе тэкст?» З нагоды Дня свабоды прэсы Свабода пагаварыла з трыма ўжо былымі беларускімі незалежнымі журналістамі пра тое, як зьмянілася іхнае жыцьцё, калі яны пакінулі прафэсію.

https://smarturl.click/pp18X