Радыё Свабода — Беларусь
19K subscribers
47.6K photos
7.45K videos
2 files
37K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
У траўні пачнуць судзіць жанчыну, якая дэманстратыўна адмовілася размаўляць з Азаронкам падчас прымусовага «інтэрвію»

Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», справу 39-гадовай Натальлі Крук пачнуць разглядаць 7 траўня ў Менскім гарадзкім судзе. Ёй інкрымінаваныя ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяньнях, якія парушаюць грамадзкі парадак або заклікі да такіх дзеяньняў) і ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь). Справу вядзе судзьдзя Жанна Брысіна. https://smarturl.click/Da2Bm
Reuters: Маск наведвае Кітай, каб дамовіцца пра запуск праграмы для самакіраваных аўтамабіляў

Агенцтва Reuters паведаміла, што сёньня, 28 красавіка, амэрыканскі мільярдэр Ілан Маск прыляцеў у Пэкін. Пра гэты візыт раней не паведамлялася.

Паводле крыніцы Reuters, Маск сустрэнецца з высокімі афіцыйнымі асобамі Кітаю, каб абмеркаваць запуск праграмы для аўтаномных аўтамабіляў, а таксама дазвол выкарыстоўваць па-за межамі Кітаю, сабраныя там дадзеныя.

Дзяржаўныя кітайскія мэдыі паведамілі пра сустрэчу Маска з прэм’ер-міністрам Кітаю Лі Цянам. Маск пацьвердзіў сустрэчу ў сваёй сацыяльнай сетцы X. https://smarturl.click/nyJxV
У Нямеччыне затрымалі грамадзяніна Расеі, якога падазраюць у забойстве двух украінцаў

У нямецкай зямлі Баварыя ў горадзе Мурнаў затрымалі 57-гадовага грамадзяніна Расеі, якога падазраюць у забойстве нажом двух грамадзян Украіны. Паліцыя Баварыі паведаміла, што напад адбыўся ўвечары ў суботу, 27 красавіка, на тэрыторыі гандлёвага цэнтру.

Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксей Ганчарэнка паведаміў, што забітыя былі ўкраінскімі вайскоўцамі, якія праходзілі рэабілітацыю ў Нямеччыне. https://smarturl.click/JDgvk
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Міністэрства надзвычайных сытуацый паведаміла пра пажар на заводзе Мотавела ў Менску. Абноўлена: Пазьней МНС паведаміла, што гарэла будаўнічае сьмецьце, пажар пагасілі і ніхто не пацярпеў.
Галоўнае за 28 красавіка

📌 «Кібэрпартызаны» заявілі, што ўзламалі «базу даносаў у КДБ»

📌 Удзельнікі арганізацыі «Несьмяротны полк» падалі ў суд скаргу на адмову ў афіцыйнай рэгістрацыі

📌 Беларускія памежнікі заявілі, што выкрылі незаконную схему пастаўкі аўтамабіляў у краіну

📌 У траўні пачнуць судзіць жанчыну, якая адмовілася размаўляць з Азаронкам падчас прымусовага «інтэрвію»

📌 У Беларусі дамы-інтэрнаты пераназавуць у «сацыяльныя пансыянаты»

📌 Фальшывыя сябры перакладніка. Прайдзіце наш моўны ТЭСТ
Расьсьледаваньне Белсат і BelPol: у Расеі будуюць новую рэзыдэнцыю Лукашэнкі

Белсат і BelPol у супольным расьсьледаваньні паведамляюць, што ў Краснай Паляне каля расейскага гораду Сочы будуюць новую рэзыдэнцыю для Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле расьсьледнікаў, на зямельным участку, які раней належыў Беларусі, рэзыдэнцыю ад 2022 году будуе прыватная расейская фірма, зьвязаная з даўнім паплечнікам Лукашэнкі Віктарам Шэйманам. Кошт праекту ацэньваюць на 50 мільёнаў даляраў, а рынкавы кошт зямельнага ўчастку каля 100 мільёнаў даляраў. Пры гэтым паводле дамовы, якую атрымалі расьсьледнікі, участак прадалі расейскай фірме на загад Лукашэнкі па цане прыблізна ў 20 разоў ніжэйшай за рынкавую.   https://smarturl.click/9zGOD

На фота Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін ў Краснай Паляне ў лютым 2021 году
Ужо сёньня: самагубства Гітлера; народзіны Яраслава Гашака

29 красавіка 1883 году нарадзіўся чэскі пісьменьнік Яраслаў Гашак (на фота), аўтар прыгодаў удалага ваякі Швэйка.

29 красавіка 1945 году, калі пачаўся штурм Райхстагу, скончыў жыцьцё самагубствам Адольф Гітлер.

Іншыя адметныя даты і падзеі 29 красавіка ў гісторыі – у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/LYnxX
«Пасьля Акрэсьціна мы забралі заяву на развод»

Пра пагрозы электрашокерам, каву ад самага агрэсіўнага сілавіка ў балаклаве і ўратаваньне шлюбу. Як цяпер адбываюць адміністрацыйнае пакараньне, расказала былая зьняволеная.

https://smarturl.click/nyJ4p
Затрыманьні ў Лідзе і Менску

За выходныя стала вядома пра аблаву ў Лідзе, пры якой затрымалі 5 чалавек, аднаго зь іх — на працы. А з анонсу дзяржаўнага тэлеканалу АНТ стала вядома пра затрыманьне 4 студэнтаў БНТУ.

https://smarturl.click/8EnJL
🔎 Увага, пошук!

Шукаем людзей, на якіх напісалі даносы і яны знайшлі сябе ў «базе КДБ», апублікаванай «Кібэрпартызанамі». Напішыце нам, гэта ананімна.

📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Выданьні «DW Беларусь» і UDF.by прызналі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі»

У «Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх фармаваньняў» дадалі выданьне «DW Беларусь». Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў. Таксама ў сьпісе апынулася і выданьне UDF.by, на якім публікуюцца навіны і аналітыка беларускай палітыкі, эканомікі і грамадзкай сфэры.

https://smarturl.click/0eG4m
Telegram заблякаваў чат-бот украінскай выведкі і іншых афіцыйных структур

Празь некалькі гадзін блякаваньня ботаў яны зноў пачалі працаваць. Але за гэты час праблемы выклікалі жвавае абмеркаваньне ва ўкраінскай супольнасьці.

https://smarturl.click/JDg8O
У «Валадарцы» не засталося вязьняў, СІЗА-1 перавялі ў Менскі раён

Самы стары сьледчы ізалятар Беларусі, які знаходзіўся ў цэнтры Менску, афіцыйна расфармавалі. Паводле інфармацыі dissident.by, сама меней 42 палітвязьні знаходзіліся якраз на «Валадарцы». Цяпер іх перавезьлі ў Менскі раён.

https://smarturl.click/dpX7Q
У Горадні зьбіраюць подпісы за вяртаньне мэмарыяльнай дошкі Касцюшку на сьцяну Новага замку

Драўляная мэмарыяльная шыльда, прысьвечаная побыту нацыянальнага героя Беларусі Тадэвуша Касьцюшкі ў Горадні, раней прапала са сьцяны Новага замку.

https://smarturl.click/1d9YY
«Хацела, каб беларусы адчулі сябе часткай нармальнай супольнасьці». Вялікая размова з баскетбалісткай Кацярынай Сныцінай

Пад канец спартовай кар’еры беларускай баскетбалісткі Кацярыны Сныцінай мы пагаварылі зь ёй пра тое, як усё пачыналася ў пяцігадовым узросьце, як яна ўцякала на трэніроўкі праз вакно, як спала ў разьдзявальні паміж заняткамі і як плянуе трымаць сябе ў форме «пасьля».

https://smarturl.click/VDB5x
Ва Ўкраіне заявілі аб «вэрбаваньні» Расеяй беларускіх студэнтаў для збору баявых дронаў. Што пра гэта вядома

У Цэнтры нацыянальнага супраціву Ўкраіны, які зьвязваюць з вайсковай выведкай і Сіламі спэцыяльных апэрацыяў Украіны, заявілі, што ў межах Міжнароднага моладзевага форуму ў Менску Расея «вэрбавала» беларускіх студэнтаў на распрацоўваньне і вытворчасьць дронаў для расейскага войска.

Размова пра форум «БПЛА-2024», што праходзіў на базе БДТУ з 23 па 26 красавіка.

https://smarturl.click/vwGnw
«Расея гасіць сыгналы GPS у раёне Балтыкі. Сытуацыя неспакойная»

Эстонія, Латвія і Літва выступілі з супольнай заявай. Перашкоды працы авіяцыі ў раёне Балтыйскага мора застаюцца вялікай праблемай, і краіны Балтыі заклікаюць не ігнараваць гэтую інфармацыю, а рабіць захады.

https://smarturl.click/B68En
Сілавікі правялі ператрус у пажылых бацькоў віцебскага журналіста, які зьехаў за мяжу

Ператрус парвялі ў бацькоў рэдактара выданьня «Витебский курьер news» Аляксандра Корнышава.

Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў, Аляксандар Корнышаў пакінуў Беларусь у 2020 годзе. Сьледчыя і міліцыянты прыйшлі ў дом да ягоных бацькоў пасьля ягонага інтэрвію тэлеканалу «Белсат», які беларускія ўлады лічаць «экстрэмісцкім фармаваньнем».

Аляксандар Корнышаў расказаў БАЖ, што ўжо 25 гадоў не жыве ў бацькоўскай хаце, хоць і прапісаны там. Бацькам Корнышава за 80, бацька перанёс два інсульты. Ператрус праводзіўся ў рамках крымінальнай справы, па якой, як зразумелі бацькі журналіста, ён праходзіць як сьведка.

https://smarturl.click/vwGg8
Данос як адказ на запыт рэжыму. Адкуль бяруцца стукачы

Сэнсацыйная заява «Кібэрпартызанаў» пра тое, што яны выявілі і выклалі ў сеціва 40 тысяч даносаў, якія грамадзяне адправілі ў КГБ, ужо пры вывучэньні «базы» аказалася яўным перабольшаньнем. Няма ў Беларусі столькі стукачоў. Прынамсі, іх наўрад ці больш, чым у іншых краінах.

📌 Чалавечыя слабасьці сустракаюцца паўсюль у сьвеце.

📌 Напэўна, данос можа быць напісаны па-беларуску, але масавай зьявай гэта ўявіць сабе сёньня немагчыма.

📌 У сюжэце пра данос галоўную ролю выконвае не стукач, а замоўнік і карнік.

Піша Сяргей Дубавец:
https://smarturl.click/3kGmV
У Беларусі абвешчаны прызыў афіцэраў запасу. Указ падпісаў Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка 29 красавіка падпісаў указ аб прызыве на вайсковую службу ва Ўзброеныя сілы (УС) і органы памежнай службы мужчын да 27 гадоў — афіцэраў запасу, якія «не прайшлі вайсковую службу, службу ў рэзэрве».

Міністэрству абароны і Дзяржаўнаму пагранічнаму камітэту даручана прызначыць афіцэраў запасу на вайсковыя пасады, даць ім доступ да дзяржаўных сакрэтаў «у парадку, вызначаным актамі заканадаўства для вайсковаабавязаных, якія прызываюцца на вайсковыя (спэцыяльныя) зборы, вайсковую службу на падставе мабілізацыі».

Гранічная колькасьць афіцэраў, якія прызываюцца, аднесеная да інфармацыі «для службовага карыстаньня».

https://smarturl.click/EeM0Z