Средняя школа 6 г. Рогачева "Школьный поезд"
600 subscribers
9.97K photos
1.11K videos
5 files
1.54K links
Полезная, позитивная, интересная, новая и актуальная информация о нашей школе
Download Telegram
❄️❄️❄️❄️❄️❄️❄️❄️❄️❄️❄️Творчыя ўрокі літаратуры заўсёды запамінаюцца і навучэнцы іх чакаюць з вялікай цікавасцю.
📌Сёння для навучэнцаў 5В класа прайшоў урок-інсцэніроўка паводле твора У.Караткевіча "Нямаглы бацька".
😊Цікава!
📌Творча!
❗️Крэатыўна!
#СШ6
#родная_мова
6⃣ снежня адзначаецца народнае свята Мітрафанаў дзень.
📚 У народзе кажуць
🔹 На небе аблокі рэдкія - надвор'е будзе холаднае, але яснае.
🔹Калі ў гэты дзень сонечна і цёпла - чэрвень будзе цёплым.
🔹 Месяц на небе ясны - будзе сцюжа.
🎂 Народжаным 6 снежня заўсёды будзе спрыяць поспех.

❄️Мароз у снежні і снег вышэй хаты — будзе год тады багаты.
❄️Снежань замосціць і загвоздзіць.
❄️Снежань сцюжны з зімою дружны.
❄️Снежань вока снегам цешыць, ды марозам вуха рве.
❄️У снежні адкрытае вуха — летам горача і суха.
❄️Сухі снежань — сухая вясна, сухое лета.

#родная_мова
2⃣6⃣ студзеня адзначаецца народнае свята Ярмілаў дзень!
🔹У гэты дзень асаблівую павагу выказвалі сабакам і катам.
🔹Ім прыпісваліся магічныя ўласцівасці: магчымасць прадказваць надвор'е і бедствы.
🔹Каб хутчэй набрацца сіл, хворы ў гэты дзень садзіўся на тое месца, на якім паляжаў кот.
🔹Уважліва назіралі за кошкай, каб прадказаць надвор’е.
🔹Прыкмячалі: кошка скрабе пазногцямі падлогу - будзе завіруха.
🔹Кошка брухам уверх кладзецца і пацягваецца - да цяпла.
🔹Кошку ў гэты дзень лашчылі, цешылі сваёй увагай, частавалі.
#родная_мова
#СШ6
Сёння мы завіталі ў Беларускую гасціную.👬🎉 Даведаліся шмат новага і цікавага, 💯убачылі прыгажосць беларускага арнаменту і быту.
Вучні 4Б класа сярэдняй школы N6 г.Рагачова👬.
#родная_мова
#СШ6
📌Вучні 8Б прававога класа сярэдняй школы N6г.Рагачова сталі ўдзельнікамі дыялогавай пляцоўкі "Памяць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны як каштоўнасны арыенцір сучаснага пакалення беларусаў" у гарадскім Доме кнігі.
#СШ6
#родная_мова
#дыялог
📌Адбыўся XI пленум Рагачоўскага раённага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
📌На пленуме падвялі вынікі працы за мінулы год і абмеркавалі планы на перспектыву, якія стануць новым пунктам адліку добрых спраў на карысць малой радзімы і роднай краіны.
📌Першасная арганізацыя 📌Сярэдняй школы N6 г.Рагачова ўдастоена падзякі раённага камітэта БРСМ.
#СШ6
#БРСМ
#родная_мова
Ці ведаеце вы, што 21 студзеня — гэта Міжнародны дзень роднай мовы?❤️

2⃣1⃣лютага - не каляндарная дата, гэта свята для нацый, Міжнародны дзень роднай мовы.
📌📝💯
Родная мова - гэта адлюстраванне культуры і традыцый, наша спадчына.
📌📝💯
Родная мова - гэта тая мова, якую мы чуем вакол сябе з самага ранняга дзяцінства. У кожнага народа яна свая.
📌📝💯
Паводле даследавання ЮНЕСКА прыйшла да высновы, што пасля італьянскай наша мовы значыцца другою моваю ў свеце па мілагучнасці.
#СШ6
#родная_мова
Цікава ведаць!
📌📝💯У беларускай мове тры алфавіты (графічныя сістэмы)
💯На сённяшні дзень афіцыйна ўжываецца кірылічны алфавіт, які існуе з XIV ст. У XVI ст. з’явілася лацінка. Ёй пісаліся творы беларускай літаратуры XIX ст. На пачатку XX ст. кірылічны і лацінскі алфавіты суіснавалі разам. Так пэўны час газета «Наша Ніва» друкавала тэксты на дзвюх графічных сістэмах, каб усе беларусы разумелі напісанае, таму што каталікі звыклі да лацінкі, а праваслаўныя разумелі толькі кірыліцу.
#СШ6
#родная_мова
Цікава ведаць!💯💯
Толькі ў беларускай мове ёсць літара Ў❗️
⁉️Гэта адметнасць беларускай мовы ўвасоблена ў помніку, які знаходзіцца ў Полацку. Над скульптурай працаваў мастак і дызайнер Ігар Куржалаў. На помніку выбітыя радкі з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет».
#СШ6
#родная_мова
Музейны ўрок "Быт беларуса!" Цікава і пазнавальна прайшоў для вучняў 6А класа сярэдняй школы N6 г.Рагачова.
📌Казакоў Мікіта ў ролі экскурсавода расказаў пра выпечку хлеба, дзяжу, драўляную лапату, маслабойку, ступу, гліняны посуд.
📌Дзецям цікава было даведацца пра прылады працы гаспадара і гаспадыні.
Мікіта звярнуў увагу вучняў на тое, якое значэнне мела хата ў жыцці беларуса.
📌Такім чынам, вучні пазнаёміліся з сялянскім побытам, асноўнымі рэчамі, іх ужываннем і выкарыстаннем у сялянскай хаце.
#родная_мова
#СШ6
Цікава ведаць!
📌Для беларускай мовы не характэрны дзеепрыметнікі цяперашняга часу.
❇️Дзеепрыметнікі цяперашняга часу (сплючы чалавек, маючыя дадзеныя) — чужынцы ў беларускай мове. Яны ўжываюцца толькі ва ўстойлівых спалучэннях (бягучы год, дзеючая асоба), характэрных для навуковага і афіцыйнага стыляў. У іншых выпадках гэта парушэнне літаратурнай нормы.
Дзеепрыметнікі найбольш распаўсюджаныя ў рускай мове, бо паходзяць з царкоўнаславянскай мовы, на глебе якой і развівалася сучасная літаратурная руская мова. У старабеларускай мове такія формы дзеяслова не былі распаўсюджаныя.
#родная_мова
#СШ6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Фотачэлендж да Дня абаронцы Айчыны "Мой тата ў арміі служыў"💯
#родная_мова #СШ6
Цікава ведаць!
❤️💯У беларускім алфавіце 32 літары⁉️
📌Наш алфавіт не мае літар Щ, Ъ. Замест цвёрдага знака мы ўжываем апостраф (‘). Дыграфы ДЗ і ДЖ не ўваходзяць у алфавіт, бо гэта спалучэнне дзвюх літар для абазначэння адпаведных гукаў.
#родная_мова
#СШ6
2⃣3⃣ лютага для выхаванцаў ГПД адбылося віншаванне будучых абаронцаў. Як было б цяжка без такіх моцных, надзейных і галантных хлопчыкаў.
📌Гульнявая праграма паказала, што нашы маленькія абаронцы-сапраўдныя джэнтэльмены і адважныя рыцары.

#СШ6
#родная_мова
📌👬👍Сёння вучні 3 класаў сярэдняй школы N6г.Рагачова сталі ўдзельнікамі марафону "Мова родная! ❤️Мова народная!".
📌Гульня прайшла ў духу саперніцтва і любові да роднай мовы.
#родная_мова
#СШ6
📌Вычні 2 класаў сярэдняй школы N6 г.Рагачова паказалі свае веды ў інтэлектуальнай гульні "Беларуская скарбонка"❤️.
#родная_мова
#СШ6
Сёння Дзень нараджэння газаванай вады!
🖋24 красавіка 1833г хімік Джозэф Прыстлі запатэнтаваў тэхналогію вытворчасці "газіроўкі." Газаваная вада - гэта вада, насычаная вуглякіслым газам пад ціскам.
☝️Салодкія газаваныя напоі не карысныя:
🔸️у сярэднім адна банка такога напою змяшчае цукар (8-10 лыжак сталовага цукру);
🔸️такія напоі руйнуюць зубную эмаль (таму лепш выкарыстоўваць кактэйльную трубачку).
☝️Чыстая газаваная вада можа разглядацца як больш здаровая альтэрнатыва.
❓️Не вельмі смачна?
❗️Дадайце ў ваду свежую садавіну, ягады, траву (у прапорцыі 1:1).
😊Такі напой дапаможа хутка асвяжыцца, наталіць смагу і прытупіць пачуццё голаду ў спякотны дзень.

#СШ6
#родная_мова
⛪️У 2024 годзе святкаванне Вербнай нядзелі выпала на 28 красавіка Вербніца з'яўляецца першым днём асаблівага перыяду Страснога тыдня для праваслаўных вернікаў.
📌 Свята звязана з успамінам апошніх дзён зямнога жыцця Збавіцеля і яго пакутамі на крыжы. Вербная нядзеля сімвалізуе прыход Пана ў Іерусалім і яго гатоўнасць прыняць пакуты за грахі!
📌Няхай з галінкай вярбы ваша хата напоўніцца светлым шчасцем, новымі надзеямі, цёплай атмасферай кахання і ўзаемаразумення!
📌Няхай мір і згода заўсёды пануюць у вашым доме!
📌Няхай светлае свята зараджаецца цёплай энергіяй, дае сілы для новага!

#СШ6
#родная_мова