ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА
1.18K subscribers
63 photos
144 videos
16 links
Парк гісторыі. 10 000 гадоў гісторыі Беларусі ў адным месцы.
Сайт https://parksula.by/
Турыстычны комплекс з тэматычнымі пляцоўкамі і развітай інфраструктурай.
Прапануем экскурсійныя праграмы для арганізаваных гуртоў і індывідуальных наведвальнікаў.
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💃Танцы дораць адчуванне радасці і шчасця ўнутры. Проста немагчыма не ўсміхацца, калі танчыш і яшчэ некалькі гадзін пасля. Упэўнены, што вы былі сёння шчаслівымі, нашы шаноўныя госці! 

🌞У нас яшчэ ёсць, дарэчы, танцаў і пазітыўных эмоцый. То прыязджайце ў нядзелю 14.04 у Вялікае княства Сула. 

Працуем з 10.00 раніцы да 17.30. Папярэдні запіс не патрэбны. 
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌞Вельмі прыемна назіраць як ад зімовага сну абуджаецца прырода. А назіраць за гэтым у парку гісторыі Сула прыемна ўдвая! Адразу ж уяўляеш як тое самае адбывалася ў гэтых мясцінах шмат гадоў, нават некалькі стагоддзяў таму.

🏰Парк настолькі вялікі, што ў ім можна знайсці зацішны закуток, каб пабыць сам-насам; можна знайсці прыемнага і разумнага суразмоўцу, каб паспрачацца аб гісторыі; можна знайсці новую сяброўку і разам танчыць ва ўтульных залях нашага комплексу.

💕Абярыце блізкі для сябе фармат адпачынку. Мы стварылі рознае, каб вы маглі абраць лепшае для сябе.
🤓Выклік для эрудытаў ці тых, хто імкнецца стаць больш разумным. Выхадныя прысвечаныя кнігам - крыніцы ведаў і асалоды чытання.

На пяці лакацыях комплексу вас чакаюць разнастайныя цікавінкі:
- майстар-клас па напісанні пяром і чарніламі;
- аповед “Беларуская кніга”;
- знаёмства з унікальнай кнігай Казіміра Семяновіча “Вялікае мастацтва артылерыі”;
- гістарычны агляд Статута ВКЛ;
- віктарына на веданне беларускай літаратуры.

📜Вядома, апроч тэматычнага варушняка, гасцей чакаюць гістарычныя вандроўкі ў парку гісторыі Сула, аглядныя экскурсіі і гасціннасць нашых супрацоўнікаў.


10.00 - пачынае працу парк і адчыняем браму для гасцей.
17.30 - канец экскурсійнага абслугоўвання.
Скарыстайцеся праграмкай, якую атрымаеце на ўваходзе, каб скласці максімальна насычаны маршрут.

📯Папярэдні запіс НЕ патрэбны. Кошт квіткоў для сяброў 30 бел. руб.

🚍Расклад руху грамадскага транспарту да Сулы і назад, ёсць на нашым сайце parksula.by

*у праграме магчымы змены.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💫Медытацыя на асалоду

Выбяры час, калі можаш застацца сам насам. Выключы тэлевізар, пастаў тэлефон на бязгучны рэжым. Запаволься. Завары кубачак смачнай зёлкавай гарбаты і вазьмі з паліцы беларускую кнігу.

🛋️Сядзь на канапу. Калі адчуваеш холад, накрыйся мяккай коўдраю. Зрабі, каб было ўтульна.

😌Заплюшчы вочы. Правядзі рукою па вокладцы. Яна трошкі шурпатая, а назву кнігі можна прачытаць кончыкамі пальцаў. Разгарні. Чуеш, літары клічуць у незабыўнае падарожжа. Расплюшчы вочы. Чытай.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤓Хто хоча стаць мільянерам? Здаецца, ніхто не адмовіўся б ад такога выйгрышу. Але ж ці такі ён дармавы і лёгкі? Насамрэч, сапраўдныя эрудыты прачыталі шмат кніг і навуковых публікацый. Вядома, ёсць і тыя, каму пашэнціла.

🗓️У гэтыя выхадныя 20 і 21 красавіка мы таксама падрыхтавалі віктарыну для гасцей. Мільён пераможцы не абяцаем, але памятны прэзент дакладна можна будзе атрымаць.

📯Шаноўныя аматары цікавага адпачынку, прыязджайце!
Мы падрыхтавалі:
- майстар-клас па напісанні пяром і чарніламі;
- аповед “Беларуская кніга”;
- знаёмства з унікальнай кнігай Казіміра Семяновіча “Вялікае мастацтва артылерыі”;
- гістарычны агляд Статута ВКЛ;
- віктарына на веданне беларускай літаратуры.

Папярэдні запіс НЕ патрэбны. Працуем з 10.00 раніцы.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🗓️Сёння Міжнародны дзень аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Шанаваць і берагчы сваё, аднаўляць і захоўваць спадчыну - норма для адукаванага сучаснага чалавека.

📜Прыязджаючы ў парк гісторыі Сула вы, між іншым, робіце ўнёсак у ахову гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. На тэрыторыі комплекса ўратаваны сем гістарычных аб'ектаў. Яны адкрыты для наведвання і вывучэння.

💕Давайце разам клапаціцца аб тым, каб нашчадкам засталася лепшая спадчына!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце відэа і напішыце адказ у каментарах.

🤓 Разыгранка для аматараў чытання беларускіх кніг. Хто першы напіша поўны і правільны адказ, атрымае ў падарунак запрашальны квіток. Скарыстацца якім можна будзе да канца лета.

📖Калі зусім няма ідэй, то першае, што варта зрабіць - спланаваць візіт у парк гісторыі Сула. У кнігарні вы зможаце пазнаёміцца з біяграфіяй аўтараў і творамі, якія мы раім для чытання ўсім без выключэнняў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🙄Толькі не гаварыце, што ніколі так не рабілі!

💃А калі сур'ёзна, у нашым комплексе створаны ўсе ўмовы, каб адпачыць душой і целам, і розумам асалоду атрымаць.

Самі глядзіце:
- арэнда альтанак з мангалам;
- рыбалка, як дадатковая паслуга;
- гатэлі з нумарамі для сямей з дзецьмі, пар і проста кампаніі;
- лазня, даступная да браніравання;
- катанне на конях і інш.
Гэта ўсё дадаткова да экскурсійных вандровак.

🌞Выбірайце на сайце parksula.by паслугі і сплануйце пажаданы для сябе варыянт адпачынку.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💕Цудоўна бавілі час з цікавымі і сэнсоўнымі кнігамі! Дзякуй, што завіталі, шаноўныя госці.

📖Спадзяемся мы адкрылі шмат новага і цікавага для вас, натхнілі на вывучэнне беларускай гісторыі і літаратуры, пакінулі цяплыні ў вашых сэрцах дастаткова, каб разлічваць на новыя сустрэчы.

🗓️21.04 мы працягнем знаёміць наведнікаў з гісторыяй беларускай кнігі. І з задавальненнем прымем залік на беларускай класіцы падчас віктарыны.

📯Чакаем вас, каб разам адкрыць скарбніцу беларускай літаратуры!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🏆Топ-1 рэкамендацый для асалоды чытання ад нашых экскурсаводаў.

📝Пішыце ў каментарах вашы ўлюбёныя кнігі беларускіх аўтараў і паглядзім у каго здарыцца літаратурны мэтч.

📯А каб абмеркаваць творы, агучаныя ў відэа, прыязджайце ў парк гісторыі Сула і шукайце аднадумцаў. 21 красавіка працягваем прысвячаць час беларускай літаратуры.
🗓️27 і 28 красавіка кухмістры Сулы падрыхтавалі смачны гастранамічны сюрпрыз! Таму, запрашаем усіх аматараў падсілкавацца!
Конкурсы, забавы, спевы, танцы і пачастункі - усё,  як мы з вамі любім, шаноўныя госці.

💃Незабыўная праграма ў цэнтры і цікавыя гістарычныя аповеды на пляцоўках. Усё ўключана, так бы мовіць. Так-так, і стравай смачнай пачастуем.


10.00 - пачынае працу парк і адчыняем браму для гасцей.
14.00 - пачатак святочнай праграмы.
17.00 - канец праграмы.
17.30 - канец экскурсійнага абслугоўвання.

📯Папярэдні запіс НЕ патрэбны. Кошт квіткоў для сяброў 30 бел. руб.

🚍Расклад руху грамадскага транспарту да Сулы і назад, ёсць на нашым сайце parksula.by

*у праграме магчымы змены.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤳Зрабіце скрын, каб выбраць наступную кнігу для чытання.

📜Мы сабралі спіс улюбёных кніг нашых экскурсаводаў і сяброў з сацыяльных сетак. Менавіта гэтыя творы сабраны на відэа. Упэўнены, вам даспадобы будзе кожны з іх.

💕Чытайце кнігі на беларускай мове! Гэта сапраўдная асалода. Атрымлівайце яе.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📜Спіс выразаў на беларускай мове, якія могуць спатрэбіцца на свяце ў гэтыя выхадныя:

Дзякуй! Вельмі смачна!

Я ў захапленні ад праграмы!

Як тут цудоўна!

Мы атрымалі сапраўдную асалоду ад вашага аповеду!

Ушчыкніце мяне, я ў казцы!

Шаноўны, як прыемна Вас слухаць. Дзякуй!

Надзвычай файны дзень!

А можна ў вас застацца назаўсёды?

📝Працягваць спіс можна ў каментарах.
⬆️Расклад працы на вялікія выхадныя (і не толькі):

1️⃣Працуем заўсёды ў выхадныя дні і дзярж. святы РБ. Экскурсійнае абслугоўванне з 10:00 да 17:30, рэстаран працуе ў выхадныя і святочныя дні да 21:00.

2️⃣У буднія дні экскурсійнае абслугоўванне з 10:00 да 17:30, рэстаран працуе да 21:00.

💃Такім чынам, з 24.04 па 05.05 вы адпачываеце, а мы працуем з задавальненнем для вас!
🚌 Трансфер у парк гісторыі Сула з Мінска
Смачнаесціфэст!


📅 27 і 28 красавіка

🚀Мінск-Парк гісторыі Сула

11 30

⛵️ Парк Сула - Мінск

18 30

💶 Кошт праезда у абодва бакі- 35 рублеў

Аплата пры пасадцы.

📲Рэгістрацыя і пытанні Viber Telegram і ў асабістыя паведамленні
+375293178993
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📯Дарагія госці, у суботу з раніцы ўсё будзе шкварчэць, смажыцца і варыцца, каб вы пачаставаліся нечым незвычайным. Нашы кухары рыхтуюць смачны сюрпрыз! Будзьце гатовыя, можна праглынуць язык. 

💃Каб апетыт як след разгуляўся, артысты ўжо спланавалі вясёлую праграму з песнямі і танцамі. Будзе не горш, чым на вяселлі сына матулінай сяброўкі. Прыязджайце!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥘Ежа не проста базавая патрэба кожнага чалавека, а яшчэ і крыніца асалоды. Стравы беларускай кухні - падвоеная асалода! Гэта ўспаміны пра бабуліну мачанку і крышаны, запрашэнне на матуліны дранікі.

📯Наша свята таксама мае пакінуць у гасцей успаміны, якія не толькі можна аднавіць праглядам яскравых фота, а яшчэ і адчуць іх смак. 

💃27 і 28 красавіка ў парку гісторыі Сула “Смачнаесціфэст” з вясёлай праграмай для гасцей у цэнтры комплексу. Апроч конкурсаў, песень і танцаў ад артыстаў, будзе смачны пачастунак ад кухмістраў.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤓Ці добра вы ведаеце беларускую нацыянальную кухню? Пішыце ў каментарах ці здагадаліся аб чым ідзе гаворка ў відэа.

📯А калі зусім няма варыянтаў, шчыра запрашаем на “Смачнаеціфэст”! Нашы экскурсаводы распавядуць пра традыцыі нацыянальнай кухні, а кухмістры пачастуюць смачна.

💃 Для добрага апетыту раім шпацыр па лакацыях комплексу і, абавязкова, паўдзельнічайце ў конкурсах нашага вядоўцы.

🌞Надвор'е абяцаюць пекнае!
ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА pinned «🚌 Трансфер у парк гісторыі Сула з Мінска Смачнаесціфэст! 📅 27 і 28 красавіка 🚀Мінск-Парк гісторыі Сула 11 30 ⛵️ Парк Сула - Мінск 18 30 💶 Кошт праезда у абодва бакі- 35 рублеў Аплата пры пасадцы. 📲Рэгістрацыя і пытанні Viber Telegram і ў асабістыя…»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💕Якія вы розныя, унікальныя, непаўторныя, нашы дарагія госці! Прыемна, што цікавасць да гісторыі і культуры роднага краю яднае нас і прыводзіць вас у парк гісторыі Сула.

🥘Да таго ж нас яднае "Смачнаесціфэст" 27 і 28 красавіка! Нашы кухары вельмі стараліся дагадзіць усім з пачастункам. А акторы з праграмай і забавамі. Будзем працягваць!

Пачатак працы 28.04 ў 10.00.
Праграма пачынаецца ў 14.00.
Канец экскурсійнага абслугоўвання ў 17.30.
Кошт квіткоў для сяброў з сацыяльных сетак усяго 30 бел. руб. Папярэдні запіс не патрэбны.