Навіны Вілейка
298 subscribers
5.35K photos
121 videos
3 files
1.56K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
25 мая 2021 года ў Мінску 18-гадовы Дзмітрый Стахоўскі, сірата, скончыў жыццё самагубствам.

Ён зрабіў гэта пасля таго, як на яго завялі крымінальную справу за мітынгі і цягалі на допыты і пагражалі пасадзіць у турму ад трох да васьмі гадоў.

Цела Дзмітрыя Стахоўскага 1 чэрвеня крэміравалі, паведамляе «Вясна».

У каледжы лёгкай прамысловасці і комплекснай лагістыкі, дзе вучыўся хлопец, прадстаўнікі адміністрацыі зайшлі ў клас, выбралі 10 вучняў, прымусілі здаць тэлефоны і павезлі на крэміраванне — не тлумачачы куды.

Больш ніхто на крэміраванне патрапіць не змог — ні знаёмым, ні сябрам дату, час і месца не паведамілі.

Што будзе з прахам — невядома.

У Дзімы была прыёмная сям'я ў Італіі, куды ён прыязджаў. Прыёмная маці знаходзіцца ў шокавым стане пасля навіны пра смерць хлопца.

#мінск #Беларусь #рэпрэсіі #стахоўскі