Навіны Вілейка
291 subscribers
5.2K photos
121 videos
3 files
1.55K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
У Вілейцы 24 кастрычніка супрацоўнікі Вілейскага РАУС пры дапамозе супрацоўнікаў аддзела МНС ліквідавалі страшнае злачынства - вывешваньне нацыянальнага сьцяга 👏👏👏

#вілейка #вялейка #вилейка #БЧБ #сцяг #сьцяг
На Вілейшчыне вывесілі яшчэ адзін нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг.
Паведамляюць удзельнікі тэлеграм-чату "Вилейка для жизни" https://t.me/vileika3

#вилейка #вялейка #вілейка #сцяг #сьцяг #БЧБ
28 кастрычніка "гераічныя" супрацоўнікі Вілейскай ЖКГ зноў зьдзейсьнілі "подзьвіг" - зьнялі бел-чырвона-белы сьцяг, які вілейчане павесілі над ракой Вілія ля маста.

Зноў захаваны "островок стабильности" ў асобна ўзятым горадзе :-)

#вілейка #вялейка #вилейка #вилия #вілія #вяльля #сьцяг #БЧБ
У Вілейцы працягваюцца палітычныя рэпрэсіі.
Увага! Дзяўчыну будуць судзіць за сьцяг у вакне сваёй кватэры.

#вілейка #вялейка #вилейка #сьцяг
Заўтра, 11.01.2021г., у Вілейцы ў 14.10 адбудзецца яшчэ адно судзілішча.

Жыхара Вілейкі Андрэя Паследа будуць судзіць за сьцяжок на фасадзе прыватнага дому.

Андрэй Паслед: "Приходите поддержать, буду рад видеть всех. Жыве Беларусь!!!"

Бярыце пашпарт і маску!

#вілейка #вялейка #вилейка #суд #сьцяг #сцяг #флаг
27.03. 1891 г. у г.Глыбокае нарадзіўся Клаўдзій Дуж-Душэўскі (27.03.1891 – 25.02.1959) – беларускі патрыёт, стваральнік эскіза нацыянальнага сцяга.

Біяграфія беларускага патрыёта:

У 1921 годзе Вільня адыходзіць пад Польшчу, Дуж-Душэўскі
арыштаваны польскімі ўладамі і знаходзіцца некалькі месяцаў ў турме.

У 1940 годзе ў Вільню прыйшлі бальшавікі і Клаўдзія Дуж-Душэўскага ўжо савецкія ўлады садзяць у турму на год.

У 1941 годзе ў Вільню прыходзяць нямецка-нацыстскія войскі і Дуж-Душэўскі ў 1943 годзе трапляе ў канцлагер за тое, што хавае габрэяў ад сьмерці.

У 1944 годзе савецкія войскі вызваляюць Літву ад немцаў, а ў 1946 годзе савецкія ўлады зноў Дуж-Душэўскаму прысуджаюць 25 гадоў лагероў.
Праўда ў 1955 годзе яго вызвалілі, але пражыў ён яшчэ толькі 4 гады.

Вось лёс беларускіх патрыётаў - ня мець сваёй ўлады і пры кожнай антыбеларускай уладзе сядзець у турме за любоў да Беларусі!

#БЧБ #СЬЦЯГ #ДУЖ_ДУШЭЎСКІ