Навіны Вілейка
305 subscribers
5.4K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
У вёсцы Суднікі, што непадалёк ад Іллі, ёсьць старажытныя могілкі, вядомыя праз вялікую колькасьць старажытных каменных помнікаў.

Але гэтым разам хачу звярнуць увагу на адносна новыя пахаваньні, зробленыя ў пачатку 1990-х. Яны цікавыя тым, што эпітафіі на іх выкананыя на беларускай мове – шчыра кажучы, рэдкая з’ява на праваслаўных могілках.

І, вядома, царква Святого Мікалая. Яна хоць і новая – не мінула і 50 год, як яе пабудавалі непадалёк ад месца, дзе стаяў ранейшы храм, – але выглядае неяк па-свойску, “па-тутэйшы”.

Крыніца: https://vk.com/wilejka

#вiлейка #вялейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #вілейскіраён #вилейскийрайон #краязнаўства #краеведение #гісторыя #судники #илия #илья #ілля #илья #могілкі #ільля #ілія #вілейскі #суднікі
Гэта толькі фрагмент вялікага, шматстаронкавага артыкула, прысвечанага дзейнасці школьнай майстэрні пры вілейскай сямігадовай школе.

Майстэрня паўстала ў 1934–м і вырабляла розныя неабходныя для навучання рэчы. Першапачаткова імкнуліся ўзяцца за ўсё і адразу: ад вымяральных інструментаў да прыладаў працы пры школьным гародзе. Аднак пазней пачалі спецыялізавацца, што дазволіла наладзіць выпуск у вялікіх памерах.

Так, у 1935/36 навучальным годзе школьная майстэрня выпускала цыркулі, лінейкі, транспарціры ды іншыя падобныя прылады ў такіх колькасцях, што забяспечыла імі ўсе школы Вілейскага і Маладзечанскага паветаў. А ў наступным годзе атрымала замовы з Лідскага, Валожынскага ды Навагрудскага паветаў.

Цікава, што да школьных прыналежнасцяў былі аднесеныя таксама звычайныя нажы. Як адзначаецца ў артыкуле, у некаторых сем’ях быў усяго толькі адзін нож і дзеці не маглі ім карыстацца, каб нешта рабіць ці майстраваць. І тады было вырашана пачаць выпуск нажоў, першая партыя якіх налічвала 5000 штук. Трэба заўважыць, што гэта не было камерцыйнае прадпрыемства і плату бралі толькі для пакрыцця коштаў матэрыялу.

Крыніца: https://vk.com/wilejka

#вiлейка #вялейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #вілейскіраён #вилейскийрайон #вілейскі #вилейский #школа
Мястэчка Ілля небагатае на помнікі мінулага, нягледзячы на сваю даўнюю гісторыю. Няшмат тут і вартых увагі аб’ектаў – хоць пра некаторыя я ўжо пісаў, а пра іншыя яшчэ напішу.

Тым больш крыўдна назіраць, як паступова занепадаюць тыя помнікі, якія засталіся. Напрыклад, вось гэты дом у цэнтры мястэчка з вельмі цікавай архітэктурай. Ён і ў большым горадзе выглядаў бы годна, а ў маштабах Іллі я б уключыў яго ў топ-5.

Крыніца: https://vk.com/wilejka

#вiлейка #вялейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #вілейскіраён #вилейскийрайон #ілья #ілія #ільля #краязнаўства #спадчына #ілля #илья #архітэктура #илия
Старыя фота Вілейшчыны

Вядомага мемарыял загінуўшым паліцэйскім на вілейскіх могілках. Фотаздымкі розных часоў, ад урачыстага пасвячэння мемарыяла з удзелам біскупа Бандурскага і да канца 1930–х. А таксама невялікі газетны артыкул, прысвечаны адкрыццю мемарыяла.

Крыніца суполка "Вілейскі далягляд": https://www.facebook.com/groups/wilejka/?ref=share

#вiлейка #вялейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #вілейскіраён #вилейскийрайон #староефота #староефото
На самай мяжы Вілейскага і Мядзельскага раёнаў, у вёсцы Талуць, стаіць гэты цікавы і прыгожы будынак. Мяркуецца, што да вайны ў ім было лясніцтва. З таго часу дом мала змяніўся і захаваўся практычна ў першапачатковым выглядзе.

Крыніца: https://www.facebook.com/groups/wilejka/?ref=share

#вiлейка #вялейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #вілейскіраён #вилейскийрайон #Талуць #Талуть
"Вясна ў Асцюковічах.

Па словах мясцовых жыхароў, 6 сакавіка моцны вецер паваліў інфармацыйны стэнд каля брамы. Ён і раней быў пахілены, а зараз проста ляжыць.

Мяркую, што людзей гэта не надта хвалюе, бо адносіны паміж імі і прыродаахоўнымі структурамі склаліся не лепшым чынам. Першыя глядзяць на прылеглы парк як на дровы; што праўда, быццам не прэтэндуючы на жывыя і здаровыя дрэвы. Але, з іх слоў, забаронена ўсё, аднак пры гэтым парк дзічэе і за ім не сочаць.

Цяжка скласці паўнавартаснае меркаванне па адной размове. Што відавочна, як некалі знікла сядзіба, руіны якой расцягалі на свае патрэбы, гэтак можа знікнуць і парк, калі яго не даглядаць.

Па ўсім відаць, што гэтак жа знікнуць у бліжэйшым часе і некаторыя гаспадарчыя пабудовы, якія яшчэ засталіся ад былой сядзібы.

Агульнае ўражанне ад яе і наваколля можна ахарактэрызаваць словамі “заняпад” і “запусценне".

Крыніца: https://www.facebook.com/groups/wilejka/?ref=share

#вiлейка #вялейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #вілейскіраён #вилейскийрайон #асцюковічы #вілейскі #маёнтак #остюковичи #парк #вилейский
Надпіс паведамляе: “Пячатка земскага павятовага Вілейскага суда”. Першая палова XIX стагоддзя. У дольнай частцы пячаткі відаць герб Вілейкі.

Крыніца: https://vk.com/wilejka

#вiлейка #вялейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #вілейскіраён #вилейскийрайон #вилейскийповет #вілейскіпавет #вілейскі #вилейский
Старыя дакументы Вілейшчыны

Асабістае пасведчанне на імя Станіслава Барэйкі, які ў час вайны жыў у Даўгінаве Вілейскага павета. Атрымалася толькі даведацца, што ў міжваенны час ён займаў розныя пасады ў Навагрудскім ваяводстве. Але гэта, на жаль, ўсё.

Крыніца: https://vk.com/wilejka

#вiлейка #вялейка #вилейка #wilejka #vileyka #вiлейшчына #вилейщина #вілейскіраён #вилейскийрайон #даўгінава #долгиново #борейко #барэйка #вілейскі #вілейскіпавет #вилейский #вилейскийповет #старыедокументы #старыядакументы