Навіны Вілейка
304 subscribers
5.39K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
9 Мая ў Заброддзі Дня Перамогі ня будзе

У вёсцы Заброддзе на Вілейшчыне, дзе сям’я Цітовічаў і фонд памяці "Крокі" стварылі адзіны ў Беларусі музей Першай сусьветнай вайны, ужо 40 гадоў 9 мая праводзіўся Дзень перамогі.

Штогод на мерапрыемства прыязджалі сотні людзей, творчыя калектывы, гістарычныя рэканструктары, сьвятар праводзіў набажэнства. У гэты дзень праводзіліся выставы, канцэрты, паказваліся ваенныя фільмы, раздавалі салдацкую кашу і гарбату....

Нажаль у гэтым годзе Вілейскі райвыканкам ня даў дазвол на правядзеньне мерапрыемства "Вайны дзьве - памяць адна" 9 мая 2024 года ў Заброддзі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Iнтэрнэце паведамілі арганізатары мерапрыемства.

#заброддзе #вілейка #вялейка #вілейскі #вілейскіраён #ПСВ #ВАВ #9мая #Цітовіч #музей #забродье #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #ПМВ #ВОВ #Крокі