Навіны Вілейка
305 subscribers
5.4K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Вялейшчына. Дзеці катаюцца на самаробных лыжах. Вітальд Радзевіч пісаў на старонках "Strzelca", што пад канец 30-х гадоў катанне на лыжах стала вельмі папулярным на вёсцы. Па яго ацэнках, у кожнай вёсцы на Вялейшчыне было 10-15 пар лыж (пераважна самаробных), а ўсяго ў павеце было каля 10.000 пар лыж.

Strzelec, Nr. 50, 1938.
Знайшоў Кастусь Шыталь
https://vk.com/k.shytal

#вілейскі #вілейскіраён #вілейшчына #вялейшчына #вялейка #лыжы #лыжи #1938 #Strzelca #вилейский #вилейскийрайон #вилейка #вилейщина #вілейскіпавет
25 траўня 2023 г. на тэрыторыі Вілейскага раёну будзе дзейнічаць абмежаваньне на продаж алкаголю.

Згодна з рашэньнем вілейскага райвыканкаму, з 8.00 25 траўня па 8.00 26 траўня ў крамах будзе забаронены продаж алкагольных напояў, дазволены будзе толькі продаж на разліў у аб’ектах грамадскага харачаваньня (рэстараны, бары, закусачныя і г.д.)

Як паведамляе Вілейскі райвыканкам, гэтае абмежаваньне накіраванае на прапаганду здаровага ладу жыцьця і мера ў барацьбе з алкагалізмам.

Наступнае абмежаваньне на продаж алкаголю будзе ў Вілейскім раёне ўведзена 10 чэрвеня 2023 года ў сувязі з выпускнымі вечарамі ў школах.

#Вілейка #вілейскі #Вілейскіраён #вялейка #вялейшчына #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #вилейскийрайисполком #вілейскірайвыканкам
Заўтра, 25 траўня 2023 г. на тэрыторыі Вілейскага раёну будзе дзейнічаць абмежаваньне на продаж алкаголю.

Згодна з рашэньнем вілейскага райвыканкаму, з 8.00 25 траўня па 8.00 26 траўня ў крамах будзе забаронены продаж алкагольных напояў, дазволены будзе толькі продаж на разліў у аб’ектах грамадскага харачаваньня (рэстараны, бары, закусачныя і г.д.)

Як паведамляе Вілейскі райвыканкам, гэтае абмежаваньне накіраванае на прапаганду здаровага ладу жыцьця і мера ў барацьбе з алкагалізмам.

Наступнае абмежаваньне на продаж алкаголю будзе ў Вілейскім раёне ўведзена 10 чэрвеня 2023 года ў сувязі з выпускнымі вечарамі ў школах.

#Вілейка #вілейскі #Вілейскіраён #вялейка #вялейшчына #вилейка #вилейский #вилейскийрайон #вилейскийрайисполком #вілейскірайвыканкам
Наша спадчына

Малышкаўскае гарадзішча — гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі, размешчанае за 0,1 км на захад ад вёскі Малышкі (Вілейскі раён), на высокім (каля 10 м ад узроўню вады) беразе ракі Сэрвач (правы прыток Віліі).

Малышкаўскае гарадзішча адносіцца да ліку такіх паселішч культуры штрыхаванай керамікі, якія з'явіліся ў першых стагоддзях нашай эры, умацоўваліся з моманту свайго ўзнікнення магутнымі валамі і глыбокімі равамі, на грэбені вала будаваліся сцены з бярвенняў.

У адрозненне ад іншых гарадзішч Верхняга Павілля, яно размешчана не на ўзгорку або мысе, а на роўным месцы.

Крыніца: https://t.me/pavillie

#вілейшчына #вілейскі #вілейскіраён #вілейка #вялейка #сэрвач #малышкі #вілія #вяльля #археалогiя #вилейский #вилейскийрайон #вилейщина #вялейшчына #сервечь #вилия #археология
12 чэрвеня 1895 года ў фальварку Кур'янаўшчынана Вілейшчыне (цяпер Лагойскі раён) нарадзіўся Леапольд Іванавіч Родзевіч - беларускі драматург, дзеяч рэвалюцыйгага руху Заходняй Беларусі.

Паходзіў з дробнашляхецкай сям’і. Меў брата Чэслава і сясьцёр Ядзьвігу, Яніну і Марыю.

Скончыў пачатковую школу ў мястэчку Крайск на Лагойшчыне, а ў 1909 годзе - гарадскую вучэльню ў Вялейцы.

У 1914 годзе пераехаў у Вільню, жыў у сястры. Каля трох месяцаў працаваў на цукеркавай фабрыцы «Вікторыя», затым — тэхнічным чарцёжнікам пры зямельнай Сялянскага банка. Экстэрнам здаў іспыты на хіміка-тэхніка.

У гэты час далучыўся да беларускага грамадзка-асьветніцкага руху. Як адзначае Паўліна Мядзёлка. Леанід Родзевіч сябраваў Максім Гарэцкім і Зьмітраом Бядулям. Удзельнічаў у Беларускім музычна-драматычным гуртку, разам з Чэславам і Ядзьвігай у складзе трупы Ігната Буйніцкага выступаў у тэатральных пастаноўках.


Перад наступленьнем нямецкіх войскаў у 1915 годзе захварэў, быў праапэраваны на стрававод і пакінуў горад Вільню. З 1919 года жыў у Мінску, у 1921 годзе зноў вярнуўся ў Вільню.

У 1922-23 гадах ў Вільні рэдагаваў беларускія газеты «Беларускі звон» і «Наша будучыня».
Выдаваў творы беларускіх пісьменьнікаў: дзякуючы яго клопатам у 1923 выйшлі «Строма» Ўладзімера Дубоўкі, «Уяўленьне» і «На Ростані» Ўладзімера Жылкі.

З 1921 года дзеяч Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі (БРА). Далучыўся сам і ініцыяваў уступленьне БРА у Камуністычную партыю Заходняй Беларусі. Арыштоўваўся ў 1923 годзе польскімі ўладамі. У 1924 годзе становіцца сакратаром Гродзенскага падпольнага акружкама КПЗБ. З-за пераследу ўладаў увосень 1925 перабраўся ў Мінск. Кіраваў замежнай рэдакцыяй прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б, быў рэдактарам «Бюлетэня ІДК КПЗБ», у 1925-34 рэдактар газеты «Чырвоны сцяг» і часопіса «Бальшавік», працаваў у Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі пры АН БССР.

Арыштаваны ДПУ БССР 18 ліпеня 1933 года па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра».
Адпраўлены ў Саратаў, жыў у сям’і старэйшага брата. На жыцьцё зарабляў працай у лясьніцтве.

Паўторан арыштаваны ў 1938 годзе. Дакладная дата гібелі невядомая, верагодна ў 1938 годзе. Пасьмяротна рэабілітаваны ў 1956 годзе.

#вілейскі #вілейшчына #вялейшчына #Родзевіч #вілейка #вялейка #родевич #родзевич #вилейский #вилейщина #логойск #логойский #логойскийрайон #лагойск #лагойскі #лагойскіраён #курьяновщина #крайск
Тыповая сялянская сядзіба з Вілейшчыны, аўтар малюнка - архітэктар і краязнаўца Анатоль Капцюг.

#Вилейка #вилейщина #коптюг #вілейскі #вілейшчына #капцюг #сядзіба #вёска #архітэктура #вялейка #вялейшчына