Навіны Вілейка
304 subscribers
5.4K photos
121 videos
3 files
1.57K links
Навіны. Аб'явы. Карысная інфармацыя.
Download Telegram
Па Віліі – ад вытокаў да вусця

У гэтыя дні спаўняецца 15 год экспедыцыі “Шляхам Тышкевіча

Першы сплаў адбыўся ў пачатку чэрвеня 2007 года. Беларуска-літоўскую экспедыцыю зладзілі ў гонар 150-годдзя падарожжа графа Тышкевіча па Віліі. У ёй прынялі ўдзел навукоўцы, географы, краязнаўцы, этнографы, і проста зацікаўленыя людзі.

Арганізатарам экспедыцыі 2007 года быў краязнаўца і турыст Віталь Кастэнка. А кіраваў сплавам віляйчук Міхаіл Петух.

Падчас сплаву ўдзельнікі пераадольвалі маршрут ад вёскі Камена Вілейскага раёна да літоўскага Коўна. Менавіта такі маршрут прайшоў у 1857 годзе граф Тышкевіч.

Сваімі ўражаннямі ад той першай экспедыцыі з намі падзялілася адна з яе ўдзельніц, віляйчанка Эла Кулеш:

– Экспедыцыя падняла моцную хвалю цудоўных энэргій, аб'яднала на доўгія гады самых розных людзей дзвюх краін, стала натхненнем для плоймы цікавых творчых праектаў самых розных кірункаў, – кажа Эла. – Напачатку нас было чалавек 20. Але як шырылася плынь Вяллі, гэтак і людзей усё прыбывала і прыбывала, да самых яе сутокаў з Нёманам. Плён экспедыцыі – здымкі, артыкулы, этнаграфічныя запісы. А яшчэ – новыя знаёмствы, новыя веды, дзівосныя мясціны, незвычайныя справы, проста эмоцыі. Колькі ўсяго пражыла за гэты цудоўны месяц.

#вілейка #вялейка #вяльля #вілія #тышкевіч #вилейка #вилия #тышкевич
17 лютага 1806 года нарадзіўся беларускі археолаг, этнограф, гісторыкТЫШКЕВІЧ Канстанцін Піевіч (1806 - 1868).

Нарадзіўся ў родавым маёнтку Лагойск. Належыў да каталіцкага шляхецкага роду Тышкевічаў гербу "Ляліва". Брат Яўстахія Тышкевіча. Скончыў Віленскі універсітэт. Удзельнік паўстання 1830 - 31 гг.

З 1836 жыў у Лагойску, дзе разам з братам у 1842 заснаваў першы ў Беларусі музей старажытнасцей, у які сабраў архіў старажытных рукапісаў, калекцыю мастацкіх твораў, унікальную бібліятэку. Адзін з заснавальнікаў Віленскага музея старажытнасцей.

У 1857 годзе арганізаваў экспедыцыю па Віліі, вынікам якой стала краязнаўчая манаграфія "Вілія і яе берагі" (Дрэздэн, 1871).

У Вілейцы на 150-годдзе экспедыцыі ў 2007 годзе быў усталяваны валун з памятнай шыльдай і скульптурай Вяльяны.

#вілейка #вялейка #вілія #вяльля #тышкевіч #вилейка #вилия #тышкевич