Вольны прафсаюз БДУ
164 subscribers
455 photos
19 videos
12 files
324 links
Канал бывшей первичной организации Свободного профсоюза Белорусского @profbelonline для студентов БГУ

Есть вопросы? Пиши нашему боту @volny_bsu_bot

Хочешь нам помочь?
Пиши нашему боту @volny_bsu_bot
Download Telegram
Віншуем усіх, хто сёння святкуе Каляды!

Мы цудоўна разумеем, што цяпер цяжка нечаму радавацца. Але нам нельга адчайвацца, таму што менавіта наш адчай будзе вялікім падарункам для тых, хто спрабуе задушыць любы намёк на надзею. Будзем яшчэ мацней падтрымліваць адзін аднаго. Сёння нам трэба яшчэ больш дапамагаць людзям ва Ўкраіне і палітвязням у Беларусі. Нам трэба кожны дзень нагадваць сабе і іншым, што барацьба не скончана. Менавіта тады адбудзецца калядны цуд, бо яго творцамі будзем мы самі.

У гэтае светлае свята мы жадаем вам устойлівасці, кахання і адчування цудаў!
Вынесеныя прысуды па "справе БКДП"

Былому старшынi Асацыяцыi прафсаюзаў "Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў" (БКДП) Аляксандру Ярашуку прысудзілі 4 гады калоніі, яго намесніку Сяргею Антусевічу – 2, бухгалтар БКДП Ірына Бут-Гусаім атрымала паўтара года.
Forwarded from Вольны БДУ
В БГУ новый тур непродлений контрактов и принуждения к написанию заявлений на увольнение по собственному нежеланию.

Со многих факультетов нам приходят сообщения об увольнениях людей по шаблону, обкатанному в конце 2021 года.

Широко внедряется также схема перевода "неудобных" сотрудников на почасовую оплату (что существенно ниже при той же нагрузке чем оплата на полную ставку).

Математики отчитались о массовом привлечении для работы по распределению на места уволеннных преподавателей выпускников этих самых преподавателей.

Присылайте нам в бот информацию о ситуации в ваших подразделениях.
@bsu_staff_trade_union_bot
⚡️⚡️⚡️

Наколькі нам вядома, учора і сёння ў інтэрнаце-1  БДУ прайшлі затрыманні. У выніку за кратамі апынуліся два студэнты гістфаку. Затрыманым пагражаюць крымінальнымi справамі.

Просiм ўсіх, хто мае дадатковую інфармацыю, пісаць у наш бот - @VolnyBSU_bot
Затрыманых студэнтаў гістфака завуць Аляксей Рамановіч і Андрэй Янук. Рамановічу пагражае вялікі штраф, Януку - крымінальная адказнасць. Сёння хлопцаў чакае суд па адміністрацыйных артыкулах.

UPD. Аляксей на волі.
🫶Падтрымаем палітвязня Данііла Касцюкевіча, студэнта гістфака БДУ, асуджанага да 3 гадоў калоніі за каментары

Былы палітзняволены распавёў пра яго — разам яны правялі больш за месяц у СІЗА-1 у студзені-лютым 2022 года.

"Падчас адсідкі ён паказваў мне фота сваёй сястры. І цікавіўся прыродай — яму дасылалі з волі розныя фота. Неяк ён мне паказаў фота капібары і спытаў: “Ведаеш, што гэта такое?”  А я ведаў з нейкай кампутарнай гульні. Ён вельмі радаваўся, калі яму даходзілі лісты ад незнаёмых людзей".

📮 Падтрымаць Данііла можна па наступным адрасе: СІЗА-7. 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Данііл Уладзіміравіч Касцюкевіч
Искоренение всякой альтернативы в вузах доходит до маразма. Вот уже и на канале истфака БГУ доступна лишь одна реакция - "супер".

Стоит также обратить внимание и на "университет вне политики". Вероятно, новость от АТН имеет непосредственное отношение к учебному процессу на факультете.

Интересно, а сердечки ставят под роспись в деканате?
Незалежны адукацыйны праект "Школа лідэрства" абвяшчае прыём заявак на адукацыйны курс для студэнтак з Беларусі.

Калі: красавік - ліпень 2023 года.
Для каго: беларускія студэнткі, якія жадаюць развіць у сабе лідэрскія якасці.

Праграма складаецца з трох анлайн-блокаў, курса па праектным менеджменце і афлайн-сесіі ў Вільні.

Тэмы курса:
- правы чалавека,
- гендэрная роўнасць,
- грамадзянскі актывізм,
- цімбілдынг

Праграма рэалізуецца незалежнымі эксперткамі і накіравана на развіццё лідэрскіх якасцей удзельніц і ўмацаванне іх лакальных супольнасцей.

Удзел у праграме цалкам бясплатны, таксама плануецца аказанне візавай падтрымкі.

Дэдлайн прыёму заявак: 28 сакавіка.
👉 Даведацца больш
👉 Падаць заяўку
Шаноўныя сябры!

Мы, Вольны прафсаюз БДУ, сумесна з МХД і Беларускім студэнцтвам Чэхіі запускаем медыя-праект для распаўсюджвання інфармацыі пра маладых беларусаў, якія зараз па палітычным матывах знаходзяцца ў турмах Беларусі.

На жаль, мы не ведаем прозвішчы ўсіх зняволеных. Усяго, па нашай інфармацыі, мінімум 44 студэнта_кі знаходзяцца за кратамі. Рэальная лічба значна больш. Нягледзячы на ​​тое, што асуджаныя па "справе студэнтаў" выйшлі на волю, многія навучэнцы_кі працягваюць адбываць тэрмін. Толькі са студэнтаў БДУ за кратамі знаходзіцца як мінімум 10 чалавек. З-за недастатковай асветленасці не ўсім рабятам нават пішуць лісты.

Наш праект накіраваны на распаўсюджванне інфармацыі аб студэнцтве за кратамі.

Поспех медыя-праекту залежыць ад супольнай працы і салідарнасці. Пішыце нам, калі даведаецеся іншыя імёны.

Калі ласка, дзялiцеся нашымі пастамi з вашымі сябрамі і знаёмымі, каб больш людзей змаглі атрымліваць інфармацыю аб тых, хто сядзіць за нашу свабоду.

Дзякуй за вашу дапамогу і салідарнасць!
612 дзён

Менавіта  столькі часу Вадзім Жылінскі знаходзіцца за кратамі.
Вадзіма абвінавачвалі ва ўдзеле ў "масавых беспарадках", якія былі ў Брэсце пасля поствыбарчых акцый пратэсту.

Студэнт індыстрыяльна-педагагічнага каледжа быў затрыманы ў жніўні 2021 года, суддзя Святаслаў Каліна вынес меру пакарання - 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
4 красавіка ў Вадзіма дзень народзінаў. Падтрымаць хлопца можна з дапамогай паштовак.

Зараз палітзняволены знаходзіцца ў ПК № 1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

#студэнцтва_за_кратамi
Сумесная заява Рады МХД і Вольнага прафсаюза БДУ

Сёння мы адзначаем Дзень Волі. Важны момант у гісторыі нашага народу ў барацьбе за свабоду і незалежнасць. У гэты дзень, 105 гадоў таму, была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, што азначае сабой знамянальную мяжу ў доўгім шляху нашай нацыі да самавызначэння і суверэнітэту.

Беларуская Народная Рэспубліка была заснавана на прынцыпах дэмакратыі, свабоды і роўнасці, і яна служыла маяком надзеі для ўсіх тых, хто верыў ва ўладу самакіравання і нацыянальнай ідэнтычнасці.

Разумеючы важнасць гэтага дня, давайце будзем падтрымліваць нашу прыхільнасць каштоўнасцям і прынцыпам, за якія выступала Беларуская Народная Рэспубліка. Давайце працягваць змагацца за дэмакратыю, свабоду і роўнасць і будзем працаваць разам, каб будаваць светлую будучыню для нашай нацыі і будучых пакаленняў.
Пачытай і перадай сваім!

Вольны прафсаюз напрацягу двух гадоў аказвае падтрымку стдэнтам, якія патрапілі ў бяду. Мы дапамагаем студэнтам і студэнткам усіх вузаў, кансультуем, падтрымліваем у цяжкіх сітуацыях. Калі ў вас ці вашых сяброў ёсць праблемы ўнутры краіны ці за яе межамі - звяртайцеся ў наш бот: @VolnyBSU_bot
Мы абавязкова зробім усё, што можам, каб дапамагчы вам!

Беражыце сябе!
Два гады пазбаўлення волі за тры налепкі каля школы

Менавіта столькі павінна правесці ў гомельскай калоніі студэнтка факультэта псіхалогіі ГГУ ім. Францыска Скарыны Рыта Зотава. Яе затрымалі пасля таго, як дырэктар школы, у якой калісьці Рыта вучылася, заявіла ў міліцыю пра налепкі, наклееныя на тэрыторыі школы. Судзілі па артыкулах арт. 342 Крымінальнага кодэкса — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх,
арт. 341 Крымінальнага кодэкса — апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці.
У жніўні гэтага года яна павінна выйсці на волю. На жаль, пасля затрымання Рыту адлічылі з універсітэта.
Рыта прызнаная палітзняволенай, а таксама ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Падтрымаць дзяўчыну можна па адрасе:
ПК-4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3
Рыта Алегаўна Зотава

#студэнцтва_за_кратамi
6 гадоў 6 месяцаў калоніі за перапост тексту

ДАНУТА ПЕРАДНЯ - палітзняволенная студэнтка-філолаг з Магілеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова, якую затрымалі за перасланы антываенны пост у адзін з магілёўскіх чатаў. Суддзя Алена Картавенка, нягледзячы на апеляцыйную скаргу, аставіла паракарнне ў шесць гадоў і шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму.  Дзяўчыну дадалі ў "спіс асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".

Падтрымаць Дануту можна лістамі. Зараз яна знаходзіца ў  ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

#студэнцтва_за_кратамi
Сённяшні пост праекта #студэнцтва_за_кратамі прысвечаны гісторыі Кірыла Кятуркi.

Кірыл - былы студэнт Гарадзенскага політэхнічнага каледжа, які быў затрыманы 3 лютага мінулага года. Яго абвінавачвалі ў тым, што з 13 жніўня па 13 лістапада 2020 года ён арганізоўваў і прымаў актыўны ўдзел ў масавых мерапрыемствах у Горадне. На той момант хлопцу было яшчэ толькі 16 гадоў. Паводле пракуратуры, ён "натхняў"  публікацыямі ў Telegram-чатах на ўдзел ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. 6 траўня суд прысудзіў яму 2,5 года "хатняй хіміі" па сумна вядомым артыкуле  342 КК РБ. Зараз Кірыл знаходзіцца дома. Паводле яго словаў, ён плануе працягваць адукацыю пасля вызвалення.
⚡️⚡️⚡️

Студенты сообщают, что сайты БГУ были взломаны. Ещё в пятницу пропал доступ к "личным кабинетам". В данный момент кабинеты доступны, но вся личная информация студентов удалена, нет доступа к учебной информации.

Известно о том, что администрация сейчас озадачена поиском решений и виновных, соответственно, произошедшее не было плановой акцией.

Если вам известно больше и вы хотите анонимно поделиться с нами, пишите: @VolnyBSU_bot
Усё для Радзімы, усё для хімфака

Новым прарэктарам па навуковай працы БДУ стаў Андрэй Віктаравіч Блохін.
Пасля 2020 года ён не раз узнагароджваўся граматамі, што магчыма толькі для цалкам лаяльнага ўладам чалавека. Сам Андрэй Віктаравіч нарадзіўся ў Расіі, адукацыю і наступную кар’еру звязаў з хімічным факультэтам БДУ. Паводле водгукаў былых студэнтаў хімфака, гэта чалавек, які шчыра верыць у тое, што ён робіць, неблагі навуковец, адданы справе чалавек, добры выканаўца. Менавіта такія людзі патрэбныя гэтай сістэме.

Нам застаецца толькі павіншаваць Андрэя з новай пасадай і пажадаць далейшых кар'ерных поспехаў.
Мы, каманда Вольнага прафсаюза БДУ, хочам шчыра павіншаваць тых, хто адзначае сёння Вялікадзень, з гэтым светлым святам. Жадаем усім нам гармоніі з сабою і сонечнага настрою.
Ваш Вольны прафсаюз БДУ
2,5 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту

Мікіце Саідаву 7 красавіка споўнілася 20 гадоў. Мікіту затрымалі 8 жніўня мінулага года спачатку па адміністрацыйнай справе, а потым дадалася і крымінальная справа за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. 12 снежня 2022 года хлопца асудзілі па 2 артыкулах: 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 328, частка 1 (незаконны абарот наркатычных сродкаў). Аднак другі артыкул ніяк не паўплываў на прысуд - 2,5 гадоў "хатняй хіміі"
Дагэтуль Мікіта правёў 4 месяца ў следчай турме ў Жодзіна. Хлопец прызнаны палітвязнем.

#студэнцтва_за_кратамі