Вольны прафсаюз БДУ
164 subscribers
455 photos
19 videos
12 files
324 links
Канал бывшей первичной организации Свободного профсоюза Белорусского @profbelonline для студентов БГУ

Есть вопросы? Пиши нашему боту @volny_bsu_bot

Хочешь нам помочь?
Пиши нашему боту @volny_bsu_bot
Download Telegram
Сённяшні пост праекта #студэнцтва_за_кратамі прысвечаны гісторыі Кірыла Кятуркi.

Кірыл - былы студэнт Гарадзенскага політэхнічнага каледжа, які быў затрыманы 3 лютага мінулага года. Яго абвінавачвалі ў тым, што з 13 жніўня па 13 лістапада 2020 года ён арганізоўваў і прымаў актыўны ўдзел ў масавых мерапрыемствах у Горадне. На той момант хлопцу было яшчэ толькі 16 гадоў. Паводле пракуратуры, ён "натхняў"  публікацыямі ў Telegram-чатах на ўдзел ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. 6 траўня суд прысудзіў яму 2,5 года "хатняй хіміі" па сумна вядомым артыкуле  342 КК РБ. Зараз Кірыл знаходзіцца дома. Паводле яго словаў, ён плануе працягваць адукацыю пасля вызвалення.
2,5 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у акцыі пратэсту

Мікіце Саідаву 7 красавіка споўнілася 20 гадоў. Мікіту затрымалі 8 жніўня мінулага года спачатку па адміністрацыйнай справе, а потым дадалася і крымінальная справа за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. 12 снежня 2022 года хлопца асудзілі па 2 артыкулах: 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 328, частка 1 (незаконны абарот наркатычных сродкаў). Аднак другі артыкул ніяк не паўплываў на прысуд - 2,5 гадоў "хатняй хіміі"
Дагэтуль Мікіта правёў 4 месяца ў следчай турме ў Жодзіна. Хлопец прызнаны палітвязнем.

#студэнцтва_за_кратамі
Палітзняволены студэнт з Берасця

Сеняшні матэрыял мы прысвячаем Раману Карпуку - адлічанаму студэнту Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Пушкіна (быў адлічаны ў час утрымання ў турме). Рамана затрымалі па ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса (перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме).

Паводле абвінавачвання хлопец распаўсюджваў улёткі, заклікаў лічыць галасы выбаршчыкаў сумленна.
Суддзя Таццяна Лаўранюк асудзіла Рамана да трох гадоў зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Хлопец прызнаны палітзняволеным.

Падтрымаць Рому можна лістамі па адрасе: ПК № 1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

#студэнцтва_за_кратамі
Мы працягваем распавядаць пра #студэнцтва_за_кратамі.

Сёння нагадваем гісторыю 22-гадовага Уладзіслава Марціновіча - былога студэнта 4 курса БДМУ. Уладзіслаў заўмаўся навуковай дзейнасцю ва ўніверсітэце, быў лаўрэатам розных конкурсаў. Хлопца затрымалі 19 лістапада 2020 года. Нагодай для арышту стала быццам бы адміністраванне тэлеграм-канала "Белыя халаты". Амаль год Уладзь правёў у СІЗА-1 ("Валадарка"). 15 лістапада 2021 года яму прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі. Зараз палітвязень знаходзіцца ў ПК-15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183. Падтрымаць яго можна паштоўкай ці лістом па гэтым адрасе. Тым больш, што 23 траўня хлопец адзначае дзень народзінаў, мы пррпануем дасылаць лісты загадзя. 

Разам падтрымаем палітвязня!
💌Падтрымайце сваіх!

Не так даўно стала вядома, што Сяргей Бесараб, вядомы беларускі хімік, вынаходца, узяў патранаж над палітзняволеным Арцёмам Баярскім.

У іх ёсць шмат агульнага - яны абодва з Гродзенскай вобласці, абодва хімікі, абодва не прамаўчалі ў 2020 годзе. Сяргей Бесараб інфармацыйна падтрымлівае Арцёма - гэта нешматлікі, але дзейсны шлях паказаць, што мы побач, прыцягнуць увагу да праблемы палітзняволеных. Тым больш што, на жаль, тэма палітзняволеных паступова знікае з павесткі.

Мы заклікаем беларускіх навукоўцаў, выкладчыкаў, асабліва тых, якія знаходзяцца па-за межамі краіны, патрымаць  студэнтаў-палітзняволеных ў межах інфармацыйнай кампаніі "Пакуль усе не будуць вольныя". Гэта невялікая, але вельмі важная і карысная справа.

Дзякуем Сяргею Бесарабу за падтрымку і спадзяемся, што шмат іншых выкладчыкаў і навукоўцаў возьмуць з яго прыклад.

Палітзняволенаму Арцёму Баярскаму будзе прысвечаны наступны пост праекту #студэнцтва_за_кратамі
Адзін з самых суровых прысудаў сярод студэнцтва - 5 гадоў калоніі

Арцём Баярскі - былы студэнт хімфака БДУ, родам з Гродна. Малады чалавек - пераможца шматлікіх алімпіяд па хіміі, захапляецца гульнёй на фартэпіяна.

Першы раз хлопца затрымалі на на маршы сталых людзей 16 лістапада 2020 года. 24 сакавіка 2021 года наўпрост у інтэрнат да хлопца прыйшлі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Яго абвінавачвалі ў тым, што ён быццам бы адміністратар канала ці групы "Мая краіна Беларусь". У яго абарону выступілі замежныя дыпламаты і 47 акадэмікаў Расійскай акадэміі навук, аднак хлопца не адпусцілі.

У СІЗА-1 Арцём моцна перахварэў на каронавірус.  У снежні 2021 года яму прысудзілі 5 гадоў калоніі. Зараз Арцём Юр'евіч Баярскі знаходзіцца ў ПК-17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8. Па гэтым адрасе можна дасылаць яму лісты і паштоўкі. Давайце падтрымаем Арцёма!

#студэнцтва_за_кратамі
Поддержим Дарью Чайко!

Сегодняшний пост нашего проекта посвящен Дарье Чайко. Дарья - бывшая студентка первого курса факультета географии и геоинформатики БГУ. Весной Дарья была вынуждена уйти в академический отпуск из-за проблем со здоровьем. После выздоровления Дарья собиралась восстановиться, но планам продолжить учебу помешал неожиданный визит милиции в марте 2021 года. У Дарьи был допрос без адвоката в течении 5 часов, где ей открыто говорили о том, что ее судьба зависит от ее лояльности.

Причиной задержания стал комментарий в сторону лидского следователя, который девушка оставила в сентябре прошлого года. Следователь прославился тем, что заставлял задержанных подписывать протоколы, иначе их посадят в "правильную" камеру".

Как итог: два с половиной года "химии". Сейчас Дарья находится в исправительном учреждении открытого типа №10. Давайте вместе поддержим Дарью письмами и открытками по адресу: 210603, г. Витебск, ул. Базовая, 17/1, ИУОТ №10, Дарья Вячеславовна Чайко.

#студэнцтва_за_кратамі
Ужо 2 месяцы мы вядзем наш праект #студэнцтва_за_кратамі.

Новы наш пост прысвечаны Яўгену Каліноўскаму - таленавітаму студэнту факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ. Яўген - удзельнік міжнародных алімпіяд па геаграфіі, праходзіў стажыроўкі ва ўніверсітэтах ЗША і Польшчы.

14 ліпеня 2020 года, калі Віктару Бабарыку і Валеру Цапкалу адмовілі ў рэгістрацыі ў кандыдаты ў прэзідэнты, Яўген прымаў удзел у акцыі пратэсту. Праз два тыдні ён быў затрыманы па двух сумна вядомых крымінальных артыкулах: 342 і 364 КК РБ.

Яўген з моманту затрымання знаходзіўся пад вартай увесь час да прысуду ў СІЗА-1. 5 студзеня 2021 года пачаўся судовы працэс супраць студэнта. Ён не прызнаў сваю віну.

16 студзеня 2021 года Яўген быў прызнаны віноўным судом, яму прызначылі 4 гады калоніі і 2500 рублёў штрафу. Зараз Яўген знаходзіцца ў ПК-15.

Падтрымаць студэнта лістамі і паштоўкамі  можна па адрасе: ПК № 15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейно, Слаўгарадская шаша 183, Яўген Дзмітрыевiч Каліноўскі.
Сёння, 21 траўня, па ініцыятыве праваабарончага цэнтру "Вясна" адзначаецца дзень палітвязня. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі пры невысветленых абставінах загінуў палітвязень Вітольд Ашурак.

Зараз у беларускіх калоніях, СІЗА, "хіміях" знаходзіцца больш за 1500 палітвязняў, сярод іх не менш за 60 студэнтаў.

Мы запусцілі праект #студэнцтва_за_кратамі, каб прыцягнуць увагу да праблемы знаходжання вялікай колькасці студэнтаў-палітвязняў за кратамі. Заклікаем падтрымаць палітвязняў паштоўкамі, лістамі.
Знайсці адрасы для падтрымкі студэнтаў можна ў нашым тэлеграм-канале па хэштэгу #студэнцтва_за_кратамі.

💌Таксама даслаць ліст палітвязню анлайн магчыма праз  Майстэрню Паштовак Салідарнасці

Каманда Вольнага прафсаюза дашле лісты ўсім палітвязням-студэнтам.

Беларуская дыяспара сёння арганізуе акцыі па падтрымцы палітзняволеных у розных гарадах Еўропы. Гэта таксама спроба прыцягнуць увагу еўрапейскай супольнасці да гэтай вельмі балючай праблемы, якая існуе ў Беларусі.

Свабоду палітвязням!
Авторы проекта #студэнцтва_за_кратамі продолжают напоминать о наших героях.

Сегодня хотим обратить ваше внимание на судьбу студента Брестского политехнического университета Ильи Мигно.

10 августа 2020 года в Бресте прошла акция протеста против фальсификации выборов, где Илья принял участие. Уже 18 августа он был задержан.

Потерпевшими по делу о "массовых беспорядках" проходило 29 человек. Большинство из них - сотрудники ОВД. В суде они называли фальшивые анкетные данные и выступали из соседнего помещения с измененными голосами. Илья свою вину не признал.

10 марта 2021 года в суде Московского района Бреста Илье и еще 8 другим фигурантам  уголовного дела "о массовых беспорядках" вынесли приговоры. Илья получил четыре с половиной года колонии усиленного режима! Парень был признан политзаключенным. Выйти из тюрьмы он должен лишь осенью 2024 года.

Давайте вместе поддержим Илью! Адрес для писем и открыток Илье: ИК № 15. 213105, г. Могилёв, п/о Вейно, Славгородское шоссе 183. Мигно Илья Анатольевич.
Фігурант адной з самых масавых палітычных спраў Беларусі - "карагоднай справы"

Радзiвон Кандрацюк - навучэнец Брэсцкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў, асуджаны за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе пратэстоўцы выйшлі на праезную частку. У той дзень пратэстоўцаў разганялі вадамётамі.

Па "карагоднай справе" было прыцягнута 70 чалавек. Гэта адна з самых масавых палітычных справаў у Беларусі.
16 ліпеня 2021 года Радзівона затрымалі, а ўжо ў траўні 2022 года суд прысудзіў яго да двух гадоў «хіміі». У апошнім слове Радзівон сказаў: «Калі ў вас ёсць хоць часцінка душы, я думаю, вы зможаце прыняць правільнае рашэнне».

Падтрымаць Радзівона вы можаце паштоўкай па адрасе:
Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 48. 213765, г. Асіповічы, вул. Сумчанкі, 38. Кандрацюк Радзівон Мікалаевіч.

Радзівон павінен выйсці на волю ўлетку. Тады ж, у ліпені, у яго дзень народзінаў, таму атрымаць ліст ці паштоўку яму будзе асабліва прыемна.

#студэнцтва_за_кратамі
На жаль, колькасць палітзняволеных-студэнтаў не змяншаецца, а павялічваецца. Тое, што мы можам зрабіць зараз, - прыцягваць увагу да іх. Для гэтага мы і запусцілі праект #студэнцтва_за_кратамі, дзе знаёмім вас з лёсамі тых, чыё жыццё было пакалечана рэпрэсіямі. Сёння мы распавядзем пра Анастасію Вайтовіч.

Анастасія Вайтовіч - студэнтка гістарычнага факультэта БДУ, былая студэнтка МДЛУ, яе адлічылі за "прагулы", а насамрэч у той час у яе быў пералом рэбраў праз удзел у акцыі пратэсту ў МДЛУ і "хваробны ліст". 24 лістапада 2021 года яна была затрымана. У адным з прапагандысцкіх каналах выйшаў ролік, з якога становіцца  зразумела, што яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў "счэпцы" на адной з акцый пратэсту 2020 года. Пасля прад'яўлення абвінавачванняў дзяўчына знаходзілася ў СІЗА.

У сярэдзіне сакавіка 2022 года ў судзе Ленінскага раёна адбылося судовае разбіральніцтва, дзе Анастасію прызналі вінаватай. "Суд" прызначыў ёй 3 гады"хіміі".

UPD: Наста змагла эвакуявацца х краіны.
Сёння, 18 чэрвеня, дзень народзінаў адзначае студэнт хімфака БДУ, палітвязень Арцём Баярскі!

Мы ўжо распавядалі пра Арцёма ў нашым праекце #студэнцтва_за_кратамі. Арцём знаходзіцца не на волі па палітычных матывах больш за два гады. Зараз палітзняволены студэнт утрымліваецца ў ПК-17. Раней было вядома пра праблемы са здароўем у Арцёма. Пакуль ніякіх навінаў аб яго стане няма.
Лепшы шлях падтрымаць і павіншаваць Арцёма - гэта даслаць яму паштоўку ці ліст яму па адрасе:
ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Арцём Юр'евіч Баярскі.

Віншуем Арцёма з 22-годдзем і жадаем здароўя, моцы і хутчэйшага вызвалення!
Студэнту БДУ - 4 гады калоніі за ўдзел ў акцыі пратэсту

Іван Дацышын - студэнт 4 курса факультэта радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій БДУ. Ён быў затрыманы 30 кастрычніка 2020 года за ўдзел ва ў пратэстах у ноч з 11 на 12 жніўня. Разам з сябрамі ён убачыў, як каля скульптуры зубра на пр. Дзяржынскага ў Мінску стаялі людзі, і яны вырашылі далучыцца, але не паспелі гэтага зрабіць, бо пад'ехаў аўтобус, з якога сталі выбягаць супрацоўнікі міліцыі і затрымліваць людзей. Па версіі абвінавачвання, Іван узяў камень і кінуў у бок аўтобуса, але не ўбачыў, трапіў ён ці не.
На судзе супрацоўнікі міліцыі, якія і былі пацярпелымі, сказалі што прэтэнзій не маюць.
Да затрымання Іван даглядаў бабулю, займаўся танцамі, разам з партнёркай былі чэмпіёнамі Беларусі сярод юніёраў.
Івану прысудзілі 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Падтрымаць Івана можна па адрасе: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Іван Уладзіміравіч Дацышын

#студэнцтва_за_кратамі
Наша каманда працягвае праект #студэнцтва_за_кратамі, дзе мы імкнемся прыцягнуць увагу да студэнтаў-палітвязняў. Сёння мы распавядзем пра Андрэя Герасімовіча.
Хлопец родам з Ліды, вучыўся на першым курсе гістарычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Андрэя затрымалі 23 сакавіка 2021 года ў Горадні за ўдзел у акцыях пратэсту. Праз некалькі дзён яго выпусцілі пад падпіску аб нявыяздзе. Ён мог уцякчы з Беларусі, але не хацеў гэтага рабіць.
Суд прызнаў Андрэя вінаватым у гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў МУС і прысудзіў 2,5 гады калоніі. На рашэнне суда таксама паўплывала адмоўная характарыстыка ад куратара з універсітэта Наталлі Улейчык.
Андрэй за кратамі захоўвае аптымізм і мужна прымае пакуты. У красавіку з'явілася інфармацыя, што Андрэя, магчыма, утрымліваюць у ШЫЗА больш за 100 содняў, а таксама пагражаюць новай крымінальнай справай.

Падтрымаць Андрэя можна напісаўшы яму ліст па адрасе: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1. Андрэй Іванавіч Герасімовіч
За жаданне бараніць Украіну - два з паловай гады калоніі

Студэнта-першакурсніка Андрэя Маслава затрымалі ў сярэдзіне траўня мінулага года беларускія памежнікі недалёка ад украінскай мяжы. Сілавікі знайшлі ў яго тэлефоне перапіску з прадстаўнікамі палка Каліноўскага. Паводле студэнта,  адразу пасля пачатку вайны ён стаў цікавіцца, як можна падтрымаць Украіну. Андрэй больш хацеў займацца валанцёрскай і гуманітарнай дзейнасцю.

У жніўні мінулага года хлопцу было "прысуджана" два з паловай гады пазбаўлення волі за  падрыхтоўку да ваенных дзеянняў у складзе іншай арміі. У чэрвені гэтага года пачаўся новы судовы працэс па арт. 411 КК РБ (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы).

Падтрымаць хлопца можна па адрасе: ПК № 2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сикорскага, 1, Андрэй Алегавіч Маслаў

#студэнцтва_за_кратамі
3 гады калоніі непаўнагадоваму хлопцу за "масавыя беспарадкі"

Новы пост праекта #студэнцтва_за_кратамі прысвечаны Дзянісу Хазею. У момант затрымання ён быў непоўнагадовым, вучыўся на другім курсе каледжа ў Высокім Брэсцкай вобласці. Хлопца арыштавалі за ўдзел у пратэстных акцыях у Брэсце ў жніўні 2020 года. У сакавіку 2021 года быў вынесены прысуд: 3 гады ў выхаваўчай калоніі. Дзяніс прызнаны палітзняволеным праваабаронцамі.
Два гады таму хлопец у лістах з турмы пісаў, што нават сябры не заўсёды пішуць яму лісты, і яму вельмі бы хацелася атрымліваць больш лістоў.

Больш чым праз тыдзень хлопцу споўніцца 20 гадоў. Просім падтрымаць Дзяніса лістамі з віншаваннямі загадзя па наступным адрасе:
Выхаваўчая калонія № 2. 213807, г. Бабруйск, вул. Генерала Батава, 4, Дзяніс Сяргеевіч Хазей